Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
2 РДГА. Ф. 821. Воп. 8. Спр. 686. Арк. 1.
3 Лашкевіч А. Мусульманскія абшчыны на Беларусі ў XIX ст. П Ісламская культура татараўмусульман Беларусі, Літвы і Полыпчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Ч. 1.-C. 143.
джанамі, у Мінскай 8 саборных з 3145 прыхаджанамі, у Гродзенскай 3 саборныя з 1652 прыхаджанамі1. У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш за 20 мячэцей2.
Заканадаўчая палітыка ўрада. Мусульманства не з’яўлялася новай рэлігіяй для Расійскай імперыі. У многіх рэгіёнах краіны пераважала неправаслаўнае насельніцтва, што падштурхоўвала ўлады да выпрацоўкі палітыкі для ўключэння іх у структуру дзяржаўнага кіравання. Дзяржава гарантавала, што «свобода веры прнсвояется не только хрнстнанам нностранных нсповеданнй, но н евреям, магометанам, язычннкам»3. Пры гэтым царскія ўлады павінны былі ўлічваць спецыфіку міжканфесійнага становішча ў гэтых рэгіёнах і забяспечыць іх паступовае ўключэнне ў агульнарасійскія структуры. За другую палову XVIII ст. татары-мусульмане Паволжа дабіліся ў 1784 г. прызнання імперыяй дваранскіх правоў за тымі прадстаўнікамі татарскай знаці, якія застаўшыся мусульманамі, змаглі пацвердзіць адпаведнымі дакументамі сваё паходжанне.
У 1793 і 1795 гг. у склад Расійскай імперыі ўвайшлі Міншчына, Віленшчына і Гродзеншчына, на тэрыторыі якіх пражывала нешматлікае мусульманскае насельніцтва татары. У 1794 г. Кацярына II абяцала татарам з далучаных зямель не толькі дазволіць ім свабодна выконваць свае богаслужэнні і пакінуць усё тое, што ў Літве яны мелі, але і забяспечыць іх стан4. Зыходзячы з таго, што значная частка татарскага насельніцтва карысталася правамі шляхты, мусульманскае грамадства было аднесена да шляхецкага стану.
Татары ў якасці паўнапраўных членаў былі дапушчаны да ўдзелу ў дваранскіх выбарах у 1809 г. у Вільні і 1810 г. у Гродне. Толькі ў 1824 г. губернскія ўлады звярнулі ўвагу на тое, што мусульмане прыносяць прысягу ў каталіцкім касцёле. Прадвадзіцель дваранства Гродзенскай губерні князь К. Чатвярцінскі апраўдваўся тым, што ў прадпісаным абрадзе для правядзення дваранскіх выбараў не было прадугледжана правіла, каб «татары, нмеюіцне голоса в дворянскнх собраннях, пряводнлнсь к прнсяге >по магометанскому обряду в мечетн нлн в прясутствян муллы». У выніку ўмяшальніцтва ўлад было загадана, каб «впредь татар пряводнть к прнсяге на Алькоране»5. Указам ад 25 чэрвеня 1840 г. дваранам-мусульманам гэтых губерняў было дазволена мець маёнткі, валодаць прыгоннымі сялянамі-хрысціянамі і трымаць іх для паслуг па найму. Ва ўсёй імперыі гэта было наогул забаронена дваранам-нехрысціянам6.
1 Наш радавод. Гродна, 1992. — Ч. 1. — С. 195-196.
2 Канапацкая 3. Мечетн как центры этноконфесснональной культуры татар Беларусн, Лнтвы н Польшн II йслам н мусульмане Беларусн в XX веке. С. 140.
3 йслам в законодательстве Россніі. 1554-1929 гг. Сб. законодательных актов. С. 93.
4 Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов. Внльно, 1900. Т. 31.-C.21.
5 Байрашаускайте Т. Лнтовскне татары в дворянскнх собраннях XIX века // Ісламская культура татараў-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемаадносіны з беларускай і іншымі культурамі. Ч. 1. С. 136.
6 Рубннштейн С. Ф. Хронологнческнй указатель указов н правнтельственных распоряженнй по губернпям Западной Россян, Белорусснн н Малорусснн за240 летс 1652 по 1892 г. -С. 494.
Нягледзячы на тое, што татары збераглі сваю рэлігію, яны засвоілі, асабліва мусульманскае дваранства, польскую мову. Так, 10 лютага 1866 г. Віцебскі губернатар генерал У. Вяроўкін адзначаў, што татары збераглі сваю рэлігію, засвоілі мову, нравы і звычаі больш польскія, чым рускія, і таму няма ніякай упэўненасці, што яны будуць садзейнічаць вынішчэнню паланізму, даволі шкоднага для таго кірунку, які ўрад абраў у адносінах будучага развіцця заходніх губерняў1.
He зважаючы на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі ў беларуска-літоўскіх губернях пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг., царскі ўрад дазваляў мусульманам набываць зямлю, займаць розныя пасады, працаваць у паліцыі, а ў некаторых выпадках з-за цвярозасці мусульман ім аддавалі перавагу пры заняцці пасад і перад праваслаўнымг.
У 1880-я гады мусульманам было забаронена весці богаслужэнне і чытаць рэлігійныя кнігі на польскай мове. 3 гэтай нагоды Віленскі, Ковенскі і Гродзенскі генерал-губернатар 27 снежня 1886 г. пісаў міністру ўнутраных спраў аб тым, што мула Слонімскай мячэці Багушэвіч у час Байрама пры правядзенні богаслужэння выкарыстоўваў польскую мову. Гэтыя звесткі былі правераны і выявілася, што Багушэвіч усе малітвы на святкаванні Байрама гаварыў на польскай гутарковай мове і што ўсе мусульмане Паўночна-Заходняга краю настолькі засвоілі гэтую мову, што лічаць яе прыроднай мовай3.
Дзякуючы ісламу татарскі народ пазбег асіміляцыі ў асяроддзі хрысціянскага насельніцтва. Добрыя ўзаемаадносіны татарскага народа з іншымі народамі ў беларуска-літоўскіх губернях, чаму нямала спрыялі працавітасць і маральнасць мусульман, вялі да добрых адносін і да канфесіі наогул. А ў сувязі з тым, што канфесія была нешматлікай, царскі ўрад не рабіў рэлігійных абмежаванняў. Асноўным кірункам палітыкі ўрада адносна мусульман заходніх губерняў у 1793-1905 гг. была ўніфікацыя кіравання і ўсталяванне структуры гэтай канфесіі па прыкладзе праваслаўнай царквы. У выніку чаго склалася наступная структура кіравання: імператар Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне мула мусульманскі прыход.
2.8. Рэгуляванне міжканфесійных адносін
Міжканфесійныя пераходы ў палітыцы дзяржавы. На працягу ўсяго перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі вастрыня праблемы рэгулявання міжканканфесійных пераходаў канцэнтравалася галоўным чынам у межах хрысціянскай царквы. Гэта тлумачылася, з аднаго боку, пануючым становішчам праваслаўнай канфесіі, з іншага размеркаваннем асноўнай масы насельніцтва беларускіх зямель менавіта паміж рознымі хрысціянскімі канфесіямі.
1 Kryczynski L. Tatarzy Litewscy w wojsku polskim w powstaniu 1831 r. Warszawa, 1932. S. 54.
2 Rocznik Tatarski. Warszawa, 1938. T. 3. S. 46-47.
3 РДГА. Ф. 821. Bon. 8. Cnp. 686. Арк. 94.
Ужо першыя дзесяцігоддзі знаходжання ў складзе Расійскай імперыі паказалі ўсю складанасць адносін паміж хрысціянскімі канфесіямі і неабходнасць выпрацоўкі прававога іх рэгулявання на дзяржаўным узроўні. Так, у 1780— 1795 гг. пад уплывам місіянерскай дзейнасці сярод уніяцкіх вернікаў, якая ажыццяўлялася па ініцыятыве Магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа Георгія (Каніскага), а пазней Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага праваслаўнага архіепіскапа Віктара (Садкоўскага), што было падтрымана ўрадавым указам ад 22 красавіка 1794 г. «Об устраненнн всякнх препятствнй к обраіценню уннатов к православной греческой церквн»1, адбыліся масавыя пераходы/пераводы ўніятаў у праваслаўную веру. Супраціў, з якім сутыкнуліся праваслаўныя місіі, прадэманстраваў усю складанасць дадзенай праблемы.
Непаслядоўная канфесійная палітыка Паўла I не толькі не садзейнічала вырашэнню гэтай складанай праблемы, а, наадварот, абвастрала сітуацыю. Так, 18 сакавіка 1797 г. Павел I выдаў маніфест «О нестесненнн свободы тем, кон от другнх нсповеданнй к православной церквн прнсоеднннться пожелают»2. А ўжо ў 1798 г. быў выдадзены сакрэтны рэскрыпт, накіраваны супраць прымушэння ўніятаў да прыняцця «греческой веры»3. Сітуацыю скарыстала рымска-каталіцкая царква, распачаўшы новы віток пераходаў на сваю карысць. Ды і сама ўніяцкая царква не заставалася ў баку ад канфесійных спрэчак. 3 канца XVIII ст. яна распачала актыўную місіянерскую дзейнасць па вяртанні сваіх былых вернікаў, што спарадзіла скаргі праваслаўных іерархаў у Св. Сінод. 1 хаця ўказам Паўла I ад 28 жніўня 1797 г. уніяцкім святарам было забаронена праводзіць агітацыю сярод праваслаўнага насельніцтва аб пераходзе, або аб вяртанні яго да уніі, аж да 1839 г. Мінская праваслаўная духоўная кансісторыя займалася разглядам скарг аб пераходах/вяртанні праваслаўных ва ўніяцтва4.
Каб прыпыніць ціск рымска-каталіцкай канфесіі на ўніяцкую, урад быў вымушаны прымаць меры на карысць уніяцкай канфесіі. 25 кастрычніка 1807 г. былі пацверджаны ўсе ўказы, накіраваныя на зберажэнне цэласнасці ўніяцкай царквьР. 8 жніўня 1810 г. быў выдадзены ўказ Сената аб тэрміне даўніны для тых, хто пакінуў уніяцтва 1798 г.
Пачынаючы з канца 1820-х гадоў царскі ўрад і вышэйшае праваслаўнае духавенства пачалі разглядаць уніятаў, як былых праваслаўных, якіх неабходна было вяртаць у лона праваслаўнай царквы. Вынікам такой палітыкі стала скасаванне ўніяцкай царквы і далучэнне яе вернікаў да праваслаўнай. Але амаль два дзесяцігоддзі цягнуўся «разбор» былых уніятаў паміж каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі. Аказваючы ў шэрагу выпадкаў пасіўнае супраціўленне ўладам, былыя ўніяты пераходзілі ў каталіцтва. Адказнасць за такія
1 ПСЗРМ. Т. 23. № 17199. С. 509.
2 Горючко П. Нз нсторнн возсоеднненпя уняатов в Белорусснн. 1795-1805 гг. С. 42.
3 РДГА. Ф. 797. Воп. 2. Спр. 5445. Арк. 1-2.
4НГАБ.-Ф. 136.-Воп. І.-Спр. 545, 691, 1222.
Акты, нздавае.мые Внленскою комясснею для разбора древннх актов. Внльна, 1889. Т. 16.-С. CV1I, СІХ.
пераходы ўскладвалася на рымска-каталіцкае духавенства, якому забаранялася праводзіць агітацыю сярод былых уніятаў, прымаць іх да споведзі.
Масавы перавод (без прыняцця неабходнага індывідуальнага рашэння) уніяцкіх вернікаў у праваслаўе не стаў падставай дэманстрацыі іх моцы і адданасці праваслаўнай веры. На працягу наступных дзесяцігоддзяў многія з іх час ад часу ў знак пратэсту дэманстравалі свой намер перайсці ў рыма-каталіцтва. Але закон катэгарычна забараняў пераходы з праваслаўя ў любое іншае хрысціянскае, а тым больш нехрысціянскае, веравызнанне. За спакушэнне з праваслаўя ў іншае хрысціянскае веравызнанне законы прадугледжвалі пазбаўленне ўсіх асобых правоў і прывілеяў, адпраўку ў ссылку ў Томскую ці Табольскую губерні. Тых, хто не быў вызвалены ад цялесных пакаранняў, каралі розгамі і аддавалі ў арыштанцкія роты грамадзянскага ведамства тэрмінам на 1-2 гады. У выпадку прымянення насілля пры спакушэнні з праваслаўя віноўныя пазбаўляліся ўсіх правоў і маёмасці і высылаліся ў Сібір на пасяленне.