Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Рункевнч С. Рісторня Мннской архнепяскогшн (1793-1832 гг.). С. 478.
2 Горючко П. С. Афанаснй Вольховскнй, епнскоп Могнлевскнй н Полоцкнй (с 5 марта 1795 года по 27 августа 1797 года). Могнлев, 1902. С. 9-10.
3 Тамсама. С. 10.
4 Жудро Ф. Нсторня Могнлевского Богоявленского братства. С. 84.
3 Пятпдесятнлетне Острожского Св. Кнрнлло-Мефодьевского православного церковного братства. 1865-1915 гг.-Пг., 1915.-С. 1.
праваслаўнае духавенства практычна згубіла да XIX ст. традыцыі выхавання і адукацыі моладзі ў Беларусі, то становіцца зразумелым, чаму ў 60-я гады XIX ст. з’явілася ідэя аднавіць праваслаўныя брацтвы. Як і раней, яны павінны былі стаць тут апорай праваслаўя, спрыяць замацаванню праваслаўнай веры сярод мясцовага насельніцтва. Але зараз, у новых умовах, брацтвы ствараліся «зверху», ставячы галоўнай мэтай ідэалагічную не толькі захаваць, але і пашырыць у так званых заходніх губернях Расійскай імперыі сацыяльную базу праваслаўя, як апору расійскай дзяржаўнасці і самаўладдзя.
8 мая 1864 г. былі «высочайше» зацверджаны асноўныя правілы для заснавання праваслаўных царкоўных брацтваў. Правілы акрэслілі кола дзейнасці брацтваў. Іх асноўнымі кірункамі былі вызначаны: процідзеянне замахам на правы праваслаўнай царквы з боку іншаверцаў і раскольнікаў, заснаванне і ўпрыгожванне праваслаўных храмаў, справа хрысціянскай дабрадзейнасці, распаўсюджванне і сцвярджэнне духоўнай асветы. Брацтвы ствараліся пры цэрквах і манастырах, мелі права захоўваць свае ранейшыя назвы. Статуты брацтваў зацвярджаліся епіскапам пасля атрымання станоўчага водзыву губернатара1. Каб папярэдзіць магчымую самадзейнасць у гэтай справе, адзін з пунктаў правілаў (§7) сцвярджаў: «Не допускается ннкакнх отступленнй от утвержденных для братств правнл»2.
Сярод тых, што аднаўляліся аднымі з першых: Люцынскае (Віцебская губерня) брацтва пры царкве Успення Багародзіцы; Іаана-Прадцечанскае Камянец-Падольска (Падольская губерня); Астрожскае (Валынская губерня) Свята Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва. У статуце Астрожскага брацтва адзначалася, што яно ставіла на мэце: «Возрожденне православня н русской народностн в западно-русском крае н оччіценне насколько возможно почвы православмя от всякой прнмесн»3.
У Беларусі адраджэнне царкоўных праваслаўных брацтваў пачалося з 1865 г. Менавіта ў гэтым годзе па хадайніцтве архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Міхаіла аднавіла сваю дзейнасць брацтва ў імя Свяціцеля Мікалая пры Мінскім Пятрапаўлаўскім саборы. У склад брацтва ўвайшлі 3 ганаровыя і 131 правадзейны член, ад якіх паступіла 1084 руб. Сярод духоўных асоб, што ўнеслі найбольш значныя ахвяраванні былі: мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі Арсеній (50 руб.), архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (25 руб.), архіепіскап Кішынёўскі Антоній (25 руб.) і інш. Сярод свецкіх асоб найбольшы ўнёсак зрабілі Міхаіл Каткоў (50 руб.) і Міхаіл Каяловіч (38 руб.). Аб кірунках дзейнасці брацтва сведчаць яго справаздачы, якія амаль штогод друкаваліся ў «Мннскнх епархнальных ведомостях». 3 іх відаць, што першапачаткова сродкі брацтва накіроўваліся галоўным чынам на «обустройство церквей». Што было
1 Основные правнладля учреждення православных церковных братств II Мыслн белорусса о братствах в год праздновання благодарным потомством тысячелетнего юбіілея памятн славянскнх просветнтелей святых равноапостольных Кнрялла н Мефодня. СПб., 1885. С. 11-12.
■ Тамсама. С. 12.
3 Цыт. па: Жнлюк С. I. Російська церква на Волнні (1793-1917 рр.). Жнтомнр, 1996. С. 53.
актуальным для заходніх губерняў пасля паўстання 1863-1864 гг., закрыцця шэрагу касцёлаў і пераўтварэння іх у праваслаўныя цэрквы. Так, згодна са справаздачай за 1871-1872 гг., больш за 20 % усіх наяўных сродкаў брацтва было накіравана на перабудову былога рымска-каталіцкага касцёла ў м. Івянцы ў праваслаўную царкву. Другім артыкулам расходаў было аказанне матэрыяльнай дапамогі. Прычым звяртае на сябе ўвагу той факт, што сярод атрымаўшых дапамогу найбольшыя сумы былі вылучаны тым, хто перайшоў у праваслаўную веру з каталіцтва, або «новокреіценным» яўрэям'.
Новы ўздым і адначасова новы кірунак дзейнасці атрымалі царкоўныя праваслаўныя брацтвы пасля прыняцца ўказа 1905 г. Паколькі ніякіх рэформ у праваслаўнай царкве на той час не адбылося і яна была не гатова да змены канфесійнага курса палітыкі ўрада, то ўсе іншыя канфесіі маглі апынуцца ў лепшым становішчы, чым праваслаўная. Сярод «выратавальнікаў» сітуацыі бачыліся праваслаўныя брацтвы. I калі яшчэ ў папярэднія гады брацтвы працягвалі больш непакоіцца аб тым, каб дапамагчы юнакам і дзяўчынам атрымаць адукацыю і прафесійныя навыкі, то пасля гэтага ўказа галоўныя мэты былі скіраваны на іншы аспект: «обьеднненне всех православных русскнх людей для зашнты Православной веры, Русской государственностн н Русской 2 народностн» .
Даволі яскрава змена кірунку праяўляецца пры супастаўленні мэт праваслаўных брацтваў, што былі створаны ў адным горадзе Пінску: адно напярэдадні ўказа, другое праз некалькі гадоў пасля яго выхаду. Так, праваслаўнае брацтва Казанскай іконы Божай Маці было створана пры Пінскім духоўным вучылішчы. У яго статуце, зацверджаным 12 лістапада 1903 г., недвухсэнсоўна адзначалася: «Братство нмеет первою н основною целью оказывать вспомоіцествованне нуждаюшнмся воспнтанннкам Пннского духовного учнлшца, второю релнгнозно-нравственное н эстетнческое развятме учаіцнхся»3. Статут Пінскага праваслаўнага брацтва ў імя Св. вялікамучаніка Феадора Цірона, што пачало дзейнічаць у 1911 г., сваёй мэтай вызначыў: «Всегда стоять на страже ннтересов православня н русской народностн»4.
Новы напрамак дзейнасці праваслаўных брацтваў пачатку XX ст. прасочваецца не толькі ў вызначэнні статутных мэт, але і праз іх рэалізацыю. Асабліва яскрава гэта праявілася падчас выбараў у трэцюю Дзяржаўную Думу, у ходзе якіх брацтвы заходніх губерняў зрабіліся «выразнтелямн обіцественного мнення всего русского населення отдельных губерннй»5. Другі брацкі
1 Отчет Мннского Православного Ннколаевского братства за 1871-1872 годы // Мннскне епархнальные ведомостн. 1873. № 2. С. 27.
2 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8060. Арк. 334 адв.
3 Устав Братства Казанской Нконы Божней Матерн для вспомотествовання нуждаюшнмся ученнкам Пннского духовного учнлшца. Пннск, 1904. С. 1.
4 Устав Пннского православного братства во нмя Св. велнкомученнка Феодора Тнрона. Пннск, 1911. С. 1.
3 Мнловндов A. Н. Западнорусскне православные братства, нх современное значенне н задачв. Внльна, 1912. С. 3.
з’езд, што адбыўся ў Вільні ў 1909 г., пастанавіў па магчымасці стварыць брацкія арганізацыі ва ўсіх праваслаўных прыходах. Цяжка сказаць, наколькі ўдалося выканаць гэтую пастанову ў маштабе ўсёй імперыі, або нават у маштабе ўсіх заходніх губерняў, але адно бясспрэчна іх колькасць у гэты перыяд значна павялічылася. Напрыклад, у 1912 г. у Мінскім павеце існавала 14 брацтваў, дзейнасць якіх выражалася ў «собеседованнн с прнхожанамн о значеннн православной релягнн, русского государства» і г. д.1
Што ж датычыла тых арганізацый, якія былі створаны раней, у 1860-я гады, то і яны пачалі ўносіць змены ў свае статуты. Так, Мінскае брацтва ў імя Свяціцеля Мікалая ў 1909 г. прыняло новы статут, што было патлумачана ў рэдакцыйным артыкуле часопіса «Православный братчнк» рэзкімі зменамі ўмоў рэлігійнага і грамадзянскага жыцця. Змены гэтыя бачыліся выдаўцам і праваслаўным іерархам у ажыўленні рымска-каталіцкай канфесіі на беларускіх і ўкраінскіх землях, а, галоўнае, у той небяспецы, што, на іх думку, несла гэтае ажыўленне. У такіх абставінах і было вырашана ўдыхнуць у брацкі рух «новое дыханне», успомніўшы яго першапачатковыя мэты: «Явленне в нстормн небывалое: всякпй раз как жнзнь по тем нлн нным прнчннам выходнт нз обычного своего уклада, ожнвляется нлн затухает отношенне людей к свонм органнзацням, надвннувшаяся волна католнцнзма после указа 1905 года вновь, как н в далеком прошлом, заставнла православное населенне обратлться к оплоту протлв нноверня братствам»2.
Беларускія землі ў місіянерскай дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы датычыла галоўным чынам іншаверных канфесій з мэтай пашырыць уплыў як у сваёй дзяржаве, так і за яе межамі. У другой палове XIX ст., напрыклад, значны поспех мела руская праваслаўная місія ў Японіі на чале з айцом Мікалаем (Янам Касаткіным). У 1882 г. главой рускай праваслаўнай місіі ў Палесціне архімандрытам Антоніем (Капусціным) былі набыты землі ў Іерусаліме, Віфлееме, Назарэце і іншых месцах. У 1897 г. была заснавана руская праваслаўная місія ў Карэі. Паспяхова працягвалася дзейнасць рускай праваслаўнай місіі ў Кітаі. Распаўсюджаным кірункам місіянерскай дзейнасці ў XIX ст. была хрысціянізацыя тых далёкіх ускраін Расійскай імперыі, насельніцтва якіх працягвала захоўваць язычніцкія традыцыі. У 1865 г. у Пецярбургу было заснавана «Мнсснонерское обіцество для содействня распространенню хрнстнанства средн язычннков». Праваслаўныя епархіі, у склад якіх уваходзілі беларускія землі, у гэтых працэсах удзельнічалі галоўным чынам невялікімі грашовымі ўнёскамі.
Што датычыла непасрэдна беларуска-літоўскіх губерняў, то тут шырокае распаўсюджанне атрымала так званая унутраная місія. Для чаго мелася вялікая сацыяльная база: вялізная колькасць іншаслаўнага насельніцтва на фоне мізэрнай колькасці прыхільнікаў пануючай праваслаўнай царквы. Галоўным аб’ектам місіянерскай дзейнасці праваслаўных іерархаў былі, зразумела, уніяты.
1 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8060. Арк. 330 адв.
2 От редакцнн // Православный братчнк. 1910. № 1. С. 3.
У 1780-1795 гг. гэты кірунак дзейнасці ўзначалілі Магілёўскі праваслаўны архіепіскап Георгій (Каніскі), а таксама праваслаўны архіепіскап Мінскі, Ізяслаўскі і Брацлаўскі Віктар (Садкоўскі). У якасці прававой падтрымкі іх дзеянняў паслужыў урадавы ўказ ад 22 красавіка 1794 г. «Об устраненнн всякнх препятствнй к обрашенню унматов к православной греческой церквн»1.
Канфесійная палітыка Паўла I была непаслядоўнай. 18 сакавіка 1797 г. ён выдаў маніфест «О нестесненнн свободы тем, кон от другнх нсповеданнй к православной церквн прнсоеднннться пожелают»2. А ўжо ў 1798 г. у сакрэтным рэскрыпце выказаўся супраць прымушэння ўніятаў да прыняцця праваслаўя3. Кіруючыся гэтым загадам, праваслаўная царква мусіла пакінуць у спакоі ўніяцтва на даволі доўгі час. Тым не менш вынік барацьбы паміж трыма вядучымі на беларускіх землях хрысціянскімі канфесіямі быў перадвызначаны у 1839 г. уніяцкая царква перастала існаваць на тэрыторыі Беларусі, а яе вернікі былі далучаны да праваслаўя. Праваслаўная царква стала пануючай не толькі па законах Расійскай імперыі, але па колькасці вернікаў.