Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Беларусь в годы Первой мнровой войны (1914-1918): сб. документов. С. 124-125.
2 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1914. № 43. С. 455.
3 ДГАЛ. Ф. 604. Bon. 1. Спр. 71. Арк. 66.
4 Беларусь в годы Первой мнровой войны (1914-1918): сб. документов. С. 144-145.
Новы віток канфесійнай палітыкі. 1917 год паклаў пачатак кардынальных змен у канфесійнай палітыцы ў дачыненні да ўсіх без выключэння канфесій. Праўда, каталізатарам гэтых падзей былі ўжо не ваенныя падзеі, а ўнутрыпалітычныя. Прыйшоўшы да ўлады, Часовы ўрад абвясціў новы курс канфесійнай палітыкі. Дэкларацыяй ад 6 сакавіка 1917 г. абяцалася: а) адмяніць усе канфесійныя абмежаванні; б) неадкладна, да склікання Устаноўчага сходу, забяспечыць дзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, якія павінны былі гарантаваць грамадзянскую свабоду і роўнасць усіх перад законам.
Новы курс датычыўся ўсіх канфесій, прычым не толькі хрысціянскіх, але і нехрысціянскіх. Часовы ўрад адмяніў: нагляд адміністрацыйнай улады за духоўнымі асобамі; патрабаванне палітычнай добранадзейнасці; цыркуляр 1911 г., які забараняў асобам, якія атрымалі адукацыю ў некаторых «новометодных» школах, займаць духоўныя пасады; перадаў мусульманскія школы ў падпарадкаванне духоўных праўленняў, дазволіўшы выкладаць настаўнікам з замежнай адукацыяй, пашырыў правы прыходаў і г. д.1 Для пераходу з праваслаўя ў мусульманства і іўдаізм больш не трэба было шукаць продкаў адпаведнай канфесійнай прыналежнасці, бо Часовы ўрад адмяніў гэты пункт указа ад 17 красавіка 1905 г. і палажэння Камітэта міністраў: «Отменнть постановленне п. 3 раздела I, высочайше утвержденных 17 апреля 1905 г. положеннй Комятета Мнннстров о том, что переход в нехрнстнанскне релнгнн разрешается православным только в том случае, еслн самн онн нлн нх предкн до обрайдення в хрнстнанство нсповедывалн нехрнстнанскую веру»2.
Болыл за ўсіх адчула перамены праваслаўная царква, бо яна пазбаўлялася статусу вяршынства. Тым не менш 6 сакавіка 1917 г. Св. Сінод апублікаваў пасланне, у якім заклікаў «верных чад праваслаўнай царквы» падтрымаць Часовы ўрад. Сінадальным вызначэннем 7-8 сакавіка было адменена ўпамінанне падчас царкоўнай службы імператара і пастаноўлена «возноснть молення о благоверном Временном правнтельстве»3. Што датычыла стаўлення да вайны, Св. Сінод падтрымаў курс Часовага ўрада на працяг вайны, спрыяў распаўсюджванню «Займа войны»4. Праўда, варта адзначыць, што да гэтага часу ўжо быў прызначаны новы обер-пракурор Св. Сінода (У. Львоў) і сфарміраваны яго новы склад.
Праваслаўнае духавенства праводзіла на месцах з’езды, выказваючы згоду з пазіцыяй Св. Сінода па ацэнцы палітычнай сітуацыі і прымаючы рашэнні аб выпрацоўцы спосабаў уплыву на насельніцтва прыходаў у захаванні поўнага спакою ў дачыненні да сучасных падзей, у падпарадкаванні Часоваму ураду, неабходнасці працягу вайны да пераможнага канца3.
Аднак жыццё ўносіла свае карэктывы: то там, то тут успыхвала незадаволенасць праваслаўнага духавенства тым, як ажыццяўлялася канфесійная па-
1 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 622. Арк. 4-5.
2 Тамсама. Арк. 6 адв.
3 Русское православпе: вехн нсторян. М., 1989. С. 425.
4 Тамсама. С. 427.
5 НГАБ. Ф. 2301. Bon. 1. Спр. 927. Арк. 6.
літыка на месцах. 20 чэрвеня 1917 г. выйшла пастанова аб перадачы царкоўнапрыходскіх школ, падпарадкаванні Міністэрству народнай асветы, што было сустрэта негатыўна з боку кіраўніцтва праваслаўнай царквы. Выклікала незадаволенасць у асяроддзі праваслаўнага духавенства і пастанова МУС Часовага ўрада аб свабодзе сумлення, у якой адзначалася: «Каждому гражданнну Росснйского государства обеспечнвается свобода совестн. Посему пользованне гражданскнмн н полнтнческнмн правамн не завнснт от веронсповедання»1.
Прызнаўшы магчымасць пазаканфесійнага стану, новы ўрад прызнаў і шлюбы, што складаліся не па царкоўных канонах. У дакументах сцвярджалася: «Акты гражданского состояння лнц, не прннадлежашнх нн к какому веронсповеданню, ведутся органамн местного самоуправлення по правнлам, содержаіцнмся в стст. 39-51 разд. II нменного высочайшего указа 17 октября 1906 года о порядке образовання н действня старообрядческнх н сектантскнх обіцнн»2. Гэтай жа пастановай быў вызначаны і ўзрост рэлігійнага самавызначэння 17 гадоў. Гэты ўзрост стаў падставай для Міністэрства народнай асветы, каб перавесці выкладанне Закона Божага на ўзровень факультатыўнага прадмета.
Паступова прывітальныя пасланні ў адрас Часовага ўрада змяніліся скаргамі з месцаў аб беззаконнях з боку мясцовых улад. Напрыклад, у ліпені 1917 г. у Слуцку адбыліся падзеі, якія епіскапам Мінскім і Тураўскім Георгіем былі ацэнены як «адвольныя дзеянні камісара Астроўскага». 15 ліпеня 1917 г. адбыўся цыркуляр губернскага камісара Астроўскага аб адкрыцці ў будынку Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра гімназіі. Каб пазбегнуць перашкод, настаяцель манастыра архімандрыт Афанасій быў выдалены з павета за «безумоўна контррэвалюцыйную дзейнасць». Прыбыўшы ў манастыр з групай рабочых і салдацкіх дэпутатаў, камісар сабраў брацію і прапанаваў абраць новага настаяцеля. Што і было зроблена. Новы настаяцель падпісаў дакументы аб выдаленні архімандрыта, а заадно і кантракт аб здачы ў арэнду на год манастырскага будынка за 500 руб. Выплаціўшы толькі 100 руб., Астроўскі літаральна праз тры дні на правах дырэктара гімназіі, адвёў сабе і будучым выкладчыкам у манастырскім будынку кватэры і пасяліўся там3.
Падобныя дзеянні выклікалі законнае абурэнне. Сярод духавенства раслі апазіцыйныя настроі ў дачыненні да Часовага ўрада, спела незадаволенасць дзеяннямі обер-пракурора У. Львова. У выніку У Львоў быў звольнены з пасады і заменены прафесарам А. Карташовым. Неўзабаве (5 жніўня) пасада оберпракурора была скасавана і заснавана Міністэрства веравызнанняў на чале з А. Карташовым. Гэты акт гісторыкамі расцэньваецца як завяршэнне 200-гадовага «сінадальнага» перыяду4. У падпарадкаванне Міністэрства вера-
1 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 57. Арк. 56 адв.
2 Тамсама. Арк. 57.
3 Тамсама. Ф. 796. Воп. 7. Спр. 445. Арк. 3-8.
4Федоров В. А. Русская Православная Церковь н государство. Сннодальный пернод. 1700— 1917.-С. 269.
вызнанняў былі перададзены справы не толькі праваслаўнай царквы, але і ўсіх «ннославных» і «нноверных» канфесій.
Такім чынам, змены ў становішчы хрысціянскіх канфесій беларуска-літоўскіх губерняў былі выкліканы не толькі неабходнасцю прыстасавання да новых умоў ваеннага часу, але і стаўленнем да іх з боку ўладных структур. Пачатак Першай сусветнай вайны паклаў канец лібералізацыі заканадаўства ў дачыненні да розных канфесій Расійскай імперыі, якая, хоць і з абмежаваннямі, але пачала ажыццяўляцца пасля прыняцця закона аб верацярпімасці ад 17 красавіка і маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г. Адносіны ўрада да так званых замежных веравызнанняў былі неаднароднымі: а) лаяльнымі яны заставаліся да нешматлікага мусульманскага насельніцтва; б) неадназначнымі да іўдзейскага і каталіцкага, якое ў шэрагу выпадкаў падвяргалася абмежаванням і дыскрымінацыі; в) цалкам негатыўнымі да лютэранскага, якое падлягала значным абмежаванням, арэстам або дэпартацыі. Што да праваслаўнай царквы, яе палажэнне таксама змянілася: спачатку пад прыгнётам ваенных падзей і тых новых абавязкаў і чаканняў, што ўскладаліся на яе, як на апору і ідэалагічны падмурак уладных структур і пераважнай большасці насельніцтва, а затым у выніку рэвалюцыйных узрушэнняў 1917 г.
Вонкавы бок крыжа Ефрасінні Полацкай (мал. Д. Струкава)
Адваротны бок крыжа Ефрасінні Полацкай (мал. Д. Струкава)
Вынасны крыж з Мінскага сабора св. апосталаў Пятра і Паўла (мал. Д. Струкава)
План фасада ўніяцкай царквы ў в. Салтанаўшчына Слуцкага пав. 1827 г. (НГАБ)
Мінская кірха. Пачатак XX ст.
Мячэць у Навагрудку
План пабудовы стараверскага малельнага дома федасееўскага толку ў в. Абіцель Невельскага пав. 1916 г. (НГАБ)
Сцй^лп6уюі<<,еі( І«а.йгннт ^^еГйкогі^йлнітб^нн^й інійгюі. jKidiauww«H<>« ?*Ссс&іжП’ п|лі Д^элЬнрЛ n.u’ui,a?u u п^цнадлвжлй^гй п|шлчу|«лнй*йй_
?тлі ла ійкчт -
План яўрэйскай каменнай малітоўнай школы на Рынкавай плошчы Нясвіжа Слуцкага пав. 1895 г. (НГАБ)
ГІлан яўрэйскай малітоўнай школы па вул. Аляксандраўскай у Мінску. 1895 г. (НГАБ)
Праект пабудовы касцёла ў Мінску (фрагмент 1). 1905 г. (НГАБ)
Праект пабудовы касцёла ў Мінску (фрагмент 2). 1905 г. (НГАБ)
Праваслаўная царква на могілках у м. Сноў Навагрудскага пав. Пачатак XX ст.
Праваслаўная царква ў в. Гарадзея Навагрудскага пав. Пачатак XX ст.
Праваслаўная царква ў фальварку Войнава Навагрудскага пав. Пачатак XX ст.
Царква Св. Міхаіла ў с. Маркаўшчына Гомельскага пав. (мал. Д. Струкава)
Царква Св. Юрыя ў с. Крывое Полацкага пав. (мал. Д. Струкава)
Чарцёж псрабудовы галоўнага фасада касцёла ў м. Вішнева Ашмянскага пав. у стылі неаготыкі (НГАБ)
Сінагога ў Магілёве. Пачатак XX ст.
Пячатка К. М. Міхалькевіча. 1914 г.
Біскупская пячатка К. М. Міхалькевіча
Пячатка з дакументаў касцёла Найсвяцейшай Троіцы ў Ішчалне
Пячатка з дакументаў касцёла Найсвяцейшай Троіцы ў Ішчалне
Пячатка з дакументаў Фарнага касцёла ў Лідзе
3 дакументаў касцёла ў в. Мацеевічы. 1762 г. LVIA (ДГАЛ)
Пячатка Літоўска-Віленскай мітрапаліцкай уніяцкай духоўнай кансісторыі. 1813 г. (НГАБ)
Пячатка Полацкага ўніяцкага епіскапа Якуба-Адама Мартусевіча. 1830 г. (НГАБ)
Абраз Веткаўскай школы. XVIII-XIX стст.
Абраз Веткаўскай школы. Другая палова XIX ст.
Абраз Веткаўскай школы. Пачатак XIX ст.
Абраз Веткаўскай школы. Пачатак XIX ст.
Азбука (фрагмент стараверскага друку).
Тыпаграфія Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра. 1781 г.
Узор стараверскага друку. Пачатак XX ст.
(з кн.: Кабанов й. Г. йсторня н обычан Ветковской церквн)
Узор стараверскага друку. Пачатак XX ст.
(з кн.: Кабанов й. Г. йсторня н обычан Ветковской церквн)
№
3 ’ 17
; л^у hw tab л%лт nb’ гтотж ’, rental pnw by ю’рл natawrw ггбьтс ‘ опзул
_ . _ рптло JWTin-IXObxinwi ® ГЛНМ ’. ІІ’ЫЯМПІВ^ ; W’nhs'n
«
im mr» язп p ww nnnb jnsb ’апз mn •• wa тлоз ’. WVIK О’КЗП
a
&
w
w w
. ,. .
ffi •rJrws WK onia ; WM Ьдл FID ||
TP wpira«n ТіЖэЬх
Тытульны ліст хвалебнага гімна, які быў паднесены Аляксандру I шклоўскімі яўрэямі. 1814 г.