• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У 1880-1890 гг. распрацоўваліся новыя правілы выбрання рабінаў. Неабходнасць змены такіх правілаў падкрэслівалася многімі губернатарамі «черты постоянной еврейской оседлостн». Асноўнымі прычынамі іх змены называліся тыя, што рабіны імкнуліся ўтрымліваць іўдзеяў у асобным ад хрысціянскага міры і мелі значную ўладу над аднаверцамі. Адзначалася, што з-за невуцтва большасці яўрэйскага насельніцтва ў рабіны траплялі выключна ярыя фанатыкі, якія былі пранікнуты рэлігійнай нецярпімасцю. Яны таксама выступалі галоўнымі праціўнікамі навучання дзяцей у агульных школах, а не ў хедарах2.
    Структура кіравання іўдзейскімірэлігійнымі абшчынамі. На далучаных землях урад Расійскай імперыі імкнуўся ўпарадкаваць царкоўную структуру і кіраванне ўсімі канфесіямі, у тым ліку і нехрысціянскімі, выкарыстоўваючы ў якасці прыкладу структуру кіравання праваслаўнай царквой. 3 1810 г. справамі іўдзейскай рэлігіі займалася Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў. У 1817 г. было створана Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы, якое складалася з двух дэпартаментаў У сферу кампетэнцыі Дэпартамента духоўных спраў увайшлі справы ўсіх веравызнанняў, у тым ліку і іўдзеяў. У сувязі з раздзяленнем у 1824 г. Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы, было зноў створана Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў. I нарэшце ў 1832 г. духоўныя справы іўдзеяў разам з усімі замежнымі веравызнаннямі імперыі канчаткова былі падпарадкаваны Дэпартаменту духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў.
    У 1857 г. быў выдадзены статут Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў, які вызначыў новае ўладкаванне іўдзеяў. Яго выданню папярэджвала вывучэнне вопыту еўрапейскіх краін, куды былі накіраваны чыноўнікі дэпартамента. Асновы ўладкавання, замацаваныя ў гэтым статуце, зберагаліся з некаторымі змяненнямі да 1905 г.3
    Да 1844 г. яўрэйскае насельніцтва было падпарадкавана кагалам. Кожны яўрэй з моманту нараджэння павінен быў быць прыпісаны да кагала (з 1844 г. да яўрэйскай абшчыны). Духоўным кіраўніком кагальнай арганізацыі быў рабін, якому належала важная роля ў кагале. Ён санкцыяніраваў яго рашэнні,
    1 Кузняева С. Еврейскне обшнны Беларусн в конце XVIII начале XX века. С. 27.
    2 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 279.
    3 Тнхонов A. К. Законодательная эволюцня решення «еврейского вопроса» на террнторнн западного края в XIX начале XX в. // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Мінск, 2009. Вып. 4. С. 331.
    быў старшынёй рэлігійнага кагальнага суда, выконваў рэлігійныя абрады, накладваў херэм (анафему) на віноўных, наглядаў за рэлігійнай адукацыяй, быў тлумачальнікам яўрэйскага закона і вырашаў узнікшыя рэлігійныя пытанні1. Як глава іешывы рабін перыядычна з’яўляўся перад сваімі вучнямі для таго, каб выступіць з каментарыямі да главы Торы, або растлумачыць незразумелае месца з Талмуда. Дом рабіна звычайна знаходзіўся на двары сінагогі. Ён быў заўсёды адчынены для аднаверцаў. Да рабіна ішлі за саветамі і тлумачэннем па шлюбных адносінах, кашэрнай ежы. Крэдытор вёў даўжніка, разлічваючы на справядлівы суд2.
    Фінансаванне рабінаў і іншых службовых асоб пры сінагогах і малітоўных дамах згодна з «Положеннем о евреях» 1804 г. ажыццяўляла абшчына. Дзейнасць рабінаў знаходзілася пад пільным наглядам расійскіх уладных структур. Вернікі былі абавязаны маліцца за прадстаўнікоў царскай сям’і, а земскія спраўнікі зацвярджаць тэксты казанняў, якія абвяшчаліся рабінамі. 3 1812 г. рабін павінен быў ведаць адну з трох моў рускую, польскую або нямецкую.
    У апошняй трэці XVIII першай палове XIX ст. пастаянная ратацыя кагала адышла ў гісторыю. Месцы ў ім заставаліся ў руках прадстаўнікоў некалькіх сем’яў яўрэйскай знаці. Гэтая тэндэнцыя асабліва праяўлялася на прыкладзе фарміравання складу адной з ключавых структур кагалу таварыства хеўрэ-кадзіш (якія займаліся падрыхтоўкай цела да пахавання і самавольна вызначалі кошт сваіх паслуг, суадносячы яго з узроўнем заможнасці сям’і памерлага і бралі «па 100 і больш рублёў серабром»). Напрыклад, у 1846 г. у Гродне гэтым таварыствам загадвалі прадстаўнікі самых уплывовых сем’яў: X. Перліс, М. Собаль, М.-Э. Эбярыл, 3. 3nmT3ftHJ.
    Справы рэлігійнага характару пры кагале разбіраліся асобным судом (бесдзінам), суддзямі былі рабін і даян, маглі быць і старшыны. Гэты суд таксама прымаў удзел у разглядзе грамадзянскіх спрэчак, якія вырашаліся на аснове талмудычнага права. Так, напрыклад у 1834 г. у Гродне было 7 суддзяў на 8259 чалавек яўрэйскага насельніцтва4.
    Пасля скасавання кагалаў рознымі пытаннямі пачала займацца яўрэйская абшчына. Пры сінагозе або малітоўным доме (школе) існавала малітоўная абшчына іўдеяў для малітваў і выканання абрадаў веры. Яго членамі маглі быць толькі мужчыны не маладзей за 25 гадоў, якія наведвалі гэтую сінагогу не менш чым два гады і якія былі расійскімі падданымі5.
    Звод законаў 1832 г. прадугледжваў, каб малітоўная абшчына выбірала вучонага (для тлумачэння правіл веры), старасту (габая) і казначэя (пеемана), якія складалі духоўнае праўленне. Пасаду вучонага, па жаданні абшчыны, маглі сумяшчаць з пасадай рабіна, які па сваім становішчы быў абавязковым
    1 Кузняева С. Еврейскне обіцнны Беларусн в конце XVIII начале XX века. С. 4.
    2 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненшнны. Жнзнь до катастрофы. С. 84-85.
    3 Сабалеўская В. Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў. -С. 24.
    4 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненіцнны. Жнзнь до катастрофы. С. 87.
    5 Молнтвенное обшество II Еврейская энцнклопедня. Т. 11. С. 230-231.
    членам гэтага праўлення1. Рабін павінен быў весці метрычныя кнігі, яму было забаронена выкарыстоўваць херэм і былі скасаваны суды2.
    Члены духоўных праўленняў выбіраліся на аснове «прнговоров» малітоўнай абшчыны, якія прадстаўляліся ў мясцовыя гарадскія думы, а адтуль ішлі на зацвярджэнне губернскага праўлення3. Галоўнае яўрэйскае духоўна-малітоўнае праўленне было ў Вільні. Напрыклад, у 1902 г. яго старастам быў патомны ганаровы грамадзянін С. Сольц, вучоным купец Я. Парнес, казначэем купец А. Нейшуль, касірам А. Кацэнеленбоген; бухгалтарам М. Эстэрман, кандыдатам у старасты прысяжны павераны Д. Слонімскі, кандыдатам у вучоныя А. Ліпец. Віленскім грамадскім рабінам быў М. Немзер, яго памочнікам С. Шрэйдэр, пісьмаводчым О. Леванда.
    Духоўнае праўленне і духавенства караімаў знаходзіліся ў Троках, дзе была і кенеса (сінагога). Гахамам, або главой караімскага духавенства заходніх губерняў, быў Р. Кабецкі, старшым газанам Ю. Безяковіч, малодшым газанам I. Фірковіч, шамашой або наглядальнікам за маёмасцю кенесы Г. Ельяшэвіч4.
    Для таго каб атрымаць месца рабіна ў заможнай абшчыне, патрэбна было быць вядомым у навуцы і мець рэпутацыю высока маральнага чалавека і таленавітага прапаведніка. Тры вядомыя рабіны асобна адзін ад аднаго павінны былі праэкзаменаваць кандыдата, каб той атрымаў жаданы статус. Выбары на пасаду праходзілі раз у тры гады, прымаць удзел у іх маглі толькі падданыя Расіі, якія не былі пад судом і следствам. Яны абавязаны былі мець пасведчанні аб заканчэнні рабінскіх вучылішчаў, настаўніцкіх інстытутаў або іншых вучэбных устаноў. Рабіны прыцягваліся да адказнасці, калі знаходзіліся на гэтай пасадзе, але не былі зацверджаны губернскім кіраўніцтвам5.
    Казённыя (грамадскія, або казённыя грамадскія) рабіны звычайна не карысталіся аўтарытэтам сярод сваіх прыхаджан. Іх падазравалі ў залішнім вольнадумстве і прыхільнасці да еўрапейскага ладу жыцця. Лічылася, што дзяржаўныя вучэбныя ўстановы разбэшчваюць яўрэйскую моладзь і не даюць рабіну патрэбных ведаў. Казённы рабін лічыўся займаючым гэтую пасаду, а на самай справе яўрэі звярталіся са сваімі праблемамі да былога рабіна, якога дзяржава пазбавіла гэтай пасады з-за адсутнасці пасведчання. Так, у Віцебскай губерні ў 1903 г. акрамя казённых грамадскіх рабінаў, якія закончылі або ўніверсітэт, або яўрэйскі настаўніцкі інстытут, былі абазначаны і духоўныя рабіны6. У Гродзенскай губерні на 1903 г. былі абазначаны толькі грамадскія рабіны7.
    1 РДГА. Ф. 1269. Bon. 1. Спр. 45. Арк. 29.
    2 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненіднны. Жнзнь до катастрофы. С. 94-95.
    3 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 5701. Арк. 2.
    4 Памятная кннжка Внленской губерннн на 1903 г. Внльно, 1902. С. 136, 333.
    5 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 8090. Арк. 2.
    6 Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1904 г. Внтебск, 1903. С. 50.
    7 Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1903 г. Гродно, 1903. С. 140.
    Згодна з правіламі 1895 г. працэдура выбрання рабіна мела наступны выгляд: спачатку кожны малітоўны сход вылучаў выбраннікаў (аднаго ад SO75 членаў), а затым яны ў выніку галасавання называлі імя рабіна і яго памочніка. Рабін павінен быў закончыць курс навук або ў рабінскім вучылішчы, або ў казённых яўрэйскіх вучылішчах другога разраду, вышэйшых, сярэдніх навучальных устаноў і павятовых вучылішчах. Калі не знаходзілася асоб з такім узроўнем адукацыі, то з дазволу МУС, запрашалі вучонага яўрэя з Германіі.
    Калі малітоўная абшчына не мела магчымасці ўтрымліваць рабіна з-за беднасці прыхаджан, то яе далучалі да ведамства рабіна бліжэйшага горада або мястэчка. На кожныя 100 душ яўрэйскага насельніцтва прызначалася па адным памочніку рабіна з жалаваннем ад грамадства. Рабіны, якія выконвалі свае абавязкі тры гады, вызваляліся ад цялесных пакаранняў і ў месцах «черты постоянно еврейской оседлостн» карысталіся правамі купцоў першай гільдыі. За сумленную дзесяцігадовую службу рабіны ўзнагароджваліся залатымі медалямі1.
    Рабінскім духоўным судом па шлюбаразводных справах называлася калегія, якая складалася з рабіна і трох «море гарое» («решнтелей» рэлігійных пытанняў асоб, якія спецыяльна вывучалі законы, што тычыліся шлюбаразводных пытанняў). Рабінская камісія (1893-1894 гг.) прызнала неабходным, каб у тых выпадках, калі муж н жонка, нягледзячы на «внушення н убеждення раввннского духовного суда», не жадалі выконваць рашэнне аб прымусовым разводзе, грамадзянскія ўлады павінны оылі аказваць садзеннічанне .
    Новую сінагогу або малітоўным дом (школу) яўрэйская малітоўная абшчына магла заснаваць толькі з дазволу мясцовага губернатара. Малітоўны дом дазвалялася будаваць на кожныя 30 і больш яўрэйскіх дамоў (спецыяльнага будынка для гэтага не патрабавалася), а на 80 (і больш) дамоў сінагогу. Але іх не хапала, бо урадам не ўлічваліся ні шчыльнасць насельніцтва, ні высокая ступень рэлігійнасці яўрэяў. Гэтыя абставіны прыводзілі да распаўсюджвання патаемных малітоўных школ і правядзення хатніх набажэнстваў.