• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У беларуска-літоўскіх губернях шырока выкарыстоўвалася права яўрэямі атрымліваць дапамогу ад казны пры хрышчэнні па праваслаўным абрадзе і пераездзе ў іншую мясцовасць на жыхарства. Размер грашовай дапамогі ўстанаўліваўся мясцовым губернскім начальствам. Адносіны да «выкрестов» з боку іўдзеяў былі даволі скептычнымі, бо яны добра разумелі, што прыняць
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 57. Арк. 46 адв.
    ■ 8395
    24-ца йоб;.’
    -
    $ €го Siu to
    BO^^ttn^firk' ■
    • Гоігп^АпГ Цнтнс/ноліі' гН’вл^пдч'^^; f OJnMVJiBHnnn/ аік'іннухмго; trxtio cuat/A ^ыклп njiHXtyfa; Авдня нвлпіьпід '
    Н ііпповл;
    \ HS
    ^ОШЬНМ;
    (30 Ц'ОМЧ ЧП A ЦдтЫІШ; ^.іНкл^няГО і^лйа‘‘^"чінпіняі’і ігдро^вйл.дчілклго Лтч^егвовягл; вк Swo-^t, пм/ лпнц'ц^. КЫіоія БА, лі.тк чліавіТі^ёідлі^ гоцгаднпх РІЖНіря Яіггрйв.пнць, ГПллнйьікгО: ввдлчлп’гн^п п*н ■, Адімачў&вв (япкёкпй^дігіА (оівтві nnufl-нпкгк; ТГОЯмінаіілнпыя-) HWKt,; /
    п/іпіН(чгвлп0к бвлнпліі;
    в л; дішгвлв j
    F^} йюі/іш ;
    Х^! ШбС^Цц^ЕВ ;
    t a ; Кяпоппнвк ;
    ^ВіЬ-Ч'Пнцг ) ,
    3 л; лкігмха’Г^Е^а.*
    1	МннтквА WjiOAon >
    М	ШІ.ЕЧШ H(l410fkJ J
    7^^/	/Мллям ty IFAKTt ў ,
    Вб^пніквле т^ ;
    ^ологв. ;
    аіягч^/і/ ,J,t л ; тІЕЧлА мыаА )
    €(А; егхелмх ; ;
    Прашэнне рэжыцкіх старавераў на імя Віцебскага губернатара (НГАБ)
    хрышчэнне іх прымусіла толькі адно шуканне эканамічнай выгоды. У 1912 г. усе яўрэйскія газеты змясцілі пратэст мінскай яўрэйскай вучнёўскай моладзі «протнв выкрестов, продаюншх своё человеческое достоннство за чечевнчную похлебку, так н протнв атрофян нацнонального чувства у частн еврейского обшества»1. Да пратэсту, які падпісалі 400 чалавек, далучылася моладзь Палтавы і некаторых гарадоў Беларусі.
    Даволі частымі былі выпадкі, калі яўрэі, пахрысціўшыся і атрымаўшы грошы, нікуды не пераязджалі, а з цягам часу ізноў пераходзілі ў іўдаізм. Атрымалі распаўсюджанне і хадайніцтвы яўрэяў аб дазволе іх малалетнім дзецям хрысціцца па адным з іншаслаўных хрысціянскіх абрадаў (часцей лютэранскім або рэфармацкім). Пры гэтым самі бацькі не жадалі пераходзіць з іўдаізму. У мэтах перашкодзіць фіктыўным пераходам іўдзеяў указам
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 684. Арк. 96.
    ад 2 чэрвеня 1913 г. за № 6896 Сенат прызнаў, што «на основаннн правнл о прннятнн евреев в ннославные хрнстнанскне нсповедання, ходатайства евреев об окреіценнн нх малолетннх детей, в том случае, еслн самн проснтелн остаются в еврействе удовлетворенню подлежать не могут»1.
    Найбольш ільготныя правілы прадугледжваліся дзяржаўнымі законамі ў адносінах пераходаў з аднаго евангелісцкага веравучэння ў іншае. У прыватнасці, асоба, якая жадала ажыццявіць такі пераход, павінна была абвясціць пра свае намеры прыходскага пастара. У абавязкі апошняга ўваходзіла выданне адпаведнага пасведчання, якое перадавалася ў новы прыход, аб чым паведамлялася губернатару. На гэтым працэдура пераходу была скончана. I толькі адна забарона пераход у секту гернгутэраў была прадугледжана расійскімі законамі.
    Заканадаўства не прадугледжвала пераходы з хрысціянскага веравызнання ў стараверства, сектанцтва, нехрысціянскія канфесіі. He былі распрацаваны заканадаўчыя акты, якія б рэгулявалі пераходы з адной нехрысціянскай веры ў другую, а таксама правілы пераходаў паміж сектантамі. Нават, каб вярнуцца ў веру бацькоў, асобам нехрысціянскага веравызнання трэба было даказваць, што іх продкі на самай справе належалі да нехрысціянскага веравызнання, і што заявіцель яшчэ да ўказа 17 красавіка 1905 г. ухіляўся ад выканання хрысціянскіх абрадаў2.
    Недапрацоўкай расійскага заканадаўства (на момант прыняцця ўказа аб верацярпімасці) стала адсутнасць правіл, механізма пераходаў з аднаго хрысціянскага веравызнання ў другое. Гэта спарадзіла, з аднаго боку, з’яўленне распараджэння ў межах рымска-каталіцкай канфесіі аб прыняцці жадаючых стаць католікамі; з другога выданне ў адміністрацыйным парадку розных распараджэнняў і правіл, якія па сваёй сутнасці супярэчылі абвешчанай указам рэлігійнай свабодзе. Так, абапіраючыся на шырокі характар указа і на тое, што яго не суправаджалі правілы пераходаў, Віленскі рымска-каталіцкі епіскап барон Роп ужо 21 красавіка 1905 г. выдаў цыркуляр. Ён быў адрасаваны падпарадкаванаму яму рымска-каталіцкаму духавенству і прадугледжваў парадак прыняцця ў каталіцкае веравызнанне тых, хто вырашыў адысці ад праваслаўя. Практыка пераходаў устанаўлівалася даволі проста: жадаючаму перайсці ў каталіцкае веравызнанне дастаткова было падаць заяву непасрэдна епіскапу або ў духоўную кансісторыю. Улады абвясцілі гэта распараджэнне незаконным, спаслаўшыся на тое, што дадзеныя пытанні прэрагатыва дзяржаўнан улады .
    3 мэтай выправіць дадзенае становішча 18 жніўня 1905 г. было выдадзена цыркулярнае распараджэнне МУС (з часовымі правіламі) аб пераходзе з праваслаўнага веравызнання ў іншае хрысціянскае і вяртанні з праваслаўя ў нехрысціянскую веру. У снежні таго ж года на падставе дадзенага цыркуляра
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 769. Арк. 24.
    2 Тамсама. Воп. 10. Спр. 57. Арк. 49.
    3 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 104.
    Св. Сінод выдаў указ «О порядке перехода православных лнц в ннославные н нноверные нсповедання». Часовыя правілы МУС і іншыя дакументы, што датычылі пераходаў з праваслаўя, былі накіраваны кіруючым органам усіх хрысціянскіх канфесій. Аднак каталіцкія святары аж да 1908 г. прымалі вернікаў, спасылаючыся на распараджэнні епіскапаў. Па гэтай прычыне праваслаўная царква і суды не прызнавалі былых праваслаўных вернікаў католікамі. Гэта спараджала розныя абмежаванні і ў правах веруючых. Так, пад пагрозай крымінальнай адказнасці яны павінны былі выхоўваць дзяцей у праваслаўнай веры. Шлюбы, заключаныя толькі па рымска-каталіцкім абрадзе, лічыліся неправадзейнымі. Такія абставіны выклікалі незадаволенасць з боку рымска-каталіцкага духавенства і ўсіх рыма-католікаў Расійскай імперыі. Спроба ўрэгуляваць дадзенае пытанне была зроблена толькі ў 1915 г., прытым даволі няўдала. 17 ліпеня 1915 г. міністр унутраных спраў кн. Шчарбатаў падпісаў распараджэнне аб прызнанні католікамі (з дня іх фактычнага далучэння) тых праваслаўных, якія перайшлі ў каталіцтва з 17 красавіка па 1 лістапада 1905 г. Але дадзенае распараджэнне не вырашыла праблему, бо значная частка змяніўшых веру не змагла яго скарыстаць1.
    Пры пераходзе з аднаго іншаслаўнага веравызнання ў іншае (у тым ліку са стараверства і наадварот) працягвала дзейнічаць пастанова ад 11 мая 1904 г. Толькі ў 1910 г. МУС выдала цыркуляр, які ўдакладняў некаторыя палажэнні гэтай пастановы: 1) пераходы дазваляліся асобам, якім споўніўся 21 год; 2) пытанне вырашала губернскае кіраўніцтва без удзелу духавенства таго веравызнання, у якое пераходзіў вернік. На пераходы з аднаго евангелісцкага веравызнання ў іншае па-раненшаму дазвол грамадзянскан улады не патраоаваўся'.
    На практыцы ажыццяўленне пераходаў з аднаго веравызнання ў другое выклікала шмат цяжкасцей. Жыццё ставіла такія пытанні, на якія не было адказаў ні ва ўказе ад 17 красавіка 1905 г., ні ва ўсіх іншых падзаконных актах. У прыватнасці, ні адзін прававы дакумент не разглядаў наступныя сітуацыі:
    ці можна было пераводзіць у іншую веру дзяцей пры пераходзе аднаго з бацькоў, калі другі з іх памёр;
    ці можна было пераводзіць у нехрысціянскае веравызнанне малалетніх дзяцей, калі да яго вяртаюцца бацькі;
    наогул, каго трэба разумець пад продкамі-нехрысціянамі, каб мець права перайсці ў нехрысціянскую веру.
    Такіх сітуацый было нямала. Суды, куды звярталіся вернікі са сваімі праблемамі, як правіла, або пакідалі пытанні нявырашанымі, або давалі адмоўны адказ.
    Многія з пералічаных вышэй цяжкасцей выцякалі з другой, не менш складанай праблемы міжканфесійных шлюбаў. Яны былі дазволены Св. Сінодам яшчэ ў 1721 г. Але закон прадугледжваў, каб святое таінства шлюбу праваслаўных з хрысціянамі іншых канфесій адбывалася ў праваслаўных храмах
    1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 78-80.
    2РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 57. Арк. 50.
    і праваслаўнымі свяшчэннікамі1. Згодна з указам 17 красавіка, як і маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. шлюбы (калі адзін з уступаючых у шлюб быў праваслаўным) павінны былі адбывацца па праваслаўным абрадзе, а дзеці, што нарадзіліся ад такога шлюбу, хрысціцца і выхоўвацца па традыцыях праваслаўнай царквы. 3 дадзенага агульнарасійскага правіла рабілася выключэнне: у Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай губернях заключэнне шлюбу паміж асобамі розных хрысціянскіх канфесій адбывалася па абрадзе і святаром той веры, да якой належала нявеста. Калі святар адмаўляўся, то гэтую місію мог выканаць свяшчэннік веравызнання жаніха. Дзеці, што нарадзіліся ад такога шлюбу, выхоўваліся: сыны у веры бацькі, дочкі у веры маці2.
    Пасля таго як з агульнага правіла было выключана палажэнне пра недапушчальнасць шлюбаў паміж хрысціянамі і нехрысціянамі, у заканадаўства было ўнесена яшчэ адно змяненне: калі адзін з сужэнцаў прымаў хрысціянскую веру, то мог працягваць знаходзіцца ў стане шлюбу з нехрысціянінам. Пры гэтым шлюб іх заставаўся ў сіле і без вянчання па праваслаўным абрадзе, улічваючы, праўда, наступныя ўмовы. Калі шлюб быў заключаны паміж мусульманамі, а потым жонка (або адна з іх) прымала хрысціянства, то шлюб яе мог лічыцца сапраўдным толькі тады, калі муж абавязваўся знаходзіцца з гэтай жонкай у «едннобрачнн» і што іх дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры. Неабходнай умовай захавання такога шлюбу было і тое, каб жонка мусульманіна, якая прыняла хрысціянства, «не была отлучена мужем з накануне этого от сожнтельства» .
    Калі ў шлюб жадалі ўступіць стараверы і пры гэтым абвянчацца ў праваслаўнай царкве, то яны павінны былі прынесці прысягу: быць у праваслаўі цвёрдымі, не мець зносін са стараверамі і іншымі сектантамі.
    Канфесійнае жыццё ў новых умовах. Абвяшчэнне ўказа ад 17 красавіка 1905 г. без адначасовага рэфармавання праваслаўнай царквы выклікала вялікае незадавальненне з боку праваслаўнага духавенства ўсіх рангаў. Непакоіліся галоўным чынам па адной прычыне. Паколькі ніякіх рэформ у праваслаўнай царкве не адбылося і яна не гатова да змены канфесійнага курса палітыкі ўрада, то ўсе іншыя канфесіі могуць апынуцца ў лепшым становішчы, чым праваслаўная. Разам з тым і праваслаўныя святары, ва ўсялякім разе некаторыя з іх, лічылі прыняцце ўказа неабходным, станоўчым крокам урада. Праваслаўнае духавенства і наогул усіх прыхільнікаў праваслаўя больш за ўсё непакоіў дазвол пераходзіць з праваслаўнага ў іншае хрысціянскае веравызнанне. I сапраўды, спробы мадэрнізацыі правовага статусу канфесій правакавалі ажыўленне міжканфесійнага жыцця, што найбольш наглядна праявілася ў міжканфесійных пераходах і змешаных шлюбах.