Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Цыт. па: Фірыновіч А. На стыку веры і палітыкі: касцёльныя дэмаршы 1861-1862 гг. у Расійскай і.мперыі // Історія релігіТ в Украіні. Кн. 1. С. 382.
2 Laniec S. Partyzanci kresow polnocno-wschodnich w powstaniu styczniowym (ziemie bialoruskie). S. 71.
3 Революцнонный подьем в Лнтве п Белорусснн в 1861-1862 гг. С. XIV.
4 йз воспомннаннй Ф. Рожанского // К. Калнновскнй: йз печатного н рукопнсного наследня. -Мннск, 1988.-С. 159.
ролю ў падрыхтоўцы і самім паўстанні аднаго з іх Гінтаўт-Дзевалтоўскага не прынеслі плёну, нават пасля азнаямлення з агентурнай справай МУС1. Сумненні ўзнікаюць і ў сувязі з тым, што пазней ён змог атрымаць высокія пасады: суфраган Плоцкай і Варшаўскай епархій, архіепіскап Магілёўскі, і адначасова мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх Расійскай імперыі цэркваў, старшыня духоўнай рымска-каталіцкай калегіі Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў у Санкт-Пецярбургу і адміністратар рымска-каталіцкіх цэркваў і манастыроў былой Мінскай епархіі. I пры гэтым трэба ўлічваць актыўную пазіцыю Дзевалтоўскага ў пасляпаўстанцкі перыяд — як праціўніка ўвядзення рускай мовы ў касцёл (казанні і дадатковае набажэнства). У той жа час, напрыклад, ксёндз Дубовік, які за прыналежнасць да тайнага саюза «Царство Баублнса», што існаваў у Санкт-Пецярбургскай рымска-каталіцкай акадэміі, з 1863 г. знаходзіўся пад «строгнм» наглядам паліцыі і нават праз пяць гадоў пасля паўстання заставаўся вікарным Мінскага касцёла бенедзікцінак, не маючы права прамаўляць казанні2.
Няма падстаў і для катэгарычнай ацэнкі паводзін вышэйшага рымска-каталіцкага духавенства, як памагатых царскіх улад у падаўленні рэвалюцыйнага руху ў беларуска-літоўскіх епархіях. У тым ліку і Віленскага епіскапа Адама-Станіслава Красінскага. За падтрымку рымска-каталіцкім духавенствам паўстання Красінскі «волею нмператора» перастаў быць епіскапам і быў высланы ў Вятку без права вяртання ў Вільню. Па даных Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў, у Віленскай епархіі 17 ксяндзоў прынялі актыўны ўдзел у паўстанні (у паўстанцкіх атрадах), 71 мелі непасрэднае да яго дачыненне. Наколькі гэта дакладная лічба, цяжка сказаць, бо толькі зборнік дакументаў «Повстанческое двнженне в Гродненской губерннн 1863— 1864 гг.» дае больш за 10 згадак удзелу ксяндзоў у паўстанцкіх атрадах3.
Што датычылася пазіцыі самога епіскапа Красінскага, то ён, як сведчаць архіўныя дакументы, пераконваў генерал-губернатараў не звяртаць увагі на дэманстрацыі, спяванне рэвалюцыйных гімнаў, нашэнне жалобнага адзення як напярэдадні, так і падчас паўстання. Пасля высылкі Красінскі больш ніколі не вярнуўся ў Вільню. Але да 1883 г. працягваў лічыцца уладай Папы Віленскім епіскапам4. Таму з адозвай выступаў не епіскап Віленскі, а заступіўшы на яго месца прэлат-прэпазіт Іосіф Баўкевіч5.
Прыкладам следавання пануючай канцэпцыі ў дачыненні да пазіцыі ў паўстанні вышэйшага каталіцкага кліра прывядзём таксама прэзентацыю адозвы Цяльшэўскага епіскапа Мацея Казіміра Валанчэўскага ў зборніку дакументаў,
। РДГА. Ф. 821. Воп. 3. Спр. 953, 954 (агентурная справа МУС), 955 (о служебной деятельностн в 1879-1887 гг.).
2 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1921. Арк. 5 адв.
3 Гл.: Повстанческое двнженне в Гродненской губерннн 1863-1864 гг. Брест, 2006. С. 32, 39, 46, 50, 75, 81, 85, 94, 108, 118, 128.
4 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 201. Арк. 3-4 адв.
5 Тамсама. Арк. 3; ДГАЛ. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 331. Арк. 7.
што быў выдадзены ў 1940 г. Кожнаму дакументу ў зборніку папярэджвала канцэптуальная «застаўка», якая не пакідала ніякіх сумненняў у тым, з якой мэтай той ці іншы дакумент тут быў змешчаны. Што датычылася дадзенага дакумента, ён быў змешчаны ў рубрыцы: «Здрадніцкая роля вышэйшага каталіцкага духавенства і яго паслугі цару»1. Адозва датавалася 6 верасня 1863 г., і гэта павінна было азначаць, што як толькі паўстанцкі рух пайшоў на спад і стала відавочнай яго параза, вышэйшае духавенства рэзка змяніла сваё стаўленне да падзей. Але ў дадзеным выпадку ўсё не так і проста. Епіскап Валанчэўскі з самага пачатку прытрымліваўся пазіцыі адмоўнага стаўлення да ўзброенага паўстання і заклікаў падпарадкаванае яму духавенства і прыхаджан маліць Госпада «дабы водворнл между намн мнр, спокойствне н взанмную мнлость». Прыведзеная ў зборніку дакументаў адозва была ўжо не першай спробай Цяльшэўскага епіскапа ўсталяваць мір у краі, на што ўказваюць і яго словы з дадзенай адозвы: «В начале смятення в нашем крае, посылая к вам посланне, прнглашал я вас к раскаянню». Можна было б і не звярнуць увагі на гэтыя словы, але ў Каўнаскім акруговым архіве сустрэлася копія той, ранейшай, адозвы (ад 29 сакавіка 1863 г.), з якой епіскап звяртаўся да сваёй паствы: «Дабы все до одного облнвалнсь слезамн раскаяння <...> чтобы вы все от настояшего чнсла ксендзы йлй паны, богатые нлн бедные, взрослые нлн малые <. ..> пронзноснлн молнтву Господню в честь пресвятые Богороднцы нашей <...> доколе не устанут в нашем краю беспорядкн»2. Вось і ўзнікае пытанне: як ацэньваць з пазіцыі сённяшняга дня нам, гісторыкам, паслядоўную пазіцыю епіскапа, заснаваную на падпарадкаванні канонам царквы, якую ён прадстаўляў, і на жаданні міру і спакою для сваёй паствы?
Даючы ацэнку ўдзелу/няўдзелу каталіцкага, асабліва вышэйшага, духавенства ў паўстанні, трэба ўлічваць і пазіцыю Рыма ў той ці іншы канкрэтны момант. У канцы 1850-х гадоў нацыянальна-вызваленчыя матывы ў Царстве Польскім, разглядаючы ў русле адзінага агульнаеўрапейскага руху, адзназначна характарызаваліся Рымам як «святатацкія замахі на свецкую ўладу царквы»3. Калі ж з 1861 г. пратэстныя акцыі пачалі распаўсюджвацца з Варшавы ў кірунку беларуска-літоўскіх зямель, іх пачынаюць разглядаць як магчымы фактар уціску на расійскі ўрад для паслаблення становішча касцёла і ўстанаўлення жадаемай нунцыятуры ў Санкт-Пецярбургу. Хаця і напрыканцы паўстання, і пасля яго падаўлення выступленне супраць дзяржаўнай улады разглядалася як несумяшчальнае з канонамі каталіцкай царквы. Што і было адзначана ў энцыкліцы Пія IX «Urbi Urbaniano» ад 30 ліпеня 1864 г. I толькі праз два гады рэпрэсіі супраць каталіцкага касцёла ў цэлым прымусілі Рым даць жорсткую ацэнку дзеянням расійскай улады, якая прагучала на тайнай кансісторыі 29 кастрычніка 1866 г.: «Дай Бог, каб ні адна асоба,
1 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мінск, 1940. Т. 2: (1772-1903 гг.). С. 539.
2 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 214. — Арк. 2 адв. 3 адв.
3 Encyklika Nullis certe verbis papeza Piusa IX z dnia 19 stycznia 1860 roku // Papiestwo wobec sprawy polskiej w latach 1772-1864. Wybor zrodel. Wroclaw, 1960. S. 189.
асабліва з ліку духавенства не была датычна да такіх пагібельных бунтаў. Ва ўсякім разе Мы цяпер як і заўсёды <.. .> асуджаем усіх вернікаў і асабліва святароў. У той жа час <...> выконваючы Наш абавязак апостальскі <...> усе дэкрэты і акты расійскага ўрада, выдадзеныя і накіраваныя не на карысйь рэлігіі, каталійкай царквы і правоў Апостальскай сталіцы, абвяшчаем несапраўднымі (вылучана намі. аўт.)ў.
У адказ расійскі ўрад разарваў канкардат 1847 г. і працягваў у адносінах да каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Літвы мэтанакіраваную і жорсткую лінію. Галоўнай яе мэтай стала змяншэнне ўплыву каталіцкага духавенства на мясцовае насельніцтва. Жорсткасць жа праяўлялася ў тых метадах, якімі гэта палітыка ажыццяўлялася напрактыцы. Шырока праводзіліся рэпрэсіўныя меры супраць каталіцкага духавенства, што прыняло ўдзел у паўстанні; адбывалася скасаванне касцёлаў і кляштараў і перавод рознымі шляхамі вернікаў у праваслаўе; прымаліся абмежавальныя законы ў адносінах дзейнасці каталіцкай царквы.
Паводле падлікаў расійскага даследчыка У Зайцава, зробленых на аснове канфірмацыйных матэрыялаў Аўдытарыяцкага дэпартаменту, на тэрыторыі літоўска-беларускіх губерняў, дзе рымска-каталіцкае духавенства складала ўсяго 0,16 % насельніцтва, колькасць рэпрэсаваных духоўных асоб дасягнула 3,35 %. Гэта азначае, што быў рэпрэсаваны кожны 16-ы служка каталіцкага кліру дадзенай тэрыторыі2.
А пачаліся рэпрэсіўныя дзеянні яшчэ ў маніфестацыйны перыяд, калі за ўдзел у пратэстных акцыях было выслана некалькі ксяндзоў. 3 пачаткам паўстання пад рэпрэсіі, накіраваныя супраць ксяндзоў, як і іншых удзельнікаў, была падведзена бачнасць заканадаўчай асновы. На падставе данясення Віленскага генерал-губернатара У Назімава ад 14 студзеня 1863 г. быў выдадзены імператарскі ўказ (11 мая 1863 г.) «О мерах наказання польскнх бунтовіцнков», згодна з якім усе ўдзельнікі дзяліліся на 5 разрадаў. Да першых двух былі аднесены самыя актыўныя ўдзельнікі паўстання; яго арганізатары; трэцяга — шэраговыя ўдзельнікі; чацвёртага — асобы, што аказалі падтрымку або проста спачувалі паўстанцам; пятага усе тыя, хто быў проста западозраны ў тых ці іншых дзеяннях на карысць паўстанцам. У дачыненні да тых, каго прылічылі да двух першых разрадаў было прыменена смяротнае пакаранне або высылка на катаргу з ліквідацыяй усіх грамадзянскіх правоў і канфіскацыяй маёмасці3.
Але і з прыняццем імператарскага ўказа мясцовае кіраўніцтва старалася не ісці на крайнія меры. Рэзкі пералом у адносінах да каталіцкага духавенства звязаны непасрэдна з асобай М. Мураўёва. Да яго прыезду ў Вільню ніхто не адважваўся прывесці прысуды ў дзеянне, верагодна, баючыся рэзанансу
1 Papiestwo wobec sprawy polskiej w latach 1772-1864. Wybor zrodel. S. 265.
2 Зайцев B. M. Соцнально-сословный состав участннков восстання 1863 г. (Опыт статнстнческого аналнза). М., 1973. С. 31, 37, 105, 107.
3 Karpow A. N. Polonez na brzegach Jeniseju П Polska mozaika syberska. S. 26.
ў Еўропе. Мураўёў жа, паводле слоў удзельніка падзей Пятра Чарэвіна, імкнуўся «показать <...> преступное участйе в метяже рймско-католйческого духовенства. Показать, что правмтельство не остановйтся нй перед какймй мерамн, чтобы положйть конец волненйям й беспорядкам»1.
Намеры генерал-губернатара не разышліся са справай. Еўропа не адразу паверыла, калі 8 каталіцкіх святароў з беларуска-літоўскіх епархій за ўдзел у паўстанні адзін за адным былі пакараны смерцю. Прычым кожны другі абвінавачваўся толькі ў чытанні рэвалюцыйнага маніфеста2, што ніяк нельга было аднесці да актыўных дзеянняў або арганізацыі паўстання. Гэты момант першае павешанне адбылося ў Вільні 22 мая 1863 г. стаў пераломным і ў адносінах паміж канфесіямі выклікаў парушэнне звыклай талерантнасці ў краі, прынёс грамадзянскі неспакой, станаўленне рэлігійна-нацыянальнага супрацьстаяння на тэрыторыі.