Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Гераснмова Н. Нацнональное начальное образованне у татар н евреев Беларусн во второй половнне XIX века // Ісламская культура татараў-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Ч. 2. С. 78-79.
2 Цыт. па: Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненіцнны. Жнзнь до катастрофы. С. 237.
3 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненшнны. Жнзнь до катастрофы. С. 237-238.
4 Баранава А. Да пытання аб гісторыі адукацыі яўрэяў у Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. // Беларусіка. Мінск, 1995. С. 77.
Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росскйской нмпернн в последней четвертм XVIII начале XX в. С. 207-208.
Да 40-х гадоў XIX ст. хедары (талмуд-торы) былі адзінай школай для яўрэйскага насельніцтва, бо іўдзеі, асцерагаючыся спакушэнняў у хрысціянскую веру і не лічачы магчымым адступаць ад святкавання суботы і іншых сваіх абрадаў, не аддавалі дзяцей у агульныя навучальныя ўстановы. Міністэрствам народнай асветы было вырашана ператвараць талмуд-торы шляхам змены праграмы і спосабаў выкладання, змены навучальных кніг у рускія пачатковыя школы. Біблія павінна была вывучацца па выданнях гэтага міністэрства з перакладам на нямецкую мову, Талмуд «по нзвлеченням». Школьныя парадкі ў талмуд-торах павінны былі быць блізкімі да парадкаў рускай школы. Была выпрацавана цэлая сістэма мер для замены адданых Талмуду меламедаў яўрэямі-асветнікамі, якія былі выхаваны ў духу рэлігійнай рэформы, што ўзнікла ў нямецкіх іўдзеяў'.
Па палажэнні ад 23 ліпеня 1844 г. «О частных учебных заведеннях н домашннх учнтелях в Росснйской нмпернн» талмуд-торамі лічыліся яўрэйскія школы, якія ўтрымліваліся на сродкі яўрэйскага грамадства, або за кошт ахвяраванняў прыватных асоб, дзе бедныя дзеці і сіроты навучаліся яўрэйскаму закону. У гаспадарчых адносінах кіраўніцтва талмуд-торамі было ўскладзена на выбраных грамадствам старшын. Адзін з выкладчыкаў прызначаўся старшым для нагляду за вучылішчам і настаўнікамі і зацвярджаўся ў гэтым званні вучэбным кіраўніцтвам. Да выкладання дапускаліся толькі асобы, якія мелі цэнз не ніжэй прыватнага іўдзейскага настаўніка. Толькі ў выключных выпадках вывучэнне закона веры даручалася меламедам, якія не мелі гэтага цэнзу, але валодалі рускай мовай2. Напрыклад, Мінская талмуд-тора (магчыма заснавана ў 1809 г.) спачатку існавала на аснове «Агульнага палажэння аб талмуд-торах», а з сакавіка 1900 г. атрымала асабістае «Положенне о Мннской талмуд-торе». Закон веры і яўрэйскія прадметы вывучалі ўсе выхаванцы, падзеленыя на 15 груп з асобным настаўнікам і пакоем для кожнай групы. У групе было ад 28 да 50 чалавек. Адпаведна ўзросту і падрыхтоўцы выхаванцаў было створана 11 малодшых груп агульнай колькасцю 466 вучняў і 4 старэйшыя групы колькасцю 139 вучняў3.
Абследаванне большасці талмуд-тораў у канцы XIX ст. паказала, што ў іх выкладалі толькі чытанне малітваў і пісьмо, ці толькі чытанне без пісьма. У 26 % устаноў да гэтага далучалі чытанне «Пятнкннжня» і Прарокаў, у 7 % вывучэнне Талмуда. Мовай выкладання быў ідыш (або як яго ў той час называлі «жаргон»), Працягласць навучання ў талмуд-торы была 7-10 гадоў. Сярэдняя плата меламеду ў буйных цэнтрах была не больш за 25 руб. у год за вучня, у іншых не меней 18 руб.4
1 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 205-206.
2 Тамсама. С. 207-208.
3 Баранава А. Да пытання аб гісторыі адукацыі яўрэяў у Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. // Беларусіка. С. 78.
4Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане в нуден Росснйской вмперан в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 261-263.
У 80-я гады XIX ст. сярод яўрэйскіх навучальных устаноў рознага ўзроўню пачалі распаўсюджвацца талмуд-торы новага тыпу. Значная частка іх засноўвалася па ініцыятыве грамадства для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расійскай імперыі. Яны складалі, разам з іншымі грамадскімі школамі, 21,6 % усіх арганізаваных яўрэйскіх вучылішчаў. У гэтых навучальных установах выкладаліся, акрамя рэлігійных прадметаў, руская мова і арыфметыка, а ў некаторых гісторыя, геаграфія, натуральная гісторыя, маляванне, чыстапісанне, спевы, гімнастыка і рукадзелле. Фактычна яны паўтаралі праграму рускіх элементарных школ. 3 рэлігійных прадметаў амаль ва ўсіх школах выкладаліся Біблія, малітвы, старажытнаяўрэйская мова і гісторыя1.
Амаль усе выкладчыкі мелі званне пачатковага настаўніка ці хатняй настаўніцы. На аднаго настаўніка даводзілася каля 30 вучняў. Большасць з іх у мужчынскіх талмуд-торах ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Вялікая частка вучылішчаў мела чатыры класа. У значным ліку ў талмуд-торах новага тыпу навучаліся нямала вучняў за плату, якая дасягала ў некаторых школах 40-50 руб., гэта паказвала, што са школы для бедных і сірот яна станавілася школай для ўсяго яўрэйскага насельніцтва.
У пачатку XX ст. адбываліся новыя змены ў сістэме адукацыі. Многія меламеды пачалі выкарыстоўваць падручнікі па граматыцы іўрыта, уводзіць у навучанне такія прадметы, як яўрэйскую гісторыю, некаторыя ўводзілі фізічнае выхаванне. Паслядоўнікі сіянізму стваралі ў гарадах і мястэчках, у тым ліку ў Беларусі і Літве, хедары новага тыпу. Новы, так званы «образцовый хедер» (хедар мутакан) працаваў па вучэбным плане, меў вызначаны распарадак дня. Мовай навучання быў іўрыт, чым адрозніваўся ад звычайнага хедара, дзе навучанне было на ідыш. Школьны будынак быў добра абстаўлены зручнай школьнай мэбляй2.
У XIX ст. колькасць хедараў і талмуд-тораў была даволі значнай. Напрыклад, у 1844 г. у Магілёўскай губерні было 522 школы для навучання яўрэйскіх дзяцей3. У 1894 г. у Мінскай губерні выхаванцы хедара складалі 66,3 %, у Гродзенскай 64 % ад усёй колькасці дзяцей школьнага ўзросту4. У 1905 г. у Віленскай губерні было: 3 Талмуд-Торы (навучаліся 352 чалавекі), 472 хедары (8629 чалавек), 1 суботняя школа для рамеснікаў (400 чалавек), рамеснае вучылішча пры Віленскай Талмуд-Торы (117 чалавек), вячэрняя жаночая школа (245 чалавек), караімскае вучылішча (21 чалавек)5.
1 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 262.
2 Кузняева С. Еврейскне обшнны Беларусн в конце XVIII начале XX века. С. 29-30.
3 НГАБ. Ф. 2001. Bon. 1. Спр. 257. Арк. 92.
4 Баранава А. Да пытання аб гісторыі адукацыі яўрэяў у Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. // Беларусіка. С. 77.
5 Внленская губерння. Полный спнсок населенных мест co статнстнческнмн даннымн о каждом поселеннн, составленный по офнцнальным сведення.м РІ. Н. Гошкевнчем. Внльна, 1905.-С. 13.
Таленавітыя дзеці маглі вучыцца па індывідуальнай праграме. Найбольш здатныя да навук юнакі пасля заканчэння навучання ў хедарах працягвалі ўдасканальваць веды ў іешывах (або ешыботах) вышэйшых рэлігійных вучэбных установах, адкуль ужо выходзілі знаўцамі талмудычнай вучонасці, каб пасвяціць сваё далейшае жыццё паглыбленаму вывучэнню Закона. Іешывы Беларусі і Літвы былі перапоўнены і пастаўлялі рабінаў і ў Заходнюю Еўропу. Іешывы ўзнікалі звычайна ў маленькіх мястэчках. Прыцягальнай сілай да навучання ў іх служыла імя якога-небудзь выбітнага талмудыста, які браў на сябе кіраўніцтва вучнямі і апеку. Праз пасрэдніцтва сваіх упаўнаважаных, талмудысты звярталіся да ўсіх абшчын Расійскай імперыі, а часам і да замежных, з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы іх іешыў.
Выдадзеныя ўрадам у 1844 г. «временные правнла» вызначалі іешыву, як «высшне учебные заведення для молодых людей, которые желают прнобрестн подробнейшне сведення в Талмуде н нсточннках еврейскнх релнгнозных законов нлн прнготовнться к раввннскому званню»1. Адказным за іешыву ўлады лічылі яго кіраўніка — «ученого раввнна, с названнем рошпешнва», на яго былі ўскладзены гаспадарчыя клопаты, ён жа павінен быў назіраць і за вучнямі2. Узрост вучняў у іешывах складаў ад 15 да 25 гадоў, а колькасць навучэнцаў даходзіла да 200-300 чалавек. Урад, нягледзячы на тое, што ешыботы канкурыравалі з казённымі рабінскімі вучылішчамі, не жадаў зачыняць іх з-за іх «благотворнтельного характера»3.
У межах рысы аселасці існавалі буйныя іешывы у Валожыне, Міры, Слуцку, Слоніме, Любавічах, прыгарадзе Коўна Слабодцы. Гэта былі вядомыя цэнтры іўдзейскай вучонасці. Так, Валожынская іешыва дасягнула свайго росквіту ў другой палове XIX ст., калі на яе чале знаходзіўся рабін Нафталі Цві Іегуда Берлін. Кіраўнік жандармскага ўпраўлення характарызаваў яго наступным чынам: «Не только в пределах Росснн, но й за граннцей он пользуется полнейшнм уваженнем н почетом, к нему относятся с какнм-то благоговеняем, он нмеет громаднейшее влнянне не только в релнгяозном отношеннн, но н в обыденной семейной жнзнп»4. У Валожынскай іешыве навучаліся 400 чалавек не толькі з мяжы аселасці, але і з Англіі, Германіі, Аўстрыі, Амерыкі. Глава іешывы чытаў лекцыі тры разы на тыдзень, а ў астатнія дні выкладаў вядомы талмудыст таго часу Хаім Салавейчык. Навучэнцаў вучылі займацца самастойна і поспехі кожнага залежалі ад яго здольнасцей і стараннасці.
1 Тнхонов A. К. Католіікн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 206-207.
2 Цыт. па: Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 208.
3 Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 208.
4 Цыт. па: Кандель Ф. Кнмга времен н событкй. Нсторая росснйскнх евреев. Т. 2, ч. 3. С. 610-611.
Былі вядомы і іншыя іешывы. Напрыклад, у іешыве м. Эйшышкі вучыліся больш за 100 чалавек. Жыхары мястэчка прыносілі вучням ежу, забяспечвалі іх неабходнымі кнігамі, клапаціліся пра асвятленне і ацяпленне будынка, плацілі жалаванне кіраўніку іешывы. У Вільні дзейнічала іешыва ў сінагозе мяснікоў, дзе на іх сродкі вучыліся 80 чалавек, а таксама была вядома іешыва «Рамайлес», якая была заснава рамеснікамі.
У канцы XIX ст. побыт навучэнцаў іешывы палепшыўся, сістэма «поденных обедов» была заменена грашовай падтрымкай або агульнымі іешыўскімі кухнямі (напрыклад, у Любавічах). Навучэнцы звычайна спалі ў інтэрнатах або ў будынку іешывы1. Юнакам з багатых сем’яў не патрэбна была фінансавая падтрымка, а астатнія атрымлівалі невялікую дапамогу2. Для гэтых навучальных устаноў нярэдка будавалі асобныя будынкі, як, напрыклад, для Валожынскай і Мірскай.