Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У Віленскай навучальнай акрузе, пачынаючы з 1 верасня 1825 г., усе гімназіі і вучылішчы былі абавязаны распачаць навучальны год на падставе новага «Проекта устройства учнлшц»5. Згодна з ім, арганізацыя навучальнага пра-
1 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Спр. 244. Арк. 209 адв.
2 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 28. Спр. 60. Арк. 8-9.
3 Тамсама. Спр. 59. Арк. 47.
4 Тамсама.
5 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Спр. 244. -Арк. 237 адв. 240 адв.
цэсу ў школах змянялася, ствараючы магчымасці для пераемнасці навучання. Пасля заканчэння школы ніжэйшай ступені яе выпускнік мог пераходзіць у школу вышэйшай ступені. У той жа час, згодна з дакументам, вынікам навучання ў школе любога ўзроўню павінна была быць яго завершанасць і падрыхтоўка вучня да працоўнай дзейнасці. Вучылішчы, якія ўтрымліваліся манаскімі ордэнамі, у адрозненне ад свецкіх, не спяшаліся з рэфармаваннем. Афіцыйнай прычынай гэтага быў недахоп здольных да настаўніцкіх пасад людзей'. Тым не менш манаскія ордэны ў першай чвэрці XIX ст. не абмяжоўваліся ў адукацыйнай дзейнасці. Наадварот, вучылішчы, якія імі ўтрымліваліся, былі ўзведзены ў вышэйшыя ступені. Так, у Гродзенскай губерні ў ступень гімназіі было ўзведзена павятовае вучылішча, якое ўтрымлівалі дамініканцы ў Гродне. У Мінскай губерні ў 1826 г. была адноўлена дзейнасць закрытага ў 1818 г. Рэчыцкага вучылішча дамшіканцау .
Нежаданне манаскіх ордэнаў займацца рэарганізацыяй навучання прывяло да чарговых спроб прымусіць іх да гэтага. У лістападзе 1827 г. праўленнем Віленскага ўніверсітэта было вырашана прызначыць у школы манаскіх ордэнаў свецкіх дазорцаў з вучылішчных чыноўнікаў. У сувязі з гэтым былі прызначаны дазорцы ў Гродзенскае, Навагрудскае і Мерацкае дамініканскія вучылішчы, а таксама ў 5 вучылішчаў, якія ўтрымлівалі базыльяне3. Пасля рэарганізацыі меж Віленскай навучальнай акругі і ўключэння Віцебскай і Магілёўскай губерняў у склад Пецярбургскай стаўленне да дзейнасці павятовых школ і гімназій, якія ўтрымліваліся манаскімі ордэнамі, змянілася ў горшы бок. Яшчэ больш адносіны ўскладніліся пасля стварэння Беларускай навучальнай акругі. Амаль адразу пасля змены меж акруг было закрыта вышэйшае Полацкае піярскае вучылішча, а яго будынкі, навуковыя прылады і бібліятэка падзелены паміж школай кадэтаў, Маскоўскім універсітэтам і школамі новаўтворанай акругі4. Амаль адначасова з Полацкім спыніла сваё існаванне паезуіцкае Аршанскае дамініканскае вучылішча.
Большасць закрытых навучальных устаноў спыняла сваю дзейнасць канчаткова. Гэта прывяло да таго, што на беларуска-літоўскіх землях (Віленская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская і Віцебская губерні) у сярэдзіне 1850-х гадоў налічвалася ўсяго (разам з пачатковымі) 215 школ, у тым ліку 19 пяцікласных і 8 трохкласных павятовых вучылішчаў, 89 прыходскіх вучылішчаў Міністэрства народнай асветы, 89 Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, 7 пры цэрквах замежных веравызнанняў, 3 жаночыя школы5.
1 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Спр. 244. Арк. 237 адв. 240 адв.
2 Тамсама.
J Тамсама. Арк. 266.
4 Beavois D. Szkolnictwo Polskie na ziemiach Litewsko Ruskich 1803-1832: w 2 t. Lublin; Rzytn, 1991. T. 2. S. 176-177.
• Сергеенкова B. B. [н др.] Внленскнй учебный округ: полнтнка росснйского правнтельства в областн образовання (вторая половнна XIX начало XX в.) II Росснйскне н славянскне нсследовання. 2008. Вып. 3. С. 57-75.
Паступовасць уваходжання беларуска-літоўскіх зямель у склад Расійскай імперыі спарадзіла наяўнасць на першым этапе суіснавання розных праграм навучання. Так, пасля першага падзелу і далучэння да Расіі ўсходнебеларускіх зямель сваю дзейнасць на іх працягвалі езуіцкія школы са здаўна існуючымі праграмамі навучання (ratio studiorum), якімі прадугледжвалася арганізацыя ўсіх бакоў навучання ў школе. Землі, далучаныя пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай, былі ахоплены рэформамі Адукацыйнай камісіі. Аднак уласнымі праграмамі карысталіся піярскія вучылішчы. Рэшта вучылішчаў заклікалася да рэфармавання адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з прадпісаннямі камісіі. Пасля далучэння да Расійскай імперыі цэнтральнаі заходнебеларускіх зямель вучылішчы працягвалі карыстацца правіламі Адукацыйнай камісіі.
Асаблівасцю праграм навучання ў езуіцкіх школах была іх аднароднасць. Праграмы прадугледжвалі падзел навучання ў сярэдняй школе (гімназіі) на 5 класаў, прычым працягласць знаходжання ў кожным з іх не абмяжоўвалася. Звычайна тэрмін навучання ў езуіцкай сярэдняй школе складаў 6-7 гадоў.
Захаванне ордэна езуітаў у Беларусі вымагала ўнясення карэктываў у існуючыя ордэнскія праграмы, што і было зроблена падчас II Генеральнай кангрэгацыі ў Полацку (1785 г.). Згодна з рэформай, пачынаючы з першага класа, побач з лацінскай мовай, біблейскай гісторыяй, катэхізісам і арфаграфіяй павінны былі выкладацца руская мова, пачаткі арыфметыкі і геаграфіі. У другім і трэцім дадаваліся французская і нямецкая мовы, гісторыя, арыфметыка. У чацвёртым пачаткі алгебры, тэарэтычная і практычная геаметрыя, фізічная і палітычная геаграфія, гісторыя і маральныя навукі. У пятым класе логіка, анталогія, псіхалогія, касмалогія, астраномія, фізіка, этыка і вышэйшая матэматыка1. У большасці школ навучалі музыцы. Музычныя капэлы дзейнічалі пры Мсціслаўскай езуіцкай школе, у полацкіх езуітаў і інш.2
Пачынаючы з 1803-1804 гг. і стварэння ў Расійскай імперыі навучальных акруг, колькасць прадметаў на кожным этапе навучання, іх змест, формы кантролю вызначаліся галоўнай навучальнай установай у акрузе. Для Віленскай акругі навуковым цэнтрам з’яўляўся Віленскі ўніверсітэт. Згодна са Статутам Віленскага ўніверсітэта ў гімназіях павінны былі выкладацца фізіка, матэматыка, маральныя навукі, лацінская і польская граматыка, пачаткі арыфметыкі, геаграфіі, маляванне, руская, французская і нямецкая мовы. На вывучэнне гэтых прадметаў адводзілася 6 гадоў. Павятовыя вучылішчы, у сваю чаргу, павінны былі мець тры класы, а навучанне ў іх ахоплівала фізіку, геаметрыю, маральную навуку, польскую, лацінскую, рускую, нямецкую або французскую мовы, арыфметыку, геаграфію і маляванне3.
Канфесійная прыналежнасць вучняў сярэдніх школ не была аднароднай. Большасць навучэнцаў, улічваючы характар школ, былі рыма-католікамі.
1 йнглот М. Обшество йнсуса в Росснйской ймпернн (1772-1820 гг.) н его роль в повсеместном восстановленнн Ордена во всём мпре. М., 2004. С. 144.
2 Сасноўскі 3. Гісторыя беларускай музычнай культуры X1X-XX стст. Мінск, 2012. С. 60.
3 ПСЗРЙ,Т. 27. -№ 20765. С. 617.
У той жа час побач з імі навучалася значная колькасць уніятаў, праваслаўных, пратэстантаў, мусульман. Рэдкімі былі з’явы навучання ў хрысціянскіх школах прадстаўнікоў іўдзейскага веравызнання. На канфесійную прыналежнасць вучняў звярталі ўвагу ў езуіцкіх школах. Так, ксёндз С. Чарневіч у лісце да генерала езуітаў пісаў: «Школы нашыя адкрытыя для ўсіх, хто хоча ў іх вучыцца <.„> галоўнае, каб паходзіў з хрысціянскай сям’і і меў магчымасць утрымання падчас навучання, за само навучанне, аднак, нічога не плацячы»1.
Найбольшая колькасць вучняў праваслаўнага веравызнання ў сярэдніх каталіцкіх школах прыходзілася на Магілёўскую (42 % ад агульнай колькасці вучняў) і Віцебскую губерні (20 %). У сваю чаргу, на Міншчыне, Гродзеншчыне і Віленшчыне гэты працэнт быў значна ніжэйшы. Так, у школах Мінскай губерні колькасць праваслаўных вучняў складала 3,7 %, у Гродзенскай 1,2 %, у Віленскай 0,35 %2.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Расійская імперыя атрымала землі з густой (у параўнанні з еўрапейскай часткай Расіі) сеткай пачатковых навучальных устаноў. Яны былі прадстаўлены рознымі відамі парафіяльных школ. На землях, якія ўвайшлі ў склад імперыі пасля другога і трэцяга падзелаў, дзейнічалі парафіяльныя школы, якія ўваходзілі ў Літоўскую, Рускую і Польскую акругі Літоўскай правінцыі былой Адукацыйнай камісіі. У выніку гэтых рэформ тут была створана сетка дзяржаўных школ. Большасць з іх распачалі сваю дзейнасць на месцы былых езуіцкіх. Частка ад пачатку ўтрымлівалася каталіцкімі і ўніяцкім манаскімі ордэнамі. Асобную навучальную акругу складалі піярскія школы. У яе першапачаткова ўвайшлі школы ў Лідзе, Лужках, Шчучыне і Драгічыне3.
Парафіяльныя школы давалі пачатковую адукацыю. У адпаведнасці са статутам Віленскага ўніверсітэта, парафіяльных школ у акрузе магло быць столькі, колькі прадугледжвалі папярэднія правілы народнай асветы4. Гэты ж дакумент вызначаў і прадметы, якія павінны выкладацца ў парафіяльнай школе: пісьмо, чытанне, Закон Божы, норававучэнне, пачаткі арыфметыкі, пачаткі неабходных ведаў аб земляробстве і рамёствах5. Тэарэтычна такая школа магла дзейнічаць пры кожным храме.
Пачатковыя навучальныя ўстановы, якія дзейнічалі на беларускіх землях, адрозніваліся спосабам арганізацыі. Найбольш дасканалай формай з’яўляліся рэгулярна функцыянуючыя пачатковыя навучальныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся Віленскаму ўніверсітэту. Да другой формы арганізацыі адносіліся школы, якія ўзнікалі і дзейнічалі самастойна, падпарадкоўваючыся
1 APPPTJ. Rkps 1027-XV. К. 114.
2 Beavois D. Szkolnictwo Polskie na ziemiach Litewsko Ruskich 1803-1832. T. 2. S. 270.
3 Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мінск, 1986. С. 88-89.
4 ПСЗРЙ. Т. 27. № 20765. С. 617; Moscicki Н. Dzieje porozbiorowe Polski w aktach i dokumentach. Warszawa; Krakow; Lublin; Lodz; Poznan; Wilno; Zakopane, b.r. Cz. 1. S. 45-46.
5 ПСЗРЙ. T. 27. № 20765. C. 617-618.
выключна плябанам або прыёрам кляштараў, пры якіх яны існавалі. У трэцяй групе школ навучанне дзяцей звычайна арганізоўвалася пры кляштарах па просьбе бацькоў, прычым навучаліся ў іх толькі тыя дзеці, якія належалі да канкрэтнай парафіі. Такая з’ява назіралася, напрыклад, у Астроўненскім кляштары дамініканцаў . Школы чацвёртай групы навучалі дзяцей, якія наймаліся для дапамогі кляштару або касцёлу ці пражывалі пры кляштары (Мінскі кляштар бернардзінцаў, Мінскі кляштар францысканцаў, Галоўчынскі кляштар дамініканцаў2 і інш.). Акрамя гэтага існавалі школы, што былі ўтвораны канкрэтнай асобай (напрыклад, Беліцкі кляштар дамініканцаў, 1824 г.)3.
Парафіяльнымі называлі таксама школы, што існавалі пры храмах, якія не былі цэнтрамі парафій (філіяльныя касцёлы, капліцы, непарафіяльныя храмы пры кляштарах). Ініцыятыва стварэння пачатковай школы магла належаць розным асобам: як духоўным (біскупу, плябану, настаяцелю кляштара), так і свецкім, ва ўладаннях якіх існаваў касцёл. Усе тыпы школ адрозніваліся па арганізацыі матэрыяльнага забеспячэння: існавалі з фундушавага абавязку, з уласнай ініцыятывы і ўласных даходаў кляштара ці касцёла, або фінансаваліся трэцім бокам (Віленскі ўніверсітэт, складкі бацькоў, гарадская дума і г. д.).