• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Вялікую ролю на гэтым этапе знішчэння уніі адыграў Мінскі, Ізяслаўскі і Брацлаўскі праваслаўны архіепіскап Віктар Садкоўскі. Яшчэ ў 1793 г. Кацярына II даручыла Херсонскаму архіепіскапу Яўгенію Булгарысу даць прапановы, «как лучше н прнлнчнее можно польскнх уннатов обратнть» у праваслаўе. Адказам стала яго 70-старонкавая запіска «О нанлучшем способе воссоедмнення уннатов с православной церковью»2. Ажыццявіць гэты план і павінен быў Віктар Садкоўскі.
    Пастырская грамата Віктара Садкоўскага ўніятам аб свабодным іх вяртанні ў праваслаўе чыталася ва ўсіх цэрквах гарадоў і вёсак Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў. Ад беларускага генерал-губернатара П. Пасека Св. Сінод запатрабаваў рупліва назіраць, каб пры гэтым вяртанні ўсялякі непарадак і неспакой былі адхілены, і каб ніхто з мясцовых памешчыкаў, чыноўнікаў і духоўных асоб не адважыўся рабіць перашкоды. Уніяцкага святара, які разам з прыходам пераходзіў у праваслаўе, на тым жа прыходзе і пакідалі. Той, хто перайсці адмаўляўся, падлягаў выдаленню з прыхода. На яго месца прызначалі «годнага» з праваслаўнага духавенства3.
    У 1794-1795 гг. у Літве, Беларусі, Украіне, Валыні і Падоллі на падставе згаданых указаў ад уніі адышлі да праваслаўя 1 572 067 чалавек, 2603 царквы і 1552 святары4. На ўкраінскіх землях у той час засталося 200 уніяцкіх цэркваў5. На тэрыторыі Беларусі такога памеру гэты рух не набыў, але і тут на працягу жніўня 1794 сакавіка 1795 г. уніяцкая царква страціла звыш 200 тыс. чалавек: 80 тыс. у Мінскай губерні і 120 тыс. у Магілёўскай 6.
    Наступ на ўніяцкую царкву набыў даволі востры характар. 10 ліпеня 1795 г. П. Пасек прадпісаў начальнікам губерняў тых духоўных асоб, якія перашкаджалі пераходу ўніятаў, арыштоўваць і аддаваць крымінальнаму суду, а ў памешчыкаў яшчэ і секвестроўваць маёнткі7. Вядома, што для правядзення місіянерскай працы сярод уніятаў Віктару Садкоўскаму было дазволена выкарыстоўваць вайсковыя атрады8. Вынікам гэтых захадаў стала ліквідацыя
    1 Бантыш-Каменскнй Н. Н. РІсторнческое нзвестне о возннкшей в Польше уннн, с показаннем начала н важнейшнх, в продолженне оной чрез два века, прнключеннй, паче же о бывшем от рнмлян н уннятов на благочестнвых тамошннх жнтелей гоненнн. М., 1805.
    2 Запнска архпепнскопа Евгення Булгарнса о лучшем способе воссоедпнення уннатов с православною церковню. СПб., 1887. С. 3.
    3 Горючко П. С. йз нсторнн воссоедннення уннатов в Белорусснн 1795-1805 годов. С. 2-4.
    4 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uwazane glownie ze wzgl^du na przyczyny jego upadku. S. 249.
    5 Paszkiewicz P. W sluzbie Imperium Rosyjskiego. 1721-1917: Funkcje i trzesci ideowe rosyjskiej architektury sakralnej na zachodnich rubiezach cezarstwa i poza jego granicami. Warszawa, 1999. S. 79.
    6 Сосна У. Уніяцкае пытанне ў беларускай вёсцы ў канцы XVIII першай палове XIX ст. Н 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). С. 96.
    7 Горючко П. С. йз нсторнн воссоеднненняуннатов вБелоруссші 1795-1805 годов.-С. 18,21.
    8 Історія релігіі' в УкраТні: в 10 т. Кні'в, 2001. Т. 4: Католнцнзм. С. 297.
    да канца 1795 г. усіх уніяцкіх епархій у Расійскай імперыі, за выключэннем Полацкага архіепіскапства, закрыццё шэрагу базыльянскіх кляштараў і канфіскацыя іх маёнткаў.
    Але па шэрагу прычын у канцы XVIII ст. унія не была скасавана. Яна пратрымалася яшчэ больш за сорак гадоў. A 1,5 млн тых, што засталіся ва ўніяцтве, яшчэ больш у ім умацаваліся.
    Адмаўленне ад палітыкі дэўнізацыі. Як толькі антыўніяцкі курс пасля смерці Кацярыны II спыніўся, уніяцкая царква пачала хутка аднаўляцца. Памяркоўная канфесійная палітыка Паўла I прыпыніла пачаты Кацярынай II перавод уніятаў у праваслаўе і прывяла да вяртання амаль 90 % «уз’яднаных»1. Пры абмеркаванні сітуацыі ў Св. Сінодзе і Сенаце былі вылучаны тры асноўныя прычыны «ўхілення новаправаслаўных»: а) крах надзей сялян на змяншэнне падаткаў і павіннасцей, якія не спраўдзіліся; б) уплыў уніяцкіх святароў, якія не былі выдалены з прыходаў і знеслаўлялі пануючую веру, хвалілі унію і ўсялякімі сродкамі спакушалі ў яе новаправаслаўных; в) грубыя метады новых святароў, прысланых са Смаленскай губерні, якія вымагалі грошы за рэлігійныя паслугі і тым зрабіліся агіднымі народу. Павел I загадаў Беларускаму епіскапу тэрмінова адаслаць назад у Смаленскую епархію тых святароў, якія сваімі дзеяннямі дыскрэдытыравалі справу ўз’яднання ўніятаў, а на іх месца прызначыць іншых, больш лагодных святароў.
    28 ліпеня 1797 г. з’явіўся імператарскі загад даць свабоду веравызнання тым жыхарам, якія, будучы пераведзенымі з уніі, ухіляліся ад выканання праваслаўных абрадаў. У адрозненне ад праваслаўнага духавенства вышэйшая свецкая ўлада ў той час яшчэ не была схільнай прымусова ўтрымліваць уніятаў у праваслаўі. На просьбу Беларускага епіскапа Анастасія выдаць урадавае распараджэнне, якое б абавязала, а фактычна прымусіла ўсіх уніятаў перайсці ў праваслаўе, Павел I адмовіўся дзейнічаць у справе веры сілай улады, і прапанаваў схіляць уніятаў перакананнямі2. Указам Св. Сінода ад 24 верасня 1797 г. праваслаўнаму духавенству прадпісвалася быць далікатнымі з уніяцкімі святарамі, ухіляцца ад раздораў з імі ў веры, з уніятамі абыходзіцца ласкава, паблажліва3.
    Але на справе дэклараваная Паўлам I свабода веры выглядала інакш, а яго палітыка была не заўсёды паслядоўнай. Указам 1798 г. Павел I, па ўзгадненні з Рымам, узнавіў уніяцкія епархіі: Брэсцкую (ахоплівала галоўным чынам тэрыторыю Беларусі) і Луцкую. Разам з тым паколькі масавае вяртанне ўніятаў у сваю веру ставіла пад пагрозу зрыву справу замацавання праваслаўя на ўсходзе Беларусі, у 1800 г. Павел I забараніў вяртанне «новаправаслаўных» і заахвочваў мясцовыя ўлады і праваслаўнае духавенства да далейшага наступу на ўніяцкую царкву.
    1 Кояловнч М. О. йсторня воссоедннення западнорусскнх уннатов старых времен (до 1800 ro­fla). С. 362-363; Нккольскнй Н. М. Нсторня русской церквн. Мннск, 1990. С. 289.
    2 РДГА. Ф. 468. Воп. 43. Спр. 626. Арк. 17-17 адв.
    3 Горючко П. С. йз нсторнн возсоедянення унматов в Белорусснн 1795-1805 годов. С. 37.
    Перавод уніятаў у рымска-каталіцкае веравызнанне. Становішча ўніяцкай царквы ўскладнялася тым, што абараняцца ёй давялося ад «разбору» з двух бакоў не толькі ад наступу праваслаўя, але і ад захадаў рымска-каталіцкага касцёла, які заўсёды глядзеў на унію як на часовую з’яву, жадаючы інкарпараваць яе ў свой склад. Выкарыстаўшы пралікі «ўз’яднання» 1794— 1795 гт. і спрыяльную кан’юктуру ў першыя гады пасля смерці Кацярыны II, баючыся згубіць уніятаў з-пад свайго ўплыву, з 1796 г. барацьбу за іх пачаў актывізаваць касцёл. У сувязі з пагрозай уніяцкай царкве Магілёўскі рымскакаталіцкі біскуп С. Богуш-Сестранцэвіч пачаў дзейнічаць па пераводзе ўніяцкіх прыходаў у рыма-каталіцтва, што аслабляла ўніяцкую царкву. Тым больш што і Павел I не лічыў уніятаў самастойнай царквой, а патэнцыйнай часткай праваслаўнай або рымска-каталіцкай1.
    Пастанова Сената 1801 г. падпарадкавала ўніяцкую царкву рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу пры Міністэрстве юстыцыі, што нарадзіла ўпартыя чуткі аб намерах урада ліквідаваць унію. Гэтыя чуткі разам з непаслядоўнай палітыкай урада, падпарадкаваннем уніятаў рыма-каталіцкай духоўнай калегіі, намерамі і дзеяннямі асобных прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства па пераводзе ўніятаў у праваслаўе прывялі да страты ўніяцкай царквой сваіх пазіцый. У выніку на працягу 1798-1803 гг. 200 тыс. уніятаў сталі рыма-католікамі2. У гэтых пераходах намер уніятаў схавацца пад апеку касцёла, аддацца на волю рыма-каталіцтву, знайсці ў ім паратунак ад аправаслаўлівання. Спрыяла пераходам і тое, што ў каліцкім касцёле ў параўнанні з праваслаўнай царквой было менш пастоў і ён знаходзіўся ў лепшым матэрыяльным становішчы.
    Палітыка Аляксандра I. Перавод беларускіх уніятаў у рыма-каталіцтва выклікаў моцны каталіцка-ўніяцкі канфлікт. Пратэсты Полацкай уніяцкай кансісторыі і архіепіскапа I. Лісоўскага ў Пецярбург вымусілі Аляксандра I указамі 1803, 1806 і 1807 гг. забараніць пераход уніятаў у рымска-каталіцкае веравызнанне. Пачалося вяртанне вернікаў ва ўніяцтва, якое набыло даволі шырокі размах. Гэта выклікала абурэнне з боку каталіцкіх улад. Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя запатрабавала ад уніяцкага кіраўніцтва, каб яно перастала спрыяць вяртанню вернікаў3.
    У 1804 г. у Расійскай імперыі налічвалася 1338 уніяцкіх цэркваў, 91 базыльянскі манастыр, каля 1,4 млн вернікаў. Указам ад 16 чэрвеня 1805 г. Аляксандр I падзяліў Рымска-каталіцкую духоўную калегію на два асобныя дэпартаменты: рымска-каталіцкі і ўніяцкі. Апошні цалкам заняўся ўніяцкімі справамі. У 1806 г. была адноўлена пасада мітрапаліта. Яе атрымаў I. Лісоўскі праціўнік дамінацыі рымска-каталіцкага касцёла над уніяцкай царквой.
    Пры Аляксандры I адбылася частковая рэарганізацыя епархіяльнай структуры ўніяцкай царквы. У 1807 г. была створана Віленская (Літоўская) епархія
    1 Radwan М. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 49.
    2 Dylagowa H. Dzieje Unii Brzeskiej (1596-1918). Warszawa; Olsztyn, 1996. S. 78.
    3 Опнсанне документов архнва западнорусскнх уннатскнх мнтрополнтов. СПб., 1907. Т. 2: 1701-1839. С. 621, 623-629.
    і, такім чынам, уніяцкая царква мела 4 епархіі: Віленскую (Літоўскую), Полацкую, Брэсцкую і Луцкую. Адбыліся змены ў падрыхтоўцы кадраў для ўніяцкай царквы. Будучых святароў рыхтавала заснаваная ў 1803 г. Галоўная семінарыя пры Віленскім універсітэце, аддаленая ад уплыву базыльян. Яе выпускнікі маглі займаць вышэйшыя пасады ва ўніяцкай царкве, а нежанатыя і ўдовыя, з адпаведнымі навуковымі ступенямі прэтэндаваць на епіскапскі сан.
    Зыходзячы з пастулата, што ўніяцкай царквой павінен кіраваць манарх, а не Рым, Аляксандр I зменшыў уплыў Папы Рымскага на жыццё царквы і падпарадкаваў яе органам дзяржаўнага кіравання: спачатку створанаму згодна з Маніфестам ад 25 ліпеня 1810 г. Галоўнаму ўпраўленню духоўнымі справамі розных (замежных) веравызнанняў на чале з князем А. Галіцыным. У 1817 г. яно адышло ў падпарадкаванне Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы, якое складалася з двух дэпартаментаў. У сферу кампетэнцыі Дэпартамента духоўных спраў увайшлі справы ўсіх веравызнанняў, у тым ліку і ўніяцкага. Да пачатку 1820-х гадоў становішча ўніяцкай царквы стабілізавалася. Яна атрымала пэўны юрыдычны статус у дзяржаве і знаходзілася пад кантролем расійскага ўрада.