• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    1 Ганчарук I. Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772— 1830 гг. С. 26.
    ПСЗРН. Т. 18. № 13252. С. 833-840.
    3 Тамсама. Т. 19. № 13922. С. 688.
    4Тамсама.
    5 Тамсама. С. 689.
    6Попов М. А. Мнтрополнт Станнслав Богуш-Сестренцевнч (1731-1826 гг.): роль в формнрованнн правнтельственной полнтнкн по отношенню к Рнмско-католнческой церквн на белорусскнх землях (конец XVIII первая четверть XIX в.). С. 39.
    7 ПСЗРЙ. Т. 19. № 14073. С. 864-865.
    Могнлевсхій Архіепмскппі, Мнтрополнть всіхі
    Всл’Ьдствіе сего, нмію чссть покорніПше проснть Ваше	сообіцять
    мні свідінія о поведенін, правсгвепнйхг качс-
    Распараджэнне Мінскага губернатара. 1897 г. (НГАБ)
    У адпаведнасці з атрыманымі паўнамоцтвамі біскуп меў права ўдзяляць святарскія пасвячэнні, вырашаць пытанні пастырскай дзейнасці (што ўваходзіла ў кананічныя правамоцтвы біскупаў). Аднак ні ён, ні тым больш хтосьці з асяроддзя вернікаў не мог уступаць у беспасрэдныя кантакты з Рымам. TaTae права Кацярына II пакідала выключна ў кампетэнцыі свецкіх улад .
    Зацвярджэння С. Богуш-Сестранцэвіча на пасадзе беларускага біскупа з боку Рымскай курыі не было. Па кананічных нормах, ён з’яўляўся беларускім біскупам-суфраганам Віленскай дыяцэзіі. Гэта выклікала праблемы з падпарадкаваннем святароў на падведамых яму тэрыторыях2. He жадаючы, аднак, абвастраць адносіны з Расійскай імперыяй, 20 лютага 1774 г. С. БогушСестранцэвіч быў прызнаны Папам у якасці тытулярнага (ганаровага) біскупа для зямель, якія адышлі да Расійскай імперыі, што давала яму кананічныя паўнамоцтвы па кіраванні касцёлам у Расійскай імперыі.
    17 студзеня 1782 г. С. Богуш-Сестранцэвіч атрымаў званне архібіскупа, і загад імператрыцы не падпарадкоўвацца нікому, акрамя «Нас й Сената нашего»3. Тады ж быў паўтораны наказ аб забароне абнародавання папскіх даку-
    1 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. Люблнн, 2003. С. 23.
    2 Попов М. А. Мнтрополнт Станнслав Богуш-Сестренцевнч (1731-1826 гг.): роль в формнрованнн правнтельственной полптнкн по отношенню к Рнмско-католнческой церквп на белорусскнх землях (конец XVIII первая четверть XIX в.). -С. 41.
    3 ПСЗРН. Т. 21. № 15326. С. 383.
    ментаў без папярэдняга даследавання іх зместу Сенатам на прадмет адпаведнасці законам Расійскай імперыі'. Указ вызначаў і кола паўнамоцтваў архібіскупа, у падпарадкаванне якому пераходзіла не толькі дыяцэзіяльнае, але і манаскае духавенства2. 14 лістапада 1783 г. папярэдні ўказ быў зацверджаны Высачайшай граматай. Папа Рымскі быў праінфармаваны аб зменах і атрымаў прапанову ратыфікаваць змены. Пагрозы Кацярыны II ліквідаваць уніяцкую царкву схілілі Пія VI да прызнання С. Богуш-Сестранцэвіча архібіскупам-мітрапалітам.
    Кананічнае зацвярджэнне Сестранцэвіча на пасадзе Магілёўскага архібіскупа адбылося ў снежні 1783 г. Адначасова справы каталіцкага касцёла выводзіліся з падпарадкавання Юстыц-калегіі. Функцыі кантролю і вырашэнне спрэчных пытанняў перадаваліся Сенату3. Змянілася ўнутраная сістэма кіравання каталіцкім касцёлам: разам з новай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкай была заснавана каталіцкая кансісторыя. У яе склад павінны былі ўвайсці канонікі, якія прынеслі прысягу на вернасць трона4. Пры Магілёўскай архікатэдры быў заснаваны капітул, які складаўся з 12 святароў.
    Урад неаднаразова дамагаўся ад Рыма пашырэння паўнамоцтваў для С. Богуш-Сестранцэвіча (кардынальскай пасады, пасады прымаса і г. д.). Аднак дадзеныя ініцыятывы не атрымалі адабрэння з боку Рыма. У залежнасці ад характару адносін паміж Расійскай імперыяй і Рымам, Сестранцэвіч атрымліваў шэраг часовых пашыраных паўнамоцтваў. Разам з гэтым, нягледзячы на захады расійскага ўрада па атрыманні Сестранцэвічам права весці інфармацыйны працэс*, гэта права надавалася яму на кароткі час5. У 1829 г., пасля смерці мітрапаліта, расійскі ўрад і Рым прыйшлі да пагаднення аб сумесным састаўленні спіса кандыдатаў на біскупскія пасады6.
    Згодна з законапалажэннямі Кацярыны II адносна рымска-каталіцкага касцёла, за дзяржавай замацоўвалася права вызначаць якія пытанні адносіліся да сферы веравучэння і рытуала, а якія да арганізацыі і фінансаў. У першым выпадку дзяржаўнае рэгуляванне не прымянялася, у другім уводзіўся дзяржаўны кантроль. У сферу кампетэнцыі свецкіх (дзяржаўных) улад уваходзіла вызначэнне памераў парафій, прызначэнне епіскапаў і інш.7 Папу Рымскага інфармавалі аб зменах і пакідалі права толькі зацвярджаць іх на пасадах8.
    1 ПСЗРй. Т. 21. № 15326. С. 383-384.
    ■ Тамсама.
    3 Попов М. А. Мнтрополкт Станкслав Богуш-Сестренцевнч (1731-1826 гг.): роль в формнрованнн правнтельственной полнтякн по отношенню к Рнмско-католнческой церквн на белорусскнх землях (конец XVIII первая четверть XIX в.). С. 53.
    4 ПСЗРЙ. Т. 21. № 15876. С. 1054-1056.
    Працэс выпрабавання кандыдатаў у біскупскі сан.
    5 Ганчарук I. Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 17721830 гг. С. 36.
    6 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 25.
    7 Булавнна М. А. Правовое положенне католнческой церквн в Росснн в 18 веке: автореф. днс.... канд. юрнд. наук. М., 2008. С. 14-15.
    8 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 25.
    У ноце, адпраўленай у Рым у сакавіку 1799 г., адзначалася, што прынцыпы зносін з каталіцкім касцёлам унутры Расійскай імперыі засталіся нязменнымі: яго справы павінны былі разглядацца ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, кіраванне Папы абмяжоўвалася вузкарэлігійнымі і дагматычнымі пытаннямі. Кіраванне каталіцкім касцёлам з боку Папы Рымскага магло адбывацца толькі праз пасрэдніцтва Расійскай дзяржавы.
    Першым заканадаўчым актам Паўла I у кірунку рэгулявання дзяржаўнацаркоўных адносін было палажэнне аб узмацненні дзяржаўнага ўплыву на ўнутранае жыццё касцёла. Указам ад 26 лютага 1797 г. пры Юстыц-калегіі быў створаны «Департамент для рнмско-католпческнх юстнцкнх дел». Юстыцкалегія зноў станавілася судовай інстанцыяй для каталіцкай царквы. Толькі пасля абмеркавання справы ў калегіі можна было падаваць апеляцыю ў Сенат. Дзякуючы намаганням Богуш-Сестранцэвіча, 26 студзеня 1798 г. дэпартамент быў рэарганізаваны ў асобную ўстанову на чале з мітрапалітам. Аднак ужо ў Рэгламенце ад 3 лістапада 1798 г. дэпартамент ізноў быў уключаны ў склад Юстыц-калегіі1. Калегія падзялялася на два дэпартаменты у першым засядала рымска-каталіцкае духавенства, у другім уніяцкае. Пачынаючы з 1800 г. кожная з шасці рымска-каталіцкіх дыяцэзій павінна была высылаць у дэпартамент па адным асэсару тэрмінам на тры гады. У сферу дзейнасці дэпартамента ўваходзіла вырашэнне шэрагу пытанняў, якія да таго часу вырашаліся вышэйшым каталіцкім кіраўніцтвам у Рыме. Напрыклад, дэпартамент ажыццяўляў інфармацыйныя працэсы, якія паводле права каталіцкай царквы, знаходзіліся ў кампетэнцыі Рыма.
    Чарговыя змены ў сістэме кіравання рымска-каталіцкім касцёлам адбыліся пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I. У 1801 г. замест Дэпартамента па справах каталіцкай царквы пры Юстыц-калегіі, была заснавана Рымскакаталіцкая духоўная калегія ў Санкт-Пецярбургу2. Нягледзячы на тое, што калегію ўзначаліў Магілёўскі мітрапаліт, яго паўнамоцтвы былі зменшаны, а прынцып калегіяльнасці значна пашыраны3. У склад калегіі ўваходзіў яшчэ адзін біскуп і інфулат, які прызначаўся Сенатам з двух прадстаўленых калегіяй на гэтую пасаду кандыдатаў. Акрамя іх, у калегію ўваходзілі шэсць асэсараў, якія выбіраліся капітуламі ад кожнай дыяцэзіі4.
    У кампетэнцыі калегіі знаходзіўся шэраг унутрыкасцёльных пытанняў, якія раней вырашалі біскупы: прызначэнне духавенства на пасады, распараджэнне духоўнымі капіталамі, скасаванне шлюбаў, а таксама вырашэнне спрэчак паміж кансісторыямі, духавенствам і вернікамі і інш. Калегія таксама
    1 ПСЗРЙ. Т. 25. № 18734. С. 436-438.
    2 Тамсама. Т. 26. № 20053. С. 823-829.
    3 Попов М. А. Созданне Рнмско-католнческой духовной коллегнн // МГУ: научные нсследовання 2006 [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://msu-research06.ru/index.php/ history/92-rushistory/276-rimkollegia. Дата доступу: 21.10.2013.
    4 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. -С. 25; Лнценбергер О. Рнмско-католнческая церковь в Росснн: нсторня н правовое положенне. -Саратов, 2001. —С. 85.
    £
    плл лУа /вхег
    
    
    
    
    3
    М.
    Кніга перадшлюбных экзаменаў касцёла ў м. Дзераўная Ашмянскага павета (фрагмент).
    1835 г. (НГАБ)
    прадстаўляла Сенату спіс кандыдатаў на біскупскія пасады перад канчатковым зацвярджэннем іх імператарам. Дзейнасць Духоўнай калегіі выклікала незадавальненне Рыма, паколькі такой адзінкі ў структуры кіравання каталіцкім касцёлам не існавала. У сувязі з гэтым расійскі ўрад абвінавачваўся ў абмежаванні ўнутрыкасцёльнах паўнамоцтваў1.
    Рымска-каталіцкая духоўная калегія не зяўлялася адзінай установай дзяржаўнага нагляду над касцёлам. Для далейшай цэнтралізацыі ў кіраванні справамі неправаслаўных веравызнанняў 25 ліпеня 1810 г. быў выдадзены маніфест2, згодна з якім стваралася Галоўнае упраўленне духоўных спраў розных веравызнанняў («Главное Управленне духовных дел разных нсповеданнй»).
    1 Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг. -С. 36.
    2 ПСЗРЙ. Т. 31. № 24307. С. 278-281.
    У адміністрацыйную юрысдыкцыю ўпраўлення1 ўваходзіў шэраг разнастайных канфесійных устаноў. У стасунку да каталіцкага касцёла ўпраўленне павінна было выконваць пасрэдніцкія функцыі паміж рымска-каталіцкай калегіяй і ўрадам, а таксама займацца арганізацыйнымі пытаннямі, разглядала скаргі на біскупаў і інш.
    У кастрычніку 1817 г. было створана Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы, якое складалася з двух дэпартаментаў. У сферу кампетэнцыі Дэпартамента духоўных спраў увайшлі справы ўсіх веравызнанняў, у тым ліку і рымска-каталіцкага. Кіраўніцтва дэпартамента даводзіла волю імператара кіраўніцтву касцёла і ажыццяўляла функцыі пасрэдніка ў рэалізацыі імперскай палітыкі адносна каталіцкага касцёла. Дэпартамент распрацоўваў заканадаўчыя пытанні, звязаныя з іншаверцамі, кантраляваў працэс узаемаадносін католікаў з Рымам, рыхтаваў да прадстаўлення дакументы, звязаныя з прызначэннем і звальненнем членаў Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі, якія ў далейшым зацвярджаліся імператарам.