• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У аснове царкоўнага ўладкавання евангелісцка-рэфармацкай царквы таксама ляжалі прыходы (пастараты). Яны, у сваю чаргу, аб’ядноўваліся ў дыстрыкты (акругі). У пачатку XIX ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў існавалі 4 акругі: Беларуская, Віленская, Занёманская (пазней Гродзенская), Жмудская. У склад Занёманскага дыстрыкта ўваходзілі пастараты, цэнтры якіх (зборы евангелісцка-рэфармацыйныя храмы) былі ў Ізабеліне, Ямне, Непакойчыцах, Брэсце, Асташыне, Беліцы, Зараі і Расне; Беларускага Слуцку, Койданаве, Эйнаровічах, Копысі, капліцы ў Загаллі і Сямёнавічах; Віленскага Вільні, Жупранах, Дзевялтове, Новым Месцы2. У 1830 г. у Віленскім дыстрыкце пастараты былі ў Вільні, Дзялтаве і Новым Месцы; Жмудскім Кейданах, Келме, Біржах, Папілысу, Саламесцісе, Новых Радзівілішках, Швабішках; Гродзенскім Ізабеліне, Расне, Непакойчыцах, Асташыне, Зараі, Беліцы; Беларускім Слуцку, Загаллі, Койданаве, Эйнаровічах, Капылі, Копысі, Мінску, Сяменовічах3.
    Паводле даных Віленскай евангелісцка-рэфармацкай калегіі, у 1865 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай губернях было 17 цэркваў і 821 прыхаджанін. Па губернях гэтыя лічбы размяркоўваліся наступным чынам: у Віленскай губерні 1 царква і 209 прыхаджан; Гродзенскай 5 і 211; Мінскай 10 і 353; Магілёўскай 1 і 68. У Віленскай губерні існавала толькі 1 галоўная (або прыходская) царква, што знаходзілася ў Вільні. У Гродзенскай губерні іх было 5: 3 галоўныя (Расна Брэсцкага, Непакойчыцы Кобрынскага, Ізабеліна Ваўкавыскага паветаў), 1 прыпісная (Заблудава Брэсцкага павета) і 1 малітоўны дом. У Мінскай губерні дзейнічалі 4 галоўныя царквы (Слуцк, Капыль Слуцкага, Койданава Мінскага, Асташына Навагрудскага паветаў), 3 прыпісныя (в. Сямёнавічы і Пціч Ігуменскага, Загальск Бабруйскага паветаў) і 3 малельныя дамы. Адна галоўная царква існавала ў Магілёўскай губерні (Копысь)4.
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 47603. Арк. 1 адв.
    2 БУЛАН. Рукапісны аддзел. Ф. 40. Спр. 833. Арк. 13.
    3 Baublys A. Lietuvos evangeliktj reformatq baznycios sinodas. Vilnius, 2006. P. 137.
    4 РДГА. Ф. 821. Bon. 5. Cnp. 16. Арк. 5.
    У 1873 г. Беларуская акруга была аб’яднана з Гродзенскай пад назвай Беларуская. Кіраванне ёю было даручана суперінтэнданту У. Мандзелеўскаму, які раней узначальваў Гродзенскую акругу. У 1886 г. у сувязі з адначасовай смерцю суперінтэнданта Мандзелеўскага і віцэ-суперінтэнданта Кавельмахера Беларуская акруга часова далучылася да Віленскай. Гэты «часовы» стан захоўваўся і ў пачатку XX ст. Да гэтага часу змянілася колькасць рэфармацыйных збораў. У Віленскай і Магілёўскай губернях, як і раней, заставалася па адной рэфармацкай царкве. А вось у Гродзенскай і Мінскай іх стала менш. У 1905 г. у Гродзенскай губерні дзейнічалі 3 царквы (2 галоўныя — у Ізабеліна і Непакойчыцах і 1 прыпісная у Расне). У Мінскай губерні 2 галоўныя (у Слуцку і Койданаве), 2 прыпісныя (у Асташыне і Сямёнавічах) і 1 малітоўны дом (у в. Кукавічы Слуцкага павета)1.
    Палітыка ў адносінах да духавенства і яе асаблівасці ў беларуска-літоўскіх губернях. За дзейнасцю пратэстанцкіх пастараў вёўся пастаянны нагляд з боку Трэцяга аддзялення*, якое ажыццяўляла функцыі дзяржаўнай палітычнай паліцыі (да 1880 г.) і ўключала ў сваю структуру другую экспедыцыю, што займалася рэлігійнымі злачынствамі і барацьбой з «неблагонадежнымн н подозрнтельнымн» святарамі2. У дачыненні да пратэстанцкіх пастараў гэта было асабліва актуальна, бо абсалютная большасць з іх была замежнага паходжання. Па законах Расійскай імперыі ўсе пастары павінны былі адпавядаць наступным умовам: а) быць падданым той краіны, дзе знаходзіўся прыход (замежныя жыхары дапускаліся з дазволу Міністэрства ўнутраных спраў і па прыняцці прысягі на рускае падданства); б) мець багаслоўскую адукацыю (пастарамі былі галоўным чынам выпускнікі факультэтаў багаслоўскіх навук Дзерпцкага ці Гельсінгфорскага ўніверсітэтаў); в) мець узрост не менш за 25 гадоў; г) належаць да свабоднага саслоўя.
    Закон сцвярджаў: «Нностранцы в Росснн могут только по распоряженню МВД н по представленнн свндетельства о прннятнн нмн подданства Росснн получать дозволенне заннмать места пасторов»0. Імкненне аспрэчыць гэтае правіла з’явілася ў пачатку 1909 г., калі царкоўныя ўстановы евангелісцкалютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій узбудзілі сумеснае хадайніцтва аб дапушчэнні да пастарскіх пасад прапаведнікаў замежных краін без прыняцця імі расійскага грамадзянства, толькі на падставе прыняцця прысягі на вернасць службы4. Ваенна-палітычныя падзеі, што распачаліся ў хуткім часе, прымусілі ўлады прымаць зусім іншыя захады ў адносінах да святароў і вернікаў гэтых канфесій.
    1 БУЛАН. Рукапісны аддзел. Ф. 40. Спр. 882. Арк. 2-4.
    * Трэцяе аддзяленне «Собственной Е. Н. В.» канцылярыі было створана ў 1826 г. і фактычна з’яўлялася вышэйшым органам палітычнай паліцыі да 1880 г., калі была рэарганізавана ў Дэпартамент дзяржаўнай паліцыі пры МУС.
    Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нмпервн (XVIXX вв.). С. 94.
    3 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 7. Арк. 27.
    4НГАБ.-Ф. 1430.-Воп. І.-Спр. 47603.-Арк. 2.
    Іерархічная лесвіца рэфармацкага пасвячонага духавенства выглядала наступным чынам: генерал-суперінтэндант, суперінтэндант, віцэ-суперінтэндант, пастар, ад’юнкт-пастар, дыякан, лектар. На тэрыторыі Беларусі колькасць рэфармацкага духавенства была мізэрнай. Так, у 1851 г. у Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губернях налічвалася толькі 17 рэфармацкіх святароў1. У 1863 г. на 4 губерні (Віленскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Мінскую) іх было 11. У Віленскай губерні адзін генерал-суперінтэндант (узначальваў Віленскі евангелісцка-рэфармацкі сінод) і два пастары; у Гродзенскай адзін суперінтэндант (узначальваў Гродзенскі дыстрыкт), адзін віцэ-суперінтэндант; у Мінскай адзін суперінтэндант (узначальваў Беларускі дыстрыкт), адзін віцэ-суперінтэндант, два пастары, адзін лектар; у Магілёўскай адзін лектар. У 1905 г. у гэтых 4 губернях было толькі 4 прадстаўнікі рэфармацкага духавенства (два ў Віленскай губерні суперінтэндант і віцэ-суперінтэндант і па адным пастары ў Гродзенскай і Мінскай губернях)2.
    У склад іерархічнай лесвіцы пасвячонага лютэранскага духавенства ўваходзілі: генерал-суперінтэндант (або суперінтэндант), пробст, обер-пастар, пастар, віцэ-пастар, кан’юнкт-пастар, дыякан. Нягледзячы на значна большую колькасць лютэранскіх вернікаў, лютэранскіх святароў было таксама няшмат. Напрыклад, у 1851 г. у Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губернях налічвалася ўсяго 12 лютэранскіх святароў3. У 1864 г. у 5 губернях налічвалася 11 духоўных асоб лютэранскага веравызнання. У Віцебскай губерні іх было 4, у Магілёўскай 1, у Мінскай 1, у Віленскай 2, у Гродзенскай 3. Колькасць лютэранскага духавенства ў другой палове XIX пачатку XX ст. заставалася прыкладна на такім жа ўзроўні, хоць колькасць цэркваў за гэты час некалькі павялічылася іх стала 30 (у Віцебскай губерні 11, у Магілёўскай 3, у Мінскай 1, у Віленскай 3, у Гродзенскай 12).
    Парадак прызначэння пастараў у розных прыходах быў розны і вызначаўся асобымі правіламі прыходаў або прыватнымі асобамі, што прадстаўлялі прыход. У абавязкі пастара ўваходзіла: выкананне ўсіх царкоўных адпраў, нагляд за рэлігійнай адукацыяй моладзі, вядзенне метрычных і статыстычных ведамасцей, удзел у кіраванні царкоўнай маёмасцю прыхода. Пастар карыстаўся правамі асабістага дваранства, па царкоўных справах падвяргаўся царкоўнаму суду, карыстаўся тымі ж прывілеямі ў судовых адносінах, што і праваслаўныя святары.
    У 1868 г. былі ўнесены некаторыя змены ў правілы евангелісцка-лютэранскіх і евангелісцка-рэфармацкіх прыходаў. Змены заключаліся ў наступным: ініцыятары Віленскага рэфармацкага сінода павінны былі загадзя паведамляць Галоўнаму начальніку края аб месцы і часе сваіх сходаў, нягледзячы на тое, што гэта і не прадугледжвалася законамі Расійскай імперыі. Што да евангелісцка-лютэранскіх сінодаў у кансістарыяльных акругах, то яны праз
    1 Кеппен П. Девятая ревнзня о чнсле жнтелей в Росснн в 1851 г.-СПб., 1857.-С. 28,40, 83,85.
    2 БУЛАН. Рукапісны аддзел. Ф. 40. Спр. 882. Арк. 2-4.
    3 Кеппен П. Девятая ревнзня о чнсле жнтелей в Росскн в 1851 г. С. 28, 40, 83, 85.
    Галоўнага начальніка края павінны былі дастаўляць у Міністэрства ўнутраных спраў копіі пратаколаў пасяджэнняў1.
    Падвяргалася зменам і прававое рэгуляванне матэрыяльнага забеспячэння евангелісцкіх святароў. Лютэранскія пастары доўгі час атрымлівалі жалаванне ад казны. Так, у пачатку 50-х гадоў у Гродзенскім прыходзе пастар атрымліваў 450 руб., у Мінскім 400, Магілёўскім 114, Полацкім 400, Віцебскім 150, Беластоцкім 200, Віленскім 450 руб. Па ўказе ад 18 ліпеня 1853 г. іх жалаванне было выключана з дзяржаўных расходаў, і з 1854 г. лютэранская царква павінна была ўтрымліваць сваё духавенства за свой кошт-.
    У 1860-я гады і да пачатку XX ст. галоўнымі крыніцамі даходаў лютэранскай царквы былі: 1) сумы, якія штогод адпускаліся ўрадам на ўтрыманне свяшчэннаі царкоўнаслужыцеляў; 2) царкоўная маёмасць, якая давала працэнты з даходаў; 3) ахвяраванні прыватных асоб на карысць асобных цэркваў або дабрачынных устаноў. Даходы з усіх гэтых крыніц пастаянна раслі. У 1868 г. на ўтрыманне евангелісцка-лютэранскага ведамства, уключаючы кансісторыі, было асігнавана 63 127 руб., у 1877 г. — 114 614 руб. Маёмасць лютэранскай царквы (усіх 8 кансістарыяльных акрутоў Расійскай імперыі) у 1868 г. ацэньвалася ў 5 232 230 руб., у 1876 г. 7 409 409 руб. Ахвяраванні багатых прыхаджан толькі за 5 гадоў (1868-1872) склалі 201 909 руб. 91 кап. Акрамя гэтага былі падараваны 2 дамы коштам 34 500 руб. Сярод найбольш буйных ахвяраванняў па беларускай тэрыторыі можна назваць ахвяраванне 20 дзесяцін зямлі латышскаму прыходу ў Грудзінаўцы (Магілёўская губерняУ.
    Кіраванне маёмасцю лютэранскіх цэркваў знаходзілася непасрэдна ў руках царкоўных саветаў (інакш, калегій ці канвентаў), якія меліся пры кожнай царкве і карысталіся амаль поўнай незалежнасцю. Вышэйшы нагляд ажыццяўляла евангелісцка-лютэранская Генеральная кансісторыя. Зразумела, што капіталы розных цэркваў былі неаднолькавыя. Найбольш заможнымі з іх у Расійскай імперыі былі цэрквы Св. Пятра і Св. Ганны ў С.-Пецярбургу, якія мелі капіталы каля 200 тыс. руб. У Беларусі такіх заможных цэркваў не існавала4.