• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У 1797 г. стала відавочнай дарэмнасць затрачаных высілкаў на аправаслаўліванне сялян у гэтым кутку Беларусі. Як пісаў Магілёўскі праваслаўны епіскап у Св. Сінод, ранейшыя «старательства здесь доселе былй безуспешны й почтй ттетны». «Нноверцы» не даюць асвяціць уніяцкія цэрквы, прыхаджане якіх у 1795-1796 гг. былі цалкам або часткова далучаны «йз унйй в благочестйе». Уніяцкія святары «возмушают» «прйсоедйннвшйхся уже прчхожан» і нават «соврашают <„.> многйх пакч в унню». А мясцовае чыноўніцтва «чйнйт» ім у тым «послабленйе» і не імкнецца дапамагчы праваслаўным місіянерам4.
    У выніку звыш 400 прыхаджан Лаўдэраўскай Петрапаўлаўскай царквы, якія ў 1795 г. далучыліся да праваслаўя, а ў 1797 г. перасталі хадзіць у праваслаўную царкву і пускаць у свае хаты праваслаўных святароў для выканання духоўных патрэб. Такая сітуацыя адмыслова ўплывала і на новаправаслаўных суседніх прыходаў5.
    Уніяцкіх святароў аддавалі пад суд «за чннймое ймй препятствйе во становленнй Православйя», за «соврашенйе в унйю», а сялян «за дерзость й преступленне». Святароў прыводзілі да пакоры таксама высылкай з прыхода разам з сем’ямі. На сялян уздзейнічалі праз землеўладальнікаў, якім гразілі, што ў выпадку іх непакоры, адказваць будуць самі. Але гэтыя пагрозы дзейнічалі слаба.
    Класічным сюжэтам, які адлюстроўваў тагачасныя падзеі, лічыцца ў гістарыяграфіі інцыдэнт, што здарыўся ў 1797 г. у м. Любавічы Магілёўскай
    1 РДГА. Ф. 823. Воп. 2. Спр. 2934. Арк. 1-5.
    2 Тамсама. Ф. 796. Воп. 79. Спр. 628. Арк. 36.
    3 Тамсама. Воп. 78. Спр. 614. Арк. 2.
    4 Тамсама. Арк. 1, 11-12.
    5 Тамсама. Арк. 2 адв. 3.
    губерні. 3 «уз’яднаўчай» місіяй, падмацаванай вайсковай камандай і зброяй, сюды з’явіўся Магілёўскі губернатар Г. Чарамісінаў. Па загадзе губернатара ўніяцкія цэрквы Успенскую базыльянскую і Мікольскую прыходскую перавялі ў праваслаўе. Але прыхаджане, «йз которых <.. .> 28 человек от пяты ног до самой головы суковатымй й толстымй палкамн так секлй, что у йных й внутренностч былч вйдны, почтй все остэлйсь прн йх й предков вере унйй». У вёсцы на трохтыднёвы пастой пакінулі вайсковую каманду. Яе гаспадаранне абярнулася збядненнем мяшчан, «но й тогда в прйсоедйненйй йх сердца былй непреклонные». Каб пазбавіць жыхароў мястэчка падтрымкі базыльянскіх манахаў і прыходскіх святароў, іх адтуль выдалілі. Тады ў мястэчку пачаўся збор подпісаў (даверанасцей кожнага з прасіцеляў) падацелю іх калектыўнай просьбы ў вышэйшую інстанцыю (якім меркаваўся князь Любамірскі або іншы аўтарытэтны і ўплывовы чалавек) з просьбай хадайнічаць аб «вяртанні уніі» ў Любавічы1. Урэшце ў кастрычніку 1800 г. (па іншых звестках, у 1797 г.) уніяты м. Любавічы ўсё ж былі далучаны да праваслаўя. Праваслаўны святар Тамашэўскі, які шмат папрацаваў над гэтым, атрымаў ад Паўла I узнагароду ордэн св. Іаана Іерусалімскага2.
    Несціхаючыя канфліктныя сітуацыі, што ўспыхвалі то ў адным, то ў іншым месцы спарадзілі імператарскі ўказ ад 16 сакавіка 1798 г., які патрабаваў «нужных мер к пресеченйю всякйх злоупотребленйй, пронсходяіцйх от унйтов к разврату жвтелей, обратчвшчхся уже йз Унйй в благочестве, <...> а в рассужденйй самых сйх жвтелей ко удержанню йх в благочестйй»3. Тым не менш канфліктная сітуацыя разрасталася. Сціхаючы ў адным месцы, веравызнаўчы разлад успыхваў у другіх. У в. Мікуліна пасля таго, як частка сялян прыняла праваслаўе, пачаліся крайнія абурэнні і неспакой, нават з вяртаннем некаторых ва ўніяцтва. У Мікуліна накіраваліся духоўныя і грамадзянскія чыноўнікі. Пад іх уздзеяннем 30 лістапада 1801 г. «дабраахвотна» перайшлі ў праваслаўе 145 сялянскіх сем’яў4.
    Характэрным сюжэтам дэўнізацыі Беларусі былі хваляванні ў маёнтку Дзісна Полацкага павета Беларускай губерні ў чэрвені-ліпені 1799 г. Калі ў Дзісну прыбыла з Полацка камісія для пераводу ў праваслаўе, узмоцненая воінскай камандай у 12 салдат, «крестьяне <...>, кой былй на дворе для работ, вдруг бросясь co двора, умножаясь толпою человек до ста с дубьем, <. ..> стереглн церковь. Назавтра, когда йм прн церквй прочйтан был указ Св. Сйнода <.. .> оне, не оказав малейшего повйновенйя й не допустя к церквй, дерзнулн с пономарем Зеленкевйчем н церковным старостою Максчмом Вороновнчем прнйтй на двор в вчде разбойнйческом, требовалй выдачй протонерея, дабы умертвнть, ломалй в покоях дверй, выбйвалй окны. Комнссар с командою потерпелй побон». Протаіерэй выратаваўся ўцёкамі, чыноўнікі ні з чым вярнуліся
    1 РДГА. Ф. 1374. Bon. 1. Спр. 43. Арк. 1, 6.
    Горючко П. С. Нз нсторнн возсоеднненпя уннатов в Белорусснн 1795-1805 годов. С. 54.
    3 РДГА. Ф. 796. Воп. 78. Спр. 614. Арк. 5-6 адв., 11-13.
    4 Тамсама. Ф. 1374. Воп. 3. Спр. 2447. Арк. 1-12.
    ў Полацк, апраўдваючыся, «что взять церковь, усмнрнть буйство крестьян без болылой команды й без некоторой строгостй нет возможностй». На месца здарэння выехаў сам Беларускі губернатар П. Севярын. Царкву ён загадаў запячатаць. Данясенне аб інцыдэнце было адпраўлена ў Пецярбург. Павел I азнаёміўся з данясеннем, у якім адзначалася, што сяляне мястэчка Дзісна «препятствуют в обрашенйй в благочестне находяіцейся там унйтской церквн». Манаршая воля ў адрас Беларускага губернатара была наступнай: «Дабы к прйведенйю крестьян в повйновенйе, когда мнрные внушенйя того зделать не могут, потребовал помошй от блйжайшей войнской команды; вйновных, здав под караул, предал бы суду по всей строгостй законов, <.. .> а между тем церковь освятйть»1.
    Для выканання імператарскага ўказа ў Дзісну быў накіраваны маёр Сяліверстаў разам з губернскім чыноўнікам і ротай салдат. Натоўп сялян з дубінамі зноў акружыў царкву. Для іх уціхамірвання ў ход была пушчана «команда». 11 чалавек арыштавалі. «Прочне удалйлчсь на некоторое разстоянйе в поле. Собралчсь более с дубйнамч й до самого вечера от местечка не отступалм. А разошлйсь по наступленйю ночй й на другой день уже не показывалнсь. Посему сего ччсла церковь й освяіцена»2. Святароў і сялян, якія пабуджалі вяскоўцаў да супраціву, аддалі пад суд. Святара пакаралі царкоўнай эпітыміяй, утрыманнем пад вартай, высылкай у Віцебск; іншых бізунамі. «В местечке Дйсна все смчрно й благополучно», адрапартавалі пасля гэтага ў Пецярбург3.
    Чвэрць стагоддзя адстойвалі сваю царкву, у 1795 г. прызначаную Св. Сінодам для перадачы ў праваслаўнае ведамства, сяляне в. Свяцілавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, хоць частка іх і згадзілася змяніць веру4. 23 лютага 1800 г. праваслаўную камісію яны сустрэлі з дубінамі, злосна лаялі місіянераў, гналі іх прэч ад царквы. Забілі ў званы. На іх кліч збеглася і захвалявалася ўся ваколіца. Камісія аказалася ў акружэнні натоўпу раз’юшаных мужчын і жанчын са зброяй. Сялян падтрымала ваколічная шляхта. Дарэмна намагаліся чыноўнікі ўгаварыць іх, пагражалі карай за іх непаслухмянства і абурэнне. Місіянераў разам з земскім камісарам з ганьбай выштурхалі за ваколіцу5. У 1816 г. місіянеры зноў прыбылі ў вёску разам з паліцыяй. Але сяляне, пры ўсіх з боку земскай паліцыі настойлівых і строгіх загадах, зноў не дапусцілі да выканання ўказа Св. Сінода6. У 1822 г. місіянерам і паліцыі свяцілавіцкія ўніяты заявілі, што самі фундавалі царкву, пабудавалі яе ў памяць продкаў і намераны пры ёй памерці, але ў іншую веру не аддадуць. У 1825 г. са «Свяцілавіцкай справай» знаёміўся новы імператар Аляксандр I.
    1 РДГА. Ф. 1374. Воп. 2. Спр. 1695. Арк. 25.
    2 Тамса.ма. Арк. 14 адв.
    3 Тамсама. Арк. 22 адв., 26.
    4 Тамсама. Ф. 796. Воп. 84. Спр. 204. Арк. 140.
    5 Тамсама. Арк. 67-68.
    6 Тамсама. Арк. 116.
    Уніятаў часова пакінулі ў спакоі, прыпісаўшы тых, хто прыняў праваслаўе, да суседняга прыхода1.
    Масавае вяртанне ўніятаў у сваю веру ставіла пад пагрозу зрыву ўсю праваслаўную справу на ўсходзе Беларусі. Сваім указам ад 10 лютага 1800 г. аб непамнажэнні ўніяцкіх цэркваў і папоў Св. Сінод намагаўся стрымаць гэты працэс2. Але спыніць працэс рэўнізацыі аказалася тады не пад сілу ні праваслаўнаму епіскапату, ні Св. Сіноду, ні Сенату. «Уннаты по Белорусской губерннн усялнваются, непакоіліся яны, н успевают снова создавать церквн в такнх местах, где совсем не нужны (дзе ўніяты пераведзены ў праваслаўе. аўтў <.. .> чтобы такнм образом <...> наводнть нскушенне»3.
    Выступленні ўніятаў супраць далучэння да праваслаўя ў 1830-я гады. Яшчэ ў 1795 г. Пячарская ўніяцкая царква Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні была пераведзена ў праваслаўе. Але па прашэсці гадоў прыхаджане пачалі ўхіляцца ад новай веры. 3 1831 г. узяліся за сялян, жыхароў в. Цехановічы. Іх угаворвалі місіянеры, настаўляў на розум памешчык; выклікалі ў Магілёў, дзе іх ушчуваў сам уладыка. Але поспеху не мелі. У 1832 г. за справу ўзяліся Клімавіцкі павятовы суд, Магілёўская крымінальная палата, губернскае праўленне і больш высокія інстанцыі ў Пецярбургу: грэка-ўніяцкая і рымска-каталіцкая калегіі, Св. Сінод, Сенат, Міністэрства ўнутраных спраў. Пачалі шукаць, хто стаіць за гэтымі адмаўленцамі. Заключылі: яны навучаны ўніяцкім святаром Падабедам. Праўда, святар да гэтага часу ўжо памёр, а сяляне заставаліся непахіснымі. Урэшце Сенат вырашыў паставіць на гэтай справе кропку: у выпадку адмаўлення, абвяшчаў сенацкі ўказ, паступіць з імі згодна з артыкулам Зводу законаў аб злачынствах супраць веры4.
    Адбываліся падобныя выпадкі і ў Мінскай губерйі. Так, сяляне в. Азарычы Пінскага павета Мінскай губерні, запісаныя ў праваслаўную веру (відаць, у 1795 г.), зноў «совратнлнсь в унню». Гледзячы на іх, унію кідаць не жадалі і вернікі суседніх прыходаў: Паршэвіцкага, Лагішынскага і Выганошскага5. Св. Сінод убачыў прычыну такой сітуацыі ва ўніяцкіх святарах, што засталіся без прыходаў, якія быццам бы «соврашают крестьян <...>, чрез что пронсходнт между ннмн неудовольствне н самому начальству затрудненне». Мясцовыя ўлады, духоўныя і свецкія, неаднойчы намагаліся змяніць стан рэчаў у Азарычах. Яшчэ ў 1826 г. 28 сялян «за совраіценне» назад у унію былі аддадзены пад суд, але прысуду яны не падпарадкаваліся. Таму ў 1833 г. за іх узяліся зноў. Трынаццаць чалавек пакаралі бізунамі па 25 удараў, васьмярых з-за іх старасці не білі, але вытрымалі тры тыдні ў астрозе. Пасля пакаранняў 17 чалавек згадзіліся стаць праваслаўнымі, двое «осталнсь упорнымн». Іх, «яко вредных в обіцестве н могуіцнх упорством свонм поселнть в другнх