• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Жалаванне евангелісцка-рэфармацкага духавенства ў другой палове XIX ст. было прыкладна на ўзроўні праваслаўнага. Праўда, павышаліся стаўкі ў дадзеным выпадку не ў залежнасці ад класнасці прыхода, а ад тэрміну службы. У распараджэнні Віленскага евангелісцка-рэфармацкага сінода знаходзіліся царкоўныя і дабрачынныя капіталы (каля 150 тыс. руб.) і штогод адпускаемыя з казны ўзамен даходаў з маёнткаў 9383 руб.5 Зыходзячы з гэтых сум, у 1886 г. канон Віленскага евангелісцка-рэфармацкага сінода ўстановіў пастаянныя штаты для духавенства. Згодна са штатам назначалася: кожнаму рукапаложанаму ў пастары на працягу першых пяці гадоў службы — 500 руб., пасля пяці гадоў —
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 46. Арк. 15.
    2 Тамсама. Спр. 615. Арк. 57, 63.
    3 Тамсама. Воп. 10. Спр. 859. Арк. 348-349, 351-352.
    4 Тамсама. Воп. 150. Спр. 4. Арк. 1 адв.
    5 Тамсама. Арк. 2.
    550,	звыш дзесяці 600, пятнаццаці 650, дваццаці 700 руб. Далей жалаванне не павышалася. Віцэ-суперінтэнданты за пасаду атрымлівалі прыбаўку да жалавання па 150 руб., суперінтэнданты па 300 руб. Генерал-суперінтэндант меў прыбаўку да жалавання суперінтэнданта ў 200 руб. Прыбаўкі за ўсе вышэйназваныя пасады прызначаліся толькі на тэрмін выканання абавязкаў. Дыяканы атрымлівалі па 400 руб. у год і кватэру1. У аклад уваходзіла толькі штатнае жалаванне пастара без уліку дадатковых крыніц, такіх, як даходы з царкоўных уладанняў або за выкананне духоўных адпраў.
    У адносінах пенсійнага забеспячэння пастараў рэфармацкай царквы ў 1888 г. сінод прыйшоў да наступнага заключэння: «1) пастор во время рукоположення дает обет посвятнть всю свою жнзнь служенню в пасторском званнн своей церквн н поэтому не нмеет права подавать в отставку н требовать пенснонного обеспечення; 2) в случае тяжелой болезнн, которая не дает возможностн нсполнять своп обязанностн, сннод освобождает такого пастора от должностн, а еслн посчнтает необходнмым, может назначнт ему пожнзненное жалованье.. .».
    Новыя аспекты заканадаўчага рэгулявання дзейнасці евангелісцкіх канфесійу канцы XIXпачатку XX cm. Спрэчныя моманты ў рэгуляванні дзейнасці евангелісцкіх канфесій узніклі ў сувязі з распаўсюджваннем сярод насельніцтва Расійскай імперыі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, сектанцтва. У канцы 1870-х гадоў у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні былі выяўлены прыхільнікі штундызму, які быў занесены сюды з паўднёвых раёнаў, куды жыхары павета адпраўляліся на заробкі. У 1880-я гады штундысты з’явіліся ў Рагачоўскім павеце, у 1888 г. у Віцебскай губерні. Але прынятыя меры (тры паслядоўнікі штундызму былі пазбаўлены маёмасці і высланы ў Закаўказзе, двое адпраўлены ў турму) спынілі яго распаўсюджванне. У 1894 г. штундызм быў аб’яўлены ў Расійскай імперыі па-за законам. Як указвалася ў палажэнні Камітэта міністраў, «штундысты <.. > прапаведуюць сацыялістычныя прынцыпы <...> агульную роўнасць, раздзел маёмасці <...> іх вучэнне падрывае асновы праваслаўнай веры»3. Пасля пастановы штундысцкі рух пайшоў на спад. У Магілёўскай губерні, напрыклад, перайшлі ў праваслаўе 52 штундысты4. 3 цягам часу штундызм практычна перастаў існаваць і зліўся з баптызмам.
    У канцы XIX пачатку XX ст. найбольш паслядоўнікаў меў баптызм. У беларуска-літоўскіх губернях баптысты з’явіліся спачатку ў Коўне, а потым у Вільні і Гродне. У Віцебскай губерні баптысты пражывалі ў Дзвінскім, Люцынскім і іншых паветах5. Яшчэ ў дасавецкія часы даследчыкі адзначалі,
    1 Каноны Внленского евангелнко-реформатского Скнода. 1868-1898. Канон 4. Внльна, 1886. С. 38 об.
    Тамсама. Канон 6. Вкльна, 1888. С. 47.
    3 Цыт. па: Наш радавод. -Гродна, 1993. Кн. 4, ч. 3. С. 659.
    4Обзор Могнлёвской губерннн за 1894 год. Могмлёв, 1895. С. 31.
    5 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 47603. Арк. 27.
    што баптызм у беларуска-літоўскіх губернях нямецкага паходжання. У беларускіх губернях ён звычайна распаўсюджваўся сярод нямецкіх каланістаў і латышоў. Часцей за ўсё баптыстамі станавіліся лютэране. Але сярод іх былі і іншыя, нават «еврейскнй элемент», што, праўда, сустракалася вельмі рэдка1.
    Царскі ўрад быў занепакоены пашырэннем баптысцкага вучэння. У сувязі з гэтым у 1879 г. быў выдадзены сенацкі ўказ, які рэгуляваў дзейнасць баптысцкіх абшчын. Да ўказа дадаваліся часовыя правілы аб вядзенні метрычных запісаў шлюбаў, нараджэння і смерці. Гэтыя запісы павінны былі весці мясцовыя грамадзянскія ўлады. Інструкцыя па вядзенні метрычных кніг для запісаў шлюбаў, нараджэння і смерці баптыстаў былі зацверджаны міністрам МУС 15 жніўня 1879 г.
    Адным з кірункаў палітыкі было таксама імкненне стрымаць колькасны рост вернікаў і малітоўных дамоў для баптыстаў. Так, у сакавіку 1905 г. баптысты г. Дзвінска падалі прашэнне аб дазволе заснаваць малітоўны дом ва ўласным доме Зорына. На запыт Віцебскага губернатара аб стане будынка прыйшоў адказ Дзвінскага паліцмайстра: «Дом ветхнй, опасный в пожарном отношеннн н вообіце не соответствует своему назначенню»2.
    Крыху пазней, чым штундызм і баптызм, у Беларусі з’яўляецца евангельскае хрысціянства. У 1882 г. паслядоўнікі гэтага вучэння былі выяўлены ў Чачэрску Гомельскага павета. Да іх належала княгіня Чарткова. У маёнтку яе бацькі, які знаходзіўся ў Чачэрску, праходзілі сходы. Абшчына атрымлівала дапамогу з Санкт-Пецярбурга3.
    Што да адвентызму сёмага дня, то пранікненне яго вучэння на тэрыторыю Расійскай імперыі адносіцца да канца XIX ст., калі ў 1897 г. обер-пракурор Св. Сінода паведаміў аб існаванні прыхільнікаў гэтага вучэння ў Валынскай губерні. У Беларусі яны з’явіліся пазней. Шырокае распаўсюджванне адвентысты сёмага дня, як, зрэшты, і іншыя, атрымалі пасля ўказа 17 красавіка 1905 г. аб верацярпімасці, калі змяніліся ўмовы іх жыццядзейнасці.
    Для губернскіх уладных структур беларускай тэрыторыі гэта быў новы, яшчэ невядомы ў прававых адносінах аспект узаемадачыненняў, што іншым часам і выкарыстоўвалі духоўныя асобы ў сваіх мэтах. Так, у красавіку 1903 г. у віцебскае губернскае праўленне паступіла калектыўная скарга ад 8 сем’яў баптысцкага веравызнання (Дзвінскі павет). Яны скардзіліся на Лівенгофскае валасное праўленне, якое адмаўлялася весці метрычныя кнігі на іх (запісы аб нарадзіўшыхся, заключэнні шлюбаў, памерлых). У адказе віцебскага губернатара гаварылася: «Ходатайство о веденнн <.. .> метрнческнх кнйг <.. .> не подлежнт удовлетворенню ввнду того, что проснтелн офнцнально чнслятся лютеранамн н в баптнзм перешлн без разрешення господнна ммннстра внутренннх дел, как это требуется ст. 82 Уст. о пред. н прес. прест. Т. XIV нзд. 1890 года»4.
    1 Мяловндов А. й. Современное штундо-баптнстское двяженне в Северо-Западном крае. Внльна, 1910. С. 7.
    2 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 47603. Арк. 40.
    3 Наш радавод. Кн. 4, ч. 3. С. 663.
    4 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 45855. Арк. 6.
    Прапаведнік баптыстаў Янсан выразіў нязгоду з рашэннем губернатара, сцвярджаючы, што «баптнзм не есть особое нсповеданне, совершенно отлнчное от лютеранского»1. Адпаведна пераход з лютэранства ў баптызм, на яго думку, не з’яўляўся пераходам з аднаго веравызнання ў другое і не патрабаваў дазволу міністра, а метрычныя кнігі павінны весціся на падставе інструкцыі ад 15 жніўня 1879 г. Згодна з ёй, вядзенне метрычных кніг баптыстаў, што пражывалі ў Віцебскай губерні, ускладвалася на валасныя праўленні2.
    Місіянерская дзейнасць. У Расійскай імперыі яшчэ з часоў Пятра I любыя спробы, накіраваныя на перакананне праваслаўных перайсці ў іншую веру, лічыліся недапушчальнымі. Гэтае законапалажэнне было яшчэ раз пацверджана статутам 1832 г. адносна пратэстанцкіх канфесій. Толькі часова пры Аляксандры I урад змякчыў жорсткасць выканання гэтых нормаў, калі зацікаўленасць у Біблейскім таварыстве прымусіла дазволіць хрысціянскую прапаганду спачатку братам-гернгутэрам сярод паволжскіх калмыкаў (1815-1832 гг.), а затым англійскім пратэстанцкім місіянерам у Забайкаллі (1818-1840 гг.)3.
    У сакавіку 1812 г. у Пецярбург прыбыў з хадайніцтвам аб адкрыцці Біблейскага таварыства ў Расійскай імперыі англійскі пастар Джон Патэрсан, якога падтрымаў міністр народнай асветы і духоўных спраў князь А. Галіцын4. Расійскае біблейскае таварыства было заснавана ў 1812 г. па ўзоры Брытанскага і Замежнага біблейскага таварыства (заснавана ў 1804 г.) для перакладаў, друкавання і распаўсюджвання Бібліі. I пры тым, як пісаў А. Пыпін: «Бнблню чнстой, без всякнх прнмечаннй н обьясненнй, которые моглн бы прндать ей какую бы то нн было конфесснональную односторонность, следовательно Бнблню, которая могла бы быть прннята всевозможнымн хрнстнанскнмн веронсповеданнямн»5.
    У 1816 г. аддзяленні таварыства былі адкрыты ў Вільні, Магілёве і Віцебску, у 1817 г. Мінску і Гродне. Актыўны ўдзел у стварэнні беларускіх аддзяленняў прыняў агент Расійскага і Брытанскага біблейскіх таварыстваў пастар Р. Пінкертон. Па яго звестках, беларускія аддзяленні Расійскага біблейскага таварыства да 1822 г. распаўсюдзілі кнігі Святога Пісання: у Віцебскай губерні 343 экз., Мінскай 424, Магілёўскай 3200 экз.
    Але ў хуткім часе сітуацыя змянілася: А. Галіцын быў адхілены ад усіх пасад, а Расійскае біблейскае таварыства было абвінавачана ў імкненні стварыць адзіную хрысціянскую царкву, неўважлівых адносінах да пануючай праваслаўнай царквы, распаўсюджванні сектанства і падрыхтоўцы да рэвалюцыі. У 1826 г. біблейскае таварыства было забаронена6. Пазней міністр
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 45855. Арк. 8 адв.
    2 Тамсама. Арк. 27.
    3 йсторня Русской Церквв. Т. 8, ч. 2. С. 351-352.
    4Федоров В. А. Русская православная церковь н государство. Сннодальный пернод. 1700— 1917.-М., 2003.С. 186.
    5 Пыппн A. Н. Релнгнозные двнження прн Александре I. Пг., 1916. С. 4.
    6 Кузняева С. А. Росснйское бнблейское обшество в Белорусснн // Наш радавод. Кн. 4, ч.З.-С. 603-608.
    народнай асветы адмірал A. С. Шышкоў так пісаў аб прычынах закрыцця біблейскіх таварыстваў: «Переводы сделаны на скорую руку, что дает повод к нскаженню Святого Пнсання, н следовательно превратныя толковання <.. .>. Сушествованне Бнблейскнх обшеств открывает благовндный способ к тайным сношенням корреспондентов с нностраннымн обшествамн»1.
    Такім чынам, пратэстанцкія канфесіі ў беларуска-літоўскіх губернях у канцы XVIII пачатку XX ст. атрымалі далейшае развіццё, хоць па-ранейшаму займалі вельмі невялікае месца, як у колькасных адносінах, так і па значнасці іх ролі сярод іншых хрысціянскіх канфесій. Царскі ўрад імкнуўся рэгламентаваць і абмежаваць іх дзейнасць, але асаблівых ганенняў не праводзіў.