• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    1 Radwan М. Carat wobec kosciola grecko-katolickiego wzaborze Rosyjskim. 1796-1839. S. 99.
    2 Свндерскнй JI. Ноанн Крассовскнй, полоцкнй уннатскнй архнепнскоп. С. 122.
    3 Тамсама. С. 276.
    4 Тамсама. С. 276-277, 279.
    5 Водзяновска I. Стан васнліанськнх монастнрів Білоруськоі' провінціі за візнтаціею 1823 року // Наук. вісн. Волнн. нац. ун-ту ім. Лесі УкраТнкш. 2011. -№ 23. С. 45-47.
    6 Тамсама. С. 49.
    7 Романова Н. Н. Баблнотека толочянскнх базнлнан (На матервалах коллекцнн отдела рукопнсей, старопечатных н редкнх нзданкй Нацнональной бвбляотекн Беларусн) // Матэрыялы другіх кнігазнаўчых чытанняў. Мінск, 2002. С. 138.
    Падрыхтоўка кадраў уніяцкага духавенства была шматузроўневай. Бясплатную адукацыю дзеці ўніяцкіх святароў маглі атрымаць толькі ў духоўнай семінарыі, на якую іх бацькі выплочвалі штогадовы падатак, або ў папскім алюмнаце ў Вільні (дзейнічаў да 1798 г.). За навучанне ў парафіяльнай альбо кляштарнай школе бацькі ўносілі плату (грашамі або прадуктамі). Далейшае навучанне праходзіла ў тры этапы: парафіяльная школа, школа пры кляштары, духоўная семінарыя1.
    У 1803 г. пры Віленскім універсітэце была заснавана Галоўная семінарыя для адукацыі каталіцкага духавенства, куды дапускаліся і ўніяты. У кіраўніцтва семінарыі быў уведзены адзін прадстаўнік ад уніятаў, які выбіраўся з кандыдатаў, што прадстаўляліся ўніяцкімі епархіямі. На ўтрыманне 15 семінарыстаў-уніятаў епархіі ўносілі 4936 руб. серабром. Гэтая сума размяркоўвалася паміж базыльянскімі кляштарамі. Так, 33 кляштары Літоўскай базыльянскай правінцыі ўносілі 1265 руб. серабром; 17 кляштараў Беларускай 1564 руб.; 19 кляштараў Рускай 1846 руб.; 9 жаночых кляштараў261 руб.2
    Указ ад 18 ліпеня 1803 г. прадпісваў прызначаць на месцы настаяцелей і прапаведнікаў у кляштары толькі тых асоб, якія атрымалі навуковыя ступені ў Віленскім універсіцеце і Галоўнай семінарыі. Гэта выклікала незадавальненне сярод манахаў, што вымусіла правінцыялаў базыльянскага ордэна звярнуцца да епахіяльнага кіраўніцтва з просьбай аб яго адмене. Галоўнай перашкодай атрымання манахамі навуковай адукацыі, на іх думку, быў «укореннвшнйся в ордене предрассудок, что наукн, преподаваемые не монашествуюіцнмн не могут быть здравы н основательны», і таму базыльяне імкнуліся парваць сувязі з Віленскім універсітэтам3.
    Распаўсюджаным відам адукацыі сярод дзяцей уніяцкага духавенства было іх выхаванне ў школах пры базыльянскіх кляштарах. Гэтыя школы падзяляліся на два асноўныя тыпы: сярэднія і парафіяльныя. Так, у Літоўскай базыльянскай правінцыі у 1821 г. налічвалася 11 школ: 6 парафіяльных у м. Ілукшта, г. Якабштадце Якабштадскага павета, м. Казімірава Бабруйскага, у м. Лагойск Барысаўскага, у м. Ракаў Мінскага, у м. Суцькава Ашмянскага; 5 сярэдніх у м. Баруны Ашмянскага павета, у м. Беразвеч Дзісненскага, у Вільні, у м. Ляды Ігуменскага і ў м. Падубіс Шавельскага павета. У пачатку XIX ст. у сярэдніх кляштарных школах выкладаліся гісторыя царквы, маральная тэалогія, катэхізіс, матэматыка, фізіка, рыторыка, паэзія, юрыспрудэнцыя, геаграфія, лацінская, польская, французская і руская мовы. Заняткі ў школах вялі 5-7 выкладчыкаў, у парафіяльных 1 настаўнік. Выкладанне вялося на польскай мове4.
    1 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зя.мель 1720-1839 гг. С. 40.
    2 Свндерскнй Л. Ноанн Крассовскнй, полоцкнй уннатскнй архмепнскоп. С. 345.
    3 Тамсама. С. 22.
    4 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. С. 42, 45.
    Невялікая колькасць уніяцкага духавенства атрымлівала адукацыю ў Полацкай семінарыі (адчынена ў 1807 г.) і пры некаторых базыльянскіх кляштарах: у Талочыне, Свержані і Лаўрышаве (адчынена ў 1799 г.). На ўтрыманне семінарый ішлі базыльянскія фундушы. Спецыяльнай праграмы да 20-х гадоў XIX ст. у гэтых семінарыях не было. Навучанне ў іх вялося на польскай мове, шмат увагі ўдзялялі лацінскай мове, матэматыцы, прыродазнаўчым навукам. Колькасць навучэнцаў была невялікай. Нават самая буйная з іх Полацкая, пацярпеўшая ў час вайны 1812 г., толькі пасля 1817 г. павялічыла колькасць сваіх вучняў да 74'. Семінарыя Брэсцкай уніяцкай епархіі ў Лаўрышаўскім кляштары налічвала ад 10 да 15 навучэнцаў, 3 выкладчыкаў і рэктара, Свержанская семінарыя Віленскай епархіі мела 4 вучняў і 3 настаўнікаў2. Адпаведна і выпуск семінарыстаў быў невялікі. Так, Полацкая семінарыя ў 1825/26 навучальным годзе наогул не мела выпуску, а ў 1826/27 было толькі 2 выпускнікі.
    Кадраў уніяцкага духавенства з адпаведным адукацыйным узроўнем не хапала. Таму ўзровень адукацыі папаўняўся за кошт атрымання хатняй адукацыі. Сыны святароў навучаліся бацькамі катэхізісу і польскай грамаце дома. Папаўненне ўніяцкага духавенства ішло і за кошт юнакоў, якія не закончылі вучылішча або семінарыі па нейкіх абставінах. Каб атрымаць рэкамендацыі да архірэя ў памешчыка-кцітара (кцітарства было ліквідавана ва ўніяцкай царкве ў 1833 г.), на землях якога знаходзіўся прыход, суіскальнікі служылі ў яго некаторы час. Перад рукапалажэннем будучы святар жаніўся на дзяўчыне, якая мела пасаг, дастатковы для далейшых значных выдаткаў. Патрэбна было плаціць экзаменатару за пасведчанне аб здольнасці да дзейнасці святара, а епархіяльнаму кіраўніцтву за граматы: консес-грамату аб рукапалажэнні, інсталяцыйную грамату, якая давала права кіраваць прыходам пажыццёва. Тыя, хто не мог плаціць за такую грамату, куплялі адміністрацыйную грамату, якая каштавала больш танна і давала права здзейсняць св. таемствы на працягу трох гадоў, затым яна аднаўлялася3.
    3 1827 г. пачала стварацца сетка духоўных школ, у якія прымалі выключна дзяцей уніяцкіх святароў. Так, на тэрыторыі Беларускай уніяцкай епархіі духоўныя школы быді адчынены ў Полацку, Оршы, Вярбілаве, Лядах, Беразвечы, а ў Літоўскай у Жыровічах, Барунах, Мільчы, Супраслі і Кобрыне4. 3 канца 20-х гадоў XIX ст. навучанне ў духоўнай школе або семінарыі павінен быў прайсці кожны прэтэндэнт на месца прыходскага святара5.
    1 Бобровскнй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора АлександраІ.-С. 71.
    2Тамсама.-С. 72.
    J Семь проповедей сянодального члена мптрополмта Лнтовского н Внленского Носмфа, говоренная прп важнейшнх случаях служення н о греко-уннатской церквн в Западном крае Росснн. Воспомннання архнепнскопа Антоння. СПб., 1889. С. 37-38.
    4 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. — С. 46.
    5 Тамсама. С. 43.
    У канцы 1827 г. (або ў пачатку 1828 г.) быў складзены праект па далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай. Адной з мер, якая была прапанавана, з’яўлялася адкрыццё новых навучальных устаноў, якія павінны былі рыхтаваць моладзь у праваслаўных традыцыях1. Указам ад 22 красавіка 1828 г. было загадана ў Літоўскай і Беларускай уніяцкіх епархіях заснаваць семінарыі для адукацыі ўніяцкага духавенства2.
    У гэты час кадры ўніяцкага духавенства працягвалі рыхтаваць у Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (да 50 чалавек) і ў калегіі распаўсюджвання веры ў Рыме (4 чалавекі). Указам ад 26 мая 1828 г. было забаронена пасылаць у Галоўную семінарыю ў Вільні і ў Рым семінарскіх выхаванцаў уніяцкіх епархій, бо для «унйатского духовного юношества учреждалась особая духовная академйя в Полоцке, туда должны былй поступать молодые людй, отлйчаюіцнеся способностямй м кончйвшне с успехом курс ученйя в греко-уннатскйх епархйальных семйнарнях»3. Усе навучэнцы былі адазваны з гэтых навучальных устаноў.
    Для адкрыцця ўніяцкай акадэміі ў Полацку было сабрана 28 тыс. руб., але іх было недастаткова. 25 лютага 1830 г. грэка-ўніяцкая калегія вымушана была прызнаць, што адкрыццё акадэміі ў Полацку немагчыма з-за адсутнасці сродкаў, памяшкання, а таксама студэнтаў, якія закончылі семінарыю4. У 1835 г. праўленне Беларускай навучальнай акругі паведаміла Літоўскаму ўніяцкаму епіскапу Іосіфу Сямашку, што ў сувязі з прыняццем указа аб забароне дзецям грэка-ўніяцкага духоўнага ведамства навучацца ў свецкіх вучылішчах «может быть првзнано полезным учвнйть распоряженйе о перемеіценнн йх прямо йз светскнх в соответствуюіцйе оным духовныя учйлйта»‘\
    У канцы XVIII пачатку XIX ст. у базыльянскіх вучылішчах вучыліся не толькі будучыя святары, але і свецкія асобы. Так, у 1803 г. у Віленскай навучальнай акрузе ў 13 базыльянскіх школах было 3006 вучняў, у 1816 г. 3101, у 1822 г. 26096. Згодна з палажэннем 1810 г. у кожнай базыльянскай правінцыі меліся свецкія публічныя або павятовыя школы, некаторыя з іх былі на ўзроўні гімназій. Амаль пры ўсіх кляштарах дзейнічалі прыходскія школы, дзе навучанне вялося на польскай мове7. У пачатку 20-х гадоў XIX ст. для адукацыі свецкага юнацтва існавала 14 публічных базыльянскіх школ (не лічачы 12 навіцыятаў і 10 пансіёнаў у кляштарах базыльянак), у якіх навучаліся 4384 чалавекі8.
    1 Морошкнн М. Я. Воссоеднненне уннн // Вестн. Европы. 1872. Кн. 4. С. 602.
    2 Нсторня русской церквя. Кн. 8, ч. 2. С. 336.
    3 Акты пздаваемые Внленскою археографнческую ко.мнсснею. Внльна, 1889. Т. XVI. с. сх.
    4 Морошкнн М. Я. Воссоеднненве уннп // Вестн. Европы. 1872. Кн. 4. С. 605, 608-609, 620.
    5ДГАЛ.-Ф. 572.-Воп. 1. Спр. 61. Арк. 1.
    6 Beavois D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich. 1803 1832. T. 2. S. 127, 148.
    7 Бобровскнй П. O. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра I. С. 103.
    8 Тамсама. С. 74.
    Тым не менш большасць уніяцкага насельніцтва тэрыторыі Беларусі была непісьменнай. На неадукаванасць сялянства, у тым ліку і ў рэлігійным плане, звярнулі ўвагу рускія чыноўнікі. 4 сакавіка 1824 г. Віцебскі, Магілёўскі і Смаленскі генерал-губернатар князь М. Хаванскі пісаў уніяцкаму мітрапаліту I. Булгаку, што ў некаторых месцах невуцтва сялян настолькі вялікае, што яны не ведаюць нават хрысціянскіх малітваў. 3 гэтай нагоды ён звярнуўся да міністра духоўных спраў і народнай асветы А. Галіцына, каб той обязаў каталіцкае і ўніяцкае епархіяльнае кіраўніцтва заняцца рэлігійным выхаваннем беларускіх сялян1.
    Развіццю адукацыі сярод свецкага ўніяцкага насельніцтва перашкаджалі пастаянныя спрэчкі і непаразуменні (у тым ліку і ў дадзеным пытанні) паміж белым духавенствам і базыльянамі. Так, Г. Кіпрыяновіч пісаў аб протаіерэі А. Сасноўскім, як аб адным з прадстаўнікоў белага духавенства, які адстойваў правы «белого духовенства, попнраемые базнлнанскнм орденом, но прннадлежаіцнй к партнн ревностных уннатов нз белого духовенства, которые мечталн, сокрушпв базнлнан н огшраясь на нх фундушн, на русское образованне, очнвценне обрядов, доставнть уннатской церквн Росснн вндное самостоятельное положенне»2.