• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Няўзгодненасць дзеянняў паміж урадам і кіраўніцтвам рымска-каталіцкай царквой (у адносінах пераходаў праваслаўных вернікаў у каталіцтва) спара-
    1 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 307.
    2 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 57. Арк. 51.
    3 Тамсама.
    джала шмат непаразуменняў. Лічбы перайшоўшых выклікалі шмат спрэчак, яны і сёння розныя, з даволі значнымі разыходжаннямі. Паводле даных оберпракурора Св. Сінода, якія прыводзяць аўтары манаграфіі «Русское православне: вехн нсторнн», за 1905-1907 гг. з праваслаўя ў каталіцтва ў цэлым па Расійскай імперыі перайшлі больш за 170 тыс. чалавек, 10 тыс. праваслаўных вернікаў сталі пратэстанта,мі, больш частымі сталі пераходы ў стараверства і сектанцтва.
    Значную частку вышэйназваных пераходаў складалі пераходы ў беларуска-літоўскіх губернях. Паводле звестак упраўляючага Віленскай рымска-каталіцкай епархіі лічба тых, хто за 1905-1909 гг. перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва, склала па епархіі 62 тыс. чалавек. Гэта лічба не стасуецца з данымі Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў. Вось гэтыя звесткі. Пачынаючы з 17 красавіка 1905 па красавік 1909 г. з праваслаўя ў каталіцтва перайшлі ў губернях:
    Віцебскай
    8197 чалавек, у тым ліку 200 сямей;
    Магілёўскай
    1347 чалавек, няма звестак;
    Мінскай
    14 846 чалавек, у тым ліку 1724 сям’і;
    Кіеўскай
    1720 чалавек, у тым ліку 174 сям’і;
    Падольскай
    612 чалавек, у тым ліку 40 сямей;
    Валынскай
    1314 чалавек, няма звестак;
    Віленскай
    18 568 чалавек, няма звестак;
    Ковенскай
    1123 чалавекі, у тым ліку 131 сям’я;
    Гродзенскай
    4116 чалавек, у тым ліку 6 сямей;
    Люблінскай
    41 288 чалавек, у тым ліку 7200 сямей;
    Сядлецкай
    106 507 чалавек, у тым ліку 18 565 сямей
    Сувалкскай
    15 930 чалавек, у тым ліку 2822 сям’і;
    Усяго
    211 566 чалавек, у тым ліку 30 862 сям’і1.
    Працягваліся пераходы з праваслаўнай веры ў каталіцкую і ў наступныя гады. Праўда, такога моцнага «выбуху», як гэта адбылося адразу пасля прыняцця ўказа аб верацярпімасці, не было. Але праблема пераходаў заставалася даволі вострай, адмоўна ўплываючы на ўзаемаадносіны духавенства дзвюх вядучых хрысціянскіх канфесій. У справаздачы Магілёўскай праваслаўнай епархіі за 1908 г. у сувязі з гэтым адзначалася: «До 1905 г. пропаганда рнмскокатолнческнх ксендзов не была открытой <.. .> Между православнымн н католнкамн сушествовалн тогда вполне добрососедскне н нормальные отношення. Смешанные бракн былн нередкн н появленне православного супруга в такнх семьях не вызывало к нему какой-лнбо враждебной настроенностн, детн от такнх браков воспнтывалнсь в православной вере. He так стало после закона 17 апреля 1905 г. С этого временн пропаганда ксендзов стала открытой, прнчём для достнження свонх целей онн слншком не разборчнвы в средствах, граннчашнх с обманом, даже наснлнем»2.
    1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 106.
    2 НАРБ. Ф. 2301. Bon. 1. Спр. 124. Арк. 39 адв.
    He адбылося асаблівых змен і ў пытанні пабудовы хрысціянскіх храмаў. Па-ранейшаму толькі праваслаўная канфесія мела ў гэтай справе шырокія магчымасці і падтрымку дзяржавы. Праўда, рост колькасці праваслаўных цэркваў ужо не адбываўся такімі хуткімі тэмпамі, як гэта назіралася пасля паўстання 1863-1864 гг. У пачатку XX ст. тэмпы былі больш маруднымі. Пра гэта сведчыць прыклад Віленскай губерні. За 1905-1913 гг. у губерні было пабудавана 28 храмаў праваслаўных і столькі ж каталіцкіх. На першы погляд можа падацца, што гэта відавочныя змены канфесійнай палітыкі ў кірунку верацярпімасці, стварэння роўных умоў для жыццядзейнасці ўсіх канфесій. Але ў дадзенай губерні колькасць католікаў у 2 з лішнім разы пераўзыходзіла колькасць праваслаўных вернікаў, а колькасць каталіцкіх храмаў у 1,5 раза была меншай, чым праваслаўных цэркваў1.
    Даволі вострай заставалася праблема вяртання рымска-каталіцкаму духоўнаму ведамству закрытых і канфіскаваных касцёлаў. Пасля абнародавання ўказа 1905 г. у МУС пасыпаліся просьбы ад католікаў, каб ім вярнулі касцёлы, якія пасля паўстання 1863-1864 гг. і пазней былі скасаваны і перададзены ў праваслаўнае духоўнае ведамства. У асобных выпадках католікі самавольна захоплівалі будынкі былых касцёлаў, што пуставалі ўвесь гэты час. Так адбылося ў с. Гарадзішча Пінскага павета. Калісьці тут дзейнічаў прыходскі касцёл з 819 прыхаджанамі. У 1865 г. па распараджэнні Галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю ён быў закрыты. Чатыры дзесяцігоддзі будынак пуставаў. Нягледзячы на тое, што прычын для забароны католікам карыстацца сваім будынкам не было, узбуджаная судовая справа цягнулася некалькі гадоў2.
    Гэта не адзінкавы выпадак. У архіве Санкт-Пецярбурга захаваліся матэрыялы, якія сведчаць пра тое, як нялёгка было католікам вяртаць свае былыя будынкі. Нават калі будынкі былых каталіцкіх касцёлаў і манастыроў стаялі пустыя і, здавалася, нікому не патрэбныя, атрымаць згоду ад Св. Сінода (бо большасць будынкаў была перададзена ў праваслаўнае ведамства) на зварот іх католікам было амаль што немагчыма.
    Яшчэ больш складанай аказалася справа адмены некананічнага скасавання Мінскай рымска-каталіцкай епархіі. У 1908 г. прыхаджане Пінскага, Любяшэўскага, Докшыцкага, Койданаўскага, Цімкавіцкага, Рэчыцкага, Лагойскага і іншых рымска-каталіцкіх прыходаў Мінскай губерні накіравалі прашэнне ў Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў аб прызначэнні для Мінскай рымска-каталіцкай епархіі асобнага епіскапа з указаннем яго месцазнаходжання ў Мінску*. Нягледзячы на скасаванне епархіі ў 1869 г. і далучэнне
    1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 187.
    2 Тамсама. С. 101.
    ’ Размова ішла аб былой Мінскай рымска-каталіцкай епархіі, скасаванай урадам Расійскай імперыі ў 1869 г., але кананічна яна працягвала існаваць. Пытанне аб скасаванні было ўзнята ў 1866 г. Віленскім, Ковенскім, Гродзенскім і Мінскім генерал-губернатарам фон Кауфманам. Называліся тры прычыны для абгрунтавання гэтага акта: малалікасць епархіі; зручнасць геаграфічнага становішча для яе зліцця з Віленскай, магчымая эканомія сродкаў на ўтрыманне епіскапа, капітула, кансісторыі і асобнай семінарыі.
    яе цэркваў спачатку да Віленскай рымска-каталіцкай епархіі, а з 1883 г. перадачы ў непасрэднае падпарадкаванне Магілёўскага мітрапаліта, католікі Мінскай губерні працягвалі лічыць сваёй епархіальнай адзінкай Мінскую. Што было адлюстравана і ў названых прашэннях1. У прыватнасці, у іх адзначалася: «Хотя Указом 15 апреля 1905 г. н Маннфестом 17 октября того же года все ограннчнтельные распоряження для рнмско-католнческого нсповедання отменены, однако же Мннская епархня продолжает управляться Могнлевскнм рнмско-католнческнм епнскопом»2. Акрамя гэтага прасіцелі адзначалі, што вялізная плошча Магілёўскай архіепархіі не дае магчымасці архіпастыру ўдзяляць неабходную ўвагу Мінскай губерні.
    Дэпартамент замежных веравызнанняў, скарыстаўшы гэты аспект у прашэннях католікаў, у сваім адказе засяродзіўся галоўным чынам на абгрунтаванні прычын перадачы Мінскай епархіі з юрыдыскцыі Віленскай епархіі ў падпарадкаванне Магілёўскага мітрапаліта: «Рнмско-католнческое населенне Мннской губерннн в подавляюіцем большннстве белорусы, тогда как католнческое населенне Внленской епархнн полякн н лнтовцы, прнчем самое направленне рнмско-католнческого духовенства в Внленской епархнн, получаюіцего восгштанне в Внленской семннарнн н пронсходяіцего пренмуіцественно нз коренных поляков нлн лнтовцев, не соответствует стремленмям Правнтельства упрочнть в среде белорусского населення понятае об одноплеменностн его с русскнм (вылучана мною. аўт)»\ Што ж тычылася адказу па сутнасці прашэнняў прычын для ўзбуджэння пытання аб аднаўленні Мінскай рымска-каталіцкай епархіі дэпартамент не ўбачыў.
    Указам ад 17 красавіка 1905 г. свабода веравызнання была даравана стараверам і сектантам «отпавшнм от православня». Гэты заканамерны акт, нягледзячы на кансерватыўную палітыку праваслаўнай царквы, рыхтаваўся на працягу ўсяго XIX ст. Асабліва відавочнае паслабленне ва ўрадавай палітыцы ў адносінах да старавераў назіралася ў 60-80-я гады XIX ст. Законы 1864, 1874, 1883 гг. і іншыя, хоць і не давалі стараверам поўнай рэлігійнай свабоды, аднак яны атрымалі магчымасць для нармальнага жыцця і ажыццяўлення сваіх рэлігійных адпраў. Па сутнасці, гэта было прызнанне ўрадам Расійскай імперыі стараверства, але прызнанне няпоўнае. Публічным абвяшчэннем поўнага прызнання яго сярод іншых канфесій стаў указ ад 17 красавіка 1905 г. Шэраг распараджэнняў пасля з’яўлення гэтага ўказа канкрэтызаваў становішча стараверства і іншых сект. Канкрэтызацыя ішла ў кірунку ўстанаўлення меж веравызнаўчых правоў, што дараваны стараверам і сектантам, і размежавання іх з крымінальнымі законамі. Так, цыркуляр ад 15 мая 1905 г. сцвярджаў: «Прнзнать, что постановлення закона (маецца на ўвазе ўказ ад 17 красавіка 1905 г. аўт\ даруюіцне право совершення обіцественных богомоленнй н определяюшне положенне раскола в гражданском отношеннн, обьемлют
    'РДГА.-Ф. 821,-Воп. 122.-Спр. 21.-Арк. 119, 127-128 адв., 133-134, 136, 146.
    2 Тамсама. Арк. 128 адв.
    3 Тамсама. Арк. 146.
    последователей как старообрядческнх согласнй, так н сектантскнх толков, учнненне же нз релнгнозных побужденнй нарушення законов подвергает внновных в том установленной законом ответственностн. <. ..> Еслн в отдельных случаях проявленне верованяй будет сопряжено с опасностью для обіцественной нравственностн н спокойствня нлн же повлечёт за собою, нз релнгяозных побужденнй, нарушенне законов, как, напрнмер, уклоненне от нсполнення воннской повннностн, неповнновенне властям н т. п., нлн же выразнтся в совраіценнн православных, то, в снлу Высочайшего Указа, необходнмые меропрнятня должны заключаться не в ограннченнн духовной свободы, но в пресеченнн н преследованнн на основаннн уголовного закона точно определенных преступных деяннй»1.
    Як бачым, цыркуляр ад 15 мая 1905 г. даваў магчымасць мясцоваму кіраўніцтву караць парушальнікаў закона або спакушальнікаў праваслаўных вернікаў (што ставілася ў адзін рад). Адначасова адмяняўся шэраг папярэдніх пастаноў, напрыклад, палажэнне ад 1 ліпеня 1894 г. пра забарону паслядоўнікам секты штундыстаў збірацца на малітоўныя сходы.