• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    7 Родчанка Р. В. Старэйшая школа Беларусі. Мінск, 1985. С. 25.
    8 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 418. Арк 6.
    9КнязеваЕ. Е. Лютеранскне церквн н прнходы в Белорусснн, Молдавпн, Закавказье н Средней Азвн XVIII-XX вв. СПб., 2006. Ч. 3. С. 57.
    10 Тамсама. С. 60.
    знешнія прычыны. Напрыклад, пажар 1885 г. на некаторы час спыніў дзейнасць лютэранскай школы ў Гродне.
    Больш старадаўнія традыцыі заснавання школ на беларускіх землях мела рэфармацкая царква. У пачатку XIX ст. менавіта рэфарматы захавалі свае пазіцыі ў галіне сярэдняй адукацыі. Так, ёй належалі 4,76 % сярэдніх навучальных устаноў у беларуска-літоўскіх губернях (для параўнання каталіцкай царкве на той жа момант належала 66 % сярэдніх навучальных устаноў)1. Дзеці рэфармацка-евангелісцкага веравызнання атрымлівалі адукацыю ў Кейданскай і Слуцкай гімназіях. Выпускнікі лютэранскіх і кальвінісцкіх сярэдніх навучальных устаноў атрымлівалі такія самыя правы, што і выпускнікі ўсіх расійскіх гімназій2. Да другой паловы XIX ст. рэфарматы змаглі захаваць толькі адну сярэднюю навучальную ўстанову Слуцкую гімназію. Кіраванне ёй з 1809 г. належала сіноду рэфармацка-евангелісцкай царквы сумесна з Міністэрствам народнай асветы.
    Першапачаткова Слуцкая гімназія была монаканфесійнай навучальнай установай. Адной з мэт гэтай школы ў XVII-XVIII стст. з’яўлялася падрыхтоўка да духоўнага звання і да пашырэння ў краі евангелісцка-рэфармацкага веравучэння3. Пачатак прыёму вучняў іншых веравызнанняў адносіцца да канца XVII пачатку XVIII ст.4, калі шляхта і магнатэрыя сталі масава вяртацца ў каталіцызм, у сувязі з чым колькасць вучняў пратэстанцкіх школ рэзка знізілася. Перавага пры прыёме аддавалася дзецям рэфарматаў, але сумарная колькасць вучняў непратэстанцкага веравызнання ў XIX ст. была нашмат большай. Ужо ў XIX ст. вучнёўскі склад Слуцкай гімназіі дэманстраваў практычна ўсю канфесійную палітру на беларускіх землях: тут навучаліся католікі, рэфарматы, праваслаўныя, лютэране, мусульмане, іўдзеі5. Большасць вучняў з 1835 па 1863 г. належала да каталіцкага веравызнання (каля 78 %), да пратэстанцкага каля 17 %6. Поліканфесійны склад вучняў мела і Гродзенская лютэранская школа. У сярэднім, у другой палове XIX ст. колькасць яе вучняў па веравызнаннях размяркоўвалася наступным чынам: 20 % лютэране, 30 % католікі, 50 % праваслаўныя. Закон Божы выкладаўся асобна для навучэнцаў розных канфесій. Так, у другой палове XIX ст. тут адпраўлялі набажэнствы і выкладалі лютэранскі пастар, праваслаўны і каталіцкі святары7.
    1 РДГА. Ф. 732.-Воп. l.-Спр. 244.-Арк.61 адв.-62.
    2Шкаровскнй М., Черепннна Н. йсторня евангелнческо-лютеранской церквн на СевероЗападе Росснн 1917-1945. СПб., 2004. С. 16.
    3 Глебов A. Н. РІсторнческая запнска о Слуцкой гнмназнн с 1617-1630-1901 гг. Внльна, 1903.-С. 6.
    4 Грыцкевіч А. Дзейнасць Віленскага сыноду рэфармацкіх гра.мадаў у Вялікім княстве Літоўскім [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.belreform.org/hryc3.php. Дата доступу: 11.11.11; Глебов A. Н. Нстораческая запнска о Слуцкой гнмназнк с 1617-1630-1901 гг.-С. 6.
    5 Глебов A. М. Нстораческая запнскао Слуцкой гнмназгш с 1617-1630-1901 гг. -С. 46-47, 70.
    6Тамсама. -С. 93.
    7 Швед В. В., Ігнатовіч Ф. I. Гісторыя нямецкай супольнасці евангеліцка-лютэранскай парафіі ў Гродне (1770-2002 гг.) // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі, супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы Рэсп. навук. канф.: у 4 ч., Гродна, 3-4 мая 2002 г. / рэдкал.: I. П. Крэнь (адк. рэд.) [і інш.]. Гродна, 2003. С. 5.
    Дзейнасць пратэстанцкіх навучальных устаноў заставалася стабільнай да сярэдзіны 60-х гадоў XIX ст. Вучні і настаўнікі Слуцкай гімназіі не засталіся ў баку ад падзей 1863-1864 гг., прымаючы актыўны ўдзел у паўстанні. У выніку з навучальнай установы былі выключаны 281 з 404 навучэнцаў, а сама школа ператваралася ў класічную рускую гімназію’. Дадатковай прычынай у працэсе поўнай секулярызацыі школы праз пазбаўленне Віленскай кансісторыі рэшткаў улады называлася малая колькасць вучняў рэфармацкага веравызнання. Школа была перададзена ў ведамства Міністэрства народнай асветы. Пасля пераходу гімназіі пад уладу міністэрства, Віленскі евангелісцкарэфармацкі сінод атрымаў у ёй толькі спецыяльна выдзеленыя месцы для вучняў кальвінісцкага веравызнання. Колькасць іх не была вялікай і складала 8-10 чалавек2.
    Меры, прынятыя адносна Слуцкай гімназіі, паўплывалі і на стаўленне да ўсіх пратэстанцкіх школ. У 1868 г. была праведзена рэвізія лютэранскіх і рэфармацкіх школ, якая выявіла іх «нямецкі» характар. Сярод заўваг адзначаліся: непадпарадкаванасць школ свецкаму вучэбнаму ведамству, праца на пасадах настаўнікаў некваліфікаваных асоб іншаземнага паходжання, навучанне на нямецкай мове. У выніку рэвізіі было прызнана, што дзейнасць лютэранскіх і рэфармацкіх вучылішчаў з’яўляецца незаконнай. Гэта прывяло да пагаднення паміж Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам народнай асветы (студзень 1869 г.), згодна з якім усе лютэранскія і рэфармацкія школы пераводзіліся пад юрысдыкцыю Віленскай навучальнай акругі. Гэта азначала фактычнае спыненне іх дзейнасці, паколькі на практыцы яны зліваліся з народ•з нымі вучылішчамі .
    Традыцыі навучання і катэхізацыі на роднай мове евангелісцка-лютэранская і евангелісцка-рэфармацкая цэрквы трымаліся да канца 60-х гадоў XIX ст. Менавіта ў той час расійскімі ўладамі пратэстантам быў навязаны абавязак навучання дзяцей Закону Божаму па-руску4. Тады ж распачалася інтэнсіўная русіфікацыя навучальнага працэсу ў школах усіх канфесій. Навучанне Закону Божаму пратэстанцкага веравызнання па правілах 1870 г. павінна было адбывацца ў памяшканнях народных вучылішчаў 3 разы на тыдзень. Курс быў разлічаны на 3 гады, падчас якіх у 1-ы год Закон Божы вывучаўся на роднай мове навучэнцаў, 2-гі па-руску з тлумачэннем на роднай мове вучняў, а 3-і выключна па-рускуэ. Лютэранская і рэфармацкая кансісторыі спрабавалі дамагчыся «допустнть преподаванне Закона Божня для детей реформатского нсповеданпя на местном наречнн до тех пор, пока русскнй язык не войдёт в употребленне в семейной жнзнн лнтовцев н латышей, нсповедываюіцнх Реформатскую веру»6. Правілы аб навучанні Закону Божаму па-руску
    1 Акінчыц С. Горад, дзе захавалася традыцыя // Спадчына. -2003. -№ 1. С. 56.
    2Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.-С. 142.
    3 Тамсама. С. 155.
    4 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 418. Арк. 35 адв. 36.
    ’Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг.-С. 155-156.
    6 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 418. Арк. 42 адв.
    дзейнічалі да 1906 г., калі былі заменены новымі, адпаведна якім мова навучання Закону Божаму выбіралася бацькамі дзяцей альбо апекунамі1. Пры гэтым Закон Божы павінен быў выкладаць або пастар, або асобы рускага падданства. На іх ускладаўся абавязак навучыць дзяцей нямецкага паходжання нямецкай мове. Плата за іх працу ўскладвалася на мясцовыя пратэстанцкія абшчыны2.
    Меры адносна вучылішчаў пры пратэстанцкіх храмах не былі жорсткімі і безапеляцыйнымі. Школы працягнулі сваё існаванне, аб чым сведчыць іх дзейнасць у канцы XIX ст. пры Гродзенскай і Мінскай кірхах, Горбаўскім, Лёзненскім малітоўных дамах, у калоніях Рудабелка, Ходлін і інш.3 Некаторыя школы аднаўлялі сваю дзейнасць ужо ў XX ст., як, напрыклад, Мінскае евангелісцка-лютэранскае прыходскае вучылішча4.
    Адметнасцю пратэстанцкай сістэмы адукацыі да 20-х гадоў XIX ст. была магчымасць выезду вучняў рэфармацкага і лютэранскага веравызнанняў на навучанне ў еўрапейскія ўніверсітэты. Так, Слуцкая гімназія мела трывалыя сувязі з універсітэтамі Гейдэльберга і Берліна, куды накіроўвала сваіх лепшых выпускнікоў. Адвучыўшыся за мяжой, стыпендыяты вярталіся працаваць на радзіму. Напрыклад, у Слуцкім евангелісцкім вучылішчы ў 1802/03 навучальным годзе з 6 настаўнікаў 5 мелі закончаную вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэтах Кёнігсберга і Берліна?.
    Пачынаючы з 1816 г. расійскае міністэрства замежных спраў вяло актыўную перапіску з Прускім і Галандскім урадам аб скасаванні фундушаў, якія прызначаліся на выхаванне і навучанне дзяцей каланістаў рэфармацкага веравызнання ў замежных універсітэтах. Паколькі перапіска гэтая не прынесла жаданых для Расійскай імперыі вынікаў, урад Расіі заснаваў пры Дэрпцкім універсітэце 6 альтэрнатыўных стыпендый для студэнтаў рэфармацкага веравызнання натэалагічным факультэце. У 1823 г. выхадцам з беларуска-літоўскіх губерняў было забаронена навучанне ў Кракаўскім і Гейдэльбергскім універсітэтах6.
    Малавядомымі з’яўляюцца адукацыйныя традыцыі іншых пратэстанцкіх цэркваў, напрыклад евангельскіх хрысціян баптыстаў, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў 80-я гады XIX ст. Аднак пры забароне незарэгістраванага навучання і адначасовай адсутнасці звестак аб тайных пратэстанцкіх школах можна меркаваць, што гэтыя цэрквы ажыццяўлялі выключна нядзельнае рэлігійнае навучанне дзяцей. Формамі перадачы рэлігійных ведаў былі таксама сабранні, якія адбываліся пад відам богаслужэнняў7. Звесткі аб фактах апошніх
    1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 156.
    2 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 418. Арк. 35 адв. 36.
    3 Князева Е. Е. Лютеранскне церквн н прнходы в Белорусснк, Молдавнн, Закавказье н Средней Азнн XVIII-XX вв. С. 46-57.
    4 НГАБ. Ф. 1952. Bon. 1. Спр. 127. Арк. 14.
    5 Родчанка Р. В. Старэйшая школа Беларусі. С. 25.
    6 Варадннов Н. Нсторня МВД. СПб., 1862. Ч. 1, кн. 2. С. 354; НГАБГ. Ф. 1. Воп. 2. Спр. 390. Арк. 4, 18.
    7 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8462. Арк. 6.
    вымусілі расійскі ўрад да выдання «Праввл для устройства сектантамч богослужебных й молйтвенных (релвгйозных) собраннй»1. Згодна з пунктам 1 чацвёртага параграфа «ПравйЛ» забаранялася «устройство, под вйдом богослужебного йлй молйтвенного собрання, собранйй для сообіценйй, чтенчй й собеседованйй не ймеюшчх характера собственно богослуження, йлй молйтвословйя, собранйй, не утверждённых Правчтельством юношескйх кружков, а равно собранвй для евангелйзацпй йлй катехйзацйй несовершеннолетнйх йлй йных действнй, знаменуюшнх прнобтенне йх к сектантскому веро2 ученйю» .
    Актыўнасць лютэран і рэфарматаў у сферы адукацыі ўзмацніў указ аб верацярпімасці 1905 г. Пасля яго выдання Віленскі евангелісцка-рэфармацкі сінод аднавіў хадайніцтвы аб дазволе на адкрыццё школ пры рэфармацкіх цэрквах. У просьбах было акрэслена і тое, што навучанне ў школах павінна весціся на мове, якая з’яўляецца мовай багаслужэння ў царкве.