• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Полацкі ўніяцкі арцыбіскуп I. Красоўскі заклікаў духавенства Полацкай уніяцкай дыяцэзіі берагчы вернасць Аляксандру I. 20 снежня 1812 г. ён пісаў
    1 Гннзбург С. М. Отечественная война 1812 г. н русскне еврен. С. 58-60.
    2 Тамсама. С. 57, 65.
    3 Толстой Д. А. Рнмскнй католвцнзм в Росснн. СПб., 1876. Т. 2. С. 429.
    4 Dylqgowa Н. Duchowienstwo katolickie wobec sprawy narodowej (1764-1864). S. 68-69; Ерашэвіч A. Уплыў напалеонаўскіх войнаў на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі (1799— 1815 гг.): дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 2003. С. 98.
    5 Dylagowa Н. Duchowienstwo katolickie wobec sprawy narodowej (1764-1864). S. 65.
    6 Ганчарук I. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772-1830 гг. С. 99-100.
    князю А. Галіцыну: «Во вверенной мне епархнн везде ненстовый враг делал по своему, разграблял церквн н монастырн, жег церквн во многнх местах, осквернял оныя н святыню церковную, жесточайше утеснял духовенство <.. .>. Твердо духовенство держало верность к нстннному н прнродному своему монарху»1. У цяжкім стане аказаўся і сам арцыбіскуп, калі пасля прыходу французаў у Полацк, быў разрабаваны архірэйскі дом, загінулі архіў, біблія••2 тэка і іншая яго маемасць .
    У большасці каталіцкае і ўніяцкае духавенства даволі стрымана адносілася да французаў. 3 пачатку вайны некаторыя прадстаўнікі духавенства выказвалі свае апазіцыйныя настроі, а астатняя частка працягвала захоўваць нейтралітэт. Так, у Гродзенскай губерні ўніяцкае духавенства трымала сябе насцярожана, чакаючы развіцця далейшых падзей3. Сведка падзей 1812 г. ігумен Шклоўскага праваслаўнага манастыра А. Костка ўзгадваў, што нягледзячы на тое, што ў напалеонаўскім войску было шмат уніятаў, мясцовыя ўніяцкія святары не падтрымлівалі французаў. Святар уніяцкай царквы ў в. Хляўно Быхаўскага павета Я. Ванеевіч нават быў арыштаваны за антынапалеонаўскую агітацыю4.
    Непрыхільнымі да Напалеона заставаліся езуіты. Прычынай стала тое, што ўсе езуіцкія калегіі былі заняты французамі пад вайсковыя шпіталі і казармы, была нанесена шкода асобным кляштарам і касцёлам-.
    Пераважная большасць праваслаўнага духавенства не падтрымала новы рэжым, заставалася або нейтральнай, або на баку Расіі. Частка духавенства адыходзіла ўслед за адступаючымі часцямі расійскай арміі. Запознена пачалася эвакуацыя казённай маёмасці, архіўных спраў, казны з Мінска. Праваслаўнае духавенства горада на чале з Мінскім праваслаўным архіепіскапам Серафімам (Глагалеўскім), забраўшы царкоўныя каштоўнасці, выехала ў Смаленск. 3 Пінска ў Кіеў выехаў архімандрыт Лазар, са Слуцка віцэ-рэктар Мінскай праваслаўнай семінарыі протаіерэй Лойка. Тыя духоўныя асобы, што не паспелі выехаць са Слуцка, былі вымушаны ладзіць з французамі6.
    Перад захопам Віцебска, па загадзе Віцебскага губернскага праўлення, протаіерэй Віцебскага праваслаўнага сабору П. Акаловіч разам з духавенствам выехаў у Ноўгарад, забраўшы з сабой саборныя каштоўнасці, архівы духоўнага праўлення і павятовага вучылішча, кнігі і царкоўныя грошы7.
    1 Матюшенскнй А. Уннатское н православное духовенство Полоцкой епархнн в войну 1812 г. Вятебск, 1915. С. 4.
    2 Тамсама. С. 3-5.
    3 Орловскяй Е. Ф. Гродненская губерняя в 1812 году. Гродно, 1912. С. 21.
    4 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. С. 125-126.
    3 Ганчарук I. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772-1830 гг. С. 99.
    6Рункевнч С. РІсторня Мянской архяепяскопяя (1793-1832). -С. 520-521.
    7 Матюшенскпй А. Уннатское я православное духовенство Полоцкой епархяя в войну 1812 г.-С. 18.
    У час вайны 1812 г. стараверы, як правіла, імкнуліся застацца ў баку ад падзей, але ў асобных выпадках успаміналі пра сваё этнаканфесійнае паходжанне і дапамагалі рускім войскам. Так, актыўную падтрымку корпусу П. Вітгенштэйна аказвалі стараверы-беспапоўцы в. Жарцы Полацкага павета1.
    Як сам Напалеон, так і яго генералы, па меры захопу тэрыторыі беларускалітоўскіх губерняў, абавязкова прысутнічалі на набажэнствах у каталіцкіх і ўніяцкіх касцёлах, сустракаліся і размаўлялі з прадстаўнікамі духавенства. Так, у сувязі з прыездам Напалеона ў Вільню, Віленскі біскуп-суфраган Т. Кундзіч у капліцы пры палацы адслужыў імшу ў прысутнасці французскага імператара, які падараваў яму пярсцёнак і ахвяраваў касцёлу 300 напалеандораў. Аглядаючы горад, Напалеон доўгі час размаўляў з ксяндзом-піярам Глагоўскім, які суправаджаў яго па горадзе. Касцёлы і кляштары Вільні былі выкарыстаны для шпіталяў2. Пры адступленні французскага войска гэтыя памяшканні былі перапоўнены параненымР.
    На шляху да Масквы Напалеон на 6 дзён затрымаўся у м. Глыбокае ў кармеліцкім кляштары, дзе размаўляў з яго настаяцелем Пасецкім. Імператар цікавіўся шляхамі зносін, рэкамі і наколькі далёка знаходзіцца Масква4.
    8	ліпеня войскі французскага маршала Даву занялі Мінск5. Па паведамленні іераманаха Логіна французы вялі сябе не як ворагі, а як саюзнікі нічога не рабавалі і «нмкакнх следов не было открыто впоследствнн, чтобы французы былн участннкамн пронзведенных в крае разореннй», акрамя натуральнага спусташэння пры прыходзе вялікага войска, нават фураж французы не збіралі самі, а патрабавалі яго ад «польскага ўрада»6. Уступіўшы ў Мінск, французы занялі для пастою дом праваслаўнага архірэя, жылі там пяць тыдняў, карысталіся яго маёмасцю, а калі пакінулі, нічога не ўзялі. Пасля іх Мінскі каталіцкі біскуп Я. Дэдэрка заняў гэты дом, аб’явіўшы сябе кіраўніком і праваслаўных манахаў, якія заставаліся ў горадзе, і вымушаў іх падпарадкоўвацца яму. Алтар у доме быў перароблены на каталіцкі, а манаскія келлі былі перароблены ў стайню7.
    10	ліпеня адбылося святочнае богаслужэнне ў касцёле, дзе прысутнічалі маршал Даву, граф Грушы і іншыя французскія генералы. Пасля заканчэння службы Грушы, разам з дамамі, пачаў збіраць ахвяраванні на карысць бедных. «Это релнгнозное зрелніце, па словах сведкі падзеі, было устроено для того, чтобы, затронув струну набожностн в местных жятелях, расположнть
    1 Ерашэвіч А. У. Рускія сяляне-стараверы Полаччыны ў час вайны 1812 г. // Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. С. 121.
    2Zahorski W. Z roku 1812-go w Wilnie. Petersburg, 1901. S. 3-4, 6.
    3 Ibid.-S. 3,6.
    4 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мннск, 1979. Т. 4. С. 77-78.
    5 Краснянскнй В. Г. Мннсклй департамент Велнкого княжества Лнтовского. СПб., 1902. С. 3-4.
    6 Рункевнч С. Нсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832). С. 520.
    7 Тамсама. С. 520-521.
    тем н окрестное населенне к французам, так как можно было надеяться, что молва об этом зрелнше разнесется по всей губерннн»1.
    Частка царкоўных будынкаў Мінска была занята пад шпіталі. Сярод іх праваслаўны сабор, Кацярынінская царква, бернардзінскі, бенедыкцінскі, базыльянскі кляштары2. Яўрэйскія кагалы ў сінагогах, як хрысціяне ў цэрквах і касцёлах, прысягалі на вернасць Напалеону^
    Па-іншаму склаліся абставіны ў Магілёве. Магілёўскі праваслаўны архіепіскап Варлаам (Шышацкі) не паспеў выехаць з горада, яму не даў гэта зрабіць грамадзянскі губернатар граф Д. Талстой, будучы перакананым, што Магілёў не будзе захоплены4. Протаіерэй праваслаўнай Магілёўскай духоўнай кансісторыі I. Стратановіч пісаў у студзені 1813 г. архіепіскапу Разанскаму Феафілакту, што даведаўшыся аб тым, што французы занялі Мінскую губерню, яны звярнуліся да архіепіскапа Варлаама за дазволам выехаць з Магілёва, але «архнпастырь почему-то не только не дал на сне ннчего решнтельного, но п даже накрепко запретнл нам выезжать нз Могялева»5.
    13	ліпеня архіепіскап атрымаў ад часовай камісіі, зацверджанай у Магілёве, загад аб «учнненнн на верность французскому нмператору прнсягн н о воспомннаннн его прн богослуженіін»6. Сабраўшы членаў Магілёўскай духоўнай кансісторыі, архіепіскап абмеркаваў з імі сітуацыю. У выніку чаго 14 ліпеня ў кафедральным праваслаўным Іосіфаўскім саборы архіепіскап Варлаам і праваслаўнае духавенства Магілёва прынялі прысягу Напалеону7, пасля чаго архіепіскап адслужыў літургію і малебен, узгадаўшы імя французскага імператара8.
    Практычна ўсё праваслаўнае духавенства горада прынесла прысягу на вернасць Напалеону, адмовіўся толькі протаіерэй Петрапаўлаўскай царквы А. Сушчынскі. Варлаам выклікаў яго, спачатку паабяцаў розныя даброты ў будучым, а затым, калі гэта не прынесла жаданых вынікаў, то пакараць. У выніку святар збег у Чарнігаў да сваякоў. Архіепіскап жа загадаў разрабаваць яго маёмасць і дом. А. Сушчынскі вярнуўся ў Магілёў праз 1,5 месяца, пайшоў да архіепіскапа, той загадаў яму пісаць ліст у ваенна-палявы суд
    1 Краснянскнй В. Г. Мннскнй департамент Велнкого княжества Лнтовского. С. 8-9.
    2 Тамсама. — С. 19.
    3 Агееў A. Р. Напалеонаўскія войны і лёс яўрэяў Усходняй Беларусі // Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. С. 119.
    4 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 4. С. 49-50.
    5 Дубровнн Н. Отечественная война в пнсьмах современннков (1812—1815 гг.). — М., 2006. С. 399.
    6 Мельннкова Л. В. Армня н православная церковь Росснйской нмпернн в эпоху наполеоновскнх войн. С. 92-94.
    7 Тэкст прысягі: «Я, ннженменованный, клянусь Всемогуіцнм Богом в том, что установленному Правнтельству, от его Нмператорского Велнчества Французского ймператора іі Нталнйского Короля Наполеона, нмею быть верным н все повелення его нсполнять к, дабы нсполняемы былн, стараться буду» (К. Военскнй. Акты, документы н матерналы для полнтнческой н бытовой нсторнн 1812 года. — СПб., 1912. — Т. 3: Белорусскя в 1812 году. С. 216).
    8 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 4. С. 49-50.
    (крыгзгеріхт), па рашэнні якога яго маглі растраляць. Протаіерэй зноў вымушаны быў збегчы ў Чарнігаўскую губерню і вярнуўся толькі пасля вызвалення тэрыторыі1.
    Настаяцель праваслаўнага Буйніцкага манастыра архімандрыт Іасафат пісаў (31 снежня 1812 г.) аб тым становішчы, у якім аказалася духавенства пасля прыходу французаў у Магілёў. 10 ліпеня французамі быў разрабаваны Буйніцкі манастыр і яго настаяцель пайшоў у Магілёў, каб прасіць у Варлаама заступніцтва. Але французы яго моцна пабілі і прымусілі вярнуцца назад. 15 ліпеня ён па загадзе Магілёўскай духоўнай кансісторыі прынёс прысягу на вернасць Напалеону і пачаў памінаць падчас богаслужэння Напалеона замест імператара Аляксандра I. Але чацвёра духоўных асоб адмовіліся падпісаць прысяжны ліст, у сувязі з чым архіепіскап назваў настаяцеля здраднікам і абяцаў аддаць яго пад суд. У выніку і архімандрыт, і ўсе манахі мусілі падпісаць гэты ліст2. 2 студзеня 1813 г. архіепіскап Разанскі Феафілакт пісаў князю А. Галіцыну, што «по Полоцкой губерннн верность свою к престолу доказалн полоцкне незунты н <...> тамошннй архнерей Красовскнй, a no Могнлевской однн только незупты, в Орше находяіцнеся <...>. По Могнлевской епархнн наше духовенство спаслось от нарушення верностн государю только в Внтебской губерннн, которое составляет не больше пятой частн епархнн»3.