• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Па ўказе ад 17 красавіка 1840 г. былыя ўніяцкія цэрквы Мінскай губерні ўвайшлі ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі, а яе старажытнаправаслаўныя цэрквы, якія знаходзіліся ў Гродзенскай губерні і Беластоцкай вобласці у Літоўскую. Апошняй былі перададзены і старажытнаправаслаўныя цэрквы Полацкай праваслаўнай епархіі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Віленскай губерні.
    Цэрквы былой Беларускай уніяцкай епархіі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Мінскай губерні, таксама ўвайшлі ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі. Астатнія, што дзейнічалі на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай губерняў, былі падзелены адпаведна паміж Магілёўскай і Полацкай праваслаўнымі епархіямі2.
    У кастрычніку 1840 г. на тэрыторыі Царства Польскага была створана Варшаўская праваслаўная епархія, юрысдыкцыя якой распаўсюджвалася і на Аўгустоўскі павет*, частка якога ўваходзіць у склад тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    Новыя змены ў структуры епархій адбыліся пасля адміністрацыйнай рэформы 1842 г., калі была ўтворана Ковенская губерня і зменены межы іншых губерняў. У склад Літоўскай праваслаўнай епархіі ўваходзілі тэрыторыі трох губерняў Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай (апошняй да 1900 г., калі была ўтворана Гродзенская праваслаўная епархія); Мінскай толькі Мінскай губерні. Да 1845 г. епархіяльнае кіраўніцтва Літоўскай праваслаўнай
    1 Шавельскнй Г. Последнее возсоеднненне с православною церковню уннатов Белорусской епархян (1833-1839 гг.). С. 40, 73, 13 (Прнл.).
    2 Рубннштейн С. Ф. Хронологнческнй указатель указов н правнтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Белорусснн н Малоросснн за 240 лет, с 1652 по 1892. Внльно, 1894.-С. 490.
    * Аўгустоўскі павет быў утвораны ў 1807 г. у складзе Варшаўскага герцагства. 3 1816 па 1837 г. ён уваходзіў у склад Аўгустоўскага ваяводства, з 1837 па 1866 г. Аўгустоўскай,
    з 1866 г. Сувалкскай губерні.
    епархіі знаходзілася ў м. Жыровічы, а затым было пераведзена ў Вільню1. Цэрквы Віцебскай і Магілёўскай губерняў увайшлі адпаведна ў склад Полацкай і Магілёўскай праваслаўных епархій.
    Вынікам канфесійнай палітыкі пасля паўстання 1863-1864 гг. стаў рост колькасці праваслаўных вернікаў. Ён выклікаў неабходнасць будаўніцтва новых цэркваў і, натуральна, адкрыцця новых прыходаў. 3 пачатку 1860-х гадоў у Маскве і Пецярбургу быў арганізаваны збор прыватных падпісак на царкоўнае будаўніцтва ў беларуска-літоўскіх губернях. Сабраныя грашовыя сродкі, а таксама розныя царкоўныя рэчы (абразы, рызы і г. д.), кнігі далі магчымасць аказаць матэрыяльную дапамогу 512 праваслаўным цэрквам. 3 1860 г. пачалося ўзвядзенне школьных будынкаў царкоўных школ Беларусі і Літвы за кошт ахвяраванняў маскоўскіх купцоў2.
    У выніку, калі ў пачатку 1860-х гадоў у Літоўскай, Мінскай, Магілёўскай і Полацкай епархіях налічвалася 2826 цэркваў (прыходскіх і прыпісных), то ў пачатку 1870-х 3039, 1880-х 3211, 1890-х гадоў 3793 царквы. Што тычыцца колькасці прыходаў, то ў 1890 г. іх было: у Магілёўскай епархіі 487 (1 218 200 вернікаў), у Полацкай 324 (760 500), у Мінскай 540 (1 261 600), у Літоўскай 506 (1 160 300 вернікаў). У той жа час у Магілёўскай епархіі ў адным прыходзе ў сярэднім налічвалася 2501 чалавек, Полацкай 2347, Мінскай 2336, Літоўскай 2293 чалавекі3. Значна ўзрасла і колькасць белага духавенства. Самай малалікай заставалася Варшаўская праваслаўная епархія. У 1860 г. яна налічвала ўсяго 3 тыс. вернікаў, з іх на тэрыторыі Аўгустоўскай губерні 162 чалавекі. Але ў далейшым колькасць праваслаўных павялічылася і тут (у значнай ступені за кошт паступовага скасавання ўніяцкіх парафій). У выніку ў 1872 г. у склад Варшаўскай праваслаўнай епархіі ўваходзіў 41 прыход (у тым ліку 1 у г. Сувалкі, 1 у с. Пакроўск Сувалкскай губерні) з агульнай колькасцю 35 539 вернікаў4. Зразумела, што пасля скасавання Холмскай грэка-ўніяцкай епархіі ў сярэдзіне 1870-х гадоў гэтая колькасць значна павялічылася. Перапіс 1897 г. паказаў праваслаўных на тэрыторыі Аўгустоўскага павета як другую колькасную канфесійную групу (пасля рыма-католікаў), што складалі 19 % ад усяго насельніцтва5.
    Палітыка ў адносінах духавенства і яе асаблівасці ў беларуска-літоўскіх губернях. 3 далучэннем тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі духавенства пры ўмове прынясення прысягі на вернасць імператрыцы трапляла пад агульнарасійскае заканадаўства. 16 жніўня 1772 г. у інструкцыі Беларускаму
    1 Нзвеков Н. Д. Нсторнческнй очерк состояння православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889. С. 5-6.
    2 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 31.
    J Отечественная церковь по статнстнческнм данным с 1840-1841 по 1890-1891 гг. С. 26.
    4 Яноўская В., Філатава А. Этнаканфесійная сітуацыя на беларуска-польскім памежжы ў канцы XVIII пачатку XX ст. II Kanai Augustowski і wspolczesna ekoturystyka. Pultusk; Minsk; Grodno, 2008. S. 174.
    5 Налнчное населенне обоего пола no уездам u городам, с указаннем преобладаюіцнх веронсповеданнй н главнейшнх сословнй. СПб., 1905. Вып. 5. С. 43.
    генерал-губернатару графу 3. Чарнышову было сказана, што «духовенство высшее н ннзшее всех разных нсповеданнй, долженствует подать собою, якн пастырн духовные, первый в учнненнн прнсягн прнмер»1. Урадавая палітыка ўлічвала своеасаблівасць краю: нешматлікасць праваслаўнай канфесіі, што мела пануючае становішча ў імперыі, і неабходнасць у сувязі з гэтым прыняцця мер па замацаванні пазіцый яе духавенства. У разлік прымаўся і даволі значны ўплыў каталіцкага духавенства ў розных галінах грамадскага жыцця, а таксама складаныя адносіны паміж духавенствам розных канфесій.
    Духоўнае саслоўе ў Расійскай імперыі фарміравалася з прыходскага духавенства і яго нашчадкаў, для якіх была абмежавана магчымасць асабістага выбару прафесіі. Уступіць у гэтае саслоўе або выйсці з яго было даволі складана, бо гэтыя пытанні вырашаліся на дзяржаўным узроўні. Духавенства прыкладала намаганні да падрыхтоўкі сваіх сыноў у якасці сваіх пераемнікаў, каб потым, пры добрых узаемаадносінах са сваім прыходам, дабіцца згоды на яго абранне. Епархіяльныя архірэі, каб зберагчы сацыяльную раўнавагу ўнутры духоўнага саслоўя, падтрымлівалі шлюбы кандыдатаў на вакантныя пасады з дочкамі духоўных асоб2.
    Праваслаўнае духавенства падзялялася на белае і чорнае (манаскае), а таксама на вышэйшае, прыходскае і царкоўнаслужыцеляў. У XVIII ст. адносіны паміж іерархіяй і прыходскім духавенствам аказваліся ва ўсё большай залежнасці ад дзяржаўнага заканадаўства. Сельскае духавенства знаходзілася ў падпарадкаванні дзяржавы, епархіяльнага архірэя і памешчыка. Улада апошняга была для яго самай бліжэйшай і адчувальнай.
    Пазіцыя ўрада ў адносінах да духавенства пачала мяняцца пры Кацярыне II. Свецкія суды атрымалі загад не ўмешвацца ў духоўныя справы. 3 1791 г. у епархіі, па загадзе Сената, пачалі прызначацца пастаянныя дэпутаты, якія аказвалі дапамогу духавенству ў свецкіх судах. Павел I указам ад 6 снежня 1796 г. спрабаваў падняць годнасць духавенства як саслоўя. Менавіта пры ім былі адменены цялесныя пакаранні не толькі ў адносінах да дваранства і купецтва, але і асоб духоўнага звання. Замест гэтага ўводзіліся такія меры, як пазбаўленне сану і пажыццёвая ссылка на катаржныя работы. У 1797 г. Павел I вызваліў духоўнае саслоўе ад паліцэйскіх збораў. Але ў 1800 г. былі адноўлены цялесныя пакаранні для дваран, купецтва і пазбаўленых сану свяшчэннаслужыцеляў. Праўда, праз невялікі адрэзак часу ўказам Аляксандра I (22 мая 1801 г.) цялесныя пакаранні ў адносінах да свяшчэннаслужыцеляў зноў былі адменены. У 1808 г. гэтае правіла распаўсюджвалася і на іх жонак, а ў 1811 г. на манахаў, якія не мелі святарскага сану. Па ўказе 1818 г. духавенства падлягала кампетэнцыі свецкага суда толькі на дзяржаўным узроўні. 1821 год прынёс духавенству канчатковае вызваленне ад ваеннага пастою і паліцэйскіх збораў, за выключэннем збораў на будаўніцтва мастоў і асвятленне вуліц.
    1 Рубянштейн С. Ф. Хронологяческнй указатель указов н правятельственных распоряженнй по губерняях Западной Россяя, Белоруссян н Малороссяя за 240 лет, с 1652 по 1892. С. 106.
    2 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. — С. 327.
    Кадыфікацыя законаў пры Мікалаі 1 удакладніла правы і абавязкі духавенства. Звод законаў 1832 г. забяспечыў беламу духавенству наступныя асноўныя правы: вызваленне ад падушнага падатку, ад воінскай службы, ад цялесных пакаранняў; права набыцця зямлі ў гарадах і вёсках; права, у выпадку прыналежнасці да дваранскага саслоўя, набываць заселеныя землі (да 1861 г.); вызваленне ад ваеннага пастою1. Закрытасць духавенства падтрымлівалася спадчынным парадкам замяшчэння прыходскіх пасад. Калі колькасць гэтага саслоўя ўзрастала, то ўрад ішоў на такія меры, як аб’яўленне рэкруцкага набору (апошні быў праведзены ў 1831 г.).
    Скасаванне ўніяцкай царквы і перавод уніятаў у праваслаўе значна павялічыла колькасць праваслаўнага духавенства ў краі. Але як для вернікаў, так і для духавенства працэс гэты быў даволі складаным і доўгім. У выніку, у губернях Гродзенскай, Віленскай, часткова Мінскай і Віцебскай склалася даволі спецыфічная форма праваслаўя, якое рэзка адрознівалася ад праваслаўя ў цэнтральных губернях Расійскай імперыі. Перш за ўсё гэта праяўлялася ў маральным стане самога духавенства. Стаўшы раптам праваслаўным, яно яшчэ доўгі час па перакананнях і захаванні традыцый унутрыцаркоўнай службы заставалася ўніяцкім, што выклікала недавер да яго з боку вышэйшага духавенства праваслаўнай царквы імперыі. Прычым недавер выклікала не толькі прыходскае духавенства і веруючыя, але і кіраўніцтва Літоўскай, Мінскай і Полацкай праваслаўных епархій, у склад якога ўваходзілі былыя ўніяцкія біскупы Іосіф Сямашка, Васіль Лужынскі, Антоній Зубко, Міхаіл Галубовіч. Магілёўскі праваслаўны архіепіскап Анатоль (Мартыноўскі) пісаў у красавіку 1844 г. архіепіскапу Смарагду (які быў у той час архірэем у Астрахані), што Міхаіл Галубовіч «в самой Сергневой лавре н в Москве открыто требовал на посты молока н мяса»2. Прафесар П. Казанскі, спасылаючыся на словы выкладчыка Мінскай праваслаўнай семінарыі, пісаў, што Мінскі праваслаўны архіепіскап Міхаіл Галубовіч патрабаваў ад вучняў семінарыі ведання польскай мовы і не высвячаў у святары тых, хто яе не ведаў. 1 сам прызнаваўся, што «по-славянскн не умеет чнтать н постоянно ошнбается». Праваслаўным таксама не падабалася і тое, што ў архіепіскапа Міхаіла ў пакоях не было абразоў.