• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У дзявятым томе Звода законаў Расійскай імперыі 1832 г. указвалася, што ў выніку расколу іўдаізму на секты і адмовы належаць да адной з малітоўных абшчын такія іўдзеі з дазволу міністра ўнутраных спраў маглі «учредять особую школу»3. Так, малітоўныя дамы хасідаў у 1850-я гады існавалі ў Мінску, Гродне, Навагрудку, Брэсце, Кобрыне, Слоніме і інш.4
    Згодна з Талмудам чытанне і абмеркаванне святых тэкстаў з’яўлялася абавязкам кожнага дарослага мужчыны. Месцам іх збору былі спецыяльныя школы: хеўрэ-шас, хеўрэ-клаўз, хеўрэ-тыліен і г. д. Асобны храм мог адчы-
    1 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 279-280.
    2 Еврейская энцнклопедня. Т. 4. С. 411.
    3 РДГА. Ф. 1269. Bon. 1. Спр. 45. Арк. 27 адв.
    4 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненіцнны. Жнзнь до катастрофы. С. 225.
    няць цэх. Так, напрыклад, уласныя малітоўныя дамы мелі ў Гродне рэзнікі, шаўцы, краўцы, фурманы, цесляры. Існавалі малітоўныя школы, якія аб’ядноўвалі прыхаджан па тэрытарыяльным прынцыпе1.
    Пры сінагозе былі і іншыя пасады. Там працавалі кантары (спявак псалмоў на час богаслужэння); асобны служка (які збіраў іўдзеяў на малітву); рэзнік, які забіваў жывёлу па правілах, якія былі прадугледжаны традыцыяй; абразацель (які праводзіў абрад абразання над сямідзённымі хлопчыкамі). Кожная абшчына валодала рытуальнай лазняй. Напрыклад, у Гродзенскай губерні ў 1834 г. на 73 754 яўрэі было 47 сінагог, 246 малітоўных школ, 77 рабінаў, 38 вучоных яўрэяў, 97 суддзяў, 83 кантары, 220 служак, 172 чытальнікі, 130 трубачоў, 107 рэзнікаў, 195 абразацелей2. У 1841 г. у Магілёўскай губерні на 84 003 яўрэі прыходзілася 86 кагалаў, 45 сінагог, 253 малітоўныя школы, 80 рабінаў, 206 старастаў, 111 казначэяў3.
    Абшчына таксама мела асоб, якія адказвалі за кантакты са знешнім светам так званыя штадланы. Яны павінны былі хадайнічаць па яўрэйскіх справах, вырашаць канфлікты паміж іўдзеямі і хрысціянамі. У першай трэці XIX ст. адным з вядомых штадланаў, які пастаянна кантактаваў з імператарам Аляксандрам I, быў 3. Зоннеберг з Гродна. У 80-я гады XIX ст. ролю хадайнікаў па яўрэйскіх справах ажыццяўлялі прадстаўнікі яўрэйскай фінансава-прамысловай эліты, блізкай да імператарскага двара.
    У канцы XIX пачатку XX ст. іўдаізм стаў паступова страчваць свае манапольныя пазіцыі ў яўрэйскім грамадстве. Магчыма, адной з прычын гэтага была ўзаемасувязь паміж урбанізацыяй і пераўтварэннем сацыяльнага вобліка яўрэяў, бо на змену моцнай ідэалізацыі мястэчка з яго патрыярхальным укладам, з павагай да традыцый, рэлігійнай абраднасці, прыходзіў яго ўпадак, мястэчка саступала месца гораду і наносіла непапраўны ўдар старому быту4.
    Спробы ўрада па хрысціянізацыі іўдзейскага насельніцтва. У Расійскай імперыі рэлігія зберагала сваё значэнне ў якасці галоўнага крытэрыю адрознення рускіх ад нярускіх. Лічылася, што тып веравызнання вызначаў асноўныя якасці народа, дазваляў прадказаць яго паводзіны. Таму схіленне насельніцтва ў праваслаўную веру можа ўмацаваць імперыю і прынесці цывілізацыю нехрысціянскім народам ускраін5.
    Прыкладам спробы цэнтралізаванага распаўсюджвання хрысціянства сярод яўрэяў была дзейнасць Расійскага біблейскага таварыства (1814-1826). У 1812 г. прадстаўнік Расійскага і Брытанскага біблейскіх таварыстваў англійскі пастар Р. Пінкертон пры правядзенні рэвізіі аддзяленняў таварыства
    1 Сабалеўская В. Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх ярэяў. -С. 45.
    2 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненшнны. Жнзнь до катастрофы. С. 83-85, 87-88,91,231,349.
    3 НГАБ. Ф. 2001. Bon. 1. Спр. 147. Арк. 105.
    4 Козлнтнн Г. А. Влнянне нацнонального вопроса на формнрованне законодательства на прнмере правового положення евреев в Росснйской нмпернв конца XVIII-X1X вв. М., 2008. С. 117.
    5 Сунн Р. Нмперня как она есть: нмперская Россвя, «нацнональное» самосознанне н теорня нмпернн // AB IMPERIO. 2001. № 1-2. С. 43.
    ў Беларусі наведваў яўрэйскія дамы і раздаваў там лонданскія выданні Новага Запавету. У 1820 г. У Расійскім біблейскім таварыстве была распачата праца над перакладам Новага Запавету на старажытнаяўрэйскую мову. Рассылаліся ў мясцовыя аддзяленні (Віцебск, Магілёў, Мінск, Гродна і інш.) Бібліі на яўрэйскай мове. Аднак асноўнай літаратурай, прызначанай для распаўсюджвання сярод яўрэйства, былі лонданскія экзэмпляры Новага Запавету на ідыш (пераклад быў зроблены Н. Саламонам па ініцыятыве місіянера Л. Уэя). Яўрэі палічылі за лепшае не працівіцца волі вярхоў. Так, яўрэі г. Віцебска раскупілі першую партыю Новага Запавету, Мінска унеслі ў фонд Расійскага біблейскага таварыства 153 руб. 40 кап. Потым кнігі Новага Запавету на ідыш заставаліся на складах беларускіх аддзяленняў. Пяць гадоў праляжалі ў Беліцкім біблейскім таварыстве 4 экз. Новага Запавету. Чэрыкаўскае таварыства, страціўшы надзею прадаць свае кнігі, выступіла з ініцыятывай раздаць іх бясплатна1.
    25 сакавіка 1817 г. быў надрукаваны ўказ Сената на рускай, польскай і нямецкай мовах, у якім паведамлялася аб заснаванні «Обшества чзранльскнх хрнстнан». На думку ўрада, уступленне ў гэтае таварыства аблягчала б становішча «новообраіценных», якія пераходзілі з іўдаізму ў хрысціянства і падвяргаліся ганенням з боку былых аднаверцаў. У правілах для гэтага таварыства ўказвалася, што «вступаюшнм в Обшество нзранльскнх хрнстнан, так как н потомству даруется без разлнчня веронсповеданнй все одннаковая, полная н совершенная свобода нсповедання веры н каждое нсповеданне может отправлять богослуженне свое, по установленням н обрядам своей церквн»2. Аднак таварыства практычна не дзейнічала, бо ніводны яўрэй не ўступіў у яго. А з 200-300 яўрэяў «бывшнх для сего в внду, нн однн не соответствовал»3.
    У 1875 г. Віленскі генерал-губернатар П. Альбядзінскі дазволіў місіянерскую дзейнасць евангелістам сярод яўрэйскага насельніцтва, за якіх хадайнічаў прэзідэнт Лонданскага таварыства хрысціянізацыі яўрэяў лорд А. Шафтсберы4.
    Спробы рэфармавання сістэмы іўдзейскай адукацыі. Адным з першых указаў урада, што меў стаўленне да яўрэйскай адукацыі, было «Положенне о евреях» 1804 г., якое гарантавала яўрэям доступ ва ўсе навучальныя ўстановы краіны. Яно сустрэла падтрымку ў яўрэйскіх асветнікаў, але асноўная маса яўрэяў разглядала рускую школу як сродак, што вёў да вераадступніцтва. У 1808 г., калі разглядалася пытанне аб тым, каб адчыніць яўрэйскія школы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, Віцебскі павятовы кагал указваў на тое, што «установленне особенных школ для учення нашнх еврейскнх детей требует немалую сумму денег, равно ж что прежде нужно сыскать учнте-
    1 Кузняева С. Расійскае біблійнае таварыства і беларускія яўрэі // Беларусіка. С. 66-67.
    2 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 430. Арк. 3.
    3 Гессен Ю. Нстормя евреев в Россяя. С. 138.
    4Сабалеўская В. Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх ярэяў. С. 46.
    лей, кон бы былн нашего еврейского закона, дабы учнлн без нарушення релнгнн»1.
    Вышэйшая дзяржаўная ўлада Расійскай імперыі імкнулася праз адукацыю прыцягнуць яўрэяў да традыцыйнай для хрысціян працоўнай дзейнасці. Яўрэйскі камітэт, які быў створаны ў 1840 г., разгледзеў праграму прапанаваную міністрам дзяржаўных маёмасцей П. Кісялёвым, па ліквідацыі «бесполезных» (г. зн. тых, хто заставаўся пры сваіх традыцыйных занятках і перакананнях) і сфармуляваў яе наступным чынам: «...действовать на нравственное образованне нового поколення евреев учрежденнем еврейскнх учнлніц в духе, протнвном нынешнему талмуднческому ученню»2.
    13 студзеня 1844 г. былі зацверджаны часовыя правілы аб падпарадкаванні яўрэйскіх вучылішчаў і вучэбных устаноў, хатніх настаўнікаў нагляду з боку Міністэрства народнай асветы. Яўрэйскія навучальныя ўстановы былі падзелены на вучылішча адчыненыя з дазволу Міністэрства народнай асветы; талмуд-торы; хедары; іешыботы. Таксама былі зацверджаны палажэнні аб казённых яўрэйскіх вучылішчах і рабінскіх вучылішчах3. Прынятыя пазней розныя ўрадавыя палажэнні, якія давалі сацыяльныя і эканамічныя льготы тым, хто меў адукацыю, не павялічвалі прыток яўрэяў у агульныя школы.
    Адным з першых пераасэнсаванне канцэпцыі рэлігійнай адукацыі прапанаваў у 1857 г. папячыцель Адэскай навучальнай акругі М. Пірагоў. Ён выказаўся не за непасрэдны, а за ўскосны спосаб барацьбы з «укореннвшнмнся нравственно-релнгнознымн предубежденнямн» яўрэйскага народа і лічыў, што яўрэяў патрэбна заахвочваць да паступлення ў агульнаадукацыйныя ўстановы і выкладаць прадметы «не нмеюіцне нн малейшего отношення к народным релнгнозно-нравственным предрассудкам н предубежденпям»4.
    У канцы 1850-х гадоў прадпрымаліся далейшыя спробы рэфармавання яўрэйскай адукацыі. Паводле пастановы ад мая 1859 г., якая тычылася казённых яўрэйскіх вучылішчаў 2-га разраду, уводзілася абавязковае навучанне дзяцей яўрэйскіх купцоў і ганаровых грамадзян у агульнаадукацыйных установах. Яўрэйскі камітэт выказаўся за тое, каб надаць рэлігійнае навучанне дзяцей «попеченню роднтелей», і планаваў прыступіць да паступовай замены меламедаў сертыфікаванымі настаўнікамі.
    Віленскі генерал-губернатар У. Назімаў у кастрычніку 1860 г. прапанаваў зліць казёныя яўрэйскія вучылішчы 1-га і 2-га разрадаў з прыходскімі і павятовымі вучылішчамі, усталяваўшы пры гэтым паасобнае рэлігійнае навучанне яўрэяў і хрысціян. Рабінскае вучылішча меркавалася ператварыць у спецыяльную духоўную акадэмію. Аднак міністры ўнутраных спраў і народнай
    1 Zeitschrift. Мінск, 1928. Т. 2-3. С. 755.
    2 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 146-147.
    3 НГАБ. Ф. 2273.-Воп. І.-Спр. 116.-Арк. 16-16адв.
    4 Долбклов М. Д. Русскнй край, чужая вера: этноконфессмональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белорусснн прн Александре II. С. 538.
    асветы ўбачылі ў прапанаваных У. Назімавым мерах парушэнне паслядоўнасці ўрадавых дзеянняў па яўрэйскім пытанні. У выніку Яўрэйскі камітэт у пачатку 1861 г. адхіліў гэты праект1.
    Рэлігійная адукацыя яўрэяў была заўсёды ў полі зроку папячыцеля Віленскай навучальнай акругі 1. Карнілава. У сваіх зваротах да Віленскага генерал-губернатара і да міністра народнай асветы ён выказваўся на карысць захавання яўрэйскіх казённых вучылішчаў 1-га разраду і рабінскіх вучылішчаў нароўні з новазацверджанымі народнымі школамі. У пачатку верасня 1866 г. I. Карнілаў абавязаў усіх кіраўнікоў дырэкцый вучылішчаў па 6 губернях прадставіць статыстычны агляд казённых і прыватных навучальных устаноў для яўрэяў, а таксама свае меркаванні аб тым, як прывесці навучальную справу ў большую адпаведнасць з прыярытэтамі ўлады ў палітыцы адносна яўрэяў.