Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5532. Арк. 2-2 адв., 7-22 адв.
2 Тамсама. Спр. 2738, 6121.
J Тамсама. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 69 адв.
4 Тамсама. Спр. 3. Арк. 105.
5Тамсама.-Ф. 1297.-Воп. І.-Спр. 5581.-Арк. 1.
6 Тамсама. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 2803. Арк. 3 адв.
7 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 1. Арк. 374, 561, 570.
Абвінавачанні і даносы ў адносінах да святароў. Увядзенне надзвычайных мер у час паўстання, афіцыйная прапаганда, дзеянні паўстанцаў спрыялі стварэнню ў краі атмасферы падазронасці, што, у сваю чаргу, вяло да павелічэння колькасці даносаў і абвінавачванняў у адносінах да каталіцкіх і ўніяцкіх святароў у антыімперскай дзейнасці.
У першую чаргу даносы і абвінавачванні на імя генерал-губернатара падавалі прадстаўнікі павятовай і губернскай адміністрацыі. Напрыклад, Магілёўскі грамадзянскі губернатар 30 чэрвеня 1831 г. даносіў генерал-губернатару М. Хаванскаму, што ксёндз Страйкоўскі з м. Беразіно быў на богаслужэнні ў м. Бялынічы. Аднак, даведаўшыся, што ў Беразіно з’явіліся паўстанцы, тэрмінова накіраваўся туды. Генерал-губернатар М. Хаванскі загадаў саветніку Магілёўскага губернскага праўлення высветліць праўдзівасць звестак. Праверка паказала фальшывасць абвінавачання1.
Люцынскі гараднічы ў сваім рапарце на імя генерал-губернатара М. Хаванскага ад 26 красавіка 1831 г. паведамляў, што ў той час, калі бунтаўшчыкі прыбылі ў Дзісну, у Люцыне два святары Келуш і Ляўдзінскі вялі антырасійскую прапаганду. У час набажэнства яны казалі прыхаджанам, што прыйшоў час, калі ўсе палякі павінны паўстаць супраць урада Расіі. Падобныя ж прамовы рабіў і ксёндз Камінскі, чым узбуджаў сваіх прыхаджан. Аднак знайсці доказы па абвінавачанні ў шкодным для ўрада прапаведаванні не ўдалося. Нягледзячы на гэта, за Келушам і Ляўдзінскім быў усталяваны паліцэйскі нагляд, і кожныя два тыдні інфармацыя пра светапогляд гэтых святароў дастаўлялася генерал-губернатару2.
Патрапіў пад падазрэнне і прыёр Азеранскага манастыра ордэна канонікаў рэгулярных Беглер. Магілёўскі віцэ-губернатар дакладваў М. Хаванскаму, што гэты святар у адносінах да паўстанцаў выказваўся наступным чынам: «Бунтуют онн от того, что государственные повннностн сделалнсь тяжелы; однако онн глупы, что началн свое дело преждевременно. Нм следовало проснть бога, чтобы варшавскне войска прншлн сюда, а тогда мы все прнсталн бы к ннм»3. Як і ў папярэднім выпадку, гэтыя абвінавачванні даказаць не ўдалося, і за Беглерам быў усталяваны паліцэйскі нагляд. Паказальна тое, што нягледзячы на рапарт Рагачоўскага земскага спраўніка ад 17 верасня 1831 г., што Беглер паводзіць сябе прыстойна і ў ніякіх зланамерных дзеяннях, а таксама ў распаўсюджванні «нелепых толков» не заўважаны, тайны нагляд за прэлатам быў пакінуты і пасля паўстання4.
У большасці выпадкаў наяўныя дакументы не даюць магчымасць вызначыць першапачатковыя крыніцы абвінавачванняў. Толькі з некалькіх спраў бачна, што даносы былі з боку яўрэяў5. Напрыклад, у Віцебскай губерні нейкі
1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5240. -Арк. 370-372.
Тамсама. Спр. 5479. Арк. 2, 5, 17, 21.
3 Тамсама. Спр. 5474. Арк. 14 адв.
4 Тамсама. Арк. 21, 24.
5 Тамсама. Арк. 14 адв.
яўрэй абвінавачваў ксяндза Шацкага ў прамовах у падтрымку паўстання. He давяраючы духоўнаму кіраўніцтву, генерал-губернатар М. Хаванскі даручыў нагляд за Шацкім мясцовай грамадзянскай адміністрацыі1. Былі выпадкі даносаў і з боку сялян. У красавіку 1831 г. у канцылярыі генерал-губернатара разглядаўся данос прыгонных сялян памешчыка Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні М. Валовіча. Сяляне сведчылі, што ў адным мястэчку бачылі як на рыначнай плошчы сабраўся народ мужчынскага полу і пры іх было некалькі ксяндзоў. Адзін з ксяндзоў звярнуўся да народа з настаўленнем і тлумачыў, як можна ўзброіцца касой2.
Як бачна з даносаў, святары ў большасці выпадкаў абвінавачваліся ў антыімперскай прапагандзе, якая быццам мела месца ў час набажэнстваў ці ў публічных месцах. Аднак матэрыялы Мінскай следчай камісіі (не называючы крыніцы даносаў) даюць больш шырокі спектр абвінавачванняў. Іераманах Глускага бернардзінскага манастыра Б. Баратынскі абвінавачваўся ў распаўсюджванні чутак3. Манахі Бярэзінскага бернардзінскага манастыра абвінавачваліся ў намеры далучыцца да мяцежнікаў і маліліся за палякаў4. Уніяцкі святар I. Марціноўскі абвінавачваўся ў агалашэнні паўстанцкіх актаў. Прыходскі ўніяцкі святар в. Парпліца 1. Камінскі і ўніяцкі святар прыходскай царквы в. Сікота М. Ляснеўскі былі абвінавачаны ў тым, што абяцаючы вольнасць, угаворвалі людзей збіраць косы і іншую зброю і рыхтавацца да ўдзелу ў паўстанні. Іераманах Браслаўскага базыльянскага манастыра В. Кучынскі абвінавачваўся ў тым, што хаваў у сябе ад пераследу расійскіх войск памешчыка Кудоміна, які «отдал в мятеж двух свонх сыновей н трех крестьян»5. Уніяцкі святар Турчыновіч, быў абвінавачаны ў тым, што сустракаў мяцежнікаў у святарскім строі6. Прыёр дамініканскага манастыра Скіндэр абвінавачваўся ў тым, што быў святаром у атрадзе Вілейскіх мяцежнікаў7. У ходзе следства ўсе гэтыя святары былі прызнаны невінаватымі. У спісах Віленскай следчай камісіі таксама прысутнічалі прадстаўнікі каталіцкага святарства, якія ў выніку TaftHaft праверкі або афіцыйнага следства былі прызнаны не датычнымі да паўстання8.
Паколькі на святароў усіх канфесій былі ўскладзены абавязкі нагляду за прыхаджанамі, з’яўляліся даносы і з боку духоўных асоб. Напрыклад, у верасні 1831 г. Магілёўскім грамадзянскім губернатарам і генерал-губернатарам М. Хаванскім разглядалася справа па даносе праваслаўнага святара в. Паланіца Чэрыкаўскага павета Заркевіча. Праваслаўны святар абвінавачваў студэнта Віленскага ўніверсітэта ў распаўсюджванні чутак пра польскае паўстанне,
1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. — Спр. 2803. Арк. 2-2 адв.
2 Тамсама. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5240. Арк. 42-43 адв.
3 Тамсама. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 27 адв.
4 Тамсама. Арк. 8 адв.
5 Тамсама. Спр. 3. Арк. 1, 8, 79, 103 адв.
6 Тамсама. Спр. 5. Арк. 83.
7 Тамсама. Арк. 40 адв.
8 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 1. Арк. 30, 73, 189, 201, 263, 297, 555.
а таксама, што той выказваў антыдзяржаўныя думкі: «Россняне для Полыіш суть тоже, что былн татары для Росснн, что полякн нмеют законное право употреблять все возможные средства к сверженню с себя нга н к нстребленню»1.
Актыўнасць і формы ўдзелу ў паўстанні каталіцкіх іўніяцкіх святароў. На актыўнасць каталіцкіх і ўніяцкіх святароў у паўстанні аказвалі ўплыў розныя фактары. Па падліках В. Гарбачовай, у беларуска-літоўскіх губернях у паўстанні ўдзельнічалі каталікі — 101 чалавек, уніяты 18 чалавек. У Гродзенскай губерні да следства былі прыцягнуты 33 каталіцкіх святара. У Мінскай губерні да следства былі прыцягнуты прадстаўнікі каталіцкай царквы 35 чалавек, уніятаў 5 чалавек. У Віленскай губерні было выяўлена 37 прадстаўнікоў духавенства — 33 католікі і 4 уніяты. На тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, зыходзячы з даных В. Гарбачовай, святары да след2 ства не прыцягваліся .
У той жа час, як сведчаць дакументы Мінскай следчай камісіі, прадстаўнікоў духавенства, якія патрапілі ў спісы следчай камісіі, было значна больш. Пры аналізе бачна, што ў спісы патрапілі прадстаўнікі духавенства, якія былі асуджаны іншымі губернскімі следчымі камісіямі і іх маёмасць падлягала канфіскацыі. Губернскія ліквідацыйныя камісіі патрабавалі ад Мінскай следчай камісіі выявіць наяўнасць маёмасці асуджаных, якая магла знаходзіцца на тэрыторыі губерні і павінна была быць канфіскавана3. Вылучаецца група прадстаўнікоў духавенства, адносна якіх рабіўся запыт з боку цывільнай адміністрацыі на прадмет датычнасці да паўстання, пры прызначэнні на новую пасаду. А таксама група святароў, якія абвінавачваліся, але былі цалкам апраўданы. За выключэннем гэтых катэгорый у спісе Мінскай следчай камісіі зафіксавана каля 51 духоўнай асобы, справы якіх разглядаліся ў сувязі з удзелам у паўстанні.
Формы ўдзелу святароў у паўстанні былі пасіўныя (адмаўленне выконваць распараджэнні вышэйшага духоўнага і свецкага кіраўніцтва), агітацыйна-прапагандысцкія (абвяшчэнне паўстанцкіх дакументаў у парафіях і агучванне распараджэнняў паўстанцкіх улад), наладжванне сувязей і дапамога паўстанцам, а таксама непасрэдны ўдзел у паўстанцкіх органах ці ў якасці капеланаў і правадыроў узброеных атрадаў4. Гэтыя формы частка камбінаваліся. Былі выпадкі, калі агітацыя спалучалася з іншымі дзеяннямі. Так, Завілейскі каталіцкі святар К. Каверскі чытаў з амбона паўстанцкія пракламацыі, а таксама па загадзе паўстанцаў даў са свайго маёнтка 8 кантаністаў3. У Глыбокім свя-
1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1 Спр. 5443. Арк. 6.
Гарбачова В. В. Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі. С. 129, 132, 134, 137-138.
3 НГАБ. Ф. 561.-Воп. l.-Спр. 2,-Арк. 79; Спр. З.-Арк. 27,59, 118, 125 адв.
4 Ганчарук I. Г. Да пытання аб ролі каталіцкай царквы ў вызваленчым руху Беларусі ў XIX ст. // Наш радавод. Гродна, 1992. Кн. 4, ч. 3. С. 634-635; Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 176; НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 105; Спр. 5. Арк. 127.
5 НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 32.
тары не толькі агітавалі за паўстанне, але і вучылі сялян карыстацца рознай зброяй для далучэння іх да натоўпу мяцежнікаў1.
Дастаткова распаўсюджанай формай удзелу святароў у паўстанні было прывядзенне да прысягі на адданасць паўстанцкаму ўраду. Напрыклад, Ф. Жалязоўскі і Ф. Плюцынскі, уніяцкія святары з Пружанскага і Ваўкавыскага паветаў, неаднаразова наведвалі паўстанцаў у Белавежскай пушчы і прыводзілі іх да прысягі2.
Распаўсюджанай формай была матэрыяльная падтрымка паўстанцаў. Некаторыя святары аказвалі паўстанцам дапамогу ў выглядзе грашовых ахвяраванняў, збіралі зброю, харчаванне, амуніцыю3. Таксама святары перадавалі паўстанцам інфармацыю. Напрыклад, манах Магілёўскага бернардзінскага манастыра Дробыш абвінавачваўся не толькі ў антыўрадавай агітацыі сярод насельніцтва, але і ў шпіянажы на карысць паўстанцаў4.
Да актыўных форм удзелу святароў у паўстанні адносіцца іх знаходжанне ў паўстанцкіх атрадах. У першую чаргу святары былі там у якасці капеланаў5. Пакаранне за такую дзейнасць было дастаткова суровае. Напрыклад, уніяцкі святар Дзісненскага павета I. Яленскі ў паўстанцкім атрадзе спавядаў паўстанцаў, а таксама займаўся іншымі царкоўнымі абрадамі. За гэта быў не толькі пазбаўлены царкоўнага сану, але і высланы на пасяленне ў Сібір6.