• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці рымска-каталіцкіх брацтваў. Згодна з кананічным правам каталіцкага касцёла дзейнасць канкрэтнага брацтва зацвярджалася Папам Рымскім. 3 1794 г. у Расійскай імперыі існаваў прынцып, па якім брацтвы зацвярджаліся епіскапам без узгаднення са свецкімі ўладамі.
    Масавая касацыя кляштараў пасля паўстання 1830-1831 гг. прывяла да спынення дзейнасці тых брацтваў, якія дзейнічалі пры закрытых кляштарных касцёлах. Аднак самі брацтвы як арганізацыі вернікаў знаходзіліся па-за межамі ўвагі ўлад да 1864 г. Да таго часу яны працягвалі функцыянаваць згодна з унутраным правам рымска-каталіцкага касцёла.
    Паўстанне 1863-1864 гг. выклікала чарговую хвалю рэпрэсіўных мер у адносінах да каталіцкага касцёла. Сярод іх у асобную групу вылучыліся меры
    1 Радван М. Рн.мско-католнческне духовные учебные заведення Санкт-Петербурга в 19 в. (1842-1917 гг.).-С. 14-15.
    2 РДГА. Ф. 821. Воп. 25. Спр 438. Арк. 266 27.
    3 Тамсама. Арк. 29.
    4 Тамсама. Арк. 88.
    3 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 71.
    адносна брацтваў. У групу падазроных арганізацый брацтвы трапілі па шэрагу прычын. Па-першае, брацтвы з’яўляліся арганізацыямі, за якімі ўлады не маглі наглядаць; па-другое, яны аб’ядноўвалі людзей усіх саслоўяў; па-трэцяе, большасць брацтваў мела ўласную касу і непадкантрольныя ўладам сродкі. Акрамя гэтага ўрад не меў паняцця аб сутнасці, мэтах, задачах і дзейнасці брацтваў, што, у сваю чаргу, выклікала сур’ёзнае занепакоенне іх дзейнасцю.
    Пытанне аб рымска-каталіцкіх брацтвах узняў М. Мураўёў у 1864 г.1 Першапачатковыя мерапрыемствы датычыліся выключна збору звестак і падліку колькасці брацтваў і, па меры магчымасці, братчыкаў на беларуска-літоўскіх землях. У 1866 г. пытанне аб дзейнасці брацтваў паўстала ў рэвізійнай камісіі, дзе абмяркоўвалася, ці могуць да брацтваў прымяняцца дзяржаўныя правілы, якія ставяць іх побач з палітычнымі таварыствамі2. Вынікам абмеркавання стаў цыркуляр (1867 г.) на імя Мінскага, Ковенскага, Віцебскага і Магілёўскага губернатараў аб дастаўленні звестак пра брацтвы і аб скасаванні тых з іх, што не маюць дзяржаўнага дазволу на дзейнасць. У цыркуляры ў прыватнасці адзначалася: «1) по действуюшнм постановленням <. ..> ннкакое обіцество, товарніцество, братство нлн пное подобное собранне не может суіцествовать без ведома нлн согласня правнтельства, н не может быть терпнмо даже н под предлогом какой-лнбо благотворнтельной нлн другой будто бы полезной целн, что только те обіцества, товарніцества н подобные собрання охраняются полнцйею, которые утверждены установленным порядком, всякое же неутвержденное ободество немедленно закрывается»3.
    Сабраныя звесткі паказалі: адзіным на той час брацтвам, якое мела імператарскі (Паўла I) дазвол на існаванне, было брацтва немцаў-католікаў пад назвай св. Марціна, заснаванае яшчэ ў XVII ст. пры касцёле св. Ганны ў Вільні. У яго ўваходзіла толькі нямецкае насельніцтва, а імператарская зацвярджэнне забяспечвала брацтва і штогадовымі датацыямі ад дзяржавы ў памеры 90 руб.4
    Разам з тым пераважная большасць спраўнікаў і ваенных начальнікаў рапартавалі аб выключна рэлігійным характары існуючых брацтваў. Так, ваенны начальнік Дынабургскага павета ў рапарце адзначаў, што «в братствах ннкто нз помешнков не состомт, а только однн крестьяне, что с самого начала мятежа, как мне достоверно нзвестно, ннчего бурного не пронсходнло <„.> крестьяне всегда былн верны законному правнтельству»5. У большасці рапартаў адзначалася палітычная «добранадзейнасць»6, а таксама тое, што «вообіце в деятельностн этнх, так называемых, братчнков, не обнаружено до настоятего временн ннчего предрассуднтельного. За поведеннем нх, во всяком случае,
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 52543. Арк. 15; О костельных братствах. Оттнск нз «Вестннка Западной Россші». 1868. Кн. 3-5. С. 42.
    2 О костельных братствах. Оттнск нз «Вестннка Западной Росснн». С. 42.
    3 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 52543. Арк. 15-18.
    4 О костельных братствах. Оттнск нз «Вестннка Западной Росснн». С. 44.
    5 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 52543. Арк. 7.
    6 Тамсама. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1926.
    нмеется строгое наблюденне»1. Тым не менш усе брацтвы, што не змаглі прадставіць доказаў зацвярджэння іх свецкімі ўладамі, было загадана ліквідаваць. 20 красавіка 1868 г. Віленскі, Ковенскі, Мінскі і Гродзенскі генералгубернатар выдаў распараджэнне аб закрыцці ўсіх брацтваў пры касцёлах. Усе эмблематычныя знакі брацтваў і кнігі прызначаліся да спаленняА Цыркуляр ад 31 мая 1868 г. абавязваў дэканаў і пробашчаў зачытаць у касцёлах распараджэнне аб закрыцці брацтваў. Пасля гэтага ў членаў брацтва бралі распіску аб азнаямленні з цыркулярам і брацтва лічылася скасаваным4.
    Забарона дзейнасці брацтваў, масавае іх закрыццё прывяло да таго, што яны сталі існаваць тайна. Кантраляваць працэс ліквідацыі было дастаткова складанай справай, паколькі асноўны змест дзейнасці каталіцкіх брацтваў заключаўся ў рэлігійных практыках. Пад падазрэнне траплялі асобы, якія збіраліся для малітваў у прыватных дамах, як гэта было, напрыклад, у м. Мсцібаў Ваўкавыскага павета4. У падобных выпадках братчыкі падвяргаліся пакаранням у выглядзе штрафаў.
    Да канца XIX ст. пытанне аб дзейнасці брацтваў пры касцёлах паўставала некалькі разоў на губернскім узроўні5. Датычылася яно збору звестак пра наяўныя арганізацыі вернікаў і іх закрыцця. Так, у рапарце Гродзенскага павятовага спраўніка адзначалася, што ў 1898 г. у павеце брацтвы дзейнічалі пры Луненскім, Валпянскім і Вяліка-Эйсмантаўскім касцёлах6. У 1899 г. Слонімскі павятовы спраўнік даносіў Гродзенскаму губернатару аб асобах, якія «могут быть отнесены к категорнн братчнков»7. Дзейнічалі яны, згодна з рапартам спраўніка, пры Слонімскім, Ружанскім, Дварэцкім, Дзятлаўскім і Косаўскім касцёлах, прычым «брацкая» дзейнасць пералічаных асоб абмяжоўвалася выключна дапамогай святару падчас набажэнстваў. Прадстаўленыя Гродзенскаму губернатару звесткі дазволілі яму сцвярджаць, што «в тех местах, где ксендзы более на внду, терцнарскне обіцества не встречаются, а сутествуют онн пренмушественно в центрах более глухнх н главным образом прн такнх костелах, в которых настоятелямн являются ксендзы, особенно нзвестные своею полнтнческою окраскою»8.
    У чарговы раз пытанне аб дзейнасці брацтваў паўстала ў 1905 г. У жніўні з Дэпартамента духоўных спраў паступілі лісты да губернатараў з просьбай аб прадстаўленні звестак аб наяўных у падведамых ім губернях брацтвах9. Аднак на той момант брацтваў на беларускіх землях практычна не засталося.
    1 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 6. Спр. 543. Арк. 4.
    2 Ганчар А. й. Рнмско-католнческая церковь в Беларусн (вт. пол. XIX нач. XX вв.). йсторнческяй очерк. С. 305.
    3 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 52543.
    4 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 18. Спр. 525. Арк. 28.
    5 Тамсама. Арк. 1-2, 12.
    6 Тамсама. Арк. 28.
    7Тамсама.-Арк. 12.
    8 Тамсама. Арк. 12 адв., 35.
    9НГАБ.-Ф. 1430.-Воп. І.-Спр. 46947; Ф. 295. Воп. І.-Спр. 7596.
    Толькі ў Віцебскай губерні брацтвы выявілі пры некаторых касцёлах (Прэльскім, Варкаўскім, Рушонскім, Біржагольскім і Аглонскім на сённяшніх латвійскіх землях)1. Да брацтваў залічваліся таксама тэрцыяркі, якімі, на думку спраўнікаў, былі пабожныя жанчыны, а таксама асобы, што пражывалі ў касцёльных багадзельнях. Але гэта не заўсёды адпавядала рэчаіснасці.
    У 1911 г. Магілёўскі мітрапаліт В. Ключынскі ў сваім мемарандуме спрабаваў вярнуць каталіцкаму касцёлу права ў галіне заснавання брацтваў, сцвярджаючы аб неабходнасці іх дзейнасці. Сваю просьбу мітрапаліт абгрунтоўваў тым, што мэтай брацтваў з’яўляецца «внутренняя релнгнозная жнзнь верукшднх. Ннкакнх другнх обязанностей, кроме стремлення к самоусовершенствованню, ннкакнх другнх практнк, кроме нзвестных молнтв, а нногда н постов, онн не налагают. Нн одно нз этнх братств не преследует какой-лнбо полнтнческой целк, нбо в таком случае братство не было бы одобрено Главою Церквн»2, Аднак у адказе на вышэйзгаданы мемарандум міністр унутраных спраў А. Макараў патлумачыў магчымасць іх функцыянавання толькі пры дазволе з боку Міністэрства ўнутраных спраў3.
    Такім чынам, мэтай усіх пераўтварэнняў з’яўлялася стварэнне магчымасці дзяржаўнага нагляду над дзейнасцю духавенства. На працягу ўсяго перыяду значную ролю ў выбары вектара адносін дзяржава касцёл адыгрывалі палітычныя падзеі (паўстанні, войны). Расійскае заканадаўства канца XVIII пачатку XX ст. у стасунку да рымска-каталіцкага касцёла было скіравана на паслабленне ўплыву Рыма і ўзмацненне ўплыву свецкіх улад на ўнутрыкасцёльнае жыццё. Найбольш выразна гэта праяўлялася ў прыняцці законапалажэнняў, што супярэчылі кананічным (аб дзяржаўным стварэнні тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, выбары іерархаў, захаванні ордэна езуітаў, касацыі кляштараў і інш.). Структура кіравання каталіцкім касцёлам у асноўным была сфарміравана да сярэдзіны 30-х гадоў XIX ст. У сваю чаргу, тэрытарыяльна-адміністрацыйныя пераўтварэнні і змены ў сістэме падрыхтоўкі кадраў духавенства адбываліся на працягу ўсяго перыяду.
    У блоку законапалажэнняў, якія датычыліся ордэнаў, можна выдзеліць некалькі кірункаў: ліквідацыя шэрагу ордэнскіх структур і абмежаванне прафесійнай дзейнасці шэрагу ордэнаў і кангрэгацый, рэфармацыя ордэнскай вертыкалі (датычна ўсіх ордэнаў) і ўнутраных (кананічных) правіл адносна арганізацыі жыццядзейнасці ордэнаў.
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 46947.
    2 Меморандум Могнлевского мнтрополнта Внкентня Ключннского н католнческнх епнскопов (1911-1912) // Католнческая церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 444-445.
    3 Ответ мнннстра A. А. Макарова на пнсьмо мнтрополнта В. Ключкнского н начальннков католнческнх епархнй (1912) // Католмческая церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 447.
    2.3.	Эвалюцыя імперскай палітыкі ў адносінах да ўніяцкай царквы
    Уніяцкая царква ў канфесійнай структуры Вялікага Княства Ліпюўскага напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Імкненне да сінтэзу каштоўнасцей усходняга і заходняга хрысціянства прадвызначаная геаграфічна і гістарычна асаблівасць Беларусі. Экуменічны і геапалітычны фактары забяспечылі жывучасць тут з XV ст. уніяцкай ідэі'. Пошукі месца сваёй царквы ў еўрапейскіх рэлігійна-палітычных працэсах другой паловы XVI ст. прывялі кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі да заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі і стварэння своеасаблівай рэлігійнай альтэрнатывы праваслаўю і каталіцызму.