• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У замацаванні пазіцый праваслаўнай царквы цэнзура адыгрывала важную ролю. Тут неабходна вылучыць два аспекты. Першы узаемаўплыў, узаемаадносіны духоўнай і свецкай цэнзуры і ў канчатковым выніку вызначэнне значнасці кожнай. Для гэтага прааналізуем сцісла цэнзурныя статуты. Паводле статута духоўнай цэнзуры 1828 г. на яе разгляд павінны былі прад’яўляцца багаслоўска-дагматычныя і царкоўна-гістарычныя сачыненні. Акрамя гэтага духоўную цэнзуру праходзілі і свецкія творы, калі ў іх сустракаліся месцы выключна духоўнага зместу, або тыя, якія дакраналіся дагматаў веры і царкоўнай гісторыі. Але галоўнае, што абодва статуты павінны былі абараняць інтэрасы ўлады і мелі сваёй мэтай распаўсюджванне «нстннного про7—	0
    свешення, оазнруюіцегося на преданностн вере н престолу» .
    Як бачым, перад цэнзурнымі органамі была пастаўленая адна мэта, прычым адданасць веры знаходзілася на першым месцы. Што і прыводзіла ў выніку да таго, што духоўная цэнзура спрабавала неабмежавана распаўсюдзіць свой уплыў. У фондах Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва захавалася мноства дакументаў, у якіх абураная грамадскасць адзначала, што духоўная цэнзура мае на практыцы надзвычай шырокія правы3. Па-першае, пад яе наглядам знаходзіліся ўсе духоўныя сачыненні і пераклады. Па-другое, паводле арт. 39, свецкая цэнзура павінна была накіроўваць у духоўную ўсе творы, нават калі ў яе ўзнікалі сумненні адносна некаторых іх частак. Тое ж тычылася і асобных артыкулаў перыядычнага друку. Калі ж улічыць, што ў XIX ст. рэдка які твор не закранаў рэлігійных аспектаў, то гэта прыводзіла да таго, што духоўная цэнзура практычна магла забараніць любы з іх, залічыўшы ў шкодныя. У сваю чаргу, і статут свецкай цэнзуры абавязваў забараняць да выдання свецкія кнігі, калі ў іх мелася штосьці такое, што магло прывесці да падрыву
    1 Котовнч A. Н. Духовная цензура в Росснн (1799-1855 гг.). С. ХШ.
    2 Устав о цензуре, данный Правнтельствуюіцему Сенату 22 апреля 1828 г. СПб., 1828. С. 1.
    3 РДГА. Ф. 797. Воп. 87. Спр. 205.
    вучэння праваслаўнай царквы, яе абрадаў, ці наогул ісцін і дагматаў хрысціянскай веры, а таксама забараняць думкі, што вялі да бязбожнасці, матэрыялізму і г. д.1
    Новы Статут аб цэнзуры і друку (1890 г.), што ўяўляў сабой сінтэз усіх тых указаў і пастаноў, якія выдаваліся на працягу XIX ст. статут 1828 г., Часовыя правілы аб друку ад 6 красавіка 1862 г., Часовыя правілы па цэнзуры ад 12 мая 1862 г. і інш., пацвердзіў шырокія правы духоўнай цэнзуры. У канцы 80-х гадоў XIX пачатку XX ст., дзякуючы высілкам духоўнай цэнзуры, былі забаронены шматлікія літаратурныя творы. Паводле спісаў выданняў, якія былі забаронены да друку ў 1896-1899 гг., 13,3 % з іх па рэлігійных матывах2.
    Другі аспект датычыць пытання падпарадкавання цэнзурных органаў і іх месца ў дзяржаўным апараце імперыі. Фармальна цэнзура свецкая і духоўная падпарадкоўваліся розным структурным органам дзяржаўнага апарату. Фактычна ж інфармацыя сыходзілася ў адной кропцы. Паводле статута 1828 г., нагляд за свецкім друкам даручаўся Галоўнаму ўпраўленню па цэнзуры пры Міністэрстве народнай асветы, якому падпарадкоўваліся мясцовыя цэнзурныя камітэты. На практыцы цэнзуру ажыццяўляла Трэцяе аддзяленне, бо цэнзары былі абавязаныя паведамляць туды аб «вольнадумных сачыненнях» і іх аўтарах. У другой палове XIX ст., у выніку рэформ, значна ўзрасло значэнне Міністэрства ўнутраных спраў. Пры гэтым адміністрацыйна-гаспадарчыя функцыі міністэрства адцясняліся адміністрацыйна-паліцэйскімі задачамі3. Асноўную ролю ў міністэрстве сталі адыгрываць такія ўстановы, як дэпартаменты паліцыі і агульных спраў, галоўныя ўпраўленні па справах друку і турэмнае. Галоўнае ўпраўленне па справах друку ажыццяўляла агульнае кіраўніцтвы цэнзурай і нагляд за друкарнямі, кніжным гандлем і бібліятэкамі.
    Што датычыла духоўнай цэнзуры, то яна заўсёды знаходзілася ў падпарадкаванні Св. Сінода. Але і ў дадзеным выпадку прадстаўнікі духоўнай цэнзуры павінны былі пастаўляць звесткі ў адпаведныя органы. Як, зрэшты, і ўсё духавенства традыцыйна супрацоўнічала з органамі ўнутраных спраў. Прычым дадзеная «традыцыя» мела пад сабой заканадаўчую аснову. Духоўны рэгламент, уведзены ў Расіі ў 1721 г., падрабязна рэгламентаваў дзейнасць прыходскога і манастырскага духавенства. Святарам належала даваць прысягу, у якой яны абяцалі па магчымасці перасцерагаць і абараняць правы і прэрагатывы, прыналежныя расійскаму імператару. Акрамя гэтага агульнага абавязку прыходскія святары давалі клятву: адразу ж паведамяць уладам любыя звесткі аб замахах на інтарэсы імператара або яго дзяржавы, нават калі гэтыя звесткі былі атрыманыя на споведзі4. Пасля выдання Духоўнага рэгламенту
    1 Фёдоров В. А. Русская православная церковь н государство. Сннодальный перяод. 17001917. -М, 2003.-С. 127.
    2Русское православне: вехн нсторнн. С. 495.
    3 Ерошкнн Н. П. Нсторня государственных учрежденнй дореволюцнонной Росснн. М., 1983.-С. 207.
    4Пайпс Р. Россня прн старом режнме. М., 1993. С. 317.
    расійскія святары рэгулярна супрацоўнічалі з паліцыяй. У XIX ст. лічылася, што даносы на палітычных «ннокомыслов» уваходзяць у лік стандартных абавязкаў святара1.
    Ва ўмовах рэвалюцыі 1905 г. і ў далейшы перыяд дзейнасць цэнзурных органаў відазмянілася. У лістападзе 1905 г. былі выдадзены Часовыя правілы аб перыядычных выданнях, якія адмянялі папярэднюю цэнзуру, у тым ліку і духоўную. Затое Галоўнае ўпраўленне па справах друку ўзмацніла сваю дзейнасць. Пры ім было створана Асведамляльнае бюро (1906 г.), якое павінна было займацца аглядамі друку. Гэтыя агляды служылі падставай для ганенняў і забарон. На месцах цэнзурныя камітэты былі пераўтвораны ў камітэты па справах друку, якія аднак захоўвалі старую арганізацыю. Захоўваліся і старыя падыходы да працы. Прадэманструем гэта на прыкладзе дзейнасці Часовага камітэта па справах друку ў Вільні, які займаўся цэнзурнымі справамі на беларускіх землях. Рашэннямі гэтага камітэта даволі часта забараняўся выхад або ізымаліся нумары мясцовага перыядычнага друку. Вось якімі надуманымі маглі быць прычыны накладзеных спагнанняў. У сакавіку 1911 г. быў знішчаны 55-ы нумар перыядычнага выдання «Kurjer Wilenski». Падставай стала перадавіца пад назвай «Гнбель бога». I хаця гаворка ішла пра «бога рускага нацыяналізму» П. Сталыпіна і яго меркаванай адстаўцы, адной назвы хапіла, каб знішчыць увесь нумар. I толькі дзякуючы захаванню архіўнай справы аб вынясенні такога рашэння ёсць магчымасць пазнаёміцца з гэтым нумарам2.
    Такім чынам, відавочна, што, паводле заканадаўчых дакументаў, перад духоўнай і свецкай цэнзурай ставілася адзіная мэта абарона праваслаўя і самадзяржаўя і для выканання дадзенай мэты яны павінны былі дзейнічаць узгоднена. Што і адбывалася на практыцы.
    Новыя задачы праваслаўных брацтваў. Да часу далучэння тэрыторыі Украіны, Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі з брацтваў, якія мелі важнае значэнне пры абароне правоў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, дайшлі толькі Бельскае, Магілёўскае і Віленскае. Астатнія перайшлі да ўніяцкай царквы. Разам з тым у XVIII-XIX стст. працягвалі існаванне і нават зноў адчыняліся больш дробныя брацтвы ў мястэчках і сёлах Украіны і Беларусі3.
    Брацтвы былі звычайнай з’явай для Рэчы Паспалітай, але, як пісаў Ф. Жудро, пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі і «с утвержденнем в ней склада в духе велнкорусской жнзнн, братскне порядкн должны былн постепенно уннчтожаться, т. к. ндея братств была незнакома русской церквн»4. Гэтым і можна патлумачыць, што нягледзячы на пануючае становішча праваслаўнай царквы ў Расійскай імперыі, брацтвы беларуска-літоўскіх
    1 Пайпс Р. Россня прн старом режнме. С. 318.
    2 ДГАЛ. Ф. 601. Bon. 1. Спр. 215. Арк. 39.
    3 Харламповнч К. A. А. Папков. Братства. Очерк нсторян западнорусскнх братств. Св.-Тронцкая Сергнева лавра, 1900//Православный собеседннк, октябрь 19ОО.-Казань. 1900.-C.464.
    4 Жудро Ф. Нсторня Могнлевского Богоявленского братства. Могнлев на Днепре, 1890. С. 68.
    зямель апынуліся ў даволі цяжкім становішчы. Так, у Пінску, пасля далучэння да Расіі, застаўся толькі адзіны праваслаўны манастыр, які быў і прыходскай царквой. Брацтва, якое было пры манастыры, скардзілася Мінскай духоўнай кансісторыі, што манахам няма за што жыць1.
    Магілёўскі праваслаўны епіскап Афанасій (Вальхоўскі) быў праціўнікам брацтваў, лічыў іх непатрэбнымі. Акрамя таго, у братчыках ён бачыў незаконных сапернікаў духавенства. 4 студзеня 1796 г. епіскап Афанасій напісаў оберпракурору Св. Сінода графу А. Мусіну-Пушкіну, што ў Магілёўскім брацкім манастыры ўсімі прыбыткамі «заведывают старосты церковные н братчнкн, не допуская к тому монастырскнх настоятелей»2. Ён лічыў, што ва ўмовах, калі няма ганенняў на праваслаўную царкву, неабходна дзейнічаць, кіруючыся высачайшымі указамі, «в снлу конх церквн с нменнем нх должны быть в веденнн прн монастырях настоятелей монастырскнх» .
    Складаныя адносіны паміж брацтвамі і царкоўнымі ўладамі прывялі да таго, што ў 1797 г. па прадстаўленні Магілёўскага праваслаўнага епіскапа Афанасія (Вальхоўскага) быў зачынены Магілёўскі дзявочы брацкі манастыр, нягледзячы на тое, што грамадскасць хадайнічала перад Св. Сінодам, каб манастыр пакінулі. У 1828 г. па прадстаўленні Магілёўскага епіскапа Паўла (Морава) звычайным манастыром стаў і Магілёўскі брацкі мужчынскі манастыр. У гэтым выпадку грамадскасць нават ужо і не скардзілася4.
    У 60-я гады XIX ст. з’яўляецца ідэя адраджэння на беларускіх землях праваслаўных брацтваў. На першы погляд здавалася, што ідэя гэтая не мае пад сабой аб’ектыўнай асновы і наогул непатрэбная. Бо занадта ўжо рознымі былі палітычныя абставіны і тыя ўмовы, у якіх знаходзілася праваслаўная царква на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVI-XVII ст. і ў другой палове XIX ст. Само з’яўленне і існаванне праваслаўных брацтваў у Беларусі і Украіне ў XVI XVII стст. заўсёды звязвалася з неабходнасцю «затнты православного русского дела от польско-католнцкого прнтеснення»5. Што ж тычылася другой паловы XIX ст., то беларускія землі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі, дзяржавы, дзе праваслаўная царква займала пануючае месца сярод іншых канфесій, што і было замацавана як у заканадаўчым плане, так і ў іншых кірунках дзейнасці ўрада. Але падзеі 1830-х, а потым і 1860-х гадоў яскрава прадэманстравалі, што ідэйны ўплыў каталіцтва на беларускіх землях заставаўся ўсё яшчэ даволі моцным. Працягвала жыць у нейкай ступені ў свядомасці беларускага народа і ўніяцкая ідэя. Калі да гэтых абставін дадаць і тое, што ў сілу гістарычных варункаў склалася так, што