• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Сутнасць гэтых дакументаў заключалася ў наступным. Стараверам і сектантам, якія не належалі да сектаў «нзуверных», або тых, чыё вучэнне парушала законы і не вяло да крымінальнай адказнасці, давалася магчымасць свабоднага веравызнання і ўтварэння рэлігійных абшчын. Для гэтага патрэбна было звярнуцца з калектыўнай заявай аб рэгістрацыі ў губернскае праўленне. Заява павінна была ўтрымліваць назву стараверскага сагласу або секты; мясцовасці, на якую будзе распаўсюджвацца яе дзейнасць; месцазнаходжанне малельнага дома. Абшчынай абавязан быў кіраваць агульны сход членаў секты, якім споўніўся 21 год. Агульны сход выбіраў савет. Правы і абавязкі агульных сходаў і саветаў залежалі ад таго, мела абшчына ці не характар юрыдычнай асобы (г. зн. права распараджацца нерухомай маёмасцю і капіталамі). У маленькіх абшчынах, якія не карысталіся такімі правамі, агульны сход акрамя выбараў духоўных асоб разглядаў рахункі, а савет назіраў за правільным вядзеннем метрычных кніг. У тых абшчынах, якія мелі правы юрыдычнай асобы, поле дзейнасці і сходаў, і саветаў было больш шырокім. У абавязкі схода ўваходзіла распараджэнне нерухомасцю, устанаўленне збораў з членаў абшчыны, заключэнне пазыкі. Больш шырокай была і дзейнасць саветаў.
    Было вызначана і палажэнне духоўных асоб абшчыны. Згодна з указам ад 17 красавіка 1905 г. яны называліся настаяцелямі або настаўнікамі. Настаўнікі не маглі выбірацца з ліку непісьменных або асоб, якім не споўнілася 25 гадоў; з тых, хто прыцягваўся да судовай адказнасці і быў прызнаны вінаватым; выключаны з таварыстваў і дваранскіх сходаў па прыгаворах саслоўяў, да якіх яны належалі. Факт абрання духоўнай асобы даводзіўся да ведама губернскага праўлення, дзе яны ўносіліся ў спецыяльныя рэестры. Гэтыя асобы выключаліся з мяшчанскіх або сялянскіх таварыстваў, калі яны належалі да гэтых саслоўяў і вызваляліся ад ваеннай службы.
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 1. Арк. 22-22 адв.
    Прэзідыум з’езда старавераў у г. Вільня. 1906 г.
    Духоўныя асобы адпаўшых ад праваслаўя сект называліся настаўнікамі. Яны таксама ўносіліся губернатарамі ў спецыяльныя рэестры. Стараверскія «старнкн» і «начетннкн», якія не атрымалі звання зарэгістраваных настаўнікаў, незаконнымі не лічыліся.
    Што да малельных дамоў старавераў, то пункт 12 указа аб верацярпімасці адзначаў: «Распечатать все молнтвенные дома, закрытые как в адмнннстратнвном порядке, не нсключая случаев, восходнвшых чрез Комнтет Мнннстров до Высочайшего усмотрення, так н по определенпям судебных мест, кроме тех молелен, закрытне конх вызвано собственно ненсполненнем требованнй Устава Стронтельного»1. Адначасова ўсім губернатарам быў накіраваны сакрэтны цыркуляр, якім прадпісвалася, каб адкрыццё гэтых малельных дамоў праводзілася без урачыстасцей і «внешннх оказательств», якія маглі б спакусіць праваслаўных.
    Правы, якія даваліся стараверам у кірунку свабоды веравызнання, выклікалі незадавальненне праваслаўных іерархаў. Яны асцерагаліся, каб значна большая самастойнасць стараверскіх абшчын у вядзенні сваіх спраў і распараджэнні сродкамі ў параўнанні з праваслаўнымі прыходамі не стымулявала масавыя пераходы праваслаўных у стараверства. Праўда, заходніх губерняў, дзе сацыяльная база для распаўсюджвання стараверства (якое мела, як правіла, вялікарускі характар) была не вельмі значнай, гэта перасцярога мала датычылася, што і пацвердзілася ў далейшым. Напрыклад, у Віцебскай губерні, дзе жыло шмат беспапоўцаў федасееўскага і паморскага сагласаў, пераходаў з праваслаўя ў стараверства амаль што не назіралася. У 1912 г. тут жылі 92 374 стараверы. Пасля ўказа аб верацярпімасці да іх далучыліся: у 1906 г. 2 праваслаўныя вернікі, у 1909 4, у 1910 2, у 1911 16. У 1905, 1907, 1908 гг. адпадзенняў ад праваслаўя ў стараверства наогул не выяўлена. У адпаведнасці
    1 РІменной Высочайшнй указ, данный Сенату (17 апреля 1905 г.) «Об укрепленнн начал веротерпнмостн» // А. Ннколнн. Церковь н государство (нсторня правовых отношеннй). С. 352.
    з указам ад 17 кастрычніка 1906 г. у губерні было зарэгістравана 69 стараверскіх абшчын з колькасцю членаў у іх 66 024 чалавекі. Колькасць зарэгістраваных настаяцеляў і настаўнікаў складала 33 чалавекі, незарэгістраваных духоўных асоб 47, малельных дамоў 82. Стараверы ўтрымлівалі 2 школы і 3 багадзельні1.
    Мадэрнізацыйныя працэсы пачатку XX ст. у сферы змены прававога статусу рэлігійных арганізацый праявіліся ў распрацоўцы заканадаўчых актаў па змякчэнні адносін да пратэстанцкага духавенства. Што знайшло сваё адлюстраванне ў падрыхтоўцы МУС у 1908 г. законапраекта аб дапушчэнні да пасад евангелісцкіх прапаведнікаў асоб замежнага паходжання без прыняцця імі расійскага падданства. У ходзе распрацоўкі законапраекта звярнуліся да губернатараў з пытаннем, наколькі дадзены крок абгрунтаваны «действнтельною потребностью». Адказы, а адпаведна і адносіны да вырашэння гэтага пытання беларуска-літоўскіх губернатараў розніліся. Найбольш катэгарычна да пытання паставіліся губернатары Гродзенскі і Ковенскі, прызнаўшы такое дапушчэнне «нежелательным». Мінскі і Магілёўскі губернатары адказалі, што ў прыняцці падобнага закона «потребностн нет». Віленскі генерал-губернатар, у сваю чаргу, адказаў, што «настоятельной необходнмостн нет, но еслн возннкнет, препятствнй с его стороны не будет». I толькі губернатар Віцебскі пагадзіўся з тым, што ўвядзенне такога парадку «желательно, но с тем, чтобы нностран~	2
    ные проповедннкн зналн помнмо русского п латышскіш язык>г.
    Як ужо адзначалася, указ ад 17 красавіка 1905 г. даволі вялікую ўвагу ўдзяліў стараверам і сектантам. Але тыя палажэнні, што адносіліся да сектантаў, мелі на ўвазе толькі адпаўшых ад праваслаўя. А пратэстанцкае сектанства нават і не ўпаміналася ў дакуменце. Гэта выклікала незадаволенасць з боку праваслаўных іерархаў, якія неаднаразова адзначалі, што, зыходзячы з такога становішча, можа здацца, быццам урад клапоціцца пра сектантаў, адпаўшых ад праваслаўя, што, у сваю чаргу, абмяжоўвае правы пануючай царквы. У той жа час, не прымаючы ніякіх указанняў адносна сектантаў пратэстанцкіх і каталіцкіх, улады як бы праяўлялі сваю заклапочанасць аб цэласці гэтых канфесій. Таму было прынята рашэнне звярнуцца да дадзенага пытання асобна. 17 кастрычніка 1906 г. выйшаў указ «О порядке образовання н действня старообрядческмх н сектантскнх обіцнн н правах н обязанностях входяіцнх в состав обіцнн последователей старообрядческнх согласнй н отделнвшнхся от православня сектантов». Указ даў права легалізацыі евангелісцкабаптысцкіх абшчын3. Правілы, што ўтрымлівалі прававыя нормы для баптыстаў, былі распаўсюджаны і на адвентыстаў, якім было «предоставлено свободно нсповедывать нх вероученне <. ..> с возложеннем на гражданскне властн ведення метрнческнх о ннх запнсей»4, якія да гэтага павінны былі весці лютэранскія пастары.
    1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 103.
    2 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 7. Арк. 76 адв. 77, 79.
    3 Савннскнй С. Н. йсторня евангельскнх хрнстнан-баптнстов Укранны, Росснн, Белорусснн (1867-1917). СПб., 1999. С. 251.
    4 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 769. Арк. 18.
    Атрымала распаўсюджанне, праўда, не вельмі шырокае, і евангелісцка-менаніцкае веравучэнне. Па даных Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў, у 1909 г. абшчына менанітаў папоўнілася на 37 чалавек, у 1910 г. на 43 чалавекі. Па месцы жыхарства менаніцкае веравызнанне прымалі ў большасці сваёй жыхары Украіны. У Беларусі ураджэнцы Магілёўскай і Мінскай губерняў. Па нацыянальнасці мяркуючы па прозвішчах іўдзеі ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў1.
    Менш за ўсіх дзяржаўны курс на ліберызацыю прававых узаемаадносін «царква дзяржава» закрануў іўдзеяў. 3 гэтай нагоды сучаснік тых падзей Л. Зайдэнман пісаў: «Релнгня еврея древнейшая мнровая релнгня, родоначальннца всех релнгнй, нсповедуемых цнвнлнзованным мнром, поныне нменуется в законах «лжеученнем», н на эту мелочь не обратнл вннмання н т. н. указ о веротерпнмостн от 17 апреля, не забывшнй даже о ламантах*, <...> но не занкнувшнйся нн еднным словом о евреях»2.
    I на самай справе ва ўказе ніводнага разу нават не сустракаюцца тэрміны «іўдзей» або «яўрэй». Больш за тое, і «Высачайша зацверджанае» палажэнне Камітэта міністраў ад 17 красавіка 1905 г., якое вылучыла спецыяльны раздзел «По нноверным нехрнстнанскнм нсповеданням», таксама абышло іўдзеяў маўчаннем3. I толькі адзіны пункт указа ад 17 красавіка пад № 3 меў на ўвазе іўдзеяў у шэрагу іншых нехрысціянскіх канфесій: «Установнть <.. .> что лнца, чнсляіцне православнымн, но в действятельностн нсповедываюіцне ту нехрнстнанскую веру, к которой до прнсоедннення к Православню прннадлежалн самн онн ялн нх предкн, подлежат по желанню нх нсключенню нз чнсла 4 православных» .
    Але і ў іўдзейскіх абшчынах у пачатку XX ст. адчуваўся некаторы ўплыў новых кірункаў унутранай, у тым ліку і рэлігійнай, палітыкі. 1 перш за ўсё сярод рабінаў. Аб чым сведчыць ліст Слуцкага грамадзянскага рабіна Абрама Гіршавіча Эшмана ў Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў: «Положенне обіцественного раввнна в еврейском обіцестве всегда было очень тяжелое. Завнснмость от перноднческн повторяюіцнхся выборов, завнснмость <...> от капрнзов разных обшественных деятелей, нмеюіцнх влнянне на уплату раввнну его содержання, заставляют его действовать согласно желанням нзбнраюшего его обіцества н отдельных его заправнл. <...> Но особенно тяжело становнлось положенне раввнна с 1905 года, когда каждая еврейская
    ' РДГА. Ф. 821. Bon. 133. Спр. 769. Арк. 21, 24.
    Размова ідзе аб пукце 16 указа ад 17 красавіка 1905 г., які прапісваў: «Подвергнуть обсужденню действуюіцне узаконення о ламантах, возбраннв впредь нменованне нх в офнцнальных актах ндолопоклонннкамн н язычннкамн».
    2 Зайденман Л. О. Правовое положенпе евреев в Росснн. СПб., 1905. С. 58.
    3 Гл.: Высочайше утвержденное положенне Комнтета Мнннстров (Апрель 17, 1905 г.) «Об укрепленнн начал веротергшмостн» // А. Ннколнн. Церковь н государство (нсторня правовых отношеннй). С. 358-359.
    4 Нменной Высочайшнй указ, данный Сенату (17 апреля 1905 г.) «Об укрепленнн начал веротерпнмостн» П А. Ннколнн. Церковь н государство (нсторня правовых отношеннй). С. 351.