Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
14 мая 1867 г. былі зацверджаны новыя статуты духоўных вучэбных устаноў дадзенага тыпу, якія і вызначылі асноўныя кірункі рэформы. Паводле новых статутаў галоўнай задачай духоўных вучэбных устаноў, як і раней, была
1 Рункевйч С. Мсторня Мйнской архнепйскопйй (1793-1832 гг.) с подробным опйсаннем хода воссоедннення западнорусскнх унйатов с православной церковью в 1794-1796 гг. С. 313.
2 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 420.
3 Рункевнч С. Рісторня Мннской архйепнскопйй (1793-1832 гг.) с подробным опйсаннем хода воссоедннення западнорусскнх уннатов с православной церковью в 1794—1796 гг. — С. 459—460.
4 Нсторяя Русской Церквч. Кн. 8, ч. 2. С. 62.
падрыхтоўка юнакоў для служэння праваслаўнай царквы. Але зараз гэтыя вучэбныя ўстановы сталі ўсесаслоўнымі, паступіць у іх маглі выхадцы з усіх саслоўяў праваслаўнага веравызнання.
Была зменена сістэма кіравання духоўнымі вучэбнымі ўстановамі: скасоўвалася Духоўна-вучэбнае ўпраўленне, пры Св. Сінодзе быў створаны Вучэбны камітэт. Камітэт займаўся выключна вучэбна-выхаваўчымі пытаннямі духоўнай адукацыі і фактычна з’яўляўся пастаянным дарадчым органам пры Св. Сінодзе. Гаспадарчыя пытанні вырашала спецыяльнае ўпраўленне пры Св. Сінодзе. Статут 1867 г. знішчаў дзяленне семінарый па вучэбных акругах і адміністрацыйную ўладу акадэмій у адносінах да семінарый. За акадэміямі заставалася толькі права рэкамендацыі выкладчыкаў.
Статут 1867 г. унёс змены і ў адміністрацыйнае ўладкаванне семінарый і духоўных вучылішчаў Яны былі падпарадкаваны непасрэдна епархіяльным архірэям. У той жа час статут паспрабаваў абмежаваць іх уладу: у духоўных школах дэкларавалася калегіяльнасць у прыняцці рашэнняў і шырокі выбарны пачатак (у семінарыях павінен быў абірацца рэктар, інспектар, выкладчыкі, члены праўлення, бібліятэкар, лекар). Органамі ўнутранага кіравання семінарый заставаліся праўленні, якія дзяліліся на педагагічныя і распарадчыя. Педагагічныя (звычайныя і агульныя) вырашалі вучэбна-выхаваўчыя пытанні, абіралі кандыдатаў на пасаду рэктара, інспектара і членаў праўлення; распарадчыя разглядалі эканамічныя пытанні.
У духоўных вучылішчах выкладчыкам надавалася значна менш правоў. Праўленні вучылішчаў, якія адказвалі за як вучэбна-выхаваўчыя, так і за эканамічныя пытанні, складаліся толькі з наглядчыка, яго памочніка, аднаго настаўніка і двух членаў ад духавенства (выбіраліся на акруговым з’ездзе на тры гады і зацвярджаліся епархіяльным архірэем). Толькі ў выключных выпадках, пры абмеркаванні асабліва важкіх пытанняў, датычных вучэбна-выхаваўчага працэсу, дазвалялася прымаць удзел у працы праўлення ўсім выкладчыкам (з правам дарадчага голасу).
Адбыліся змены ў вучэбным працэсе і арганізацыі ўсіх тыпаў духоўных навучальных устаноў. У семінарыях уводзіўся шасцікласны курс навучання. Працягласць навучання ў кожным класе складала адзін год. Змены закранулі і вучэбную праграму: з семінарскага курса выключалася 10 вучэбных дысцыплін, у тым ліку натуральная гісторыя, сельская гаспадарка, медыцына, герменеўтыка, біблейская гісторыя, патрыстыка, «облнчнтельное» багаслоўе, вучэнне аб рускім расколе і інш. Узамен уводзіліся: агляд філасофскіх вучэнняў, педагогіка і адна з замежных (новых) моў. Тэарэтычны курс славеснасці быў дапоўнены курсам гісторыі рускай літаратуры.
У духоўных вучылішчах шасцігадовы тэрмін навучання быў зменены на чатырохгадовы, для чаго скарачаўся час на ўсе вучэбныя дысцыпліны. Уводзілася строгае размежаванне курса агульнаадукацыйных і багаслоўскіх прадметаў, за выключэннем Святога Пісання, якое вывучалася як у духоўных вучылішчах, так і ва ўсіх класах духоўных семінарый.
Усе гэтыя змены пераследавалі мэту наблізіць змест духоўнай адукацыі да свецкай. Адукацыйны ўзровень, які давала духоўнае вучылішча разам з чатырма ніжэйшымі класамі семінарыі, адпавядаў агульнаадукацыйнаму курсу сярэдняй вучэбнай установы. Пры гэтым як у духоўных вучылішчах, так і ў семінарыях надавалася даволі шмат увагі вывучэнню класічных моў. Гэта дазваляла выхаванцам вучэбных устаноў духоўнага ведамства пры жаданні працягваць вучобу ў свецкіх установах.
Аднак ужо ў пачатку 1880-х гадоў пачынаюцца новыя пераўтварэнні духоўных вучэбных устаноў, якія адмянілі тыя дэмакратычныя пачаткі, што прыўнеслі пераўтварэнні 1867 г. Новыя статуты семінарый і духоўных вучылішчаў ад 22 жніўня 1884 г. адмянялі самакіраванне і выбарны пачатак у духоўна-вучэбных установах.
Рэарганіцыя царкоўнай структуры. Па ўмовах «вечнага міру» (1686 г.), заключаным паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй, праваслаўных епіскапаў прызначаў кіеўскі мітрапаліт, які быў падпарадкаваны маскоўскаму патрыярху (пазней Св. Сіноду), а зацвярджаў іх кандыдатуры кароль Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. у Рэчы Паспалітай засталася ўсяго адна праваслаўная епархія Беларуская, у якой па даных на 1755 г. мелася 130 цэркваў1.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 лістапада 1772 г. у Савеце пры Кацярыне II абмяркоўвалася пытанне аб межах праваслаўных епархій. Быў заслуханы даклад Беларускага генерал-губернатара графа 3. Чарнышова, а таксама прыкладзенае да яго меркаванне тайнага саветніка Салдзерна аб становішчы праваслаўнага духавенства на далучанай тэрыторыі. Савет прыняў рашэнне аб далучэнні цэркваў і праваслаўнага духавенства Дзвінскай, Полацкай і Віцебскай правінцый да Пскоўскай праваслаўнай епархіі. Меркаванне Савета па Магілёўскай (Беларускай) епархіі было дваякім: або пакінуць усё як ёсць, або далучыць яе да Смаленскай епархіі. Рашэнне было прынята на карысць першай версіі. Указам ад 14 снежня 1772 г., дадзеным Сенату, Віцебская, Полацкая і Дзвінская правінцыі ўвайшлі ў склад Пскоўскай праваслаўнай епархіі; Магілёўская, Аршанская, Мсціслаўская і Рагачоўская правінцыі у Магілёўскую праваслаўную епархію2. Праваслаўная царква на далучанай тэрыторыі была нешматлікай: у 1774 г. тут дзейнічала не больш за 50 праваслаўных цэркваў і манастыроў3.
Наступныя змены ў структуры праваслаўнай царквы адбыліся пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай. 13 красавіка 1793 г. быў выдадзены ўказ, згодна з якім на тэрыторыі трох новых губерняў утваралася новая праваслаўная епархія Мінская, Ізяслаўская і Брацлаўская. Духоўная кансісторыя епархіі знаходзілася ў Слуцку. Яе архірэй Віктар (Садкоўскі) атрымаў тытул архіепіскапа Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага і станавіўся незалежным
1 Могнлевская епархня. йсторнко-статнстнческое опнсанне. Могнлев, 1906. Т. 1. С. 335.
2 Архнв Государственного Совета. СПб., 1869. Т. 1, ч. 1. С. 206.
3 Без-Корннловнч М. Нсторнческпе сведення о прнмечательнейшнх местах в Белорусснн. СПб, 1855. С. 279.
ад Кіеўскага мітрапаліта, хаця і заставаўся каад’ютарам Кіеўскай мітраполіі1. У 1793 г. у гэтай епархіі было 329 цэркваў, але нават нягледзячы на гэтую невялікую колькасць храмаў пры вялізнай тэрыторыі, не хапала свяшчэннаі царкоўнаслужыцеляў.
У 1795 г. тэрыторыя Мінскай, Ізяслаўскай і Брацлаўскай епархіі яшчэ значна павялічылася (уключала Міншчыну, Віленшчыну, Гродзеншчыну, Валынь і Падолле). Кацярынай II была створана камісія ў складзе Пецярбургскага і Наўгародскага мітрапаліта Гаўрыіла, канцлера графа А. Безбародкі і генерал-губернатара Т. Туталміна. Камісія распрацавала праект рэарганізацыі структуры гэтай епархіі. 3 яе была вылучана Мінская праваслаўная епархія на чале з Віктарам (Садкоўскім), які атрымаў тытул архіепіскап Мінскі і Валынскі. У 1796 г. было вырашана перанесці кафедру Мінскай праваслаўнай епархіі са Слуцка ў Мінск, рэальны ж пераезд адбыўся толькі ў 1799 г.2
Змены закранулі і Магілёўскую праваслаўную епархію. Указам ад 10 студзеня 1795 г. у яе склад увайшлі цэрквы і манастыры Полацкай губерні, якія да гэтага часу былі ў складзе Пскоўскай праваслаўнай епархіі3. У канцы XVIII ст. на некаторы час тэрыторыя Магілёўскай (Беларускай) праваслаўнай епархіі супадала з тэрыторыяй Беларускай губерні, захоўваючы старую царкоўную структуру. Епархіі падзяляліся на пратапопіі, якія ўзначальваліся духоўнымі праўленнямі. У межах Мінскай губерні было 6 духоўных праўленняў: Слуцкае, Петрыкаўскае, Мазырскае, Тураўскае, Давыд-Гарадоцкае і Пінскае (на тэрыторыі Украіны іх было 8). На чале праўлення стаяў пратапоп, які выбіраўся духавенствам, а епіскап павінен быў толькі зацвердзіць яго кандыдатуру (на практыцы архіепіскап Віктар прызначаў іх сам). Пратапопу было падпарадкавана ўсё духавенства пратапопіі4.
4 жніўня 1799 г. быў прыняты ўказ, якім прадугледжвалася прывядзенне меж праваслаўных епархій у адпаведнасць з адміністрацыйным дзяленнем тэрыторыі. Але з-за пастаянных рэарганізацый губерній ён не быў цалкам выкананы. 16 кастрычніка 1799 г. Мінская праваслаўная епархія стала называцца Мінская і Літоўская. У яе склад акрамя Мінскай губерні ўвайшла і Літоўская, якая не мела на той час ніводнай праваслаўнай прыходскай царквы (толькі ў 1807 г. у павятовых гарадах Віленскай губерні пачалі дзейнічаць праваслаўныя цэрквы). Канчаткова тэрыторыя епархіі сфарміравалася да 1803 г. У яе склад увайшлі тры губерні: Мінская, Віленская і Гродзенская (з 29 паветамі). Да 1815 г. яе царкоўна-адміністрацыйная структура складалася з кансісторыі, 6 духоўных праўленняў, 2 благачынных акруг (Мінскай і Ігуменскай) і 268 прыходскіх цэркваў5.
1 Рункевнч С. Нсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832 гг.) с подробным опнсаннем хода воссоедннення западнорусскнх уннатов с православной церковью в 1794-1796 гг. С. 156-157.
2 Тамсама. С. 234-236.
3 ПСЗРН. Т. 23. № 17289. С. 615.
4 Рункевнч С. йсторчя Мннской архнепнскопнн (1793-1832 гг.) с подробным огшсаннем хода воссоедннення западнорусскнх уннатов с православной церковью в 1794-1796 гг. С. 307.
5 Тамсама. С. 447-448, 529.
У 1833 г. для таго, каб больш паспяхова супрацьстаяць уплыву каталіцтва ў заходніх губернях і аслабіць уніяцкую царкву, была створана новая праваслаўная епархія Полацкая. Узначаліў яе епіскап Смарагд (Крыжаноўскі). Да епархіі былі прылічаны праваслаўныя цэрквы Віцебскай, Віленскай і Зельбургскага павета Курляндскай губерні. У яе склад уваходзілі 76 прыходскіх цэркваў, 6 манастыроў з 36 манахамі, 89 святароў і протаіерэяў, 151 царкоўнаслужыцель1.
Наступная рэарганізацыя праваслаўных епархій адбылася ў 1839 г., пасля далучэння ўніяцкай царквы да праваслаўнай. Замест Літоўскай уніяцкай епархіі была створана новая Літоўская праваслаўная епархія. Указамі Св. Сінода ад 11 і 18 сакавіка 1840 г. цэрквы былой уніяцкай Літоўскай епархіі, якія знаходзіліся ў Кіеўскай, Валынскай і Падольскай губернях, залічваліся да адпаведных праваслаўных епархій.