• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    1 Шавельскнй Г. Последнее возсоеднненне с православною церковню уннатов Белорусской епархнн (1833-1839 гг.). С. 143-144.
    Тамсама. С. 38 (Дадатак).
    3 РДГА. Ф. 796. Воп. 205. Спр. 183. Арк. 8-8 адв.
    4ДАРФ. — Ф. 109. Сакрэтны архіў. Воп. 2. Спр. 311. Арк. 1-4.
    5 РДГА. Ф. 797. Воп. 4. Спр. 14074. Арк. 19.
    Чарговы крок да пераводу ўніятаў у праваслаўе прадугледжваў абрадавае збліжэнне абедзвюх цэркваў праз замену ўніяцкіх служэбнікаў, змену дэкора храма і цырымоній, выдаленне арганаў. 7 лютага 1834 г. Грэка-ўніяцкая калегія ў асобе мітрапаліта I. Булгака, епіскапа I. Сямашкі і новапрызначаных епіскапаў В. Лужынскага, А. Зубко і Я. Жарскага загадала ўніяцкаму духавенству прыняць да выкарыстання служэбнікі і кнігі малітоўных спеваў, надрукаваныя ў Маскоўскай сінадальнай друкарні (адпаведна ў 1831 і 1828 гг.); усталяваць (аднавіць) іканастасы і знішчыць уніяцкую атрыбутыку. 3 гэтай мэтай было распаўсюджана 600 служэбнікаў сярод духавенства Беларускай епархіі і 700 Літоўскай. Фінансаванне вырабу іканастасаў ускладалася на былых калятараў цэркваў. У манастырах іканастасы належала ўзвесці за свой кошт. На ўсталяванне іканастасаў у бедных парафіях выдзялялася па 300 руб. з дзяржаўнай казны з фонду, прызначанага на адкрыццё ўніяцкай акадэміі ў Полацку (яна так і не была створана)1. Тыя з духавенства, хто праяўляў нядбайнасць у выкананні гэтай пастановы, падлягалі пакаранню2. Каб рэалізаваць гэтую грандыёзную задуму, толькі ў Беларускай епархіі трэба было перавыхаваць і перавучыць да 1300 святароў з прычтам і пераабсталяваць 800 храмаў3.
    Падрыхтоўку новых духоўных кадраў, здольных працаваць у рэфармаванай царкве, вялі рэарганізаваная ўніяцкая семінарыя ў Полацку (рыхтавала святароў для Беларускай епархіі), а таксама створныя ў 1828 г. семінарыя і сярэдняя школа ў Жыровічах (для Літоўскай епархіі), сюды ж пераводзіліся ўніяцкія навучэнцы з Галоўнай Віленскай семінарыі. Было забаронена накіроўваць уніяцкіх семінарыстаў на навучанне ў Рым. Змест навучання ў новаствораных семінарыях быў падпарадкаваны мэтам русіфікацыі ўніяцкага духавенства4.
    Распачатая духоўная пераарыентацыя ўніяцкай царквы Беларусі была заклікана ўзмацніць яе ўнутранае аб’яднанне з Расіяй і аддаліць, ізаляваць ад заходнехрысціянскіх уплываў. Яна суправаджалася рэвізіяй уніяцкага культурна-абрадавага комплексу. Гэты комплекс, які здолеў сумясціць элементы заходняга і ўсходняга хрысціянства, аказаўся прынцыпова несумяшчальным з каштоўнасцямі праваслаўнай царквы імперыі, якая не жадала прызнаваць множнасці і раўнацэннасці культур. Вывозілася на ўсход або нішчылася культавае начынне, што адрознівалася ад рэчаў такога кшталту, створаных у Расіі. Вызваленае месца запаўнялася праваслаўнымі культурнымі каштоўнасцямі, якія павінны былі фарміраваць у беларускага народа адпаведную самасвядомасць. Па загадзе I. Сямашкі ў Жыровічы былі дастаўлены прызнаныя непатрэбнымі манстранцыі. Медныя манстранцыі перадавалі ў Пецярбург, срэбныя пераплаўлялі ў зліткі, якія таксама паступалі ў сталіцу імперыі ў абмен на царкоўныя кнігі і начынне, падобна на тыя, што мелі храмы Расіі.
    1 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku. S. 82-83.
    2 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Cnp. 7815. Арк. 1-7; Cnp. 383. Арк. 9-10, 13 адв.
    3 Тамсама. Арк. 16 адв.
    4 Radwan М. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 153.
    Санкцыянаваная Пецярбургам кампанія па ачышчэнні ўніяцкай абраднасці і інтэр’ераў храмаў ад лацінскіх запазычанняў і замене богаслужэбных кніг, якая праводзілася ў 1834-1838 гг., вымушала духавенства лавіраваць паміж вернасцю уніі і націскам улад і сустрэлася з апазіцыяй, больш моцнай у Беларускай епархіі'.
    Святароў абавязалі даць распіскі аб адказнасці за пераабсталяванне храмаў2, што яны і вымушаны былі зрабіць. Але па розных прычынах (беднасць фундушаў, адсутнасць царкоўных грошай, старасць, хваробы), пры спрыянні мясцовых благачынных, ухіляліся ад збудавання іканастасаў, не давалі знішчаць лаўкі, арганы, званочкі. Памешчыкі адмаўляліся забяспечваць пераўладкаваныя храмы свайго краю абразамі. Мясцовым уладам было прадпісана прымусіць адміністрацыю маёнткаў «решнтельнымн полнцейскнмн мерамн под опасеннем за медленность строгого взыскання» пераабсталяваць цэрквы3. Сродкі бралі з царкоўнай касы, абавязвалі выдзяляць сродкі ўладальнікаў, устанаўлівалі спецыяльныя падаткі з сялян. Выцясненне з царкоўнага ўжытку адных прадметаў культу і іх замена іншымі, адаптаванымі да праваслаўна-расійскіх узораў, праходзіла пад пільным кантролем свецкіх улад і наглядам паліцыі. У 1837 г. ваенных начальнікаў паветаў абавязалі даваць штомесячныя справаздачы пра пераабсталяванне храмаў. Урадавы ўказ аб суровых пакараннях за невыкананне распараджэнняў аб увядзенні праваслаўных літургічных кніг і іканастасаў вымусіў большасць святароў выканаць патрабаванні4.
    Распачатае з 1834 г. вяртанне ва ўніяцкую царкву ўсходніх абрадаў і звычаяў стала прадвесцем яе хуткай ліквідацыі. Прывядзенне ўніяцкай царквы «в однообразне» з праваслаўнай павінна было аблегчыць будучае зліццё канфесій, бо ўніяцкія кнігі, святы, спевы, адзенне, прадметы культу падтрымлівалі «дух отчуждення от Росснн»3.
    Падрыхтоўка да ўсеагульнай рэлігійнай канверсііўніятаў. Важным элементам палітыкі Мікалая 1 у дачыненні да ўніяцкай царквы стала дзейнасць сакрэтных камітэтаў. Першы з іх быў створаны па ініцыятыве міністра ўнутраных спраў Д. Блудава, які ў 1834 г. прадставіў імператару стратэгію дзейнасці адносна ўніяцкай царквы, у тым ліку ідэю Маскоўскага мітрапаліта Філарэта, што пры Св. Сінодзе належыць стварыць асобны камітэт па ўніяцкіх справах. Гэта ідэя была падтрымана Мікалаем I, і ў снежні 1834 г. камітэт пачаў сваю працу. У яго склад увайшлі міністр унутраных спраў, обер-пракурор Св. Сінода і некаторая іншыя высокія ўрадавыя асобы, мітрапаліты Маскоўскі і Ноўгарадскі, Цвярскі архіепіскап. Ад уніяцкай царквы ў склад камітэта былі ўключаны мітрапаліт Я. Булгак і епіскап I. Сямашка. У складзе камітэта існаваў яшчэ адзін, больш вузкі склад, у які ўваходзілі мітрапаліт Маскоўскі Філарэт, епіскап I. Сямашка, міністр Д. Блудаў і обер-пракурор С. Нячаеў. Фак-
    1	Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. P. 63.
    2	НГАБ. Ф. 3245. Bon. 2. Cnp. 512. Арк. 43-43 адв.
    3	НГАБГ. Ф. 2. Bon. 21. Cnp. 327. Арк. 21-21 адв., 25-26 адв., 50 адв.
    4	Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku. S. 94-95.
    5НГАБ.-Ф. 1297.-Bon. l.-Cnp. 7815. Арк. 40 адв.
    тычна гэты таемны склад і прымаў сур’ёзныя рашэнні. Задачай камітэта было не толькі далучэнне ўніятаў да праваслаўнай царквы, але і перавод у праваслаўе тых уніятаў, якія перайшлі ў рымска-каталіцкае веравызнанне. Лічылася, што дадзеную акцыю неабходна было здзейсніць яшчэ перад пачаткам «обратення» ўніятаў1.
    Камітэт праіснаваў нядоўга да 1836 г. Замест яго з прыходам новага оберпракурора Св. Сінода М. Пратасава былі паслядоўна створаны два новыя: аб’яднаўчы і па справах былых уніятаў (пачаў дзейнічаць ужо пасля скасавання уніі, са жніўня 1839 г.). У склад Сакрэтнага аб’яднаўчага камітэта ўвайшлі: шэф корпуса жандараў генерал А. Бенкендорф, міністр дзяржаўнай маёмасці П. Кісялёў, міністр унутраных спраў Д. Блудаў, обер-пракурор Св. Сінода граф М. Пратасаў. Ужо па асабовым складзе камітэта можна меркаваць, якую вялікую ўвагу імператар надаваў уніяцкаму пытанню. Гэты камітэт фактычна падрыхтаваў скасаванне уніі. Планы яе знішчэння распрацоўваліся патаемна. Паяднаўчы камітэт, давёўшы справу скасавання уніі да канца, быў распушчаны 16 снежня 1839 г.
    1 студзеня 1837 г. на падставе царскага указа «О заведываннн всемн духовнымн деламн Греко-Уннтского нсповедання Обер-Прокурору Св. Сіінода» уніяцкая царква (мела тады 1 млн 470 тыс. вернікаў) перайшла ў падпарадкаванне Св. Сінода, што азначала хуткі крах уніі. Насельніцтву было даведзена, што палітыку дэўнізацыі праводзіць урад. Раней гэта выглядала так, нібыта пераўтварэнні ўніяцкай царквы робяцца самім яе духоўным кіраўніцтвам насуперак намера.м імператара. Адпаведна і ўсялякі супраціў стаў разглядацца як супраціў ураду.
    У тым жа годзе I. Сямашка ініцыяваў падпісанне духавенствам фармальнага акта згоды далучыцца да праваслаўя, калі на тое «последует высочайшая воля». Ён павінен быў стварыць бачнасць добраахвотнай адмовы ўніятаў ад сваёй веры. Збор подпісаў вёўся больш за год індывідуальным спосабам, каб лягчэй было ўздзейнічаць на святароў, большасць якіх спачатку адмовілася падпісацца «на нзмену греко-уннатского нашего нсповедання, которого догматы не только прнродой, но даже н клятвой обязаны суть сохранять цело н нерушнмо до конца жнзнн нашей»2. Адны адкрыта абураліся, другія, выдумляючы розныя прычыны, ухіляліся. У ход пайшлі пагрозы, шантаж, прымус. Супраць «адмаўленцаў» тых, хто адмовіўся даць падпіску, пачаліся рэпрэсіі. Застрашаныя іх доляй, звязаныя сям’ёй, не маючы ніякай падтрымкі, святары ламаліся і «добраахвотна» ставілі свой подпіс. Было назбірана 1305 подпісаў ад святароў і манахаў. У Літоўскай епархіі з 1057 духоўных асоб такія подпісы паставілі 760, але ў Беларускай епархіі з 680 духоўных за далучэнне да праваслаўя выказалася толькі 186. Амаль 1/3 духавенства (593 чалавекі), не зважаючы на пагрозы, адмовіліся даць падпіскі3. Са 170 базыльян Літоўскай
    1 Radwan М. Carat wobec Kosciota greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 173.
    2НГАБ.-Ф. 1297.-Bon. l.-Cnp. 11116. Арк. 145-146 адв.
    3 Dylagowa H. Dzieje Unii Brzeskiej (1596-1918). S. 89.
    правінцыі іх далі толькі 661. Усе «адмаўленцы» былі пакараны: пераведзены на бяднейшыя прыходы, паніжаны ў пасадзе, заключаны ў манастыры. Найбольш «упорных» святароў высылалі ў праваслаўныя манастыры Расіі нібыта дзеля лепшага пазнання імі «чнстого» ўсходняга абраду. 3 тэрыторыі заходніх губерняў тады было выслана 160 святароў2.
    Смерць у лютым 1838 г. апошняга ўніяцкага мітрапаліта Я. Булгака, праціўніка ліквідацыі ўніяцкай царквы, адкрыла новаму епіскапату шырокія магчымасці для рэалізацыі іх ліквідацыйных планаў. Каб мець цэласнае бачанне сітуацыі ва ўніяцкай царкве і ўпэўніцца ў паспяховасці праведзеных для яе ліквідацыі захадаў Мікалай I выслаў у маі 1838 г. у заходнія губерні чыноўніка па асобых даручэннях пры обер-пракуроры Св. Сінода В. Скрыпіцына. Яго шлях ляжаў праз Себеж Полацк Віцебск Оршу Мінск Вільню Слонім Жыровічы Гродна Беласток Брэст Мазыр Украіну Магілёў. В. Скрыпіцын павінен быў звярнуць асаблівую ўвагу на настроі ўніяцкага духавенства і вернікаў, веданне імі рускай мовы, карыстанне маскоўскімі літургічнымі кнігамі, ачышчэнне храмаў і абрадаў ад лацінскіх «занмствованнй», пабудову іканастасаў і ацаніць стан гатоўнасці мясцовага грамадства да ліквідацыі ўніяцкай царквы.