Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 31595. Арк. 49 адв. 50.
2 Тамсама. Ф. 3046. Воп. 2. Спр. 1. Арк. 95, 109.
3 Тамсама. Арк. 141.
4Тамсама. Ф. 1513. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 8.
праз р. Неман. Некалькі паўстанцаў сцвярджалі, што прадуктовыя прыпасы дастаўлялі ў атрады «мужнкн п еврен»1.
Канешне, дзейнасць яўрэяў часцяком цяжка ацэньваць як прамое спачуванне паўстанцам. Разам з тым, не ўдаючыся ў высвятленне матывацыі, прычын усталявання сувязей яўрэяў з паўстанцамі, відавочна, што вынікі іх дзеянняў былі накіраваны на актывізацыю паўстанцкага руху.
Мусульмане: сяброўскі нейтралітэт ці падтрымка? Патрабуе ўдакладнення і ацэнка пазіцыі мусульманскага насельніцтва Літвы і Беларусі ў час паўстання. Сцвярджэнне, што мусульманскае насельніцтва і іх духоўныя настаўнікі захоўвалі сяброўскі нейтралітэт, пазбягаючы актыўных дзеянняў2, не стасуецца, напрыклад, з такімі данымі: 26 татар, сярод якіх 5 жанчын, былі высланы ў Сібір на катаржныя работы за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг.3
Сярод тых, каму выпала Сібір, Стэфан Крычынскі (першапачаткова Гродзенскі суд прыгаварыў яго да смяротнага пакарання), Амурат Ахматовіч, які вярнуўся на радзіму толькі ў 1878 г. Актыўным удзельнікам паўстання быў і Адам Туган-Бараноўскі, які тайна перавозіў для паўстанцаў зброю з Прусіі, арганізоўваў збор сродкаў для паўстанцаў. Непасрэднае дачыненне да паўстання меў генерал-маёр расійскай лейб-гвардыі, камандзір Гродзенскага гусарскага палка Ян Халецкі. 3 пачаткам паўстання ён зрабіў свой выбар: адмовіўся ад воінскай службы і далучыўся да паўстанцаў, арганізаваўшы атрад Валынскай кавалерыі. Пасля падаўлення паўстання ён мусіў назаўсёды развітацца з радзімай і эмігрыраваць у Францыю4.
Аб прычыненні татар-мусульман да паўстання сведчыла і прыняцце рэпрэсіўных мер супраць іх: налажэнне кантрыбуцыі, канфіскацыя маёнткаў, узыманне падаткаў на будаўніцтва праваслаўных цэркваў, забарона выкарыстоўваць польскамоўныя надпісы на могілках і інш. Падобныя адносіны прыводзілі да скарачэння мусульманскіх абшчын за кошт эміграцыі іх прадстаўнікоў у Турцыю. Напрыклад, калі ў 1862 г. у Слоніме пражывала 359 татар-мусульман, то праз тры гады пасля паўстання 3275.
Ну, а таму, хто зрабіў іншы выбар падчас паўстання і пацвердзіў поўную лаяльнасць уладам, даставаліся ўзнагароды. Так, вядомы прадстаўнік татарскага народа, генерал-маёр Іван Корыцкі, падчас паўстання ў складзе расійскіх войск Віленскай ваеннай акругі ўдзельнічаў у аперацыях супраць паўстанцаў у Гродзенскай губерні. За што, відаць, і атрымаў чын паручыка ў 1864 г., а пазней ордэн Св. Станіслава 3-й ступені «для нехрнстнан установленный»6.
1 Повстанческое двнженне в Гродненской губерннн 1863-1864 гг. С. 35, 60, 91, 118, 140, 165, 185.
2 Думін С. У, Канапацкі I. Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць. Мінск, 1993. С. 138; Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XV1II-XX ст.). С. 70.
3 Kryczytiski S. Tatarzy litewskie. S. 47.
4 Думнн C., Сятдыков Г., Якубаускас А. Лнтовскне татары в нсторнн н культуре. -Каунас, 2012.-С. 379.
5 Kryczyiiski S. Tatarzy litewskie. S. 47.
6 Думнн C., Снтдыков E, Якубаускас A. Лнтовскне татары в нсторнн н культуре. С. 283.
Справа аб узнагароджанні мулы Якава Якубоўскага. 1866 г. (КАА)
Аб пазіцыі той ці іншай духоўнай асобы мусульман на гэты час практычна няма згадак. Таму вельмі ўзрадавала знаходка справы ў Каўнаскім архіве пад назвай «О награжденнн муллы Якова Якубовского». Тое, што гэтая маленькая справа адносілася да нашай тэрыторыі, а канкрэтна заштатнага г. Відзы, зусім не падаецца выпадковым. Бо менавіта ў гэтым гарадку і пражывала большасць мусульманскага насельніцтва як Новааляксандраўскага павета, так і Ковенскай губерні ўвогуле*. Дакумент датуецца 19 лістападам 1866 г. і быў адпраўлены з Асобай канцылярыі па палітычных справах на адрас Новааляксандраўскага ваеннага начальніка. У ім гаворыцца: «В дополненне к рапорту
* Па даных «Памятнай кннжкн Ковенскай губерннн на 1872 год» у 1869 г. у Відзах пражывала 283 мусульман (што складала 14,6 % ад усяго насельніцтва горада), у той час як ва ўсёй Ковенскай губерні 422 (0,04 % ад агульнай колькасці).
Распараджэнне Новааляксандраўскаму ваеннаму начальніку. 1866 г. (КАА)
от 30 сентября сего года за № 3466 прошу Ваше Высокоблагородне донестн мне, какпе нменно оказал услугн Правнтельству мулла Вндзской соборной мечетн Яков Якубовскнй, н прн том прнсовокупнть свое заключенне как о степенн его благонадежностн, так н о том, в какой степенн заслужнвает уваження ходатайство проснтеля»1. Прасачыць далейшы ход перапіскі не ўдалося, але, відавочна, што мула Відзскай мячэці не мог быць на баку паўстанцаў, бо тых ссылалі ў Сібір, а не падавалі на ўзнагароду.
Такім чынам, у паўстанні 1863-1864 гг. прынялі ўдзел усе нацыянальнаканфесійныя слаі насельніцтва, але пазіцыя духоўных асоб усіх канфесій (і іх вернікаў) у адносінах да паўстання не была аднароднай: іх прадстаўнікі знаходзіліся як у адным, так і ў другім лагеры. I толькі прадстаўнікі адной канфесіі на тэрыторыі Беларусі стараверы праявілі сябе як саюзнікі ўрада, цалкам падтрымаўшы яго дзеянні. Перш за ўсё паўстанне паставіла пытанне
1 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 803. Арк. 1.
выбару перад духавенствам і вернікамі дзвюх вядучых хрысціянскіх канфесій таго часу: рымска-каталіцкай і праваслаўнай. Наяўны фактычны матэрыял дае магчымасць устанавіць пазіцыю/суадносіны духавенства гэтых канфесій: рымска-каталіцкай у большасці, як прыхільнікаў паўстання; праваслаўнай як прыхільнікаў урада.
Паўстанне 1863-1864 гг. спрыяла рэзкаму пагаршэнню ўзаемаадносін паміж Расіяй і Рымам, што прывяло да ліквідацыі дамоўленасцей канкардата 1847 г. і сур’ёзна пагоршыла становішча рымска-каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі. Пэўная праява ўзмацнення жорсткасці палітычнага курса ў стаўленні да дадзенай канфесіі адбілася ў наступных мерапрыемствах: а) рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні рымска-каталіцкага духавенства; б) зачыненне каталіцкіх касцёлаў і кляштараў і перадача іх будынкаў праваслаўнаму ведамству; в) узмацненне ўмяшання свецкай улады ва ўнутрана-арганізацыйныя пытанні дзейнасці рымска-каталіцкай царквы; г) абмежаванне сферы ўплыву рымска-каталіцкага духавенства, забяспечанае заканадаўчымі актамі, прынятымі як на агульнадзяржаўным, так і рэгіянальным узроўнях. I хоць пасля паўстання сталі разумець, што католік неабавязкова паляк, каталіцкі касцёл працягваў разглядацца, як цалкам прапольскі. Канфесійны аспект заставаўся ў баку, на першы план выводзячы нацыянальны (польскаць), што разглядалася ў якасці смяротнага ворага Расійскай імперыі.
3 .5. Канфесійнае становішча падчас Першай сусветнай вайны
Пачатак Першай сусветнай вайны прынёс вялікія змены ва ўсе сферы жыцця Расійскай імперыі, закрануўшы тым ці іншым чынам усе слаі насельніцтва. На хвалі патрыятычнага ўздыму ў розных гарадах сталі ўзнікаць супольнасці і камітэты садзейнічання фронту, па дапамозе раненым, сем’ям загінуўшых, бежанцам, усім, хто апынуўся ў цяжкім становішчы па прычыне ваенных дзеянняў. Ладзіліся добрачынныя канцэрты і базары, праводзіліся зборы сродкаў, адзення і абутку, харчавання на карысць арміі. Адчыняліся новыя лазарэты, як пры розных ведамствах і ўстановах, так і ў прыватных дамах. Вялікая роля ва ўсіх гэтых дзеяннях належала царкоўным структурам усіх веравызнанняў. Прычым змены ў становішчы розных канфесій беларуска-літоўскіх губерняў былі выкліканы не толькі неабходнасцю прыстасавання да новых умоў ваеннага часу, але і адносінамі да іх з боку ўладных структур. Пачатак Першай сусветнай вайны паклаў канец лібералізацыі заканадаўства ў адносінах да розных канфесій Расійскай імперыі, якая, хоць і з абмежаваннямі, але пачала ажыццяўляцца пасля прыняцця закона аб верацярпімасці ад 17 красавіка 1905 г. і маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г. Асабліва змену сітуацыі адчулі на сябе так званыя замежныя веравызнанні. Што тычылася праваслаўнай царквы, яе становішча таксама змянілася: спачатку пад гнётам ваенных падзей і тых новых абавязкаў і спадзяванняў, што ўскладваліся на яе, як на
апору і ідэалагічны падмурак уладных структур і пераважнай большасці насельніцтва, а потым у выніку рэвалюцыйных узрушэнняў 1917 г.
Змены ў становішчы праваслаўнай царквы. 3 першых дзён вайны праваслаўнай царкве ў палітыцы ўлад адводзілася роля не проста пануючай сярод іншых канфесій, яна павінна была стаць галоўным ідэйным натхняльнікам воінаў падчас ваенных дзеянняў (ваеннае духавенства) і падтрымліваць маральны дух і веру ў сілу рускай зброі грамадзянскага насельніцтва на месцах (прыходскае духавенства). Першае тычылася ў роўнай ступені ўсяго праваслаўнага духавенства Расійскай імперыі. Другое ў болыпай ступені стала выпрабаваннем для святароў тых тэрыторый, якія апынуліся ў зоне ваенных дзеянняў, або ў непасрэднай блізкасці ад яе. Таму галоўным кірункам палітыкі ў адносінах да праваслаўнай царквы на першым этапе вайны варта назваць курс на ўзмацненне яе значнасці ў грамадстве.
Падрыхтоўка праваслаўнага святарства да выканання абавязкаў ідэйных натхняльнікаў воінаў у часы ваенных выпрабаванняў пачалася яшчэ да абвяшчэння вайны. Улічыўшы пралікі папярэдніх ваенных падзей, для ваеннага духавенства Расіі была распрацавана спецыяльная інструкцыя, у якой былі выкладзены ўсе іх асноўныя абавязкі ў выпадку ваенных дзеянняў. Дакумент гэты стаў асабліва важным для тых святароў, якія былі мабілізаваны або самі выказалі жаданне адправіцца на фронт і для якіх гэтыя абавязкі былі зусім новымі і незнаёмымі. А такіх было даволі шмат: колькасць святароў, што адносіліся да ведамства протапрэсвітара, за гады вайны павялічылася амаль у 7 разоў. Архіўныя дакументы ўтрымліваюць звароты праваслаўных святароў беларускай тэрыторыі, якія выказвалі жаданне перайсці ў ваеннае ведамства. Напрыклад, святар Хізаўскай царквы Рагачоўскага павета Чудовіч матывіраваў сваё імкненне адправіцца на фронт жаданнем больш актыўна паслужыць «Цару і Айчыне»1. Жаданне адправіцца на ваенную службу выказалі і выхаванцы духоўных семінарый. Ужо к канцу 1914/15 навучальнага года 26 семінарыстаў (10 % ад агульнай колькасці) Віцебскай духоўнай семінарыі падалі прашэнне аб звальненні з семінарыі з мэтай паступіць у юнкерскае вучылішча, або адправіцца непасрэдна на фронт. Многія з іх, як паведамлялася ў 1915 г. у «Полоцкнх епархнальных ведомостях», былі прадстаўлены да бая2 вых узнагарод .