• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    2 Внленскнй временннк. Акты н документы архнва Внленского, Ковенского н Гродненского генерал-губернаторского управлення, относяіцнхся к нсторнн 1812-1813 гг. -Кн. 5, ч. 1. -С. 248.
    3 Часовая мінская газета. 1812 год. С. 45-46.
    4 Ганчарук 1. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772-1830 гг. С. 99-100.
    ’ Краснянскнй В. Г. Мннскнй департамент Велнкого княжества Лнтовского (эпнзод нз нсторкн войны 1812 г.). — С. 9.
    6 НГАБ. Ф. 136. Bon. 1. Спр. 2860. Арк. 5, 7-7 адв.
    7 Рункевпч С. Мсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832). С. 523-524.
    разламалі, забралі метрычныя кнігі, царкоўныя сасуды, кнігі і перадалі царкву ўніяцкаму святару, які пачаў весці службу1. Праваслаўны свяшчэннік м. Азарычы Бабруйскага павета М. Барзакоўскі быў захоплены французамі ў палон і накіраваны з вартай да генерала Я. Дамброўскага ў м. Свіслач, а адтуль у Мінск да губернатара М. Бранікоўскага, дзе быў прыгавораны да пакарання смерцю, ад якой яго выратавала вызваленне горада2.
    16 студзеня 1813 г. у Мінскую духоўную кансісторыю паступіла паведамленне ад Ігуменскага благачыннага протаіерэя В. Каржанеўскага аб тым, што дыякан Ігуменскай Раства-Багародзіцкай царквы I. Загароўскі вымушаны быў састрыгчы валасы і пагаліць бараду у час акупацыі горада французамі. На допыце дыякан паказаў, што ён не ведаў «другого способа к спасенню себя н своей жены от непрнятельского нападення н грабнтельства»3. Акрамя таго, царкву забрала ўніяцкае духавенства, а дыякану забаранілі ў ёй весці богаслужэнне. Протаіерэй нагадваў кансісторыі, што 12 снежня 1812 г. імператар Аляксандр I дараваў агульную і асабістую літасць жыхарам «былых польскнх, а ныне росснйскнх областей н округов»4.
    Страты, нанесеныя вайной. Вайна адбілася на колькасці прыхаджан многіх храмаў. Так, у праваслаўным Пінскім духоўным праўленні пры трох цэрквах наогул не засталося ні прыхаджан, ні свяшчэннікаў, ні царкоўных служак5. У Пінскім павеце пры праваслаўных цэрквах засталіся толькі свяшчэннікі. Поўнасцю згубілі сваіх прыхаджан праваслаўныя цэрквы ў Рубяжэвічах Мінскага павета, у Катлянах Ігуменскага і інш. У Бабруйскім павеце актыўную працу па павелічэнні колькасці сваіх прыхаджан праводзіў свяшчэннік з Кралеўскай Слабады Ф. Мірановіч6.
    У час вайны згарэла некалькі сінагог і яўрэйскіх малітоўных дамоў. I не заўсёды ў яўрэйскіх абшчын было дастаткова сродкаў для іх аднаўлення. Так, яўрэйская абшчына Ваўкавыска звярнулася да яўрэяў з заклікам аб аказанні дапамогі на пабудову сінагогі, бо стары будынак згарэў у час баёў 3 лістапада 1812 г.7
    Памешчык Дзісненскага павета Мінскай губерні ўспамінаў аб марадзёрстве салдат французскай арміі. У Медніках Віленскай губерні, гаварыў ён, было ўсё спустошана: «усадьба, село, корчма, дом ксендза без окон, без дверей. Костел настеж н тоже весь дочнста обобран. Могнльные склепы н те даже не пошажены, а гробы раскрыты н опрокннуты. Внутрн костела куча навоза»8.
    1 НГАБ. Ф. 136. Bon. 1. Спр. 2856. Арк. 57.
    2 Краснянскнй В. Г. Мннскнй департамент Велнкого княжества Лнтовского (эпнзод нз нсторнн войны 1812 г.). С. 31.
    3 НГАБ. Ф. 136. Bon. 1. Спр. 2899. Арк. 7 адв.
    4 Тамсама. Арк. 2-3, 7 адв.
    5 Лнтвнновская Ю. Н. Восстановленне познцнй православной церквн в Беларусн после войны 1812 г. // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Мінск, 2010. Вып. 5. С. 86.
    6Тамсама.
    7 Гннзбург С. М. Отечественная война 1812 года н русскне еврен. -С. 111.
    8 Кудрннскнй Ф. А. Внльна в 1812 году. С. 55.
    Манастыры Мінскай праваслаўнай епархіі былі не вельмі пашкоджаны. 3 11 манастыроў больш пацярпеў Віленскі Святадухаўскі. У Пінскім манастыры была прабіта дзірка ў купале; у Брэсцкім сарвана падлога як у царкве, так і ў келлях, дзе французы шукалі склады зброі. Манахі ў асноўным заставаліся ў сваіх манастырах і нават не перапынялі богаслужэнне. Практычна ўсе манастырскія рэчы былі захаваны ў цэласці. Цэрквы епархіі былі ў значна горшым стане. У епархіі было спалена 5 (па іншых звестках 7) цэркваў, разрабаваны — 4 (па іншых звестках больш за 30), пашкоджаны — 3. Царкоўная маёмасць была разрабавана ў 24 храмах. На Мінскую праваслаўную епархію Св. Сінодом было вылучана першапачаткова 33 618 руб. 10 кап., а затым гэтая сума была павялічана да 40 тыс., з якіх 23 941 руб. 35 кап. вылучана на дапамогу духавенству1. Свяшчэннаслужыцелі епархіі таксама панеслі страты, бо многія з іх у час вайны былі пазбаўлены не толькі сваёй гаспадаркі, але і сваіх дамоў2. Так, толькі ў Мінскай губерні 86 свяшчэннікаў засталіся без дамоў3. Страты свяшчэннікаў Мінска склалі 3206 руб. асігнацыямі, Слуцкага павета — 4170 руб. серабром, Бабруйскага 2787 руб. серабром, Барысаўскага 1820 руб. серабром, Пінскага1082 руб. серабром4.
    У Мінску былі пашкоджаны будынкі праваслаўных, уніяцкіх і каталіцкіх храмаў, каталіцкіх і базыльянскіх кляштараў, у якіх былі лазарэты, склады правіянту і інш.5 Св. Сінод аказаў дапамогу Мінскаму архірэйскаму дому ў сувязі са стратамі, якія дом панёс у час вайны6.
    У Магілёўскай праваслаўнай епархіі з 13 былі разрабаваны 3 манастыры, у тым ліку 2 мужчынскія (Магілёўскі Брацкі і Полацкі Богаяўленскі), і жаночы (Аршанскі). 3 375 цэркваў епархіі было спалена 4 храмы, разрабавана 4, пашкоджана 3. На аднаўленне храмаў Магілёўскай праваслаўнай епархіі Св. Сінодам было вылучана 58 561 руб. 19 кап., на дапамогу духавенству 26 236 руб. 70 кап.
    Цэрквы і царкоўная маёмасць пацярпелі не толькі ад французскага войска, але і ад расійскага. Паручнік 26-га егерскага палка А. Антаноўскі, які ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Віцебскай губерні, успамінаючы падзеі ў в. Белая, пісаў: «...во время перехода нз Полоцка к Клястнцам обднралн с образов церквн рнзы, забнралн сосуды, словом ннчего не оставлялн в храме, что только ценного находнлн»7. 8 лістапада 1812 г. Юравіцкая царква ў Ігуменскім павеце
    1 Мельннкова Л. В. Армня н православная церковь Росснйской нмпернн в эпоху наполеоновскнх войн. С. 184; Рункеввч С. Нсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832). С. 528.
    2Рункевнч С. Нсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832). С. 526-527.
    3 Лнтвнновская Ю. Н. Восстановленне познцнй православной церквн в Беларусн после войны 1812 г. II Працы гістарычнага факультэта БДУ. Вып. 5. С. 87.
    4 Тамса.ма. С. 88.
    5 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 11. Арк. 1; Краснянскнй В. Г. Мннскнй департамент Велнкого княжества Лнтовского (эпнзод нз нсторнн войны 1812 г.). С. 65.
    6НГАБ.-Ф. 136.-Воп. І.-Спр. 2855.-Арк. 1.
    7 Цыт. па: Лнтвнновская Ю. Н. Восстановленне познцнй православной церквн в Беларусн после войны 1812 г. II Працы гістарычнага факультэта БДУ. Вып. 5. С. 83.
    падверглася нападкам з боку казачага палка на чале з палкоўнікам Лукоўкіным. Казакі пад камандаваннем маёра П. Баева разрабавалі сядзібу свяшчэнніка Лаўрыновіча, забралі коней, сена, адзенне, дываны. 3 царкоўных прылад забралі срэбраны крыж, расшытую золатам рызу, шаўковыя паясы і іншыя рэчы1. Мясцовыя памешчыкі, выкарыстоўваючы становішча, таксама нападалі на цэрквы. Так, 24 жніўня 1812 г. памешчык Ліпінскі з маёнтка Дубенёва самавольна захапіў маёмасць, якая належала Барысаўскай Уваскрэсенскай праваслаўнай царкве*.
    Пасля вызвалення ў Магілёўскай праваслаўнай епархіі са снежня 1812 па жнівень 1813 г., па загадзе Аляксандра I, адбылося следства, якое праводзіў член Св. Сінода архіепіскап Разанскій Феафілакт (Русанаў). Згодна з паведамленнямі благачынных і духоўных праўленняў, якія зберагліся ў Магілёўскай духоўнай кансісторыі, прысягу на вернасць Напалеону прынесла духавенства Магілёва, Мсціслаўля, Чавусаў, Быхава і Чэрыкава. He прысягнула духавенства Копысі і Клімавіч. Св. Сінод абвінаваціў архіепіскапа Варлаама ў «клятвопреступленнн», у тым, што ён не толькі «не показал себя прнмером пастве своей в непоколебнмой верностн законному своему государю, но навлек в таковое преступленне многнх нз свонх подчнненных» , і што пакарыўшыся непрыяцелю, ён выконваў яго патрабаванні. Архіепіскап Варлаам спрабаваў апраўдацца і нагадаў пра былыя часы, што «когда в 1789 г. был я настоятелем Внленского монастыря, дать королю н Речн Посполнтой прнсягу в Мннском поветовом суде торжественно отказался н с велнчайшею опасностью жнзнн убежал в Россню»4.
    Архіепіскап Варлаам быў пазбаўлены сана, застаўшыся манахам, і быў накіраваны ў Ноўгарад-Северскі Спаскі манастыр Чарнігаўскай епархіі. 1 мая 1813 г. імператар зацвердзіў рашэнне Св. Сінода. Свяшчэннікі і царкоўныя служкі, якія прысягнулі Напалеону, пасля следства былі пакінуты ў былых званнях і дапушчаны да богаслужэння5.
    Полацкая ўніяцкая епархія таксама панесла вялікія страты. Так, у Віцебскай губерні было разрабавана 207 уніяцкіх цэркваў, якія панеслі страты ў суме 54 429 руб. 15 кап., іх духавенства у суме 177 876 руб. 90 кап., базыльянскія кляштары Віцебскай і Магілёўскай губерняў у суме 1 186 567 руб.6 Францу-
    1Лнтвнновская Ю. Н. Восстановленне познцнй православной церквн в Беларусн после войны 1812 г. // Працы гістарычнага факультэта БДУ Вып. 5. С. 83.
    ■ Тамсама.
    3 Мельннкова Л. В. Армня н православная церковь Росснйской нмпернн в эпоху наполеоновскнх войн. С. 95.
    4 Дубровнн Н. Отечественная война в пнсьмах современннков (1812-1815 гг.). С. 407.
    • Мельннкова Л. В. Армня н православная церковь Росснйской нмперкн в эпоху наполеоновскнх войн. С. 95-97, 99.
    6 Матюшенскнй А. Уннатское н православное духовенство Полоцкой епархнн в войну 1812 г.-С. 11.
    зы разрабавалі не толькі праваслаўны Полацкі Богаяўленскі манастыр, але і Полацкі ўніяцкі сабор1.
    Мінскі каталіцкі біскуп Я. Дэдэрка патрабаваў ад улад выплаты яму жалавання, якое не выдавалася падчас акупацыі французамі. У верасні 1813 г. ён звярнуўся да князя А. Галіцына з просьбай перадаць яму праваслаўны архірэйскі дом у Мінску, а праваслаўнаму епіскапу прызначыць месцам знаходжання Слуцкі манастыр. Хадайніцтва было адхілена і каталіцкі біскуп Я. Дэдэрка быў вымушаны пакінуць будынак праваслаўнага архірэйскага дома, але забраў архірэйскія мітры, дакументы і інш. усяго на суму 5364 руб.2 У адказ на просьбу эканома дома Я. Дэдэрка адмовіўся вярнуць узятае, адказаўшы: «как вы поступаете с базнлнанамн, так должно поступать н с вамн»3. Ён быў аддадзены пад суд, а затым загадам Аляксандра I высланы ў Алыку Валынскай губерні.