Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У 1824 г. Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы было зноў раздзелена на Міністэрства народнай асветы, Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў і Св. Сінод. Справамі каталіцкай царквы займалася першае аддзяленне Галоўнага ўпраўлення духоўнымі справамі замежных веравызнанняў.
У 1832 г. у сувязі з рэарганізацыяй сістэмы адміністрацыйнага кіравання Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў было пераўтворана ў Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў, які быў падпарадкаваны Міністэрству ўнутраных спраў2, дзе ён знаходзіўся да 1917 г.
Першая палова 40-х гадоў XIX ст. характарызавалася чарговым узмацненнем кантролю дзяржавы над дзейнасцю каталіцкага касцёла ў эканамічнай сферы. 3 1842 г. пачала праводзіцца секулярызацыя касцёльных маёнткаў у казну. 1 студзеня 1842 г. былі зацверджаны штаты ўтрымання для каталіцкага епархіяльнага кіравання і кляштараў, а ў 1843 г. для парафіяльнага духавенства. Для прызначэння адпаведнага ўтрымання быў праведзены падзел парафій і кляштараў на 5 класаў3. 18 мая 1843 г. быў выдадзены ўказ Сенату аб перадачы ў веданне казны маёнткаў каталіцкага духавенства ў заходніх губернях. Урад, прымаючы ў казну маёнткі каталіцкага касцёла, абавязваўся выплочваць каталіцкаму духавенству і каталіцкім інстытутам вызначаныя сумы грошай на ўтрыманне.
1 У 1817 г. у заканадаўчых актах Расійскай імперыі ў дачыненні да неправаслаўных канфесій стаў выкарыстоўваццатэрмін «замежныя веравызнанні» (гл.: Сенацкі ўказ ад 30 мая 1817 г. «Об обязанностн Рпмско-католнческой Духовной Коллегнн о выборе Членов свонх представлять не в Сенат но к Главноуправляюіцему Духовнымн деламн йностранных нсповеданнй» II ПСЗРЙ. Т. 34. № 26898. С. 363-365).
2ПСЗРН2.-Т. 7.-№5126.-С. 53.
3 Фялатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн, 17721860 гг.-С. 49.
У 1847 г. паміж Расійскай імперыяй і Рымам быў заключаны канкардат, які рэгуляваў асноўныя кірункі ўзаемадзеяння «дзяржава касцёл». Канкардат зацвярджаў кіруючыя каталіцкім касцёлам органы (капітулы, кансісторыі, духоўныя суды), пасады і колькасць духавенства1.
Паўстанне 1863-1864 гг. узмацніла дзеянні ўрада па кантролі за каталіцкім касцёлам і яго рэфармаванні. Агульнарасійскае заканадаўства адносна касцёла было дапоўнена шэрагам распараджэнняў на мясцовым узроўні. Цыркулярамі ад 19 і 23 студзеня 1865 г. было забаронена прызначаць святароў на вышэйшыя духоўныя пасады і на пасады законавучыцеляў без згоды губернатараў2.
Указам ад 23 сакавіка 1866 г. урад Аляксандра II разарваў дыпламатычныя адносіны з папскім прастолам. Адначасова абмяжоўваліся правы каталіцкага касцёла: усе справы, якія датычыліся вернікаў і да таго моманту знаходзіліся ў кампетэнцыі Рыма, уключаліся ў сферу падпарадкавання Духоўнай калегіі. Папа Рымскі асудзіў дзейнасць калегіі і забараніў біскупам прымаць у ёй удзел. Тыя іерархі, якія падпарадкаваліся Папу, былі пазбаўлены сваіх пасад і адпраўлены ў ссылку. Шэраг біскупскіх кафедр у імперыі на працягу некалькіх гадоў заставаліся вакантнымі. Новыя біскупы былі прызначаны расійскім урадам без узгаднення з Рымам. Аднак у пачатку 70-х гадоў XIX ст. перамовы паміж Расіяй і Рымам былі ўзноўлены. У выніку у 1873 г. кансісторыя і біскупская кафедра з Магілёва была перанесена ў Пецярбург. У 1875 г. пасля перамоў Папы Рымскага з прадстаўнікамі Расійскага ўрада Духоўная калегія, як кіруючы орган, была прызнана Рымам. Такім чынам, ліквідавалася яе некананічная функцыя як пасярэдніка паміж Рымам і Расіяй3. Сфера паўнамоцтваў Духоўнай калегіі, прызнаная Рымам, абмяжоўвалася выключна адміністрацыйна-гаспадарчымі справамі. У склад калегіі павінны былі ўваходзіць 2 асобы, якіх прызначаў імператар і 12 прадстаўнікоў ад дыяцэзій, выбраных капітуламі, і зацверджаных міністрам унутраных спраў4.
Паляпшэнне адносін паміж Расіяй і Рымам было звязана з выбарам Папы Льва XIII (20 лютага 1878 г.). 24 снежня 1882 г. быў падпісаны чарговы канкардат, вынікам якога было замяшчэнне вялікай колькасці вакантных біскупскіх кафедр у імперыі5. Пантыфікат Льва XIII, які працягваўся да 1903 г., быў перыядам актыўных узаемаадносін Расіі і Рыма па розных пытаннях. Аднак асноўныя моманты ў структуры, кіраванні і прававым становішчы каталіцкага касцёла ў імперыі заставаліся нязменнымі.
Уніфікацыя тэрытарыяльна-адміністрацыйнай структуры каталіцкай царквы. Да моманту падзелаў Рэчы Паспалітай на беларуска-літоўскіх землях існавала традыцыйная для каталіцкай царквы структура тэрытарыяльна-
1 Boudou A. Stolica swieta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne mi?dzy niemi w XIX stuleciu. Krakow, 1926. T. 1. S. 582-587.
2 Грыгор’ева B. B., Завальнюк У. M., Навіцкі У. I., Філатава A. M. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX CT.). C. 86.
3 Копылов A. Католнческая церковь в Росснн (конец IX начало XXI века). М., 2012. С. 199.
4Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 36.
5 Ганчар A. Н. Рнмско-католнческая церковь в Беларусн (вт. пол. XIX нач. XX вв.). йсторнческнй очерк. Гродно, 2010. С. 46.
адміністрацыйнага падзелу. Большасць беларуска-літоўскіх земель уваходзіла ў склад Віленскай дыяцэзіі, невялікая частка — у склад Інфлянцкай, Жмудскай і Смаленскай дыяцэзій. Усе яны, у сваю чаргу, з’яўляліся часткай Гнезненскай метраполіі. Пасля першага падзелу на далучаных землях адсутнічала дыяцэзіяльная арганізацыя: каталіцкі касцёл быў прадстаўлены шэрагам дэканатаў з рознай колькасцю парафій. У сувязі з гэтым першачарговым мерапрыемствам адносна арганізацыі і дзейнасці рымска-каталіцкага касцёла стала рэарганізацыя яго тэрытарыяльна-адміністрацыйнай структуры. У 1773 г. урадам былі праведзены першыя пераўтварэнні: створана незалежная ад Вільні Беларуская дыяцэзія. Цэнтрам новай дыяцэзіі быў абраны г. Магілёў.
17 студзеня 1782 г. Беларуская дыяцэзія імператарскім указам атрымала статус архідыяцэзіі і змяніла назву на Магілёўская1. Гэтым рашэннем Кацярына II дэманстравала ігнараванне прэрагатывы Папы ў заснаванні новых касцёльных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак. Тэрыторыя архідыяцэзіі ахоплівала ўсю Расійскую імперыю. Новая адзінка была зацверджана папскім нунцыем Дж. Аркеці 19 снежня 1783 г. на падставе паўнамоцтваў, нададзеных яму Папам Рымскім2. Разам з гэтым Магілёўская архідыяцэзія не была звязана з іншымі дыяцэзіямі, што было нетыповым для каталіцкай практыкі.
У верасні 1795 г. адбылася рэарганізацыя царкоўнай структуры: былі ліквідаваны наяўныя дыяцэзіі (Смаленская, Віленская, Камянецкая і Кіеўская) і створаны Пінская, Інфлянцкая і Лятычэўская. Усе яны былі падпарадкаваны Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасля ўзвядзення С. Богуш-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта папскі нунцый Л. Літа зацвердзіў у межах Расійскай імперыі Магілёўскую мітраполію. У 1798 г. у чарговы раз былі перагледжаны межы дыяцэзій з мэтай прыстасавання іх да меж губерній. На далучаных да Расійскай імперыі землях было створана 6 дыяцэзій: Камянецкая, Луцка-Жытомірская, Жмудская (Цяльшэўская), Віленская, Мінская, Магілёўская3. Беларуска-літоўскія землі ўвайшлі ў склад Мінскай, Магілёўскай, Віленскай і Жмудскай дыяцэзій. Частка паўднёва-заходніх зямель да 1825 г. уваходзіла ў склад Луцкай дыяцэзіі.
Частковая змена меж дыяцэзій адбылася ў 1840-я гады. Разам з рэарганізацыяй меж губерняў у 1842 г. да Мінскай дыяцэзіі быў далучаны Навагрудскі дэканат і аддзелены Радашковіцкі і частка Полацкага дэканатаў, якія далучылі да Віленскай дыяцэзіі4. Канкардат 1847 г. зацвердзіў існаванне і дзейнасць у Расійскай імперыі 7 дыяцэзій: Віленскай у межах Віленскай і Гродзенскай губерняў, Цялыпэўскай (Жмудскай) у межах Ковенскай губерні, Мінскай
1ПСЗРЙ.-Т. 21.-№ 15326.-С. 383-384.
2 Попов М. А. Мнтрополят Станнслав Богуш-Сестренцевнч (1731-1826 гг.): роль в формнрованнн правнтельственной полнтнкн по отношенню к Рнмско-католнческой церквн на белорусскнх землях (конец XVIII первая четверть XIX в.). С. 52-53.
3 ПСЗРЙ. Т. 25. № 18504. С. 222-225.
4 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн, 17721860 гг.-С. 46.
у межах Мінскай губерні, Луцкай і Жытомірскай, Камянецкай і Херсонскай. Магілёўская захавала статус архідыяцэзіі.
У другой палове 1860-х гадоў у Расійскай імперыі былі ліквідаваны тры дыяцэзіі, у тым ліку і Мінская (1869 г.). Яе тэрыторыя была ўключана ў склад Віленскай. 3 1883 г. касцёлы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Мінскай губерні, былі перападпарадкаваны непасрэдна Магілёўскай архідыяцэзіі1. Рымская курыя прызнала толькі факт падпарадкавання касцёлаў Мінскай губерні Магілёўскаму архібіскупу, але факт ліквідацыі Мінскай дыяцэзіі ніколі прызнаны не быў2.
У пачатку XX ст. структура каталіцкага касцёла і арганізацыя кіравання ім выглядала наступным чынам: у імперыі існавала 5 дыяцэзій, з іх толькі Магілёўская ў статусе архідыяцэзіі. У кожнай дыяцэзіі дзейнічаў шэраг дэканатаў, якія ўключалі ў сябе розную колькасць парафій. Кожная дыяцэзія кіравалася біскупам, мела кафедральны капітул і кансісторыю. Біскупы на свае пасады прызначаліся ўказамі Сената па рашэнні імператара і па папярэднім узгадненні з Папам Рымскім. Кожны біскуп быў абавязаны да прынясення прысягі на вернасць імператару і толькі пасля Папу Рымскаму.
Манаскія ордэны і кангрэгацыі ў прававым полі Расійскай імперыі. Асобнай структурнай часткай каталіцкага касцёла з’яўляліся шматлікія манаскія ордэны і кангрэгацыі. Іх функцыянаванне ажыццяўлялася на падставе спецыяльных пастанаўленняў Рыма. У заходніх губернях Расійскай імперыі існавала каля 540 мужчынскіх і 70 жаночых кляштараў3. Кожны з іх меў аўтаномную сістэму кіравання, і падпарадкоўваўся біскупам толькі ў выпадку наяўнасці пры кляштары парафіі. Усе іншыя кірункі дзейнасці рэгламентаваліся ўнутрыордэнскімі статутамі, зацверджанымі Рымам. Менавіта дадзеная аўтаномнасць і паўплывала на комплекс першачарговых мер адносна ордэнаў: перападпарадкаванне манаскага духавенства дыяцэзіяльным біскупам і забарона мець кантакты з замежным духоўным начальствам. Гэта павінна было de jure ліквідаваць аўтаномію ордэнаў і праз пасрэдніцтва біскупаў ажыццяўляць кантроль над іх дзейнасцю.
Указам ад 14 снежня 1772 г. Кацярына II абвясціла аб перадачы пад уладу біскупа ўсіх кляштараў, чым парушала традыцыйную для каталіцкага касцёла