Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Адукацыя старавераў. У канцы XVIII ст. стараверскае насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў, якое належала ў большасці да саслоўяў гарадскіх і сельскіх абывацеляў, практычна было непісьменным. Старцы, манахі і манашкі Веткаўскіх стараверскіх манастыроў і скітоў вучылі хлопчыкаў і дзяўчынак гэтага веравызнання (бывала і дарослых) азбуцы, каб чытаць Часаслоў і Псалтыр3. У абавязкі настаўнікаў федасееўцаў, што пражывалі на тэрыторыі Віцебскай, Віленскай, Мінскай і Ковенскай губерняў, уваходзіла «церковное учйтельство»4. Праваслаўную школу стараверы называлі ератычнай і лічылі грэшнай справай навучаць у ёй сваіх дзяцей. На працягу вызначанага перыяду заможныя стараверы адпраўлялі сваіх дзяцей вучыцца ў Маскву, Пецярбург, Дзвінск, Клінцы, Старадуб’е, Рыгу у стараверскія навучальныя ўстановы або да асобных настаўнікаў3.
Бліжэйшым да тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў было вучылішча для старавераў у Рызе. Але указам ад 14 мая 1832 г. яно было зачынена, бо ў адпаведнасці з пастановай 1820 г. стараверы не маглі працаваць на грамадскіх пасадах, а таму, адзначалася ў пастанове, «ете менее можно допустнть раскольнчку быть наставннком юношества»6. Па гэтай жа прычыне было зачынена ў 1835 г. вучылішча на Рагожскіх могілках у Маскве7.
22 кастрычніка 1836 г. Міністэрства ўнутраных спраў пашырыла на ўсю тэрыторыю дзяржавы правілы адносна навучання стараверскіх дзяцей. Самім стараверам навучаць сваіх дзяцей не дазвалялася. Вучыць іх дзяцей абавязвалася прыходскае праваслаўнае духавенства, якое павінна было «наставлять
1 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8462. Арк. 8-10 адв.
2 Тамсама. Арк. 9.
3 Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX ст.ст. С. 169.
4 Поташенко Г. Староверпе в Лнтве. Вторая половнна XVII начало XIX вв. С. 448.
5 Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX ст.ст. С. 169.
6Собранне постановленнй по частн раскола. С. 112.
7 Тамсама. С. 142.
детей в вере й благочестйй». Навучанне вялося ў хаце аднаго або двух членаў прыходскага прычта, з улікам здольнасцей і надзейнасці1.
Некаторыя змены ў адносінах расійскага ўрада да адукацыі старавераў адбыліся ў сярэдзіне XIX ст. Так, па ўказе ад 28 красавіка 1850 г. рыжскім стараверам было дазволена (пры прыняцці імі праваслаўнай веры) вучыцца ў гімназіях і ўніверсітэтах, але пры гэтым кіраўніцтва навучальных устаноў павінна было «строжайше наблюдать дабы сйй молодые людй непременно обучалйсь Закону Божню православного йсповеданйя й в точностй йсполнялй все обряды православной церквй», тых жа, хто не будзе «немедленно йсключать йз заведенйя»2. Указам ад 4 жніўня 1861 г. дазвалялася прымаць старавераў у грамадскія навучальныя ўстановы, «чтобы молодые раскольнйкй получалй воспнтанйе вместе с православнымй», і каб такое навучанне садзейнічала іх дабраахвотнаму пераходу ў праваслаўе3. 4 лютага 1866 г. было дазволена адкрыць у Рызе вучылішча для старавераў «для распространення начального образованйя между детьмй обоего лола русского пронсхожденйя»4.
У канцы XIX ст. у сувязі з распаўсюджваннем сеткі народных вучылішчаў і царкоўных школ праваслаўнага ведамства дзеці старавераў, якія жылі каля гэтых навучальных устаноў, наведвалі іх. Пры гэтым адзначалася, што «многче йз старообрядцев, особенно обучаюшйхся в школах, блчзкй к воссоедйненню, но йх удержйвают семейные, земельные й ймутественные обстоятельства»5. Праўда, сярод вучняў дзяцей старавераў было не так і шмат. Так, ла «Сведенйям о школах Ветковского прчхода» на 1895 г. у 2 народных вучылішчах і 4 школах з 314 навучэнцаў дзяцей-старавераў было толькі 19, з іх 15 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі6.
Паводле звестак за 1903 г., якія збіраліся для Міністэрства ўнутраных спраў, у Віцебскай губерні спецыяльных школ для дзяцей старавераў не было ні ў адным павеце, а вучыліся яны ў агульнаадукацыйных школах. Праўда, не ўсюды рабілася гэта з вялікім жаданнем. 3 Віцебска, Полацка, а таксама Віцебскага, Полацкага і Лепельскага паветаў паведамлялася, што дзеці старавераў таксама наведвалі школы, але мала і павелічэння іх колькасці не назіралася7. Указам ад 17 кастрычніка 1905 г. былі зацверджаны правілы, згодна з якімі выкладанне Закона Божага дзецям старавераў і сектантаў як у школах, заснаваных і існуючых на сродкі апошніх, так і ў агульных навучальных установах магло быць даручана духоўным асобам, святарам і настаўнікам, якія прызначаліся з асоб, што мелі адукацыйны цэнз настаўнікаў народных вучылішчаў. Ва ўказе адзначалася, што на працягу першых пяці гадоў з часу
1 Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX стст. С. 169.
2 Собранне постановленяй по частн раскола. С. 418-419.
3 Тамсама. С. 583.
4 Тамсама. С. 627.
5 Обзор Мннской губерннн за 1902 год. Мннск, 1903. С. 32.
6 Леонтьева С. Н. Обученне грамоте в старообрядческой среде Ветковского-Стародубского регнона// Старообрядчество как нсторяко-культурный феномен. С. 150-151.
7Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 62.
абнародвання дадзенага дакумента да выкладання Закона Божага дапускаліся і асобы, якія не мелі ўказаннага цэнзу1.
Пасля ўказа аб верацярпімасці ад 17 красавіка 1905 г. стараверы па прыкладзе іншых канфесій пачалі прадпрымаць захады па стварэнні ўласных школ. Свае просьбы яны абгрунтоўвалі неабходнасцю замацавання ў заходнім рэгіёне рускай нацыянальнай школы. Так, на з’ездзе старавераў Паўночна-Заходняга, Прывісленскага, Прыбалтыйскага краёў і розных гарадоў Расійскай імперыі, які адбыўся ў Вільні 25-27 студзеня 1906 г., нагадвалася, што пажадана, каб «преподаванне Закона Божего в такнх учнлшцах было по ученню старообрядческого нсповедання н законоучнтелямн былн допушены нашн наставннкн»2. 3 гэтай жа мэтай замацавання пазіцый рускіх нацыянальных інтарэсаў пачынаюць стварацца стараверскія брацтвы3. У 1908 г. стараверская абшчына Вільні пабудавала двухпавярховы драўляны будынак, дзе былі памяшканні, як для прыходскага вучылішча, так і кватэры для двух духоўных настаўнікаў. У 1912 г. было канчаткова вырашана пытанне пра адкрыццё народнай школы пры абшчыне. Школа была пабудавана па тыпу народных царкоўных прыходскіх вучылішчаў, кіраўніком якой і галоўным педагогам стаў запрошаны з Двінска стараверскі настаўнік Еўдакім Міхайлоўскі4.
Ідэя аб стварэнні спецыяльнай навучальнай установы для падрыхтоўкі настаўнікаў-старавераў актыўна абмяркоўвалася ў стараверскім асяроддзі ў 1908— 1911 гг. 14 кастрычніка 1911 г. Савет Міністраў дазволіў старавера.м адчыніць у Маскве багаслоўска-настаўніцкі інстытут. 10 верасня 1912 г. у доме Рагожскай абшчыны адбылося адкрыццё інстытута, мэтай якога была падрыхтоўка «юношей к служенню в званнн свяшенно-церковнослужнтелей н учнтелей старообрядческнх начальных учнлніц»5.
Адукацыя яўрэйскага насельніцтва. У агульнапрызнанай яўрэямі іерархіі культурных каштоўнасцей першае месца належала рэлігійнай вучонасці і адукаванасці. Вучоны яўрэй карыстаўся ўсеагульнай павагай адзінаверцаў і мог прэтэндаваць на самыя ганаровыя пасады ў абшчыне. У кожнай сям’і бацькі марылі аб тым, што іх сыны стануць вучонымі людзьмі і папоўняць шэрагі яўрэйскай арыстакратыі.
Знаёмства з Торай пачыналася для кожнага яўрэя з ранняга дзяцінства ў бацькоўскай хаце і працягвалася ў хедарах, навучанне ў якіх было абавязковым для ўсіх яўрэйскіх хлопчыкаў. Яны вывучалі Тору і Талмуд з камента-
1 Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX стст. С. 170.
2 Труды сьезда старообрядцев всего Северо-Западного, Прнвпсленского н Прнбалтнйского краев н другнх городов Росснйской нмпернн, состоявшегося в г. Внльно 25-27 января 1906 г. Внльно, 1906.-С. 152.
3 Добжннская Т. В. Обшественно-полнтнческая жнзнь старообрядцев на Внтебшнне после прннятяя указа 17 апреля 1905 года «Об укрепленнн начал веротерпямостн» // Старообрядчество как нсторнко-культурный феномен. С. 70.
4 Кнселев П. 14. Столетне Впленской старообрядческой обіцпны. 1830-1930 гг. Вяльна, 1930.-С. 20-21.
5 Старообрядчество в Россмн (XVIII—XX века). М., 1999. С. 224.
рыямі, знаёміліся са зводам рэлігійных яўрэйскіх законаў. У хедар хлопчыкі пачыналі хадзіць з 5-6 гадоў. Спачатку знаёміліся з літарамі іўрыцкага алфавіта. Галоўным настаўнікам у прыватным хедары быў меламед, які расказваў на ідыш сэнс прачытанай главы Торы, якая была напісана на іўрыце. Узровень ведаў, атрыманых у хедары, не заўсёды быў высокі, усё залежала ад ступені падрыхтаванасці меламеда. Для многіх яўрэйскіх дзяцей гэта была адзіная адукацыя на ўсё жыццё1. Як паведамлялі гродзенскаму губернатару ў 1839 г. мясцовыя чыноўнікі: «йзвестно, что каждый даже беднейшчй еврейскйй мальчйк учйтся чтенйю й пйсьму на еврейском языке й первоначальным правчлам арйфметйкй»2.
Некаторыя яўрэйскія настаўнікі ўтрымлівалі прыватныя пачатковыя хедары. Так, па ўсёй Гродзенскай губерні на 1840 г. было 296 яўрэйскіх настаўнікаў3. За першае паўгоддзе 1858 г. у Гродне пасведчанні на права адкрыцця хедара атрымалі 38 настаўнікаў, якія вучылі ад 2 да 14 вучняў.
У 1859 г. быў прыняты ўказ, які вызначаў статут меламедаў: меламедам мог быць толькі той яўрэй, які закончыў рабінскае вучылішча або меў агульную, сярэднюю, ці вышэйшую адукацыю. Дзейнасць меламедаў была ліцэнзавана спецыяльным пасведчаннем, якое выдавалася кожнаму з меламедаў на год. У 1875 г. гэты тэрмін быў падоўжаны да двух гадоў. У 1893 г. урад дазволіў меламедам дзейнічаць без абмежаванняў па пасвечаннях, якія пачалі выдавацца, без усялякіх экзаменаў па свецкіх прадметах тэрмінам на адзін год. Пасведчанні каштавалі 3 руб. і дапаўняліся даведкай з паліцыі аб палітычнай добранадзейнасці. Меламед мог вучыць дзяцей выключна закону веры і яўрэйскай грамаце (чытанне і пісьмо)4.
Хедары падзяляліся на прыватныя (платныя) і грамадскія (бясплатныя). Апошнія зваліся талмуд-торамі. Увогуле ў хедарах (талмуд-торах) навучанне праходзіла на трох узроўнях: 1) першапачатковы («дардчке»), дзе дзяцей навучалі азбуцы і чытанню; 2) хлопчыкаў навучалі «Пятйкнйжйю» з каментарыем Рашы і давалі першапачатковыя звесткі па Талмудзе; 3) вывучэнне Талмуда і яго каментарыяў. Дзеці знаходзіліся ў талмуд-торах з раніцы да 7-8 гадзін вечара. Талмуд-торы трымаліся за кошт яўрэйскага грамадства, на іх ішоў свечачны збор. У многіх месцах рысы аселасці яны знаходзіліся ў лачугах, доміках на могілках, або ў невялікіх пакоях пры малітоўным доме. Выкладчыкамі ў іх былі, як і ў прыватных хедарах, меламеды, якія часцей самі былі дрэнна адукаванымі3.