• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    1РДГА. Ф. 796. Воп. 84. Спр. 204. Арк. 140, 157; Ф. 797. Воп. 6. Спр. 22589. Арк. 1-3.
    2 Тамсама. Ф. 796.-Воп. 82. Спр. 23. Арк. 1.
    3 Тамсама. Арк. 29.
    4 Тамсама. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 22268. Арк. 2 адв. 3 адв., 5-7, 9-10, 17, 19 адв.
    5 Тамсама. Спр. 22287. Арк. 5-5 адв.
    худое влнянне», суд у 1836 г. прыгаварыў да высылкі ў Сібір на пасяленне. Але Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў вырашыў так далёка азарыцкіх сялян не высылаць, а накіраваў іх у праваслаўны манастыр «для преподавання нм опытнымн монахамн духовных увеіцаннй, продолжая оныя до восчувствовання нмн своего заблуження»1. У 1832 г. рашэннем Мінскага суда былі адпраўлены на пакаянне ў Лядзенскі базыльянскі манастыр святары В. Сушчынскі і I. Вішнеўскі, якія спакусілі назад у унію некалькі сялян памешчыцкага маёнтка Талкачэвічы .
    У в. Гарбовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні былі дзве царквы: праваслаўная і ўніяцкая, пры якой служыў святар Малевіч. Ён спакусіў паству свайго праваслаўнага калегі. Па даносе апошняга ў 1833 г. Малевіча прыцягнулі да судовай адказнасці. Але справа набыла нечаканы паварот суд абвінаваціў праваслаўнага святара «в слабом наблюденнн <.. .> за свонмн прнхожанамя, нз конх однн уклоншшсь от Православмя, а другне обраіцалнсь за духовнымн требамн к <.. .> Малевнчу по согласню его»3.
    У архівах Беларусі і Расіі захавалася шмат спраў, што даволі падрабязна распавядаюць аб тым, як адбываліся падобныя акцыі ў розных месцах Беларусі. Прывядзём толькі некалькі з іх, каб падмацаваць сцвярджэнні аб тым, што беларускія ўніяты не былі пасіўным «элементам» на працягу шматгадовых намаганняў уладных структур і праваслаўнага духавенства зрабіць з іх праваслаўных вернікаў.
    Хадайнікі заунію з в. Белая. У студзені 1834 г. сялян вёсак Полацкага павета (Белая, Бароўцы, Дубеніцы, Экімань, Цынаўка, Дварэц і інш.) разам з прыходскай царквой перавялі, нібыта па іх добрай волі, у «греко-росснйскую веру». Аднак калі пачалі прымушаць хадзіць на споведзь і прычасце ў праваслаўную царкву, на дзясятках вёрст запанаваў агульны настрой: «Жыць і памерці ў прыроднай уніяцкай веры». Абшчына накіравала ў Полацк у грэкаўніяцкую кансісторыю хадака, усімі паважанага старца Савелія Лаўскага, «прасіць за унію». Напісаць прашэнне ад імя сялян дапамог Полацкі павятовы маршалак Л. Беліковіч, актыўны змагар за унію. Але С. Лаўскі вярнуўся ні з чым: прашэнне ў кансісторыі не прынялі4. Тады сяляне выпрацавалі новы план дзеянняў. Згодна з ім 12 сакавіка з просьбай аб дазволе па-ранейшаму быць уніятамі і прасіць замены праваслаўнага святара ўніяцкім у Полацк прыйшлі ўжо 44 хадакі з розных вёсак. Спачатку звярнуліся да ўніяцкага епіскапа з просьбай, каб ён не дапускаў іх у «рускую веру». Той адмовіў, спаслаўшыся, што царква і прыход ужо праваслаўныя. Дэлегацыя накіравалася да павятовага суддзі з просьбай абараніць іх ад прымусу да перамены веры, вярнуць іх святара. Але па загадзе падпалкоўніка Агатонава за «необоснованную, обіцнм
    1 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 22287. Арк. 3 адв. 7 адв.
    2 Тамсама. Спр. 22785. Арк. 19 адв.
    3 Тамсама. Спр. 22290. Арк. 2-2 адв.
    4 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7797. Арк. 29 адв., 43, 48 адв., 79, 82, 92 адв. 93.
    скопом, жалобу протнв благочестйвой веры, ймй прйнятой добровольно йз уннн» просьбіты былі жорстка збіты і кінуты ў астрог1.
    Падчас судовага разбору высветлілася, што праблема перасягнула далёка за межы гэтага маёнтка ў сувязі «с начавшймйся меж обраіценнымй в православне крестьянамй й другйх мест волненйй»2. Спачатку бельскія бунтаўшчыкі, як ахрысціў іх Полацкі праваслаўны епіскап Смарагд (А. Крыжаноўскі), паводзілі сябе стойка, з рашучым намерам трымацца уніі. «Рускай веры я не асуджаю <...>, але ж хачу толькі памерці ва ўніяцкай веры», заявіў на допыце непісьменны Трафім Літвінаў Сяляне адмаўлялі, што яны давалі Bro­fly на перамену веры; абвяргалі і падазрэнне, што нехта іх падбухторыў звярнуцца ў Полацк да ўлад3. Тым не менш астрог зламаў людзей. Настаўленыя ў Полацку на розум, яны шчыра раскаяліся ў сваіх памылковых поглядах і былі адпушчаны дахаты; акрамя дваіх, якія менш каяліся ў сваіх памылках. А ў маёнтку Белым навялі поўны спакой4.
    Барацьба за сялянскія душы ў Шыпаве і Юровічах. У сакавіку 1834 г. пра свой намер застацца ўніятамі, нават коштам сваёго жыцця, заявілі 66 сялян в. Шыпаў Сенненскага павета Магілёўскай губерні, якія чатырма месяцамі раней перайшлі па настаянні свайго памешчыка ў праваслаўе5. На розум іх настаўлялі памешчык, грамадзянскае начальства, новы прыходскі святар. Усё было дарэмна. Справай шыпаўскіх сялян заняўся земскі суд. Пачалі шукаць падбухторшчыкаў, каб з імі «поступйть по всей строгоста»6. Падазрэнне пала на ўніяцкага святара Фадзея Насовіча з суседняй в. Утрылава. Яго перамясцілі ў аддалены прыход, а на яго месца прызначылі «благонадежного»7. Прынятыя меры далі вынік. У маі 1835 г. жыхары Шыпава «вновь прйсоедйййлйсь к греко-россййской церквн й йзьявйлй желанне содержать непоколебймо веру православную до конца жйзнй». Следства было спынена8. Аднак у жніўні зноў высветлілася, што 6 вяскоўцаў, нягледзячы на моцныя дамаганні кінуць уніяцкую веру, «следуя прнмеру свойх предков, бывшйх унйатамй, взменйть «	о
    оной не согласнлнсь»\
    У другой палове 1834 г. разгарнулася барацьба за душы і розум 5 тысяч казённых сялян суседняга з Полацкам уніяцкага пагоста Юровічы (маёнтак Спас), а таксама за ўпартых «в своей унйтской твердостй» жыхароў бліжэйшых маёнткаў: Струнь, Сосніцы, Сітна, Стаек, Непадовіч, Чэмес, Обаль, Альбрэхтаў Полацкага павета. Барацьбу за іх павялі праваднік урадавай палітыкі
    1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7797. Арк. 1, 29 адв„ 40 адв., 77, 82; ДАРФ. Ф. 109. IV экспедыцыя. 1835 год. Спр. 83. Арк. 33 адв.
    2 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7797. Арк. 2 адв. 3 адв., 6, 30.
    3 Тамсама. Арк. 41, 48 адв.
    4 Тамсама. Арк. 19, 77-77 адв.
    5 Тамсама. Спр. 8513. -Арк. 2-2 адв.
    6 Тамсама. Арк. 4 адв. 5.
    7 Тамсама. Арк. 8-9.
    8 Тамсама. Арк. 13 адв. 14.
    9Тамсама. Арк. 15.
    Смаленскі, Віцебскі і Магілёўскі генерал-губернатар і падначаленыя яму службы; ваенна-павятовы начальнік падпалкоўнік Агатонаў, які прадстаўляў корпус жандараў; Полацкі праваслаўны епіскап Смарагд. Яны абапіраліся на ўніяцкага юровіцкага святара Кнышэўскага, пра якога епіскап Смарагд гаварыў: «Между свяіценством уннатскнм <.. .> перваго нашел такого, который едннственно по убежденню совестн расположен к нашему православню»1. На баку ўніятаў былі Полацкая грэка-ўніяцкая кансісторыя, якая дарэмна намагалася выдаліць з Юровіч святара Кнышэўскага; валасны пісар маёнтка Спас і засядацель Полацкага земскага суда Рудкоўскі; мясцовыя памешчыкі і былы настаяцель юровіцкага прыхода С. Златкоўскі. Мясцовыя ўлады прынялі ўсе меры, каб нейтралізаваць падтрымку ўніятаў: засядацеля Рудкоўскага замянілі «другнм совершенно благонадежным лнцом»2; святара С. Златкоўскага за абурэнне сялян выдалілі з прыхода3.
    3 канца жніўня ў пагост зачасцілі камісіі, адна паважней за другую. Сялян пераконвалі, што з адрачэннем ад уніі яны «не должны прнходнть в унынне, а должны еше н радоваться», бо вяртаюцца ў веру продкаў4; што яны будуць аднаверцамі са сваім гасударом. Пасля такіх угавораў да 1300 сялян, як рапартавалі генерал-губернатару, адзінадушна і радасна выказалі дабраахвотнае жаданне пакінуць унію. 2 верасня Полацкі праваслаўны епіскап урачыста асвяціў царкву, частаваў сялян5.
    Аднак сцвярджэнню ў новай веры сялян перашкаджалі суседнія прыходы з іх уніяцкай цвёрдасцю і капліцы, у акружэнні якіх апынуліся новаправаслаўныя Юровічы6. Да таго ж мясцовыя памешчыкі запрацівіліся перадачы ў праваслаўнае ведамства сваёй маёмасці: капліц, у іх маёнтках уласным коштам пабудаваных7. Супраціў землеўладальнікаў ламалі судом.
    Традовіцкі «мяцеж». Восенню 1834 г. на абарону сваіх святынь Заборскай і Традовіцкай цэркваў узняліся жыхары шэрагу вёсак Полацкага павета. Царква ў Забор’і мела каля тысячы прыхаджан, з якіх адны згадзіліся, а другія запрацівіліся перадачы царквы ў праваслаўнае ведамства. Апошнія звярнуліся ў Полацк да духоўных улад з просьбай пакінуць царкву ў уніі.
    Пакуль «заборская справа» разглядалася ў інстанцыях, паўсталі сяляне маёнтка Крашуты з суседняга Традовіцкага прыхода. Яны, як паведамлялі з месца генерал-губернатару, «дабравольна» прынялі праваслаўе, а потым не пусцілі святара ў сваю царкву. Полацкі праваслаўны епіскап Смарагд паведаміў у Св. Сінод, што пачалі ўзбунтовываць і суседнія вёскі, збірацца на самавольныя сходкі. Смарагд запатрабаваў аддаць бунтаўшчыкоў пад суд, бо
    1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 8509. Арк. 22 адв.
    2 Тамса.ма. Арк. 26-27, 36.
    3 Тамсама. Арк. 17-17 адв.
    4 Тамсама. Арк. 50.
    5 Тамсама. Арк. 49-50, 60.
    6 Тамсама. Арк. 71 адв.
    7 Тамсама. Арк. 92 адв. 93, 98.
    інакш «государственного еднномыслня н безмятежного спокойствня, а также н верностн в клятвенных обешаннях в стране сей ннкак ожндать нельзя»1. Камісія, высланая губернатарам на месца здарэння, поспеху не мела, сяляне яшчэ больш рознымі спосабамі паказалі абуральны дух і поўнае непадпарадкаванне ўраду. 11 снежня ў вёску прыбыў сам губернатар «с полным судом н одною ротою солдат <.. .> для прнведення в должный порядок зачнніцкков тродовнцкого мятежа». Яго місія была больш паспяховай. Пасля «кроткнх, но снльных внушенмй н убежденнй касательно худых последствнй от пронзшедшаго мятежа» ўсе сяляне, 750 чалавек: і тыя, «кон учнннлн много буйства н своеволня», і тыя, якія вагаліся, прынялі праваслаўе, што і пацвердзілі крыжацалаваннем і падпіскамі. Зачыншчыкі прынеслі «чнстосердечное раскаянне» і самі аддалі ключы ад царквы яе новым гаспадарам. Пасля «благополучного окончання тродовнцкого дела» 15 снежня здаліся і заборскія сяляне.
    Справаздача аб трыумфе пануючай веры ў гэтым кутку Беларусі паляцела ў Пецярбург: у Св. Сінод, імператару. Праўда, Полацкаму праваслаўнаму епіскапу адтуль давялі да ведама, што здарэнні, падобныя традовіцкаму, даюць падставы для грамадскага ганьбавання дзеянняў грэка-расійскага духавенства, і запатрабавалі, «чтобы в деле прнсоедннення уннат поступаемо было не поспешно», з усялякай асцярогай і звярталі асаблівую ўвагу на шчырасць іх ахвоты далучыцца да праваслаўя2. 3 нагоды тых падзей Смарагд пісаў, што гэты сумніўны куток Полацкага павета «пнтает мыслн протнвнться прямым пользам Росснн» і таму патрабуе асаблівага за ім назірання3.