Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Dylagowa Н. Dzieje Unii Brzeskiej (1596-1918). S. 89.
2 Полное нсторнческое нзвестне о древннх стрнгольннках н новых раскольннках, так называемых старообрядцах. М., 1890. С. 90.
3 Сборннк правнтельственных сведеннй о раскольннках. Лондон, 1860. С. VIII (Введенне).
галоўных сагласаў: паморскі, федасееўскі, філіпонаўскі (або «сжнгателн», ці «морелыцнкн»), нетаўскі (або спасава згода), пастухова (ці адамантава). Кожны з іх, у свой час, падзяляўся на болып дробныя секты.
У сваёй характарыстыцы гэтых двух асноўных напрамкаў расколу, іх адносін да праваслаўнай царквы і расійскай дзяржавы, аднаверскі протаерэй А. Жураўлёў (у мінулым належаў да беспапоўшчыны) пісаў: «Насколько Поповіцнна мягче сердцем н блнже к церквн, настолько Беспоповшнна, наооборот, от Церквн далёкая н для Отечества вредная»1.
Эвалюцыя стараверства, якая адбывалася ў кірунку адмаўлення ад радыкалізму ў вырашэнні шэрагу пытанняў сацыяльна-палітычнага характару, і перш за ўсё ў адносінах да дзяржаўнай улады, прывяла да з’яўлення ў канцы XVIII ст. аднаверства. Пачатак яму быў пакладзены старадубскім манахам Нікадзімам. Манах Нікадзім, які дзейнічаў з дапамогай мітрапаліта Платона, быў прадстаўлены Кацярыне II і ў 1784 г. атрымаў ад яе права для старавераў «Паўднёвага краю» мець святароў з дазволам весці службу па старых абрадах. У хуткім часе ў Старадуб’і і Новарасійску ўзніклі 12 аднаверскіх цэркваў2. У 1797 г. згодна з пастановай Св. Сінода такое ж права атрымалі стараверскія манастыры ў Беларусі: Лаўрэнцьеў, Чонскі і Спасавай Слабады мужчынскі з і жаночы .
Паводле ўказа Св. Сінода ад 8 мая 1797 г. стараверы, што знаходзіліся на тэрыторыі Беларускай, Новарасійскай, Маларасійскай губерняў, падпарадкоўваліся мітрапаліту Новарасійскаму і Дняпроўскаму Гаўрыілу4. 3 цягам часу яны былі перападпарадкаваны архірэям тых праваслаўных епархій, у межах якіх жылі. Свяшчэннікаў для аднаверскіх цэркваў пастаўляў Св. Сінод. Служба вялася па старадрукаваных кнігах. Захоўвалася абраднасць старавераў, але ў арганізацыйных адносінах аднаверства злівалася з афіцыйнай праваслаўнай царквой.
У Расійскай імперыі, як слушна адзначаў царкоўны гісторык I. Смоліч, ініцыятыва «в борьбе с расколом находнлась в руках правнтельства, которое заставляло Святейшнй Сннод соотноснть свон меры с государственным законодательством»5. Пры выпрацоўцы дзяржаўнай палітыкі, што асабліва характэрна для першай паловы XIX ст., не прымаліся да ўвагі і думкі епархіяльных архірэяў, хаця яны добра ведалі мясцовыя асаблівасці і маглі быць карыснымі. Недахоп інфармацыі прыводзіў да адсутнасці дыферэнцыяванага падыходу і распаўсюджання аднолькавых мер на ўсё стараверства ў цэлым (або на яго асобныя сагласы) незалежна ад тых умоў і асяродкаў, у якіх яны
1 Полное нсторнческое нзвестне о древннх стрлгольннках л новых раскольннках, так называемых старообрядцах. С. 91.
2 Матерлалы к лсторлл л нзученлю русского сектантства л старообрядчества. СПб., 1910. Вып. З.-С. 284.
3 Горючко П. С. Матерлалы для нсторнн раскола старообрядчества в Могллевской губернлл конца XVIII л начала XIX столетлл. С. 3.
4Тамсама. -С. 17.
5 Нсторля Русской Церквл. Кн. 8, ч. 2. С. 145.
існавалі. Адной з характэрных рыс дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да старавераў было і тое, што ў канцы XVIII пачатку XX ст. яна была даволі непаслядоўнай і нярэдка мянялася, не маючы на гэта, здавалася б, аб’ектыўных падстаў. Калі ў гады кіравання Аляксандра I практыкавалася верацярпімасць да старавераў, то праўленне Мікалая I характарызавалася рэпрэсіямі.
У першай палове XIX ст. царскім урадам неаднаразова прымаліся меры па рэгламентацыі жыцця старавераў. У 1826 г. выйшаў указ, згодна з якім усе богаслужэнні стараверскіх абшчын павінны былі праходзіць толькі ўнутры памяшканняў і без удзелу пабочных асоб. У 1832 г. паліцыя атрымала загад выдаваць беглых свяшчэннікаў праваслаўным архірэям для пакарання. Нават назва «староверы» («старообрядцы») была забаронена ўказам ад 12 красавіка 1837 г. Замест яе аж да 1905 г. ужываўся тэрмін «раскольннкн». Законы Расійскай імперыі падзялілі стравераў на секты: найшкаднейшыя (да іх адносіліся «нудействуюшне»; малакане; духаборцы; хлыстоўцы; беспапоўцы, якія выступалі супраць шлюбу і малітвы за цара); шкодныя (беспапоўцы, якія прызнавалі шлюб і маліліся за цара); менш шкодныя (папоўцы)1.
На працягу ўсяго XIX ст. назіралася трансфармацыя поглядаў старавераў у адносінах да афіцыйнай царквы і дзяржаўнай улады. Жыццё вымушала мяняць і некаторыя іншыя пункты іх вучэнняў. Гэта датычыла, у прыватнасці, адносін да шлюбу. У 30-я гады XIX ст. паморскі саглас раскалоўся на два лагеры: старой паморскай згоды і новай паморскай згоды. Настаўнікі новапаморцаў пачалі ўводзіць замест былога гнусавага і невыразнага паморскага напеву новы, больш прывабны, а таксама завялі «шлюбныя кнігі». «Шлюбныя кнігі» паморцаў з’яўляліся асаблівай мерай барацьбы з федасееўцамі, далучэння новых прыхільнікаў: для тых, хто належаў да стараверскіх сект, якія адмаўлялі шлюб, пытанне пра юрыдычны статус іх дзяцей стала «балючым месцам». Зразумела, асабліва гэта датычыла багатых старавераў, якія не маглі перадаць сваім дзецям багацце, бо тыя не карысталіся правам спадчыннасці. Пачаліся пераходы з федасееўскага ў новапаморскі толк. Але, як высветлілася, гэта нічога не давала, бо згодна з законам, што быў прыняты ў 1834 г. і дзейнічаў у Расійскай імперыі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў, «бракн раскольннков, венчанные вне церквн, в домах н часовнях н нензвестнымн бродягамн, не могут быть прнзнаваемымн за бракн законные, а за сопряження любодейные; к детям от такнх браков не прнлагаются гражданскне законы о правах наследства»2. Праўда, у адносінах да папоўцаў у 1837 г. была зроблена папраўка, у якой адзначалася, што хоць шлюбы іх і не прызнаюцца законнымі, але ж паліцыя павінна іх рэгістраваць і выдаваць папоўцам пасведчанні пра іх жонак і дзяцей. Што да беспапоўцаў, як федасееўцаў, так і паморцаў, то іх дзеці па-ранейшаму не атрымалі права на спадчыну.
Адным з кірункаў канфесійнай палітыкі ўрада ў адносінах да неправаслаўных веравызнанняў была забарона самавольна будаваць цэрквы і капліцы
1 Собранне постановленнй по частн раскола. С. 207, 319.
2 Ннкольскнй Н. М. Нсторня русской церквн. Мннск, 1990. С. 411.
(«высачайша» зацверджаная думка Дзяржаўнага Савета ад 8 кастрычніка 1831 г.) . Старавераў гэта стала датычыць з 13 кастрычніка 1842 г. Пры гэтым ім забаранілі «не только вновь стронть что-лнбо похожее на церквн, но н переделкн, нлн возобновленне старых подобных зданнй»2. 10 чэрвеня 1853 г. было прынята рашэнне аб скасаванні стараверскіх скітоў і манастыроў. Працэс закрыцця павінен быў праходзіць паступова, і займалася гэтай справай Міністэрства ўнутраных спраў .
Нягледзячы на тое, што ў адміністрацыйна-рэлігійных адносінах стараверы знаходзіліся ў падпарадкаванні праваслаўнай царквы, заканадаўства Расійскай імперыі прымушала свецкія мясцовыя ўлады звяртаць на іх усё болып увагі. 3 гэтай мэтай ствараліся спецыяльныя структурныя органы. Так, указам ад 3 лістапада 1838 г. было аб’яўлена аб адкрыцці ў губернях сакрэтных дарадчых камітэтаў «па справах раскольнікаў». Усе справы па стараверах сцякаліся ў гэтыя камітэты, якія дзейнічалі ў тых губернях, дзе стараверы пражывалі. Пры іх заснаванні планавалася, што камітэты ні ў якім выпадку не павінны выходзіць за межы абмеркавання рэлігійных спраў старавераў. Па ўказе ад 5 мая 1839 г. мясцовая паліцыя павінна была весці спісы народжаных і памерлых старавераў, а таксама ўлік іх агульнай колькасці. Гэты ўлік вёўся і раней, але недастаткова адказна.
У красавіку 1853 г. быў створаны асобы сакрэтны камітэт для перагляду існуючага заканадаўства аб стараверах, які распрацаваў меры па паступовым скасаванні стараверскіх скітоў, забароне стараверскіх сходаў, абранні старавераў на пасады, адмаўленні ад узнагароджання і інш. 21 ліпеня 1853 г. было заснавана асобае часовае ўпраўленне для вядзення спраў «аб расколе» на чале з кіраўніком канцылярыі Св. Сінода Вайцэховічам. У 1855 г. гэты камітэт, як выканаўшы свае абавязкі, быў скасаваны. 24 красавіка 1858 г. зноў прынята пастанаўленне аб мерах да аслаблення расколу, каб аблегчыць «порядок н ус4 ловня перехода нз раскола в еднноверне» .
Адначасова з працэсам выпрацоўкі заканадаўчай базы і стварэння спецыяльных органаў кіравання стараверамі з боку свецкай улады ішлі пошукі ўзгаднення пазіцый свецкай і духоўнай (праваслаўнай) кіруючых структур. У 1841 г. Св. Сінод не прызнаў стараверскага мітрапаліта Амвросія, а таксама рукапаложанага ім духавенства. Гэтая пазіцыя вызначыла пункт гледжання расійскага ўрада на кіраўніцтва стараверскай царквой і яе духавенства, якое сустракала перашкоды ў Расійскай імперыі. Але стварэнне папоўцамі сваёй іерархіі выклікала шэраг пераходаў на іх бок аднаверцаў5.
У 1858 г. міністрам унутраных спраў С. Ланскім былі падрыхтаваны «Наставлення для руководства прн нсполннтельных действнях н совешаннях по делам до раскола относяшнхся», у якіх прадпісвалася перапыніць ганенні
1 Рубннштейн С. Ф. Хронологнческнйуказательуказов н правнтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Белорусснн в Малоросснн за 240 лет, с 1652 по 1892. С. 398.
2 Собранне постановленяй по частн раскола. С. 314.
3 Тамсама. С. 466.
j Тамсама. С. 207, 244, 260, 315, 361, 373, 397, 475, 504, 543.
5 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 2. С. 134.
на старавераў за іх веру, але ім забаранялася прапаганда свайго веравучэння. Дзяржаўным установам было загадана прыпыніць барацьбу з расколам. Адначасова яны не павінны былі дазваляць адчыняць малітоўныя дамы і скіты, служэнне свяшчэннікаў «австрнйского рукоположення»1.
У 1860-1870-я гады працягвалі адбывацца змены ў расійскім заканадаўстве адносна старавераў. Паводле ўказа ад 3 мая 1863 г. члены ўсіх стараверскіх сект, акрамя скапцоў, атрымлівалі пашпарты і маглі перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі на агульных умовах. Ім дазвалялася займацца гандлем і промысламі, займаць службовыя пасады і г. д. 27 чэрвеня 1863 г. выйшаў указ «О дозволеннм раскольннкам особо вредных сект наннмать за себя в рекруты людей, не прннадлежатнх к нх секте», 4 лістапада 1863 г. «Об нзмененнн порядка увеіцевання совратнвшнхся нз веры Православной в раскол»-. У 1864 г. прыхільнікам так званых меней шкодных сект была падаравана палёгка як у адносінах грамадзянскіх правоў, так і ў выкананні духоўных патрэб. Дазвалялася ствараць школы граматы, адпраўляць дзяцей у агульныя вучэбныя ўстановы без абавязковага вывучэння Закона Божага, маліцца, праводзіць богаслужэнні па сваіх абрадах3.