• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    9-10 верасня адбыліся хрэсныя хады з усіх гарадскіх цэркваў. У Мікалаеўскім саборы ў прысутнасці вялікай колькасці людзей бесперапынна здзяйсняліся малебны з акафістам прападобнай Ефрасінні. Затым святыня была дастаўлена на вакзал для пераезду ў Растоў. He ўсё складвалася спачатку з цягніком для эвакуацыі святыні. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захаваўся дакумент «Отношенне вйтебского губернатора М. В. Арцнмовнча начальнйку Рйго-Орловской жел. дорогй Н. Ф. Дарагану о предоставленнн вагонов для эвакуацйй в г. Ростов Ярославской губернйй мошей преподобной ЕвфросйНйй Полоцкой й сопровождаюіцего мошй духовенства» ад 9 верасня 1915 г. У дакуменце гаварылася: «Прошу Ваше Превосходйтельство не отказать предоставйть завтра, 10 сего сентября, co скорым поездом на Петроград, одйн багажный вагон для перевезенйя в гор. Ростов Ярославской губернйй, Моіцей Преподобной Евфросйййй Княжны Полоцкой, а также одйн классный вагон, для сопровождаюіцего моіцй духовенства»2.
    Тое, што на палях дакумента маецца рэзалюцыя «Не посылалось», можа ўвесці ў зман, што святыя мошчы так і не ўдалося вывезці. Але на сённяшні дзень дакладна вядома, што ўвечары 10 верасня цягнік з мошчамі прападобнай і сёстрамі манастыра адбыў з Віцебска. Што да дакументаў, то ў тым жа архіве захоўваецца яшчэ адзін дакумент (тэлеграма) са зваротам на гэты раз да начальніка Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі ад 9 верасня 1915 г., у якім гаворыцца: «Прошу на 10 сентября к 6 часам вечера отправйть спецнальным поездом все вагоны, предназначенные для перевозкй Св. мошей преподобной Евфросннйй княжны Полоцкой, а также для сопровождаюіцйх Св. мошй духовенства, монахйнь й йх ймуіцества в колйчестве 1 вагона 1 класса, 2 вагонов 3 класса й 10 вагонов товарных. Еслй спецйальным поездом отправдть будет невозможно, то прошу отправнть указанные вагоны завтра
    1 Полоцкпе епархнальные ведомостн. 1915. -№ 39. С. 724-725.
    2 Беларусь в годы Первой мнровой войны (1914-1918): сб. документов. Мннск, 2014. С. 76.
    So Эо До
    ВНТЕБСКІЙ
    vKCTpeHHO.
    ГУБЕРНАТОРЬ.
    Начальннку Ряго-Орловской жел*зной дорогн.
    ПО НАМЦЕЛЯРІМ. Ствжь	
    191 5 1.
    ». Вйтебскі
    Прошу bams Нр?восходйтэльство не отказать предоставчть завтра 10 сэго сэнтября^со скорым'ь повздомь на Патрограда одйнь багаяный нагомг для пэревааэнія вг гор. Ростовь лрославской губерній Ноцэй Прэподобной Евфроснній Чняжны Нолопкой, а также одйні» классный вагон-ь для солровождаюпіаго Моіцй духовэнства.
    Губернатор*ь
    Правятзль Канпэлярій
    Ліст віцебскага губернатара начальніку Рыга-Арлоўскай чыгункі (НГАБ)
    вечером с одннм нз поездов <.. .> с тем, чтобы этй вагоны безостановочно следовалн бы нз Внтебска до Ростова Ярославской губерннн»1. Як паведамлялі «Полоцкне епархнальные ведомостн», эвакуацыя святыні адбылася і яна была дастаўлена ў прызначае месца*.
    Ваенныя падзеі, што развіваліся спрыяльна для Віцебшчыны, прыпынілі далейшую эвакуацыю. Хаця 25 верасня 1915 г. старшыня Яраслаўскага епархіяльнага камітэта па ўладкаванні бежанцаў, епіскап Рыбінскі Карнілій уведаміў Полацкі епархіяльны эвакуацыйны камітэт аб вызначэнні месцаў для размяшчэння Полацкага Богаяўленскага мужчынскага манастыра, Віцебскага Маркава Свята-Троіцкага мужчынскага манастыра і некаторых іншых манастыроў Полацкай епархіі. Таксама было вызначана і месца для Полацкай Духоўнай кансісторыі2. Але кансісторыя і іншыя духоўныя ўстановы працягвалі
    ‘НГАБ. -Ф. 1430.-Воп. І.-Спр. 49346.-Арк. 11-11 адв.
    * Няпроста склаўся далейшы лёс святыні. 3 дакументаў таго часу вядома, што ў 1916 г. было вырашана вярнуцьмошчы прападобнайу Полацк. Аднакажыццявіць гэтаўтой час не дазволілі ваенна-рэвалюцыйныя падзеі і іх наступствы. У 1920 г. грабніца з мошчамі была ўскрыта, а праз два гады ўскрыта ў другі раз. У маі 1922 г., згодна з пастановай Народнага камісарыята юстыцыі РСФСР, мошчы прападобнай Ефрасінні былі адпраўлены на атэістычную выставу ў Маскву, а затым у экспазіцыю Віцебскага краязнаўчага музея. I толькі ў 1943 г. нятленныя мошчы зноў вярнуліся ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, дзе знаходзяцца да гэтага часу.
    2 Полоцкве епархнальные ведомостіз. 1915. № 41. С. 416-417.
    заставацца на сваіх месцах. Тым больш, што і Св. Сінод настойліва прапаноўваў, каб святары заставаліся ў сваіх прыходах. Так, 25 верасня 1915 г. на адрас епіскапаў Віцебскага і Полацкага, Літоўскага, Смаленскага, Падольскага, Рыжскага, Пскоўскага, Мінскага, Магілёўскага, Чарнігаўскага і мітрапаліта Кіеўскага быў разасланы указ Я. I. В. са Св. Сінода. У ім гаварылася: «Прнннмая во вннманне, что в настояіцее время православное населенне пограннчных местностей, находяіцнхся в зоне военных действнй, вндя тяжелые страдання беженцев <. . .> стало проявлять стремленне оставаться на местах даже н во время нашествня вражеского <.. .> Св. Сннод прнзнаёт весьма желательным, чтобы н православное духовенство, особенно в тех прнходах, в конх остаётся большннство православных жнтелей, в мере возможностн также оставалось на местах для ясполнення своего пастырского служеняя»1. «Журнал 343» Полацкага епархіяльнага духавенства і царкоўных стараст ад 13 кастрычніка 1916 г. паведамляў аб адкрыцці ў Віцебску прытулку для дзяцей-сірот, бацькі якіх загінулі на фронце. Прытулак размясцілі пры свечачным заводзе за кошт сродкаў, якія паступалі ўжо з лістапада 1915 г. ад цэркваў і духавенства2.
    Як і ў выпадку з ваенным духавенствам, прыходскае духавенства ў гады вайны атрымала вялікую колькасць узнагарод, часам даволі рэдкіх. Па ўспамінах протапрэсвітара Г. Шавельскага, падчас вайны адзін з сельскіх святароў Магілёўскай епархіі протаіерэй Савініч з нагоды 75-годдзя службы быў узнагароджаны Мікалаем II мітрай. Гэтай узнагароды ніхто з сельскіх святароў імперыі да гэтага часу не меў. «Я думал, что увнжу дряхлого, еле передвнгаюшегося старца, успамінаў Шавельскі. Меня встретнл бодрый, жнвой, чрезвычайно подвнжной н говорлнвый старяк, выглядевшнй не более, как на 60-65 лет. Я опасался, что он растеряется в прясутствян царя. Ннчуть! Он служнл своеобразно, но уверенно н смело, будто он всегда тут служял»3.
    Сярод імёнаў, што згадваюцца ў якасці прыкладу ахвярнага служэння Богу і людзям, ёсць імёны прадстаўнікоў вышэйшага праваслаўнага духавенства. Так, епіскап Мінскі і Тураўскі падчас Першай сусветнай вайны часта адпраўляўся на фронт для падтрымання маральнага духу салдат і неаднаразова трапляў пад абстрэл. Ён разгарнуў шырокую дабрачынную дзейнасць па аказанні дапамогі бежанцам, а таксама па арганізацыі епархіяльных лазарэтаў для параненых. За гэтую дзейнасць у 1916 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Святога Аляксандра Неўскага.
    Канфесійная палітыка ў Расійскай імперыі адносна рымска-каталіцкай царквы заўсёды знаходзілася ў звязцы з так званым польскім пытаннем. Імкненне раз’яднаць нацыянальнае і рэлігійнае, аддзяліць каталіцтва ад «польскасці» стала асноўнай палітычнай мэтай пасля паўстання 1863-1864 гг.
    1 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1915. № 39. С. 388-389.
    2 НГАБ. Ф. 2531. Bon. 1. Спр. 407. Арк. 12.
    3 Шавельскнй Георгкй Нвановнч. Воспомпнання последнего протопресвнтера Русской армнн н флота. Нью-Йорк, 1954. С. 132 [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: militera.lib.ru/ memo/Russian/shavelski-gi/index/htm. Дата доступу: 4.09.2014.
    На тэрыторыі Беларусі гэта выявілася ва ўвядзенні рускай мовы ў дадатковае набажэнства і пропаведзі, закрыцці кляштараў і касцёлаў і пераўтварэнні іх у праваслаўныя цэрквы, ліквідацыі Мінскай рымска-каталіцкай епархіі, пераносе з Магілёва ў Санкт-Пецярбург цэнтра Магілёўскай архіепархіі. Указ аб верацярпімасці ад 17 красавіка і маніфест 17 кастрычніка 1905 г. некалькі аслабілі напружанне, дазволіўшы пераходы з аднаго хрысціянскага веравызнання ў іншае. Але ў хуткім часе абставіны пачалі мяняцца.
    Абвастрэнне адносін паміж Расіяй і Аўстрыяй выклікала больш пільную ўвагу ўладавых структур да насельніцтва заходняй часткі імперыі. Каталізатарам усплеску антыўрадавых настрояў, на іх думку, мог стаць 100-гадовы юбілей паўстання 1863-1864 гг. У пачатку 1913 г. перад паліцэйскімі службамі былі пастаўлены задачы: не дапусціць святкавання азначанай падзеі. У цыркуляры Ковенскага губернатара з гэтай нагоды адзначалася: «...в польскнх революцнонных кругах уснлнлась надежда на вооруженное, в блнжайшем будуіцем, столкновенне Росснн с Австрней н на нспользованне полякамн этого столкновення в целях восстановлення незавнснмостн <.. .> Празднованне юбнлея польского восстання, несомненно, в значнтельной степенн подогреет возбужденное состоянне враждебно настроенного протнв Росснн польского населення в Прнвнслннском, Юго-Западном н отчастн Северо-Западном Краях»1. Паліцэйскім чынам прадпісвалася прыняць усе неабходныя меры па недапушчэнні выкарыстання сітуацыі, у тым ліку прыняць меры каб і з боку рымска-каталіцкага духавенства не было дапушчана ў касцёлах у той ці іншай форме «ознаменовання годовіцнны восстання»2.
    Другой праблемай, якая ўспрымалася ўладнымі структурамі як адмоўная, стала распаўсюджванне сярод каталіцкага насельніцтва паўночнага захаду імперыі ганарацкага руху. У сувязі з чым на адрас губернатараў было накіравана «совершенно довернтельное пнсьмо» дырэктара Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў з патрабаваннем узяць пытанне на кантроль і ў выпадку выкрыцця прыхільнікаў ганарацкага руху прымаць меры «для возбуждення протнв внновных законного преследовання»3.
    Пачатак вайны востра паставіў пытанне: на якім баку апынуцца католікі: расійскага ўрада ці яго праціўнікаў. Варта ацаніць праяўленую мудрасць у гэтым пытанні з боку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Рускай арміяй вялікага князя Мікалая Мікалаевіча. У самым пачатку вайны ён публічна заявіў аб тым, што пасля вайны Расія можа прызнаць аўтаномію Польшчы ў рамках Расійскай імперыі. Аб гэтым сведчыў апублікаваны «Заклік да палякаў»: «Полякн! Пробнл час, когда заветная мечта вашнх отцов н дедов может осушествнться, гаварылася ў ім. Полтора века тому назад жнвое тело Польшн было растерзано на кускн, но не умерла душа ее. Она жнла надеждой, что наступнт час воскрешення польского народа, братского прнмнренмя его с велн-
    1 КАА. Ф. 1-2. Bon. 1. Спр. 124. Арк. 107.