Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
He менш жорстка караліся асобы, якія садзейнічалі спакушэнню праваслаўных праз казанні або сачыненні. Калі гэта здаралася ўпершыню, то вінаваты пазбаўляўся некаторых асобных правоў і прывілеяў і падвяргаўся зняволенню ва ўціхамірвальным доме тэрмінам на 1-2 гады. У другі раз яго чакала зняволенне да 4-6 гадоў, у трэці пазбаўленне ўсіх асабістых правоў і ссылка ў Томскую ці Табольскую губерню з заключэннем на 1-2 гады. Тых, хто не быў вызвалены ад цялесных пакаранняў, каралі розгамі і адпраўлялі ў арыштанцкія роты на 2-4 гады'. «Одна господствуюіцая церковь сцвярджаў закон нмеет право в пределах государства переубеждать тех, кто не прннадлежнт ей, к прннятню её веры»2.
Як правіла, кожны пераход з праваслаўнай веры ў іншую разглядаўся судом. Так, 20 снежня 1826 г. Дзісненскі земскі павятовы суд слухаў справу аб прыхаджанах Друйскай Дабравешчанскай праваслаўнай царквы, якія перайшлі з праваслаўя ў стараверства. Л. Яўстаф’еў, Ф. Мядзведзеў, М. Мядзведзеў былі народжаны ад шлюбаў праваслаўных са стараверамі. Суд вынес рашэнне: калі яны «добровольно не прнмут мнропомазанне н не возвратятся в свою релнгню (маецца на ўвазе праваслаўную. — аўт\ то по указу 1800 г. 30 марта сослать оных на поселенне»3.
Нават самая нязначная справа аб пераходах, якія ўскосна тычыліся праваслаўя, вырашалася на яго карысць. Напрыклад, 28 мая 1845 г. дэпартамент замежных веравызнанняў МУС выказаўся супраць вяртання Віленскай каталіцкай кансісторыяй дзвюх стараверак (былых каталічак) на той падставе, што «так называемые старообрядцы, не составляют особенного нсповедання, a no пропсхожденню своему прпнадлежат к господствуюіцей православной церквп»4.
1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 16.
2 РДГА. Ф. 821. Воп. 150. Спр. 801. Арк. 4 адв.
3 НГАБ. Ф. 76. Воп. 2. Спр. 505. Арк. 51-51 адв.
4 ДГАЛ. Ф. 378 а/а. 1845. Спр. 70. Арк. 1-1 адв.
Паказальнымі ў кірунку выніковасці ўрадавай палітыкі па пераводзе вернікаў іншых хрысціянскіх канфесій у праваслаўе сталі гады пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Усяго за некалькі гадоў у цэлым па Расійскай імперыі праваслаўнымі сталі больш за 80 тыс. католікаў. Большая частка гэтых пераходаў прыходзілася на Літоўскую (ахоплівала тэрыторыю Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў) і Мінскую (адпавядала тэрыторыі Мінскай губерні) епархіі адпаведна 30 і 37 тыс. чалавек1.
Многіх пераводзілі ў праваслаўе прымусова, шляхам шантажу і падману. У далейшым сяляне падавалі калектыўныя скаргі з просьбай вярнуць іх у каталіцкую веру. Здараліся і даволі моцныя хваляванні, якія нават вымушалі ўлады ўводзіць войскі. У знак пратэсту вернікі адмаўляліся хадзіць на споведзь да праваслаўных святароў, упарта не жадалі хрысціць сваіх дзяцей у праваслаўнай царкве і наогул выконваць абрады праваслаўнай царквы. У 1869 г. на імя Мінскага праваслаўнага епіскапа паступіла чатыры прашэнні ад сялян Навагрудскага павета «о дозволеннн нм возвратнться в латннство». Спробы Навагрудскай паліцыі знайсці «подстрекателей» поспехаў не прынеслі. Усе сцвярджалі, што прашэнне за іх напісаў невядомы «господмн», з якім яны сустрэліся па дарозе, едучы ў Мінск, і больш ніколі яго не бачылі. Падчас дазнання, адзначалася ў дакументах, было «открыто много лнц польской шляхты н ксендзов, подстрекаютнх крестьян не обраіцаться к православным свяшенннкам»2.
Калі ж пераходы не датычылі праваслаўнай царквы, то яны заканадаўча не забараняліся. Праўда, дазваляліся толькі пераходы ўнутры хрысціянскіх канфесій. За спробу перайсці з любога хрысціянскага ў нехрысціянскае веравызнанне па заканадаўстве Расійскай імперыі пазбаўлялі ўсіх правоў і стану і накіроўвалі на катаржныя работы ад 8 да 10 гадоў3.
Рух з нехрысціянскіх веравызнанняў у хрысціянскія дазваляўся законамі Расійскай імперыі. 11 лютага 1842 г. быў прыняты ўказ Сената аб правілах пераходаў яўрэяў у хрысціянскую веру. Правілы сцвярджалі наступнае: 1) пры прыняцці хрысціянскай веры яўрэямі хрысцілі і іх малалетніх дзяцей да 7 гадоў (калі ж веру прымаў толькі бацька, то хрысцілі сыноў; маці дачок); 2) тых яўрэяў, якія прынялі хрысціянства і ўступілі ў духоўнае званне, выключалі з падатнага стану, у якім яны раней знаходзіліся; 3) дарослым яўрэям, якія перайшлі ў праваслаўе, выдавалася дапамога ад 15 да 30 тыс. руб. срэбрам, дзецям палова сумы; 4) ахрышчаныя яўрэі пасля абвяшчэння капіталу прымаліся ў гільдзейскае купецтва, астатнія прыпісваліся (без папярэдняй згоды) да земляробскага, мяшчанскага або рамеснага грамадстваў4.
Гэтыя правілы, як бачна, былі накіраваны на эканамічнае заахвочванне іўдзеяў да прыняцця аднаго з хрысціянскіх веравызнанняў. Але акрамя іх існаваў шэраг іншых, больш дробных, умоў пераходаў з іўдаізму непасрэдна
1 Отечественная церковь по статнстнческнм данным с 1840-1841 по 1890-1891 гг. С. 51.
2 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 2009. Арк. 1-4 адв.
3 РДГА. Ф. 821. Воп. 150. Спр. 801. Арк. 4.
4 Тамсама. Ф. 1269. Bon. 1. Спр. 10. Арк. 48.
ў праваслаўе. Гэтыя ўмовы распрацоўваліся і прымаліся Св. Сінодам. Так, па ўмовах сінодскіх указаў ад 17 студзеня 1831 г. і 17 сакавіка 1842 г. прашэнні ад яўрэяў аб хрышчэнні маглі быць пададзены ў пісьмовым выглядзе: а) імі асабіста; б) сведкамі мясцовага губернскага начальства, або якой-небудзь установы, дзе іх (іўдзеяў) ведалі. У якасці абавязковай умовы было прадугледжана папярэдняе навучанне асновам новай веры і правядзенне таінства хрышчэння ў «воскрестный нлн в праздннчный день co всевозможною публнчностью»1. Менавіта гэтыя на першы погляд дробязі і парушаліся яўрэямі пры змене веравызнання. Па-першае, далёка не кожны яўрэй жадаў стаць сапраўдным праваслаўным. Пераважалі прычыны сацыяльна-эканамічнага характару. Таму і вывучаць асновы праваслаўнай веры яны не спяшаліся. Яшчэ больш ім не падабалася ўмова хрысціцца публічна: бо іх былыя аднаверцы ставіліся даволі непрыхільна да тых, хто прымаў праваслаўе.
Пераходы з іўдаізму ў хрысціянства адбываліся, як правіла, добраахвотна, але назіраліся і гвалтоўныя пераводы, асабліва ў першай палове XIX ст. і датычылі яўрэйскіх дзяцей. У 1801 г. у Магілёўскую рымска-каталіцкую кансісторыю з рымска-каталіцкай калегіі паступіў указ. Ён быў звязаны з тым, што навучэнцы Мсціслаўскай езуіцкай калегіі забралі ў кляштар двух малалетніх дзяцей супраць волі іх бацькоў «под нелепым предлогом, якобы те малолетнне самн собою нзбралн католнческую веру». Калегія ахарактарызавала гэты ўчынак як «несообразный нн с обіцнмн правнламн хрнстнанской веры наснлня нетерпяіцей, нн с государственнымн законамн, всякнй подговор н оболыценне строго наказуюіцнмн»2.
У другой палове XIX пачатку XX ст. пераходы іўдзеяў як у праваслаўнае, так і каталіцкае веравызнанне адбываліся добраахвотна. Так, па звестках Гродзенскага губернатара, у 1852 г. праваслаўнымі сталі 7 іўдзеяў, католікамі 2 іўдзеі і 2 караімы. У Магілёўскай губерні ў 1897 г. адбылося 10 пераходаў. Прычым у адным выпадку хрысціянскую веру прыняла цэлая сям’я муж, жонка і трое дзяцен .
Існавалі законы, накіраваныя на тое, каб як мага далей развесці яўрэяўіўдзеяў і яўрэяў, якія перайшлі ў праваслаўе. Свяшчэнніку, які ахрысціў яўрэя, паліцыяй прадпісвалася неадкладна данесці мясцовым уладам пра новае імя і статус «обраіценного». Закон не толькі выразна размяжоўваў «обрашенных» і «необраіценных», але і прапаноўваў узмацніць гэтае адрозненне пры дапамозе геаграфічнага падзелу. Калі «необраіценные» не пакідалі родных мясцін і па гэтай прычыне маглі спакусіць або прымусіць вярнуцца ў былую веру, улады вымушалі іх змяніць месца жыхарства4.
1 Цыт. па: Гераснмова й. П. Обраіценне евреев в хрнстнанство н Русская православная церковь (на прнмере крешення евреев нз Белорусснн в Казанской епархнн в середяне XIX в.) // Кафолнквя. 2009. Вып. 3. С. 58.
2 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 3. Спр. 51. Арк. 3.
3 Лннкевнч В. Н. Межконфесснональные отношення в Беларусн (1861-1914 гг.). Гродно, 2008.-С. 66.
4 Сафран Г. Перепнсать еврея. Тема еврейской асснмяляцян в лнтературе Росспйской нмпернн (1870-1880 гг.). СПб., 2004. С. 16.
Прашэнне мяшчанкі Сцепаніды Таргонскай. 1911 г. (НГАБ)
Зрэдку, але адбываліся пераходы ў хрысціянства з боку мусульманскіх вернікаў. Як правіла, для гэтага патрабаваўся дазвол міністра ўнутраных спраў. Так, па звестках чыноўнікаў па асобых даручэннях, у 1844-1852 гг. у Навагрудскім дамініканскім заштатным кляштары з дазволу міністра ўнутраных спраў былі ахрышчаны татаркі-мусульманкі Ханіфа Кусцінская, Фацьма Алексановіч, Ханіфа Матарона, Фацьма Палтаржэцкая і Галька Лебедзева. У 1852 г. прасіў дазволу ў міністра ўнутраных спраў аб пераходзе з мусульманства ў каталіцтва 27-гадовы калежскі регістратар Іосіф Давыдаў Абрагімовіч, які працаваў у Ваўкавыскім павятовым казначэйстве. Неабходны дазвол таксама быў атрыманы.
Законы час ад часу парушаліся, што ўскладняла рэгуляванне міжканфесійных адносін. Праяўлялася гэта перш за ўсё на ўзроўні ўзаемаадносін паміж святарамі розных хрысціянскіх канфесій. Разам з тым і ўрадавыя структуры (як на вышэйшым дзяржаўным, так і на мясцовым узроўнях) часам выка-
рыстоўвалі гэтую няпростую сітуацыю, каб праз узаемаадносіны святароў аказаць уплыў на вернікаў. Асабліва выразна праяўлялася супрацьстаянне духавенства падчас ваенна-палітычных канфліктаў, услед за якімі, як правіла, актывізаваліся пераходы праваслаўе/каталіцтва ў той ці іншы бок або ў іншыя канфесіі. Спроба ўрэгуляваць дадзеную сітуацыю была зроблена ў 1905 г. дазволам пераходаў з праваслаўя ў іншыя хрысціянскія канфесіі. Але, як паказалі наступныя гады, спакою ў край гэта не прынесла. Хутчэй наадварот, яшчэ больш актывізавала і палітызавала канфесійнае жыццё, што прывяло да ўзмацнення напружанасці ў адносінах паміж канфесіямі.
«Змешаныя» шлюбы: заканадаўчая прастора Расійскай імперыі і гістарычныя традыцыі. «Змешаныя» шлюбы (шлюбы паміж сужэнцамі розных веравызнанняў) былі важным аспектам міжканфесійных адносін у заходніх губернях. Хрысціянам розных канфесій у Рэчы Паспалітай дазвалялася ўступаць у такія шлюбы, што было аформлена рашэннямі Варшаўскага сейма 1768 г. і трактатам 1775 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй. Дзеці, што нарадзіліся ад такіх шлюбаў, выхоўваліся: хлопчыкі у веры бацькі, дзяўчынкі у веры маці. Пры гэтым шлюбы праваслаўных (або пратэстантаў) з католікамі заключаліся святарамі таго веравызнання, да якога належала нявеста. Для шляхты дапускалася заключэнне шлюбнага кантракта, у якім была вызначана канфесійная прыналежнасць будучых дзяцей у адпаведнасці з пажаданнямі бакоў1.