Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Прадметам абмеркавання былі не толькі казённыя вучылішчы, але таксама іешывы і хедары. Дырэктары прызнавалі, што казённыя яўрэйскія вучылішчы не вытрымліваюць канкурэнцыі з хедарамі, не кажучы ўжо пра іешывы. У нейкай ступені хедары ўвасаблялі сабой недаступнасць яўрэйскага жыцця бюракратычнай рэгламентацыі і нагляду. У разуменні дырэктараў, вучылішчы не маглі перацягнуць дзяцей з хедараў таму, што па звычаі дзеці праводзілі ў хедарах увесь дзень, дзякуючы чаму бацькі пазбаўляліся ад немалой долі клопатаў аб іх. У сваю чаргу, заняткі ў вучылішчах доўжыліся ўсяго дзве гадзіны, і супрацьстаяць хедарам улады былі не ў стане, у першую чаргу па фінансавых прычынах2.
У пачатку XX ст. Віленскі генерал-губернатар К. Пален прапанаваў наступныя змены сістэмы адукацыі яўрэяў: першая ступень хедары, дзе навучанне павінна было быць абмежавана веданнем яўрэйскай граматы і Закона Божага; другая ступень хрысціянскія сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановьі’’. Але адначасова ён нагадваў, што «весь строй школы требует от еврейскнх юношей отречься от послушання заповедей своей релнгнн: должен работать по субботам, не соблюдать нзвестных часов молнтвы, слушать нздевательства co стороны товарншей над релнгней. Переснлнв это, он выходнт нз школы совершенно разврашенный как еврей н одновременно с озлобленнем к хрнстнанскому мнру»4.
Вышэйшая камісія па пераглядзе законаў аб яўрэях, вывучыўшы нататкі з месцаў, вызначыла два моманты, праз якія ажыццяўляўся згубны ўплыў яўрэйскай моладзі на хрысціянскую частку навучэнцаў у навучальных установах: здзекаванне над хрысціянскай рэлігіяй і палітычная нядобранадзейнасць. У якасці асноўнай меры прапанавалася абавязковае знаёмства кожнага
1 Долбнлов М. Д. Русскнй край, чужая вера: этноконфесснональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белоруссян прн Александре II. 539, 541.
2 Тамсама. С. 565, 589, 593.
3 Тнхонов A. К. Католккн, мусульмане н нуден Россяйской нмперян в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 260.
4 Тамсама.
навучэнца-яўрэя з 14 гадоў у пачатковым яўрэйскім вучылішчы з рускай гутарковай мовай і магчымасцю перадаваць змест артыкулаў з рускамоўных часопісаў1.
У канцы XIX пачатку XX ст. пытанні аб неабходносці рэфармавання традыцыйнай рэлігійнай адукацыі і нават правядзення рэлігійнай рэформы ўсё часцей пачалі абмяркоўвацца ў яўрэйскім грамадстве. Асабліва вялікія прэтэнзіі выказвала яўрэйская інтэлігенцыя да хедараў, праз навучанне ў якіх праходзіла ўсё, без выключэння, мужчынскае насельніцтва ва ўзросце ад 7 да 11 гадоў. Хедары ў асноўным не мелі ўстойлівых праграм навучання, былі ў баку не толькі ад свецкіх навук, але і сур’езнага вывучэння граматыкі іўрыта.
Адзін з аўтараў (пад псеўданімам X. В.) часопіса «Еврейская школа» (май 1905 г.) пісаў, што «много лет хедер был релнгнозной школой, откуда выходнлн будушне обнтателн гетто во всеоружнн знання веры для борьбы нлн скорее для заіцнты от окружаюіцнх воннствуюшнх релнгнй. Релнгня поглоіцала все другне духовные ннтересы, н не было ннчего естественнее, что на знанне релнгнн было обраіцено все влнянне школы, что это знанне было 2 целью ея>г.
Такім чынам, на працягу ХІХ-ХХ стст. назіралася імкненне ўладных структур вызначыць прававое становішча іўдзеяў у дзяржаве, рэгуляваць іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам іншых (асабліва хрысціянскіх) веравызнанняў. Для гэтага выпрацоўвалася спецыяльная заканадаўчая база. Заканадаўства падзяліла насельніцтва Расійскай імперыі на тры галоўныя катэгорыі: «прнродные обывателн», іншародцы і чужаземцы. Іўдзеі былі аднесены да іншародцаў. «Уложенне о наказаннях» у 1866 г. вызначала іўдаізм, як ілжэвучэнне і таму пераход у іўдаізм разглядаўся як крымінальнае злачынства. Затое пераход іўдзеяў у хрысціянскія веравызнанні заахвочваўся.
2.7. Мерапрыемствы па арганізацыі мусульман
У гістарыяграфіі пытанне аб колькасці татар-мусульман у ВКЛ напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай з’яўляецца спрэчным. Так, паводле польскага даследчыка XIX ст. Т. Корзана, татар-мусульман у ВКЛ было каля 50 тыс.3 Сустракаюцца лічбы 30 або 40 тыс., што складала 0,8 % ад агульнай колькасці насельніцтва4. Я. Сабчак называў лічбу 21,5 тыс.5
1 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 260-261.
2 Еврейская школа. 1905. Май. С. 20.
3 Korzon Т. Wewnetrzne dzieje Polski za Stanislawa Augusta (1764-1794): badania historyczne ze stanowiska ekonomicznego i administracyjnego. Krakow, 1882. T. 1. S. 229-230.
4 Alma Mater Vilnensis. 1951. S. 64; 1953. S. 29.
■ Sobczak J. Polozenie prawne ludnosci tatarskiej w Wielkim Ksi^stwie Litewskim. Warszawa; Poznan, 1984. S. 3.
Рэвізія 1795 г. зафіксавала ў Слонімскай і Віленскай губернях 2332 татарыны1, што сведчыла аб тым, што магчыма колькасць татар у ВКЛ была перабольшана даследчыкамі. Гэтая лічба болын стасуецца з лічбай 5485 на 1853 г. па 6 заходніх губернях2. Праўда, неабходна ўлічваць і тое, што ў пачатку XIX ст. адбылася невялікая эміграцыя мусульман з заходніх губерняў Расійскай імперыі ў Хоцін (Турцыя), якая была звязана з чуткамі, што царскі ўрад мае намер перавесці татар у праваслаўную веру3. Невялікі адток мусульманскага насельніцтва адбываўся з-за паступлення татар беларуска-літоўскіх губерняў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы і Пецярбурга, службы ў войску і інш. Некаторая частка татар-мусульман эмігрыравала ў Еўропу і Турцыю пасля ўдзелу ў вайне 1812 г. (на баку Напалеона), паўстаннях 1830-1831 і 1863-1864 гг.
3 іншага боку, колькасць мусульман у беларуска-літоўскіх губернях павялічвалася за кошт мусульман (афіцэраў і салдат), што служылі ў войсках, якія былі на гэтай тэрыторыі. Так, статыстычныя звесткі паказалі, што ў 1912 г. у Віцебскай губерні пражываў 421 мусульманін, з іх 301 у Дзвінску, дзе • • - -4
знаходзіліся вонскі .
Па перапісе 1897 г. у заходніх губернях налічвалася 13 877 мусульман5. Мусульмане жылі ў Віленскім, Вілейскі, Лідскім, Ашмянскім, Свянцянскім паветах Віленскай губерні; Гродзенскім, Слонімскім, Сакольскім, Беластоцкім, Брэсцкім, Бельскім паветах Гродзенскай губерні; Ігуменскім, Навагрудскім, Мінскім, Слуцкім паветах Мінскай губерні; Ковенскім і Новааляксандраўскім паветах Ковенскай губерні; Дзвінскім павеце Віцебскай губерні.
Структура кіравання мусульманамі беларуска-літоўскіх губерняў. Запрашэнне ў XIV-XV стст. татарскага насельніцтва ў ВКЛ прывяло да з’яўлення на яго тэрыторыі нехрысціянскай рэлігіі ісламу. Татары ВКЛ спавядалі іслам суніцкага кірунку. У XV-XVI стст. у царкоўнай структуры мусульман вылучаліся кадзій (суддзя), кіраўнік мусульманскай правінцыі, муфцій і глава іслама халіф6. Да канца XVIII ст. султан Атаманскай імперыі ажыццяўляў духоўную ўладу над мусульманамі Рэчы Паспалітай як халіф усіх мусульман. У XVII-XVIII стст. у справах «мусульман літоўскіх» нагадваюцца турэцкія муфціі і ўлемы. Крымскія татары на момант далучэння іх да Расійскай імперыі мелі даволі выразную арганізацыю свайго духоўнага жыцця. Кафскі (суч. Феадосія) муфцій быў духоўным заканадаўцам у Крыме і па дзяржаўным
1 Zytkewich L. Rzady Repnina na Litwie w 1794-1797. Wilna, 1938. S. 332.
2 Мухлннскнй A. йсследованне o пронсхожденнн н состояннн лнтовскнх татар. С. 42.
3 Rocznik Tatarski. 1935. Т. 2. S. 58.
4 Фнлатова Е. Н. Мнграцнн мусульман в Белорусснн. X1X-XX вв. // йслам н глобальные проблемы цнвнлнзацпн. С. 118-119.
Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 150.
6 Канапацкая 3. «Рнсале-н-татар-н-лех» ценный нсточннк по нсторнн н культуре лнтовскнх татар XVI века // Тюркскне народы в нсторнн Беларусн. Мннск, 2005. Ч. 2. С. 155.
рангу займаў другое, пасля хана, месца, адказваў за свае дзеянні толькі перад султанам1.
Мусульмане ВКЛ неаднаразова імкнуліся дабіцца аўтаномнага кіравання. Так, у 1630 г. у Аккермане быў прадстаўнік татар Рэчы Паспалітай з прапановай да муфція аб заключэнні рэлігійнага дагавора, які прадугледжваў бы правы духоўнай аўтаноміі, так як турэцкія муфціі імкнуліся распаўсюджваць над імі дэкрэты сваіх судоў і рэлігійных наказаў (фетвы)2.
У ВКЛ усе існаваўшыя мячэці былі пабудаваны ў XVI-XVII стст. У XVIII ст. быў дадзены толькі адзін каралеўскі прывілей (ад 29 мая 1792 г.) на будаўніцтва мячэці ў Навагрудку3. На 1795 г. на тэрыторыі Беларусі і Літвы знаходзілася 23 мячэці і 65 малітоўных дамоў4.
У канцы XVIII пачатку XIX ст. у Расійскай імперыі адбываліся пошукі найбольш аптымальных шляхоў рэарганізацыі органаў кіравання канфесіямі. Як і іншыя «нностранные» канфесіі мусульманства ў выніку было падпарадкавана Дэпартаменту духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў.
У 80-90-я гады XVIII ст. асноўнымі ўказамі для вызначэння ўпарадкавання мусульман у Расійскай імперыі былі ўказы ад 2 верасня 1788 г. «Об определенйй мулл й проччх духовных чйнов магометанского закона н об учрежденйй в Уфе духовного собранйя для заведованйя всемй духовнымй чйнамй того закона, в Россйй пребываюіцймй» і 23 студзеня 1794 г. «О 6ытйй в Таврчческой областн магометанскому духовному правленню, под предводнтельством муфтмя». Згодна з імі ствараліся два мусульманскія духоўныя праўленні Арэнбургскае з цэнтрам у Уфе і Таўрычаскае у Сімферопалі. Ім павінны былі быць падпарадкаваны ўсе мусульмане імперыі, акрамя Закаўказзя. На справе стварэнне Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення адбылося толькі па ўказе ад 23 снежня 1831 г.5 Статуты духоўных спраў замежных веравызнанняў 1857 і 1897 гг. адзначалі, што ў акрузе Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення вышэйшае духавенства складалася з муфція, кадзійэскера, павятовых кадзіяў. Хатыпы, імамы і мулы праводзілі богаслужэнні ў мячэцях6. Умовамі выбрання на вышэйшыя мусульманскія пасады былі прынцыпы лаяльнасці і вернасці прастолу7.
1 Тнхонов A. К. Католякн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII-начале XX в.-С. 104-105.
■ Канапацкая 3. «Рясале-я-татар-я-лех» ценный ясточняк по нсторнн н культуре лнтовскнх татар XVI века II Тюркскне народы в нсторня Беларусн. С. 155.
3 Канапацкі I. Б., Смолік A. I. Псторыя і культура беларускіх татар. С. 170-171.