• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    6НГАБ.-Ф. 561.-Воп. І.-Спр. 2, 3, 5; КАА. Ф. 1-50. Воп. З.-Спр. 1.
    7 Гарбачова В. В. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі: бібліяграф. слоўн. Мінск, 2004.
    ненні да праваслаўных былі выпадкі паўстанцкай агітацыі сярод старавераў. Так, у маі 1831 г. памешчык Мінскай губерні I. Жаба абвінавачваўся ў распаўсюджанні сярод старавераў чутак, што ў Польшчы стараверам дазваляюць будаваць цэрквы і званіць у званы. Такім чынам, там яны атрымліваюць большыя льготы, чым ад расійскага ўрада1. Аднак рэакцыя старавераў на падобную агітацыю была адмоўная. Напрыклад, у Гарадзецкім павеце Віцебскай губерні стараверы в. Лоўт звярнуліся да яўрэя, які пражываў у м. Сірочын, давесці да ведама ўрада, што вёску кожны дзень наведваюць чалавек пяць са шляхты, якія агітуюць за паўстанне. Зварот да яўрэя тлумачыўся тым, што «онн самн, нмея помеіднка нз поляков, боятся мгцення н потому не отважнваются схватнть оных шляхтнчей»2. Са свайго боку губернская адміністрацыя ў час паўстання стала на абарону старавераў. Напрыклад, 5 мая 1831 г. генерал-губернатар М. Хаванскі пісаў Віцебскаму грамадзянскаму губернатару, што да яго дайшлі чуткі пра намер «злых людзей» у Рэжыцкім павеце у ноч з 18 на 19 красавіка (свята Вялікадня) напасці на малельні старавераў, каб «нстребнть собравшнхся в ннх для богомоленья всех русскнх». Было загадана высветліць адкуль звестжі пра гэтае «предпрнятне поляков». Знойдзеных вінаватых у парушэнні супакою прадпісвалася пакараць па строгасці закону3.
    Са свайго боку стараверы дапамагалі паліцыі выяўляць нядобранадзейных. Напрыклад, мешчанін Лепеля старавер Ігнацій Харытановіч даведаўся ад селяніна памешчыка Лукашэвіча, што ў в. Карташы на двары знаходзяцца дзве драўляныя зробленыя пушкі. Ён не толькі паведаміў аб гэтым у адміністрацыю, але пры дапамозе дзясятніка і некалькіх сялян даставіў гэтыя пушкі ў Віцебск4. Адзначыў актыўную праўрадавую пазіцыю старавераў Полацкі часовы камендант палкоўнік Арцемій Дашкоў. У дакладзе ад 27 красавіка 1831 г. пра меры па абароне Полацка ён прадставіў спіс грамадзян стараверскага полацкага аб’яднання, якія адзначыліся асаблівай гатоўнасцю ахвяраваць дзеля абароны Полацка ад паўстанцаў. У яго ўваходзілі другой гільдыі купецкі сын Іван Парошын, трэцяй гільдыі купецкі сын Радыён Кузьменка, трэцяй гільдыі купецкі сын Чарнышоў, а таксама мяшчане Павел Прохараў і Пётр Кузьменка. Генерал-губернатар распарадзіўся (пры адпаведнасці лада жыцця і паводзін) узнагародзіць іх за жаданне абараняць расійскі ўрад і трон5.
    Адзначыліся ў час паўстання і стараверы в. Жарцы. Яны супрацоўнічалі k з расійскім войскам, пад выглядам казакаў рабілі агляд мясцовасці6. Палкоўнік П. Данілаў пісаў, што стараверы в. Жарцы, адданыя рускаму трону і ўзнагароджаныя за подзвігі ў 1812 г. сярэбранымі медалямі, паведамілі, што памешчык
    1 НГАБ. Ф. 1297. Воп. 1. Спр. 5899. Арк. 2, 5.
    2 Тамсама. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 2623. Арк. 1.
    3 Тамсама. Спр. 2933. Арк. 19-20.
    4 Тамсама. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5464. Арк. 2.
    5 Тамсама. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 3143. Арк. 1-1 адв.
    6 Тамсама. Спр. 2851. Арк. 4-4 адв.
    Цыбульскі в. Жукава Полацкага павета (родны брат якога знаходзіўся ў дзісненскіх бунтаўшчыкоў у чыне палкоўніка) меў частыя зносіны з братам і да яго часта прыязджалі з-за Дзвіны. Сяляне Цыбульскага пацвердзілі інфармацыю пра сувязь памешчыка з братам і дадалі, што 6 чалавек з вёскі некуды былі запісаны. Сялянам было загадана ўвайсці ў давер да свайго памешчыка і ў выпадку, калі 6 чалавек будуць некуды адпраўлены, прасачыць куды і даць вестку стараверам Жарцаў, якія павінны схапіць памешчыка Цыбульскага і даставіць ваеннай адміністрацыі. Палкоўнік Данілаў адзначыў, што гэтым сялянам за супрацоўніцтва паабяцана вольнасць, каб гарантавана дасягнуць сваёй мэты1.
    Удзел у паўстанні прадстаўнікоў іншых канфесііі. Наяўныя архіўныя дакументы не раскрываюць пазіцыю пратэстанцкай царквы ў беларуска-літоўскіх губернях у адносінах да паўстання. У спісах паўстанцаў пастары адсутнічаюць. Як і не пазначана канфесійная прыналежнасць памешчыкаў, дваран, шляхты, сялян, мяшчан. Таму сярод соцень паўстанцаў, якія не адносіліся да духоўнага саслоўя, немагчыма вылучыць іх канфесійную прыналежнасцьт Мусульмане таксама не пазначаны ў спісах. Існуюць толькі фрагментарныя звесткі, на падставе якіх можна меркаваць, што пэўны ўдзел у паўстанні мусульмане бралі. Так, у Ашмянскім павеце да паўстання далучыліся татары Давід Крычынскі, Аляксандр Ахматовіч і Аляксандр Гембіцкі, у Ковенскім павеце Мустафа Рэйжэўскі, у Навагрудку татарка Гембіцкая3. Са свайго боку паўстанцы ўлічвалі беларускіх татар як патэнцыяльных саюзнікаў. Пра гэта сведчаць звароты да татарскага насельніцтва Ашмянскага павета. Татар заклікалі ўзгадаць сумесную (літоўска-татарскую) гісторыю часоў ВКЛ. Таксама татарам ад 18 да 60 гадоў загадвалася ўзброіцца, сесці на коней і на працягу трох дзён прыбыць у Ашмяны, дзе чакаць наступных распараджэнняў4. Акрамя мясцовых зваротаў да татар беларуска-літоўскіх губерняў, у Варшаве ў складзе корпуса Самуэля Рожыцкага быў створаны татарскі полк на чале з татарынам Самуэлем Уланам. Ён налічваў каля 40 літоўскіх афіцэраў-татар і прызначаўся для фарміравання адпаведных татарскіх палкоў у татарскіх паселішчах беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак знаходжанне корпуса С. Рожыцкага ў беларуска-літоўскіх губернях было нядоўгім. 6 ліпеня 1831 г. ён накіраваўся на Палессе, a 4 жніўня 1831 г. разам з корпусам Г. Дэмбінскага вярнуўся ў Варшаву5. Пазіцыю мусулыманскага духавенства да паўстання высвятліць цяжка. Ёсць адзінкавыя звесткі, што мула ў Даўбуцішках Давід Аляксандровіч пасля звароту да яго ашмянскіх паўстанцаў 22 красавіка 1831 г. зачытаў у мячэці паўстанцкую адозву з заклікамі «далучыцца да літвінаў»6.
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 2851. Арк. 3 адв.
    2 Тамсама. — Ф. 561. — Bon. 1. Спр. 2, 3, 5; KAА. — Ф. 1-50. — Воп. 3. — Спр. 1.
    3 Kryczynski L. Tatarzy litewscy w wojsku polskim w powstaniu 1831 roku // Rocznik tatarski. Wilno, 1932. -T. l.-S. 122-123, 132, 134.
    4 Ibid.-S. 129.
    5 Ibid. S. 135-136; Гарбачова B. B. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі: бібліяграф. слоўн. С. 294.
    6 Kryczynski L. Tatarzy litewscy w wojsku polskim w powstaniu 1831 roku. S. 129-130.
    У спісах следчых камісій, а таксама ў спісах удзельнікаў паўстання, складзеных сучаснымі даследчыкамі, неаднаразова сустракаюцца прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва1. Асноўным абвінавачаннем было «прысягнуў паўстанцам». Аднак значнага пакарання гэтыя асобы не панеслі і былі апраўданы. Верагодна, гэта было звязана не з падтрымкай паўстання яўрэямі, а з вымушаным характарам прысягі ў небяспечных ваенных умовах. Напрыклад, паводле спіса, складзенага В. Гарбачовай, усе яўрэі, якія прынеслі прысягу паўстанцам, з’яўляліся жыхарамі Ашмянскага павета2.
    Такім чынам, актыўнасць у паўстанні духавенства і вернікаў розных канфесій была неаднолькавай. Найбольшую актыўнасць праявіла каталіцкае і ўніяцкае духавенства. Прадстаўнікі гэтых канфесій дастаткова часта сустракаюцца ў дакументах расійскай адміністрацыі і ў спісах следчых камісій. Гэта было звязана не толькі з іх свядомым удзелам у антыўрадавых выступленнях, але і з вымушаным характарам супрацоўніцтва з паўстанцамі, а таксама з павышанай падазронасцю да гэтай катэгорыі з боку расійскага ўрада. Пратэстанцкае духавенства, мусульманскае і яўрэйскае індыферэнтна паставіліся да паўстання, што было абумоўлена іх адасобленым ладам жыцця і неўмяшаннем расійскага ўрада ў рэлігійнае жыццё гэтых груп. Праўрадавай пазіцыі прытрымлівалася значная частка праваслаўнага святарства і стараверы. Пры гэтым стараверы занялі актыўную антыпаўстанцкую пазіцыю, удзельнічаючы ў мерапрыемствах, накіраваных супраць паўстанцаў.
    3.3.	Рэакцыя беларускага грамадства і міжнародны рэзананс на палітыку рэфармавання і ліквідацыю ўніяцкай царквы
    Рэакцыя ўніяцкага насельніцтва на першыя спробы дэўнізацыі. Першыя згадкі аб супраціве ўніятаў спробам перавесці іх у праваслаўную веру, вядомыя ў беларускай гістарыяграфіі, адносяцца да пачатку 1780-х гадоў. На сходзе 8 кастрычніка 1780 г. віцебскі мяшчанін Лук’ян Струй ад імя прыхаджан Троіцкай царквы на намер перавесці іх у праваслаўе заявіў, «что де нм хотя головы отрежут, но онн к благочестнвому свяіценннку не пойдут», а аканом С. Дзядзерка заклікаў прысутных не аддаваць сваю царкву. У сакавіку 1783 г. адмовіліся мяняць веру жыхары м. Калышкі, сяляне Забежскай царквы Савінскага староства і Прудзенскай царквы Дрысенскага павета3.
    Больш моцная хваля супраціву, распачалася ў 1794-1795 гг. у сувязі са зменай урадавай палітыкі, калі пад уплывам паўстання 1794 г. Кацярына II заявіла аб сваім намеры «нскореннть унню» на тэрыторыі Украіны і Беларусі. Адмена ўсялякіх абмежаванняў для пераходаў уніятаў у праваслаўе выклікала
    1 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 1; Гарбачова В. В. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі: бібліяграф. слоўн.
    2 Гарбачова В. В. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі: бібліяграф. слоўн. С. 151152,244,340,358,360,374.
    3 Анішчанка Я. Перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе ў 1781-1783 гг. II 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). С. 87-88.
    выданне 18 мая 1795 г. указа Св. Сінода, па якім падлягалі перадачы ў праваслаўнае ведамства ўніяцкія цэрквы, большасць прыхаджан якіх згаджаліся перайсці ў праваслаўную веру.
    У справу заахвочвання ўніяцкіх вернікаў і святароў да пераходу ў праваслаўе ўключылася як праваслаўнае духавенства, так і грамадзянскія ўлады. Ігумену Куцеінскага манастыра Давыду, якога Магілёўскі архіепіскап Афанасій накіраваў у Полацкую губерню падрыхтаваць глебу для далучэння ўніятаў, Полацкі губернатар М. Лапацін 8 чэрвеня 1795 г. раіў камандзіраваць у гарады і вёскі групу з духоўных і свецкіх асоб, якая б перамяшчалася з месца на месца, зачытвала ўсюды пастарскую грамату Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага праваслаўнага архіепіскапа В. Садкоўскага і ўказ аб свабодным вяртанні ў праваслаўную веру, а таксама складала спісы тых, хто пагаджаўся перайсці ў праваслаўе, і ведамасці аб колькасці тых, хто адмовіўся. Камандзіраваным на месцы чыноўнікам было загадана неадкладна паведамляць у праўленне Полацкага намесніцтва пра ўсіх, хто будзе перашкаджаць «уз’яднанню» для аддачы пад суд і секвестра іх маёнткаў1.