• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Але калі ў маі 1915 г. германскія войскі пачалі наступаць, Галіцыю мусілі пакінуць і тыя, што праводзілі «ўз’яднанне», і тыя, што сталі праваслаўнымі. Адступалі і ўніяты, што схіляліся да праваслаўя і баяліся застацца. I нездарма. Многія, хто не паспеў выехаць, або не пажадаў пакінуць родныя мясціны, закончылі сваё жыццё на шыбеніцах або былі расстраляны.
    Протапрэсвітар Шавельскі так апісваў гэтыя падзеі ў сваіх успамінах: «Все воссоеднннтелн бежалй. Одйн йз нйх свяшеннйк Каркадйновскйй, законоучнтель Внтебского учвтельского йнстйтута, во время войны служввшнй в Галнцнн с архвепйскопом Евлогйем рассказывал мне, что воссоедйненные часто провожалй йх проклятйямв. Бежало й много воссоедйненных. Говорнлн, что будто бы до 80 тысяч галмчан после этого разбрелйсь по Волынн, Дону й другйм местам»2.
    На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў уніятаў-бежанцаў было няшмат. 16 ліпеня 1916 г. з Дэпартамента духоўных спраў на адрас губернатараў, начальнікаў вобласцей і граданачальнікаў быў разасланы цыркуляр, якім прадпісвалася даставіць звесткі: «находятся лй в подведомственной Вам местностй беженцы-унйаты <.. .>, каково йх чйсло, в какйх местах расселйлйсь, ймеются лй средй ннх унйатскйе свяіценнйкй й сколько, как удовлетворяются релйгйозные нужды <...> й наблюдалчсь лй средй унйатов случай перехода в православйе йлй католйчество»3.
    3 рапартаў Віцебскага паліцмайстра і павятовых спраўнікаў вынікае, што толькі адзін уніят-бежанец, аўстрыйскі падданы, пражываў на тэрыторыі Веліжскага павета. Ён наведваў праваслаўную царкву і быў «очевндно склонен прннять православйе»4. Больш уніятаў-бежанцаў на тэрыторыі Віцебшчыны зафіксавана не было.
    Змены ў стане іўдзейскага насельніцтва ў перыяд Першай сусветнай вайны. Абвяшчэнне Мікалаем II вайны Германіі выклікала патрыятычны ўздым сярод іўдзейскага насельніцтва Расійскай імперыі, што выявілася ў правядзенні патрыятычных маніфестацый, служэнні набажэнстваў у падтрымку расійскага войска. «Царскосельская газета» (1914. № 31. 1 жн.) паведамляла: «йуден собралйсь в своей сйнагоге. Онй открылй, согласно обряду, ковчег й, вынув свйткй Торы, совершйлй торжественное богослуженйе “о здравйй Государя Пмператора й Царствуюодего Дома”», а таксама «о дарованйй победы русскому войнству й дружественным Россйй государствам». Па заканчэнні
    1 Мннскне епархнальные ведомостп. 1915. -№ 5. С. 51.
    ■ Шавельскнй Георгнй Нвановнч. Воспомннання последнего протопресвнтера Русской армнн н флота. С. 182.
    3 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 49978. Арк. 1.
    4 Тамсама. Арк. 7.
    набажэнства на сходзе гаспадарчага праўлення абшчыны была аднагалосна прынята пастанова аб неадкладным вылучэнні з гаспадарчых сродкаў 100 руб. для «прнзрення евреев ннжннх чннов, прнзванных ныне в действуюіцую армню для зашнты Царя н Отечества»1.
    У гэтых мерапрыемствах прымала ўдзел і яўрэйскае насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў імперыі, якое падтрымала такое патрыятычнае яднанне2. У рапарце Пінскага павятовага спраўніка за жнівень 1914 г. адзначалася: «30 нюля 1914 г. <...> была устроена населеннем нз хрнстнан н евреев по городу гранднозная манпфестацня. По появленнн военного начальннка толпа встретнла его бурнымн овацнямн, с возгласамн «да здравствует Россня» н другнмн подобнымн»3.
    Але з пачаткам мабілізацыі насельніцтва ў войскі ў асобных выпадках наглядаліся ўхіленні яўрэйскага насельніцтва ад прызыву. Так, у тэлеграме Ашмянскага прадвадзіцеля дваранства (Віленская губерня) ад 24 верасня 1914 г. адзначалася, што «многне ратннкн, особенно еврен, с обьявленнем дополннтельного прнзыва переехалн в Мннскую губернню»4. Улады распачалі актыўныя меры па пошуку тых, хто ўхіляўся ад прызыву, у выніку колькасць такіх выпадкаў скарацілася. Аднак у шэрагу населеных пунктаў ствараліся арганізацыі, якія за грошы дапамагалі прызыўнікам атрымаць дакумент аб непрыдатнасці да выканання вайсковых абавязкаў. У паліцэйскіх рапартах адзначалася, што такія выпадкі былі ў Мінску, Віцебску, Дзвінску і іншых гарадах5.
    3 набліжэннем ваенных дзеянняў да тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў пачалася эвакуацыя насельніцтва. 3 боку расійскіх улад узмацніўся недавер да яўрэяў, якіх пачалі лічыць патэнцыяльнымі шпіёнамі. Дэпартацыі прымяняліся і да яўрэяў, якія мелі родных у дзяржавах-праціўніках Расіі. Пачалася прымусовая дэпартацыя яўрэйскага насельніцтва з раёнаў ваенных дзеянняў. Выселеныя з Царства Польскага і Букавіны, яўрэі накіроўваліся ў мясцовасці па левым беразе Дняпра, у тым ліку і ў Магілёўскую губерню6. Мінскае жандарскае ўпраўленне атрымала наступныя інструкцыі: за галічанамі сельскага стану рускай ці польскай нацыянальнасці ўсталяваць толькі назіранне, але не перашкаджаць іх знаходжанню ў межах Мінскай губерні, асоб яўрэйскай нацыянальнасці вярнуць у межы Галіцыі7.
    1 Цыт. па: Евтушенко М. М. «Война н церковь» по матерналам перноднческой печатн П Велнкая война. Последнне годы нмпернн. СПб., 2014. С. 141.
    2 Лаврнновпч Д. С. Лнберально-консерватнвная оппознцня в Росснн: формнрованне н борьба за власть (1912-1917 гг.). Могнлев, 2006. С. 59.
    3 Зябко A. А. Некаторыя аспекты антыўрадавага і антываеннага пратэсту яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны // Европа: актуальные проблемы этнокультуры. Мінск, 2010. С. 282.
    4 Тамсама.
    3 Тамсама.
    6 НГАБ. Ф. 705. Bon. 1. Спр. 307. Арк. 33.
    7 Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст. Мінск, 2011. Кн. 1.-C. 192.
    У войсках камандны састаў, не выключаючы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага вялікага князя Мікалая Мікалаевіча, быў настроены супраць яўрэяў. Разам з тым і некаторыя вайсковыя часці (напрыклад, казакі) мелі антысеміцкі настрой. Гэта садзейнічала распаўджанню падобных адносін і сярод мясцовага насельніцтва. Што ўзмацнялася рухам на ўсход вялікай колькасці бежанцаў, сярод якіх таксама было шмат яўрэяў1.
    Зімой вясной 1915 г. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага выдала цыркуляры пра пагалоўную дэпартацыю яўрэяў з прыфрантавой мясцовасці. Вясной 1915 г. наступленне германскага войска і адступленне расійскага пачалося праз беларуска-літоўскія губерні і Курляндыю. 3 мая паліцыя Коўна аб’явіла, што да 12 гадзін 5 мая ўсе яўрэі павінны пакінуць горад2. М. Бялеўская (Ляцягіна) у сваіх успамінах пісала, што «обьявленне войны всколыхнуло Могйлев, как й всю Россйю <.. .> Первымй ласточкамй войны былн ковенскйе еврен. Неожйданно весь Могнлев наводнйлся многочйсленнымй повозкамй, наполненнымй домашнйм скарбом, пуховякамн й подушкамй, нз которых выглядывалй нспуганные Фйзйономйй старйков, старух й детей. Зрелніце было невйданное й каждый останавлйвался й с удйвленйем смотрел на эту бесконечную процессйю. <. ..> Оказалось, что это еврен нз Ковно, выселенные в трехдневный срок йз крепостй, по прйказу начальства, как элемент мало надежный й опасный. <.. .> Как только все этй йзмученные людй прйехалн к месту назначенйя, йм было прнказано в 24 часа выехать йз Могйлева й ехать не то в Тамбов, не то в Пензу»3.
    Пры адступленні расійскага войска некаторыя вайсковыя падраздзяленні часова заставаліся без камандавання. Гэта спараджала пагромы і рабаванні. Што асабліва назіралася ў мястэчках Ковенскай і Віленскай губерняў. Да канца жніўня 1915 г., як пісалі сведкі падзей, «еврейское населенйе напугано й часто спасается бегством. На путях от Вйльны, на трактах, в пунктах, где евреев мало, всюду можно наблюдать йх заколоченные дома <.. .> В Сморгонч, Ошмянах, Вйлейке везде чуть не погромные настроення. Вся судьба евреев завйсйт от мйлостй этапного командйра. В Ошмянах был йз6йт стражнйк, заступнвшййся за евреев. В Молодечно для усмйренчя напйвшйхся солдат было пуіцено в ход оружне, былй убйтые й раненые. В Вйлейке комендант отдал прйказ не трогать населенйе. Без йх вмешательства в этйх пунктах, где теперь сосредоточены десяткй тысяч солдат, положенйе еврейского населенйя было бы невыноснмо»4.
    1 Горнзонтов Л. Е. Польско-еврейскне отношення во внутренней полнтнке н обшественной мыслм Росснйской нмпернн (1831-1917) // йсторня н культура росснйского н восточноевропейского еврейства: новые нсточннкн, новые подходы. М., 2004, С. 74.
    2 В прпфронтовой Лнтве 1915 года. Рассказы евреев-очевндцев // Архнв еврейской нсторнл. Т. 2. С. 375.
    3 Белевская (Летяглна) М. Ставка Верховного Главнокомандуюшего в Могллеве. 1915-1918 г. Ллчные воспомлнанля. Влльно, 1932. С. 10.
    4 В прлфронтовой Лнтве 1915 года. Рассказы евреев-очевлдцев // Архлв еврейской лсторлл.-Т.2.-С. 371,397.
    Пад пагромы пападалі і будынкі сінагог. Так, у м. Глыбокае (Дзісненскі павет Віленскай губерні) казакі пачалі рабаваць крамы, а затым «атаковалн сннагогу под названнем Краута, собралн там много девушек. Часть казаков с саблямн наголо стояло около сннагогн, а часть нх находнлась в сннагоге, н слышно было крнк н плачь этнх бедных, несчастных девушек. <.. .> В таком положеннн Глубокое находнлось два дня»1. Толькі калі прыехалі афіцэры паліцыі, у мястэчку стала ціха. Пры адступленні расійскага войска праз Гродзенскую губерню ў сінагозе Слоніма былі размешчаны палонныя немцы, а «свнткн Торы разорваны, нзрублены, нз лнстов Талмуда казакн сделалм цнгаркн»2. Летам 1915 г. прайшлі яўрэйскія пагромы ў прыфрантавой паласе Гродзенскай, Ковенскай, Віленскай, Мінскай і Валынскай губерняў.
    У выпадку дэпартацыі яўрэйскага насельніцтва асобным яго прадстаўнікам дазвалялі заставацца на месцы жыхарства пры ўмове даручальніцтва ўплывовых членаў яўрэйскай абшчыны, абраных у заложнікі губернатарам3. Заложнікі давалі падпіску ў тым, што калі пакінутыя пад іх даручальніцтва яўрэі будуць выяўляць варожыя дзеянні ў адносінах да расійскага войска, ці акажуць садзейнічанне непрыяцелю, яны будуць самі адказваць паводле ўсёй строгасці законаў ваеннага часу4.
    У зоне баявых дзеянняў з’яўляліся аб’явы: «В каждом населенном пункте будут взяты еврен-заложннкн, отвечаюшне жнзнью за враждебные акты, совершенные нх соплеменннкамн»5. У час Першай сусветнай вайны шмат рабінаў Польшчы, Курляндыі і Літвы былі ўзяты ў заложнікі ў якасці гарантыі таго, што мясцовыя яўрэі не будуць шпіёніць на карысць германскім войскам6. Напрыклад, да лета 1915 г. іх было каля 400 чалавек, якія сядзелі ў турмах Магілёва, Палтавы і Екацярынаслава. Час ад часу іх вешалі без суда і следства па падазрэнні ў шпіянажы, многія з іх не ведалі рускай мовы і пры адсутнасці перакладчыкаў часта не разумелі ў чым іх віна7.