Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Змена ўрадавага курса намяжы 20-30-х гадоў XIX cm. У 1820-1830-я гады ўрадавую палітыку адносна ўніяцкай царквы фарміравалі розныя дзяржаўныя ўстановы і асобы ў Пецярбургу. Пасля раздзелу ў 1824 г. Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы справамі ўніяцкай царквы займалася першае аддзяленне Галоўнага ўпраўлення духоўных спраў замежных веравызнанняў, у юрысдыкцыю якога ўваходзілі справы рымска-каталіцкай царквы. 3 мэтай адарваць уніяцкую царкву ад рымска-каталіцкай указам ад 22 красавіка 1828 г. была заснавана незалежная ад апошняй грэка-ўніяцкая калегія. У 1832 г. у сувязі з рэарганізацыяй сістэмы адміністрацыйнага кіравання Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў было пераўтворана ў Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў з перападпарадкаваннем яго Міністэрству ўнутраных спраў. 3 1 студзеня 1837 г. грэкаўніяцкая калегія была выведзена з-пад юрысдыкцыі МУС і падпарадкавана Св. Сіноду.
Да асоб, якія ўплывалі на ўрадавую палітыку адносна ўніяцкай царквы, адносіліся міністр асветы князь А. Галіцын, а потым яго пераемнік на гэтай пасадзе А. Шышкоў; міністр юстыцыі, у 1832-1837 гг. міністр унутраных спраў Д. Блудаў. Важнай асобай у справе скасавання уніі з’яўляўся таксама оберпракурор Св. Сінода М. Пратасаў. Калі А. Галіцын і А. Шышкоў характарызаваліся больш талерантным стаўленнем да уніі, што было ўласціва для перыяду праўлення Аляксандра I, то Д. Блудаў і М. Пратасаў вызначаліся варожымі адносінамі да яе і з’яўляліся стараннымі выканаўцамі волі Мікалая I1. Да асоб, што ўплывалі на распрацоўку і ажыццяўленне палітыкі па скасаванні ўніяцкай царквы, адносіўся і Іосіф Сямашка (з 1833 г. епіскап Літоўскай уніяцкай епархіі) самы адданы выканаўца імператарскай волі.
1 Radwan М. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 55.
Пры Мікалаі I урадавая палітыка ў дачыненні ўніяцкай царквы пачала мяняцца. У другой палове 1820-х гадоў у афіцыйных пецярбургскіх колах узнік намер умацавання рускай народнасці і праваслаўнай веры за кошт уніятаў, якіх у заходніх губернях налічвалася каля 1,5 млн чалавек. Пачатак новаму курсу паклала забарона ў 1826 г. продажу ўніяцкіх кніг на кірмашах, адпустах і іншых месцах збору вялікай колькасці людзей. Указ Мікалая I ад 9 кастрычніка 1827 г. прадугледжваў вывад уніяцкай царквы з-пад каталіцкага ўплыву праз ачышчэнне абрада ад лацінскіх запазычанняў, заснаванне асобных школ для ўніяцкай моладзі, забарону прымаць рыма-католікаў у базыльянскі ордэн'. Аргументамі пра лацінізацыю і паланізацыю ўніяцкай царквы імкнуліся падарваць давер да яе народа.
Свой асабісты праект рэарганізацыі, а фактычна ліквідацыі ўніяцкай царквы, распрацаваў член уніяцкага дэпартамента Пецярбургскай духоўнай калегіі I. Сямашка. Гэты праект ён выклаў у запісцы ад 5 лістапада 1827 г., з якой праз дырэктара Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў Р. Карташэўскага і міністра асветы А. Шышкова звярнуўся да цара2. Унія, паводле I. Сямашкі, гэта спроба палякаў і католікаў усталяваць сваё панаванне над праваслаўным рускім насельніцтвам Вялікага Княства Літоўскага. Ім удалося перацягнуць у каталіцтва шляхту, але народ і ніжэйшае духавенства засталіся ва ўніяцтве. Акт Берасцейскай уніі гарантаваў захаванне нескажонасці ўсходняга абраду, аднак на справе ён быў зменены, і гэта адбывалася з ведама Папы Рымскага. Прычынай гэтых змен I. Сямашка лічыў паступовае пранікненне рыма-католікаў, прывабленых багатымі фундушамі, у шэрагі ўніяцкага манаства. Менавіта манахі-базыльяне, якія падпарадкоўваліся толькі свайму протаархімандрыту (генералу), і ажыццяўлялі галоўным чынам змены ў грэчаскім абрадзе. Але і свецкае духавенства, якое атрымлівала адукацыю ў асноўным у базыльянскіх ці рымска-каталіцкіх манаскіх навучальных установах, таксама займалася ўвядзеннем скажоных грэчаскіх абрадаў. Што датычыла патрыятызму, то шараговае ўніяцкае духавенства лічыла сваёй радзімай Рэч Паспалітую, а да Расіі і рускай культуры дэманстравала пагарду і варожасць. Гэтаму спрыялі яго традыцыйна блізкія кантакты з рымакатолікамі. Знаходзячыся ў падпарадкаванні адной калегіі, уніяцкае духавенства было ў залежнасці ад рымска-каталіцкіх памешчыкаў-палякаў, атрымлівала з ад іх матэрыяльныя ўзнагароды .
У сувязі з гэтым I. Сямашка лічыў, што ўрад павінен «насаднть в сердцах падданных свонх (г. зн. уніятаў. аўт.) <.. .> любовь к обіцему отечеству»4. Для гэтага ён прапаноўваў наступныя крокі: ліквідаваць большасць базыльянскіх манастыроў; матэрыяльна ўзмацніць і аддаліць ад польскага ўплыву прыходскае духавенства; забяспечыць незалежнасць уніяцкіх царкоўных
1 ПСЗРЙ. Т. 2. -№ 1449. С. 877-878.
2 Radwan М. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 55.
3 Запнскн йоснфа мнтрополнта Лнтовского. СПб., 1883. Т. 1. С. 32-38.
4 Тамсама. С. 39.
структур ад рымска-каталіцкіх; рэарганізаваць сістэму адукацыі уніяцкага духавенства на ўзор праваслаўных навучальных устаноў; русіфікаваць, уніфікаваць уніяцкую літургію з праваслаўнай1. Бачанне уніі I. Сямашкам, прадстаўленае ў запісцы ад 5 лістапада 1827 г., у многім абумовіла стратэгію далейшай урадавай палітыкі ў дачыненні да ўніяцкай царквы.
«Частные обраіценйя». 3 1833 г. улады сталі на шлях адміністрацыйнасілавога вырашэння праблемы, справакаванага з дапамогай уніяцкага духавенства паўстанцамі 1830-1831 гг. Гэтыя дзеянні грунтаваліся на пастулаце пра адзінства «расійскага народа», рабіўся націск на агульнасць гістарычнага мінулага Беларусі і Расіі.
Першы і галоўны ўдар было вырашана нанесці па базыльянскім ордэне. Лічылася, што калі ўзяць гэты «бастыён уніяцтва», то ўніяцкая царква распадзецца. Паўстанне 1830-1831 гг. дало падставу абвінаваціць уніятаў у палітычнай нядобранадзейнасці. Пачалі закрывацца базыльянскія манастыры. Як пісаў расійскі дэмакрат А. Герцэн, наступіла тое «душеспаснтельное время, когда Ннколай с благочестнвым свнрепством всекал уннат в православне»2.
У ход былі пушчаны адразу два падыходы дэўнізацыі. Першы, з улікам няўдалага досведу Кацярыны II, аддаваў перавагу «ціхім», увасобленым у кананічную форму грэка-ўсходняй царквы метадам «уз’яднання». Гэты падыход прадугледжваў разлічаную на некалькі гадоў падрыхтоўку ўсіх уніяцкіх вернікаў да перамены веры і прытым самім жа ўніяцкім духавенствам. Другі заключаўся ў пераводзе ў пануючую праваслаўную веру асобных уніяцкіх вернікаў праваслаўным духавенствам пры дапамозе грамадзянскіх чыноўнікаў і паліцыі.
Адзін з найбольш зацятых прыхільнікаў і праваднікоў другога падыходу Полацкі праваслаўны епіскап Смарагд (А. Крыжаноўскі) лічыў бескарысным чаканне агульнай гатоўнасці ўсёй масы ўніятаў да прыняцця праваслаўя і займаўся «частнымн обраіценнямн» асоб, груп, вёсак, прыходаў без указа зверху3. Гэтым шляхам епіскап Смарагд з дапамогай Віцебскага, Магілёўскага і Смаленскага генерал-губернатара М. Хаванскага і Віцебскага губернатара М. Шрэйдэра на працягу 1833-1837 гг. «воссоеднннлн» 94 прыходы і болып за 120 тыс. уніятаў4. Ёсць звесткі, што М. Шрэйдэр атрымліваў адзін рубель за кожнага прыняўшага праваслаўе ўніята. Усяго ён атрымаў 33 тыс. руб.5
Схіленыя да адрачэння ад уніі ўгаворамі, падманам і прымусам, новаправаслаўныя нарабілі тады шмат клопатаў мясцовым і вярхоўным уладам. Адказам на «частные обраіцення» стаў шырокі антыўз’яднаўчы pyx. He было,
1 Запнскн йоснфа мнтрополнта Лнтовского. Т. I. С. 40-44.
2 Герцен А. Н. Секушее православпе Н А. Н. Герцен об атензме, релнгнн н церквн. М., 1976. С. 176.
3 Морошкнн М. Воссоеднненне уннн: Нсторнческнй очерк // Оттнск нз Вестняка Западной Росснн. С. 524, 526.
4Глубоковскнй Н. Н. Архнепнскоп Смарагд в его деятельностн по воссоеднненню унпатов (1833-1837 гг.) II Хрнстнанское чтенне. 1914. Апр. С. 486.
5Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. Romae; New York, 1966.-P. 72.
бадай, ніводнага прыхода, дзе б далучэнне адбывалася мірным шляхам, без усялякіх пратэстаў з боку духавенства і большых ці меншых хваляванняў з боку прыхаджан. У 1835 г. у адзінаццаці з пяцідзесяці прыходаў Полацкага, Гарадзецкага, Лепельскага, Невельскага і Себежскага паветаў адбыліся моцныя хваляванні1. Такі паварот спраў напалохаў урад, і ён хутка змяніў епіскапа Смарагда больш памяркоўным Ізідарам. Але і сам Смарагд ужо зразумеў, што галоўнай умовай выцяснення уніі можа быць толькі змена пакаленняў. «Уннатское дело может быть успешным, адзначаў Г. Шавельскі, разве когда теперешннй род уннатов пройдет н настанет новое, более склонное к православню, поколенне»2.
Поспех «частных обраіценнй» у казенных маёнтках і ўладаннях праваслаўных памешчыкаў, далучэнне вернікаў без духавенства не задавальняў афіцыйны Пецярбург. Як і прадбачылі, ён спыняўся на ўладаннях рымскакаталіцкіх землеўласнікаў, «для обуздання протнвудействня конх нужны будут меры более резкне»3.
Штаб-афіцэр корпуса жандараў падпалкоўнік Куцынскі, які па родзе сваёй службы вымушаны быў актыўна займацца «частнымн обраіценнямн» ў Магілёўскай губерні, быў адным з тых нешматлікіх чыноўнікаў, якія цвяроза ацэньвалі сітуацыю і бачылі абсурднасць шырока дэклараванай «добровольностн», неадэкватнасць гэтых метадаў далучэння ўніятаў да праваслаўя ўрадавай мэце. «Велнчайшее зло, пісаў ён у 1837 г., есть поспешность н употребленне полнцейскнх мер. Умы местной властн заняты только тем, как бы успеть побольше прнсоедннііть уннатов за время своего влняння на дела <.. .> Обыкновенные пружнны, <. ..> употребляемые к прнсоеднненню уннатов, это непозволнтельные оболыцення н угрозы <...>. Чнновннкм, команднруемые для прнсоедннення по какому-ннбудь неосновательному доносу нашего свяіценнйка, <.. .> увлекаются нзбытком усердня». Іх не цікавіла, што «крестьяне былн нскренне прнвязаны к своему уннатскому свяіценннку»4.
Практыку такіх далучэнняў асудзіў і міністр унутраных спраў Д. Блудаў: «Уннатов более 1,5 мнллнонов, н мы можем потерять для православной церквн всю сню огромную массу, гоняясь за незначнтельной частнцей. Посему надобно быть очень осторожнымн в отношеніш частных прнсоеднненнй, еслн только предвнднтся значнтельное сопротнвленне»5.
Рэфармаванне ўніяцкай царквы. Адмовіўшыся ад няздольных вырашыць уніяцкую праблему «частных обрашеннй», урад узяў курс на збліжэнне ўніяцкай царквы з праваслаўнай праз рэфармаванне ажыццяўленне шэрагу захадаў па яе ўнутранай і знешняй трансфармацыі ў абрадавай, іерархічнай і прававой сферах.