• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У другой палове XIX ст. у некаторых іешывах пачалі вывучаць свецкія прадметы. Так, у 1858 г. утрымальнікам Гродзенскай іешывы быў Іцка Эберул. У той час яе наведвалі 80, а ў 1870 г. 59 вучняў. Аб ёй пісалі, што «хотя все еврейскне ешнботы нмеют целью прнобретенне релнгнозных знаннй, но в последнее время гродненскнй ешнбот н талмуд-тора, в которых учнтся 243 еврея, началн нзучать русскнй язык, арнфметнку на русском языке, вводят в классное употребленне русскнй разговорный язык. Нз русскнх кннг обьясняются прнродоведенне, нсторня н географчя»3.
    У канцы XIX пачатку XX ст. існавала і хасідская іешыва, адзяленні якой дзейнічалі ў Любавічах, Гарадзішчы Магілёўскай і Шчэдрыне Мінскай губерняў. А ў Навагрудку дзейнічала іешыва, дзе навучаліся паслядоўнікі мусарніцкага (мусар мараль) руху. Гэтая іешыва, створаная рабінам Ісраэлем Іоцалем Гурвічам, была адной з самых вядомых і апошняй па часе існавання мусарніцкай школай на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
    У 1905 г. прадстаўнікамі сіянізму была заснавана ўзорная іешыва ў Лідзе, якая хутка набыла папулярнасць у моладзі. У 1908 г. у ёй навучаліся больш за 300 юнакоў, якія імкнуліся не толькі вывучаць рабінскія навукі, але і атрымаць свецкія веды, неабходныя ў штодзённым жыцці4.
    Рабін кіраваў рэлігійнай, адукацыйнай і дабрачыннай дзейнасцю яўрэйскай абшчыны, аднак дзяржава імкнулася паставіць рабінаў пад пастаянны кантроль. Яны абавязаны былі мець пасведчанні аб заканчэнні рабінскіх вучылішчаў, настаўніцкіх інстытутаў ці якіх-небудзь навучальных устаноў дзяржаўнага тыпу. Указам ад 13 лістапада 1844 г. было вырашана заснаваць 2 рабінскія вучылішчы ў Вільні і Жытоміры. Пасля іх адкрыцця было аб’яўлена, што праз 20 гадоў пасля ўказа ніхто не можа быць выбраны рабінам (або
    1 Тйхонов A. К. Кэтолйкй, мусульмане й нуден Росснйской ймпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 207-208.
    ■ Кандель Ф. Кннга времен й событвй. йсторня россййскнх евреев. Т. 2, ч. 3. С. 611.
    3 Цыт. па: Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненіцнны. Жйзнь до катастрофы. С. 242.
    4 Кузняева С. Еврейскне обшнны Беларусн в конце XVIII начале XX века. С. 31.
    настаўнікам у рэлігійных школах), пакуль не пройдзе навучанне ў адным з гэтых вучылішчаў. Да 1855 г. Віленскае рабінскае вучылішча зрабіла 3 выпускі настаўнікаў (17 чалавек) і 1 выпуск рабінаў (2 чалавекі). У Жытомірскім быў зроблены ўсяго 1 выпуск настаўнікаў (5 чалавек) і толькі адчынены рабінскі клас. Колькасць навучэнцаў паступова павялічвалася і да 1860 г. у Віленскім вучылішчы навучаліся ўжо 276 чалавек1. Казённыя рабіны звычайна не карысталіся аўтарытэтам сярод сваіх вернікаў, бо яўрэйскае грамадства лічыла, што дзяржаўныя навучальныя ўстановы псуюць юнацтва зусім не патрэбнымі навукамі накшталт прыродазнаўчых і не даюць патрэбных рабіну ведаў. Таму з 1862 г. казённым рабінам пачалі аказваць дапамогу ў размеры ад 75 да 100 руб. і яны атрымалі права паступаць ва ўніверсітэты, пры ўмове здачы праверачных экзаменаў па лацінскай і французскай мовах2. У выніку ў канцы XIX ст. ужо налічвалася невялікая колькасць маладых рабінаў, якія былі прыхільнікамі перадавой адукацыі і навукі і бачылі сваю ролю ў тым, каб адкрыць дарогу для моладзі з патрыярхальных сем’яў3.
    Мусульманская адукацыя. Паводле ісламу, кожны мусульманін павінен быў умець чытаць святыя кнігі Каран і Хамаіл. Калі бацькі не аддавалі сваіх дзяцей вучыцца, то гэта лічылася вялікім грахом. Дзяцей вучылі чытаць арабскія тэксты і пісаць арабскім пісьмом у школах пры мячэцях. Вучыў іх або мула, або яго памочнік мязім, або годжы (настаўнік). Згодна з «Положеннем о Таврнческом магометанском духовенстве н правах онаго» медрэсе і іншыя вучылішчы па распараджэнні Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення ствараліся ў кожным населеным пункце4. У пачатковых школах (існавалі мужчынскія, жаночыя і змешаныя) мектэбе (або мектэб) можна было пачынаць навучанне з 4-гадовага ўзросту і працягвалася яно 3 і больш гадоў. Хлопчыкі маглі працягваць адукацыю далей у медрэсе. Яны павіны былі быць не маладзей за 12 гадоў, іх прымалі без уступных экзаменаў і навучанне было бясплатным. Навучэнцы «сохты» (або «софты») павінны былі наведваць усе заняткі, без дазволу настаўніка не маглі выходзіць за межы медрэсе. У пачатку XX ст. у «Программе н обшнх правнлах для крымскнх медресе» былі ўстаноўлены абавязковыя для выкладання прадметы: дагматы рэлігіі, мараль, этыка, тлумачэнне Карана, мусульманская філасофія, «нзречення» Прарока Мухамеда, марфалогія, сінтаксіс, граматыка3. Асноўнымі выкладчыкамі ў медрэсе, як і ў мектэбах, былі хальфы. На чале медрэсе стаяў мударыс, ён, як правіла, меў добрую багаслоўскую адукацыю, якую маглі атрымаць і ва ўсходніх краінах6.
    1 РДГА. Ф. 1269. Bon. 1. Спр. 50. Арк. 2-3.
    2Тнхонов A. К. Католнкя, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 209.
    3 Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненгцнны. Жнзнь до катастрофы. С. 83-85, 231.
    4Тнхонов A. К. Католнкп, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 100, 102.
    5 Рославцева Л. Н. Крымскне татары. М., 2008. С. 280-283.
    6 Татары. М, 2001. С. 405.
    У татарскага насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў у мусульманскую школу дзеці ішлі з 6-8-гадовага ўзросту. У невяліках паселішчах, дзе жыло мала татар і не набіралася неабходнай колькасці (5-10) дзяцей для школы, наймалі настаўніка-мусульманіна, які не меў агульнай адукацыі, але добра ведаў Каран і мог яго чытаць1. Хадзіць у мячэць дазвалялася толькі пасля заканчэння курса навучання ў годжыя. Вучылі ў асноўным мужчыны, але былі і жанчыны (гаджыні). Напрыклад, у Ляхавічах перад Першай сусветнай вайной спасцігаць Каран дзецям дапамагала «баба Гасцілаўка», удава мулы I. Якубоўскага.
    Карысталіся для навучання дзяцей і набажэнства як друкаванымі, так і rfaпісанымі ад рукі малітоўнікамі. Засвойваць Каран дапамагаў тэджвід падручнік, дзе змяшчаліся ўказанні, як чытаць свяшчэнную кнігу. Тэкст яго быў напісаны на старажытнай турэцкай мове з тлумачэннямі на беларускай альбо польскай мове. Кнігай штодзённага ўжытку быў Хамаіл збор малітваў на арабскай і старатурэцкай мове з тлумачэннямі рэлігійных абрадаў на беларускай альбо польскай мовах. У рукапісных зборніках (кітабах) былі падрабязна апісаны абрады, рытуалы, а таксама асноўныя абавязкі мусульманіна. У іх пераважную большасць складалі тэксты польскія і беларускія, але былі і турэцкія, арабскія. Пасля заканчэнне вучобы ў пачатковай школе для дзяцей арганізоўвалася свята Лахі (lahi), у якім таксама прымалі ўдзел ходжый, бацькі, госці. Дзіця, у гонар якога было свята, дэманстравала свае веды, чытаючы адну з вялікіх сур2.
    Даных аб колькасці мусульманскіх школ (або вучылішчаў) няма, толькі ў 1839, 1840 і 1842 гг. у статыстыцы Гродзенскай губерні па Навагрудскім павеце адзначалася адзінае мусульманскае вучылішча3. 22 верасня 1903 г. Віленскі, Ковенскі і Гродзенскі генерал-губернатар паведамляў у Міністэрства ўнутраных спраў аб тым, што выяўлена ў Відзах тайнае навучанне дзяцей-мусульман Закону Божаму і малітвам па Каране4. Ён звярнуўся ў Віленскую навучальную акругу, каб высветліць, які існуе парадак адносна выдачы дазволу на права вучыць дзяцей-мусульман. У адказе было адзначана, што згодна з дзеючым заканадаўствам асобам мусульманскага веравызнання не выдаваліся пасведчанні на права навучання дзяцей закону іх веры5. У асноўным на працягу вызначанага часу дзеці мусульман атрымлівалі свецкую адукацыю (у залежнасці ад саслоўяў) у агульнаадукацыйных установах (народныя вучылішчы, павятовыя вучылішчы, гімназіі і інш.).
    Такім чынам, роля хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій у развіцці/захаванні традыцый народаў Беларусі ў канцы XVIII пачатку XX ст. значна
    1 Канапацкі I. Б. Да пытання аб мусульманскай адукацыі на Беларусі II Нацыянальная адукацыя, гісторыя, сучаснасць, перспектывы. Брэст, 1995. С. 39.
    2 Pismiennictwo і muhirz tatarow polsko-litewskich. Warszawa, 2000. T. 3. S. 22.
    3 НГАБГ. Ф. 1. Bon. 20. Спр. 433. Арк. 23; Спр. 462. Арк. 24; Спр. 932. Арк. 24.
    4 РДГА. Ф. 821. Воп. 8. Спр. 86. Арк. 134.
    5 Тамсама.
    змянілася ў адпаведнасці са зменай дзяржаўнай палітыкі. Найбольш кардынальныя перамены адбыліся ў адукацыйнай сферы дзейнасці рымска-каталіцкай царквы: ад пераважаючай ролі ў сістэме адукацыі хрысціянскага насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII першай трэці XIX ст. да поўнай страты сваіх пазіцый у канцы XIX пачатку XX ст. на карысць пануючай праваслаўнай царквы. Даволі доўгі час пасля далучэння тэрыторыі беларуска-літоўскіх да Расійскай імперыі ўніяцкая царква і базыльянскі ордэн захоўвалі традыцыйную сістэму адукацыі. Моцны ўплыў на яе аказвала каталіцкая адукацыя, якая таксама дапамагала рыхтаваць уніяцкая духавенства і Йрымала ў свае навучальныя ўстановы ўніяцкае насельніцтва. Змены, якія былі накіраваны расійскім урадам на збліжэнне ўніяцкай царквы да праваслаўнай праз адукацыю, пачаліся толькі ў канцы 20-х гадоў XIX ст. і не атрымалі поўнага развіцця з-за скасавання уніі ў 1839 г.
    Традыцыйна дзейнасць навучальных устаноў пратэстанцкай царквы была абгрунтавана неабходнасцю рэлігійнага выхавання дзяцей згодна з веравучэннем канкрэтнага кірунку ў пратэстантызме, а таксама падрыхтоўкай дзяцей да абраду канфірмацыі і навучанню грамаце на той мове, на якой вялося набажэнства. На беларускіх землях у даследуемы перыяд атрыманне адукацыі ў лютэранскіх і рэфармацкіх школах з’яўлялася таксама важным фактарам захавання этнічнай самабытнасці прадстаўнікоў гэтай канфесіі. У перыяд з канца XVIII да сярэдзіны 60-х гадоў XIX ст. пазіцыі пратэстанцкай царквы ў галіне адукацыі заставаліся дастаткова стабільнымі. Болыная частка школ пры храмах і малітоўных дамах узнікала і дзейнічала без папярэдняга ўзгаднення з вучэбным ведамствам, выключна па ініцыятыве мясцовых царкоўных улад. Правы пратэстанцкай царквы ў сферы пачатковай і рэлігійнай адукацыі сваіх вернікаў пацверджваў Статут 1832 г.
    Пасля паўстання 1863-1864 гг. палітычны характар набыло і пытанне аб евангелісцка-рэфармацкіх і евангелісцка-лютэранскіх навучальных установах: удзел у паўстанні навучэнцаў і выкладчыкаў Слуцкай евангелісцка-рэфармацкай гімназіі прывёў да рэвізіі ўсіх пратэстанцкіх школ з наступным аб’яднаннем іх з народнымі вучылішчамі. Узнаўленне дзейнасці пратэстанцкіх школ адносіцца толькі да канца XIX — пачатку XX ст. У пачатку XX ст. адбываюцца некаторыя змены палітыкі расійскага ўрада адносна старавераў і адпаведна іх адукацыі: пачынае складвацца некаторая сістэма навучальнай падрыхтоўкі спецыяльна для стараверскага насельніцтва розных кірункаў.