• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    26 сакавіка 1910 г. прыхаджане Асмалоўскай мячэці паведамлялі ў Мінскае губернскае праўленне аб незаконных дзеяннях па службе прыстава 2-га стану Слуцкага павета Стракеўскага, у сувязі з выбарамі мулы Халімбека, які завочна засведчыў прыгавор аб яго выбранні, у той час, як многія з прыхаджан не памяталі падпісвалі яны яго, або не. Раней гэтая скарга была паслана і ў Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне. Таўрычаскі губернатар 27 красавіка адправіў яе Мінскаму губернатару на разгляд. Мінскі губернатар вырашыў далейшую перапіску перапыніць5.
    У Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС і Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне паведамлялі аб выбранні мул і прасілі іх аб зацвярджэнні. Так, 6 лістапада 1904 г. прыхаджане Відзаўскай мячэці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні паведамлялі аб выбранні мулой А. Радкевіча6.
    У канцы XVIII ст. мусульмане беларуска-літоўскіх губерняў мелі сетку мячэцей. У Лідскім павеце дзейнічала Некрашунская мячэць, у Ашмянскім -
    1 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 8083. Арк. 2-2 адв., 4.
    2 Тамсама. Арк. 14-15 адв.
    3 Тамсама. Спр. 14141. Арк. 6, 14, 22-23.
    4 РДГА. Ф. 821. Воп. 8. Спр. 686. Арк. 149-150.
    5 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 14811.-Арк. 1,3-5.
    6 РДГА. Ф. 821. Воп. 8. Спр. 686. Арк. 138, 142.
    Даўбуцішская, у Навагрудскім Лоўчыцкая і Навагрудская, у Гродненскім Багонінская і Крушнянская, у Брэсцкім Студзянкоўская і г. д. 3 канца XVI ст. існавала мячэць у Мінску. Вакол іх групаваліся татарскія абшчыны і пачалі фарміравацца мусульманскія прыходы. На заходнія губерні быў распаўсюджаны указ ад 26 жніўня 1755 г., згодна з якім мусульманскі прыход павінен мець не менш чым 200 душ (муж. п.). Мусульманская абшчына, якой патрэбны быў новы прыход, павінна было скласці грамадскі прыгавор і даць згоду на вылучэнне дастатковых сродкаў на ўтрыманне мячэці і духавенства1. Тым самым быў пакладзены пачатак фарміраванню мусульманскіх прыходаў. У 60-х гадах XIX ст. у Мінскай губерні былі Уздзенскі прыход (100 чалавек прыхаджан), Смілавіцкі (482 чалавекі), Навагрудскі (333 муж. п.), Лоўчыцкі (100 чалавек), Мірскі (25 чалавек), Ляхавічскі (385 муж. п.), Асмалоўскі (504 муж. п.)2 і інш. У XIX ст. у беларуска-літоўскіх губернях было 20 мусульманскіх прыходаў3.
    Функцыі мусульманскай абшчыны былі даволі простыя. Яна выконвала рэлігійныя і грамадскія абавязкі. Сход прыхаджан выбіраў патранат мячэці з ліку найбольш паважаных вернікаў. Яны клапаціліся аб усіх справах абшчыны, выбіралі мулу і мязіма (муэдзіна). У сувязі з тым, што ў мусульман гэтых губерняў не было вучылішчаў для навучання духавенства, гэтую пасаду займаў чалавек, які быў знаёмы з рэлігійнымі рытуаламі і абрадамі, умеў чытаць Каран.
    Утрыманне мячэцей ажыццяўлялася з бліжэйшых татарскіх маёнткаў або на ахвяраванні прыхаджан. У буйных прыходах фундатарамі былі так званыя калятары, татары-землеўласнікі, якія вылучалі сродкі на ўтрыманне мячэцей і мул. Маёнткі, якія фундавалі мячэць, называліся вакуфамі. Некаторыя з татар пакідалі тастаменты на карысць мячэцей і мул. Вядомыя фундатары мячэцей: А. Асановіч, Я. Якубоўскі, А. Юзефовіч, Я. і С. Крачкоўскія, Ф. Пуслоўскі, Радзівілы, Э. Замойская, П. і Э. Манюшкі4.
    Крыніцы даходаў мячэцей былі розныя. Так, татары Даўбуцішскага сходу павінны былі плаціць мячэці асобны падатак, які ў 1802 г. увёў мула Якуб Лебедзь. Акрамя таго, на карысць мячэці збіраліся пасашковыя па 2 злотых ад кожнай працоўнай сахі. Мячэці плацілі пасашковыя 176 татарскіх сох. Даходы павялічваліся і за кошт спадчынных дараванняў. Так, у 1805 г. Ян Крычынскі даў муэдзіну Даўбуцішскай мячэці Якубу Радкевічу ліст, якім завяшчаў у вечнае карыстанне свае пабудовы і зямлю. У 1891 г. такі ліст на 0,5 дзесяціны зямлі даў мячэці ад сябе і свайго брата Эміяз Юшынскі. У 1889 г. Аміна МурзаМурзічова з Багдановічаў запісала на мячэць у Навагрудку каля 10 дзесяцін зямлі, а ў 1913 г. Бекір Шабановіч пакінуў мячэці ў Мураўшчызне частку сенажаці.
    1 НГАБ. Ф. 299. Воп. 5. Спр. 85. Арк. 1.
    2РДГА.-Ф. 821.-Воп. 8.-Спр. 686.-Арк. 17, 112 адв.
    3 Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов. Внльна, 1906. Т. 31: Акты о лнтовскнх татарах (1521-1784). С. XXV.
    4 Канапацкая 3. Мечетн как центры этноконфессяональной культуры татар Беларуса, Лнтвы н Польшн // Нслам н мусульмане Беларусн в XX веке. С. 143-144.
    Будаўніцтва і ўтрыманне мячэці было справай сходу прыхаджан. Мячэці будаваліся на землях (вакуфах), падараваных заможнымі прыхаджанамі, а грошы для будаўніцтва храма збіралі з мусульманскіх сямей. Прыхаджане павінны былі мець дастаткова сродкаў на будаўніцтва, а таксама на ўтрыманне духавенства. Згодна з указам ад 13 снежня 1817 г. мячэць павінна была будавацца сярод населенага пункта, у месцы, якое з усіх бакоў было адкрыта, і па плане, узгодненым з грамадзянскімі ўладамі. Па Будаўнічым статуце 1900 г. новыя мячэці, будаўніцтва якіх было прызнана адпаведнымі духоўнымі і грамадзянскімі ўладамі і забяспечаныя ўтрыманнем, будаваліся па планах, якія прыхаджанамі прызнаны «удобнымн». Пры гэтым павінны былі вытрымлівацца наступныя правілы: каб прыхаджан было не менш чым 200 душ муж. п.; каб абшчына заявіла ў грамадскім прыгаворы сваю згоду на дастаўку сродкаў для забеспячэння ўтрымання мячэці і неабходнага пры ёй духавенства1.
    Вясной 1809 г. татары-мусульмане, якія жылі ў м. Мір, звярнуліся да князя Д. Радзівіла з просьбай выдзеліць зямлю і дазволіць пабудаваць мячэць. Князь выдзеліў ім зямлю ў м. Мір «на прадмесці Мінскім, на Татарскай вуліцы». Мячэць была пабудавана ў 1809 г. на сродкі сходу. У 1803-1804 гг. была пабудавана мячэць у Слоніме (на 500 кв. саж. зямлі, атрыманай ад памешчыка Бажымоўскага), у 1815 г. у Ляхавічах, у сярэдзіне XIX ст. ва Уздзе і Смілавічах. У 1846 г. у Слоніме жыло 170 мусульман. Да гэтага прыхода адносіліся мусульмане Ружан, Быцені, Дзярэчына, Косава. У 1816 г. быў створаны відзаўскі мусульманскі прыход, а ў 1857 г. у Відзах была ўзведзена драўляная мячэць. У 1868 г. гэты прыход налічваў 243 прыхаджаніны2. У 1856 г. было дазволена збудаваць мячэць у м. Смілавічы па прашэнні мясцовага імама Асана Палтаржыцкага. Пры гэтым неабходны для пабудовы пляц зямлі ахвяравала мясцовая землеўладальніца Э. Манюшка.
    У 1881 г. татары Слуцкага павета С. Якубоўскі, А. Міськевіч, I. Ясінскі накіравалі ў Мінскае губернскае праўленне прашэнне дазволіць стварыць у Клецку і Капылі асобную мусульманскую абшчыну, членамі якой сталі б тыя вернікі, што раней былі прыпісаны да асмалоўскай мячэці. Спачатку губернскія ўлады адмовілі ў яе стварэнні з-за недахопу ў вернікаў неабходнага мінімуму грашовых сродкаў для належнага ўтрымання мячэці і яе імама. Аднак па прапанове Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС было вырашана хадайнічаць перад імператарам аб дазволе адкрыць у Клецку мячэць з мэтай «поддержкн мусульманского элемента в Западном крае». У 1884 г. гэта хадайніцтва было задаволена Аляксандрам III. У 1886 г. імамам гэтай мячэці быў зацверджаны М. Ждановіч3.
    1СЗРН. СПб„ 1900. Т. 12, ч. I. С. 35-36.
    2 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 147-148.
    3 Лашкевіч А. Мусульманскія абшчыны на Беларусі ўХІХ ст. //Ісламская культурататараўмусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Ч. 1.-C. 142-143.
    У сувязі з тым, што мулы знаходзіліся на ўтрыманні сваіх прыхаджан, некаторыя прыходы рабілі спробы дамовіцца з уладамі, каб іх духавенства атрымлівала грошы ад казны. Напрыклад, у ліпені 1882 г. гэта зрабілі прыхаджане Асмалоўскай саборнай мячэці. Сваю просьбу яны матывавалі тым, што ў войсках, якія былі раскватараваны на тэрыторыі павета, былі мусульмане з іншых губерняў. Яны звярталіся да мясцовага мулы па духоўных справах або выклікалі яго да сябе, што прыводзіла да непрадбачаных расходаў. Мінскае губернскае праўленне нагадала, што згодна з законамі Расійскай імперыі будаванне мячэцей дазваляецца толькі пры забеспячэнні ўтрымання іх і духавенства. Гэтае забеспячэнне цалкам ляжала на прыхаджанах. Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне павінна было клапаціцца аб прыстойным утрыманні мячэцей. Галоўным сродкам для гэтага служылі нерухомая маёмасць (вакуфы) і грашовыя капіталы, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні праўлення1.
    25 мая 1881 г. прыхаджане Слонімскай мячэці звярнуліся да міністра ўнутраных спраў за грашовай дапамогай на адбудаванне пасля пажару будынка. У прашэнні яны пісалі, што мусульманскае духавенства і мячэці ў ПаўночнаЗаходнім краі згодна з законамі існуюць выключна на лепту прыхаджан, якія, будучы абкладзены зборам на хрысціянскае духавенства і цэрквы, не мелі дастаткова грошай. 21 сакавіка 1883 г. Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў звярнуўся ў Таўрычаскае духоўнае праўленне, каб тое выдзеліла грошы за кошт вакуфаў і грашовых капіталаў, што і было зроблена. Па просьбе гродзенскага губернатара ад 20 красавіка 1909 г. Міністэрства ўнутраных спраў дазволіла дваранам-мусульманам збіраць грошы на ра,монт Крушнянскай мячэці (у прыходзе было 300 прыхаджан)2.
    Працягвалася і будаўніцтва новых храмаў. У 1886 г. будаўнічае аддзяленне Мінскага губернскага праўлення зацвердзіла прадстаўлены ўпаўнаважанымі мусульманскай абшчыны X. Якубоўскім і X. Байрашэўскім праект мячэці ў м. Капыль. У 1890 г. быў дадзены дазвол на будаўніцтва новай мураванай саборнай мячэці ў Мінску3.
    Мячэці падзяляліся на саборныя і пяцічасавыя. Паводле тлумачэння Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў іх адрозненне мела значэнне выключна ў духоўных адносінах. У саборных мячэцях адбываліся наогул усе службы, як штодзённыя, так і пятнічныя і святочныя. Пяцічасавыя ж мячэці атрымалі сваю назву ад таго, што мусульмане збіраліся ў іх для малітвы штодзённа пяць разоў. Але ў іх не праводзіліся богаслужэнні па пятніцах і ў святочныя дні. У архітэктурных адносінах саборныя і пяцічасавыя мячэці адрозніваліся паміж сабой у асноўным толькі памерамі. У 1879 г. у Віленскай губерні былі тры саборныя і тры пяцічасавыя мячэці з 2529 прыха-
    1 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 8083. Арк. 24-25, 27.