Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
2 красавіка 1874 г. выйшаў указ, a 19 красавіка 1874 г. былі зацверджаны «Правнла о метрнческой запнсн браков, рождення н смертн раскольннков». Правілы абвяшчалі: «Бракн раскольннков, которые регнстрнруются в особых метрнческнх кннгах, нмеют снлу н права законного брака»4.
3 мая 1883 г. быў прыняты ўказ «О дарованнн раскольннкам некоторых прав гражданскнх н по отправленню духовных треб». Указ пацвярджаў пастановы, прынятыя ў 1860-1870-я гады, якія адмянялі многія абмежаванні, што былі ўведзены Мікалаем I. Асноўныя палажэнні гэтага дакумента заключаліся ў наступным:
стараверы ўсіх сектаў, акрамя скапцоў, маглі атрымоўваць пашпарт для перамяшчэння ўнутры Расійскай імперыі на агульных умовах;
дазвалялася ўсім стараверам займацца гандлем і промысламі;
з дазволу МУС стараверы дапускаліся ў іканапісныя цэхі;
стараверам дазвалялася займаць службовыя пасады з зацвярджэннем адпаведнымі ўладамі. У выпадку, калі ў воласці, якая складалася з праваслаўных і старавераў, на пасадзе валаснога старшыні будзе зацверджаны старавер, памочнік яго павінен быць абавязкова праваслаўным. Валасныя старшыні і іх памочнікі (са старавераў) не дапускаліся да ўдзелу ў справах прыходскіх папячыцельстваў;
дазвалялася чыніць агульную малітву, выконваць духоўныя адправы і богаслужэнне па іх абрадах як у прыватных дамах, так і ў спецыяльных будынках, пры ўмовах недапушчэння парушэння правілаў грамадскага парадку;
дазвалялася рамантаваць часоўні і малельныя дамы;
1 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 2. С. 147.
■ Собранне постановленнй по частн раскола. С. 599, 601.
3 йсторая Росснн: Новое н Новейшее время. С. 342.
4 Собранне постановленнй по частн раскола. С. 675.
«распечатанне» малельных дамоў раскольнікаў дапускалася з асабістага дазволу МУС, «распечатанне» манастыроў і скітоў не дазвалялася;
устаўшчыкі, настаўнікі і іншыя асобы, якія выконвалі духоўныя адправы ў старавераў, не падвяргаліся ганенням, за выключэннем тых выпадкаў, калі яны былі вінаватымі ў распаўсюджванні сваіх памылковых паглядаў сярод праваслаўных;
прыхільнікам стараверства забаранялася «публнчное оказательство оного», гэта значыць: а) крыжовыя хады і публічныя працэсіі ў царкоўным аблачэнні; б) публічнае нашэнне ікон (за выключэннем пахавальнага абраду, калі гэта прадпісвае канон); в) ужыванне па-за межамі дамоў, капліц і малельных будынкаў царкоўнага аблачэння або манаскага і свяшчэннаслужыцельскага ўбрання; г) спяванне на вуліцах і пляцах1.
Гэты ўказ, як і папярэднія, не заўсёды выконваўся стараверамі. У цыркуляры МУС (ад 30 красавіка 1900 г.) у сувязі з гэтым адзначалася, што стараверы, якія належалі да аўстрыйскага свяшчэнства, не падпарадкоўваліся гэтаму ўказу. Іх духоўнае кіраўніцтва прысвоіла сабе сан і правы, што належалі толькі вышэйшым іерархам праваслаўнай царквы2.
Стараверства беларуска-літоўскіх губерняў у канфесійнай палітыцы ўрада Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі стараверства пачало распаўсюджвацца з канца XVII ст. Да канца XVIII ст. (даныя на 1791 г.) на тэрыторыі ВКЛ з агульнай колькасцю насельніцтва 3 млн 850 тыс. стараверы складалі 140 тыс. чалаве^.
На старавераў беларуска-літоўскіх губерняў былі распаўсюджаны ўказы, якія датычылі ўнутраных губерняў Расійскай імперыі. Паколькі праваслаўная царква не лічыла стараверства асобнай канфесіяй, а разглядала яго як сектанцтва, то малітоўныя дамы і скіты старавераў павінны былі ўваходзіць у склад праваслаўных епархій. У 1777 г. на далучанай тэрыторыі налічвалася 11 502 стараверы (папоўцы і беспапоўцы), значная частка якіх пражывала ў межах Гомельскага староства Магілёўскай губерні4. Указ ад 21 ліпеня 1788 г. дазволіў стараверам Беларускага, Малароскага і Кацярынаслаўскага намесніцтваў мець свае цэрквы і весці службу па старадрукаваных кнігах5. Некаторыя скіты Магілёўшчыны не пярэчылі супраць далучэння іх да Кацярынаслаўскай праваслаўнай епархіі. 1 мая 1797 г. Беларускі праваслаўны епіскап Афанасій (Вальхоўскі) перадаў іх просьбу Св. Сіноду. 8 мая Св. Сінодам было прынята рашэнне аб дазволе Лаўрэнцьеву, Чонскому мужчынскім і жаночым скітам Спасавай Слабады, а таксама стараверам м. Беліцы далучыцца да Кацярынаслаўскай праваслаўнай епархіі6.
1 Лнтовскне епархнальные ведомостн за 1883 год. Внльна, 1884. С. 199-200.
2 Лптовскне епархнальные ведомостн за 1900 год. Внльна, 1901. С. 209-210.
3 Szadkowski Z. Geografia ziem W.K-Litewskiego II Alma Mater Vilnensis: prace spolecznosci akadmic. Un-t S. Batorego na obczyznie. London, 1953. S. 29.
4 Анішчанка Я. K. Беларусь y часы Кацярыны II. C. 152.
Собранне постановленнй no частп раскола. С. 6.
6 Горючко П. С. Матерналы для нсторпп раскола старообрядчества в Могнлевской губернпн конца XVIII н начала XIX столетнй. С. 5, 9.
Толькі ў другой палове 1840-х гадоў у беларуска-літоўскіх губернях пачалі стварацца сакрэтныя дарадчыя камітэты «по раскольннчьнм делам» (згодна з указам ад 3 лістапада 1838 г.). Камітэты ствараліся пры ўдзеле генерал-губернатара. У склад такога камітэта ўключаліся: епархіяльны архірэй, губернатар, кіраўнік палатай дзяржаўных маёмасцей, жандарскі штаб-афіцэр. 8 снежня 1846 г. падобны камітэт быў адкрыты ў Віцебску, 18 красавіка 1847 г. у Магілёве1.
Агульная колькасць старавераў у беларуска-літоўскіх губернях складала ў 1850-я гады каля 90 тыс. чалавек2. Колькасць малітоўных дамоў і капліц па губернях была наступнай: у Магілёўскай 25, Мінскай 5, Віцебскай 36, Віленскай 7. У пачатку 1840-х гадоў дзейнічалі 4 мужчынскія стараверскія манастыры (Лаўрэнцьеўскі, Макар’еўскі, Пахомаўскі і Нікольскі) з 133 манахамі і два жаночыя (у м. Ветка і Спасавай Слабадзе) з 44 манашкамі3.
У другой палове XIX пачатку XX ст. стараверы жылі ва ўсіх беларускалітоўскіх губернях, акрамя Гродзенскай. Прычым колькасць іх у кожнай з губерняў пастаянна павялічвалася. Так, у Віцебскай губерні ў 1897 г. паводле першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі жылі 83 022 стараверы, у той час як у пачатку 1860-х гадоў 37 121. У Віленскай губерні колькасць старавераў складала ў 1897 г. 25 673, у пачатку 1860-х гадоў 12 915; у Магілёўскай адпаведна 23 349 і 17 397, Мінскай 15 860 і 40754.
У Віцебскай губерні жылі папоўцы, што падпарадкоўваліся белакрыніцкай іерархіі (г. Віцебск); беспапоўцы федасееўскага сагласу (Віцебскі, Дзвінскі, Люцынскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себежскі, Невельскі, Лепельскі паветы); беспапоўцы паморскага і старапаморскага сагласу (г. Віцебск, Дзвінскі, Полацкі паветы); невялікая колькасць беглапапоўцаў (Віцебскі павет)5. У колькасных адносінах найбольш старавераў жыло ў Рэжыцкім павеце 31 561, Дзвінскім 25 956, Віцебскім 6622, Полацкім 5953, Невельскім 5290 чалавек (паводле даных перапісу 1897 г.).
У Віленскай губерні жылі беспапоўцы федасееўскага і паморскага сагласаў. Найбольшая іх колькасць назіралася ў Дзісненскім павеце 9484, Свянцянскім 7974, Віленскім 4989, Трокскім 20516.
Большасць старавераў Мінскай губерні належала да беспапоўскага федасееўскага сагласу. Іх пасяленні размяркоўваліся наступным чынам: у Бабруйскім павеце 9116 чалавек, Барысаўскім 3051, Ігуменскім 995, Рэчыцкім 251, Мінскім 19, Мазырскім 16. Сярод гарадоў Мінскай губерні больш за ўсё старавераў жыло ў Бабруйску 595, Барысаве 131, Рэчыцы 83, Мазыры 20.
1 Собранне постановленнй по частн раскола. С. 361, 373, 397.
2 Счнсленне раскольнкков II Русскнй вестннк. 1868. Т. 74. С. 418-419.
3 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 6675. Арк. 207 адв. 208; ДГАЛ. Ф. 378 а/а, 1850. Спр. 2795. Арк. 32 адв. 33, 39 адв. 40.
4 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 53.
5 НАРБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 46324. Арк. 5-38; Спр. 46554. Арк. 4-12.
6Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг. -С. 53.
У Навагрудскім, Пінскім, Слуцкім паветах, а таксама ў гарадах Мінску, Ігумене, Навагрудку, Пінску, Слуцку, Докшыцах і Нясвіжы старавераў не было наогул1.
Галоўным месцазнаходжаннем старавераў у Магілёўскай губерні быў Гомельскі павет. Яны належалі да папоўцаў белакрыніцкай іерархіі. Жылі тут аднаверцы, беспапоўцы, невялікая колькасць беглапапоўцаў. У 1896 г. у губерні налічвалася 24 774 стараверы, 17 182 з іх (альбо 69,3 %) у Гомельскім павеце, у Сенненскім 4124, Рагачоўскім 1584, Магілёўскім 991, Аршанскім 334, Чавускім 217, Чэрыкаўскім 184, Быхаўскім 178. У Горацкім, Клімавіцкім, Мсціслаўскім паветах стараверы не жылі2.
У адпаведнасці з колькасцю старавераў, што жылі на тэрыторыі той ці іншай губерні, дзейнічалі малельныя дамы, дзе вернікі гэтай канфесіі ажыццяўлялі свае рэлігійныя адправы. Найбольшая колькасць малельных дамоў знаходзілася ў Віцебскай губерні 47, у Віленскай 6, Мінскай 10, Магілёўскай 233.
У 1860-я гады ў беларуска-літоўскіх губернях назіралася тэндэнцыя руху старавераў да праваслаўя, што з’яўлялася адметнасцю гэтай тэрыторыі ў параўнанні з вялікарускімі губернямі. Асабліва гэты працэс быў характэрны для Віленскай і Ковенскай губерняў, дзе быў вельмі моцны ўплыў архімандрыта Паўла Прускага, па сутнасці, духоўнага настаўніка беспапоўцаў паморскага сагласу. Ён асабіста прыязджаў да іх для настаўлення ці дзейнічаў праз настаўнікаў (Мартаміана Ціхамірава, Васіля Дарэндава і інш.). Далучэнне архімандрыта Паўла да праваслаўя выклікала сярод мясцовых старавераў рух да стварэння аднаверскіх прыходаў. Але Літоўскі мітрапаліт Іосіф Сямашка адмовіў ім у гэтым, сцвярджаючы, што яны павінны ствараць праваслаўныя прыходы. Калі на чале Літоўскай епархіі стаў Макарый, стараверы зноў пачалі хадайнічаць пра адкрыццё аднаверскіх прыходаў. Макарый пагадзіўся з гэтым. У епархію з місіяй прыбыў а. Павел, у той час настаяцель Нікольскага аднаверскага манастыра ў Маскве. Місіянерская дзейнасць Паўла была паспяховай. У выніку многія стараверы Віленскай і Ковенскай губерняў выказалі жаданне далучыцца да праваслаўнай царквы на правах аднаверства. Св. Сінод дазволіў стварыць некалькі аднаверскіх прыходаў і вылучыў грошы на іх утрыманне4.
Далучэнне старавераў да праваслаўнай царквы на правах аднаверства працягвалася і ў 1880-1890-я гады. Прыкладам можа служыць Віленская губерня. У 1888 г. для далучыўшыхся Лазарцаўскіх старавераў (Віленскі павет) была адкрыта аднаверская царква, асвячоная асабіста архіепіскапам Алексіем, і створаны асобны прыход (у 1891 г. было 47 мужчын і 32 жанчыны). У 1894 г. была