• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Поруч з традыцыйнымі дабрачыннымі ўстановамі царкоўныя арганізацыі ўтрымлівалі такія рэдкія нават у асяроддзі свецкай прыватнай дабрачыннасці ўстановы, як танныя кватэры (Гродна, Вільня), крэдытныя касы (Вільня, Ваўкавыск), бюро па пошуку працы (Мінск). У 1893 г. Гродзенскае брацтва заснавала Дом працавітасці, аднак па фінансавых прычынах вымушана было перадаць яго ў вядзенне мясцовага губернскага дабрачыннага таварыства4.
    Праваслаўным духавенствам насельніцтва беларуска-літоўскіх епархій прыцягвалася да падтрымкі агульнарасійскіх дабрачынных арганізацый. 3 1881 г.
    1 Борун Е. Н. Православные монастырн на террнторнн Беларусн: правовой статус н соцнально-культурная деятельность (1839-1917 гг.). С. 85-86.
    Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1895. № 35 (неофнцнальный отдел). С. 324.
    3 ДГАЛ. Ф. 378. Воп. 73 (1865 г., агульны аддзел). Спр. 1528. Арк. 13.
    4 Шпмуковнч С. Ф. Благотворятельность в Беларусн в конце XIX начале XX века. Мннск, 2006. С. 125.
    Св. Сінод дазволіў радзе папячыцельства імператрыцы Марыі Аляксандраўны аб сляпых штогод праводзіць збор ахвяраванняў ва ўсіх гарадскіх і манастырскіх храмах імперыі на карысць сляпых на працягу тыдня аб сляпым. У 1902 г. такія зборы праводзіліся 18-25 мая, у 1904 г. 1-8 мая, у 1905 г. з 21 па 28 мая. Рэгулярна збіраліся грошы таксама ў падтрымку камітэта аб глуханямых, на карысць брацтва ў імя Царыцы Нябеснай аб дапамозе ідыётам, эпілептыкам і калекам дзіцячага ўзросту.
    Ажыццяўлялася таксама дапамога пацярпелым ад неўраджаю. Напрыклад, у 1892 г. Магілёўскі епархіяльны камітэт па зборы ахвяраванняў на карысць пацярпелых ад неўраджаю хлеба сабраў 9404 руб. 94 кап.1
    Праваслаўнае духавенства Беларусі дапамагала таксама адзінаверцам з іншых краін. Так, у 1876 г. святары беларуска-літоўскіх епархій па просьбе Маскоўскага славянскага камітэта ўдзельнічалі ў зборы грашовых ахвяраванняў на карысць галадаючых Босніі, Герцагавіны і Балгарыі2. Падобную мэту меў збор на карысць славян, якія жылі ў нястачы, у 1895 г.3
    «Унутраная» дабрачыннасі]ь. Акрамя шырокай дабрачыннасці ў дачыненні да свецкага насельніцтва духавенства Беларусі пастаянна праяўляла клопат пра бедных асоб духоўнага звання, сірот і удоў свяшчэннаі царкоўнаслужыцеляў. 3 гэтай мэтай ствараліся епархіяльныя папячыцельствы аб доглядзе бедных духоўнага звання і іх акруговыя аддзяленні, пенсійныя і пахавальныя касы духавенства. У Літоўскай епархіі дапаможная каса духавенства пачала дзейнічаць з ліпеня 1891 г. У перыяд з ліпеня 1891 па 17 чэрвеня 1903 г. з яе была аказана дапамога свяшчэннаі царкоўнаслужыцелям і іх сем’ям на суму 51 012 руб. 15 кап.4 У Магілёўскай епархіі з мэтай выдачы пенсій заштатнаму і сіроцкаму духавенству па ініцыятыве епіскапа Місаіла была створана Эмерытальная каса духавенства.
    Дабрачынная дзейнасць рымска-каталіцкай царквы. Традыцыйнымі кірункамі дабрачыннасці, у якія ўключаўся каталіцкі касцёл, былі: а) медыцынская дзейнасць і апека над састарэлымі і бяздомнымі; б) адукацыйна-выхаваўчая і медыцынская дзейнасць у дзіцячым асяродку; в) міласціна і фінансавая падтрымка дабрачынных ініцыятыў; г) «унутраная» дабрачыннасць.
    Медыцынская дзейнасць і апека над састарэлымі і бяздомнымі. Медыцынская дапамога ў каталіцкай традыцыі разумеліся як праяўленне хрысціянскай міласэрнасці ў адносінах да церпячых асоб. Ініцыятыву аб стварэнні лячэбнай установы бралі на сябе як духоўныя асобы (плябаны, прыёры), так магнатэрыя і шляхта. У выпадку, калі асноўным ініцыятарам і спонсарам былі прадстаўнікі шляхты і магнатэрыі, каталіцкае духавенства было толькі рэалізатарам дабрачынных мерапрыемстваў. Напрыклад, у 1788 г. графіняй Аўгустай Плятэр ў Краславе быў заснаваны шпіталь для мясцовага насельніцтва.
    1 Могялевскне епархнальные ведомостн. 1892. № 36 (часть офяцнальная). С. 455.
    2НГАБ.-Ф. 124.-Воп. І.-Спр. 249.-Арк. 4.
    3 Тамсама. Спр. 36546. Арк. 1-4.
    4 Лнтовскне епархяальные ведомостн. 1903. -№ 28-29 (офяцяальный отдел). С. 219.
    Для догляду за хворымі графіняй былі запрошаны члены жаночай кангрэгацыі сясцёр міласэрнасці1. Сярод агульнай колькасці фундатараў шпіталяў пры касцёлах пераважалі свецкія асобы, аднак духавенства і касцёльныя арганізацыі таксама стараліся выступаць фундатарамі падобных устаноў і павялічваць іх колькасць. Так, Крамяніцкі шпіталь утрымлівала Віленская курыя, а некаторыя святары ў тастаментах запісвалі шпіталям пэўныя сумы грошай2. На беларуска-літоўскіх землях сфарміраваліся два тыпы шпіталяў пры касцёлах лазарэты і шпіталі. У першым выпадку ўстанова дзейнічала менавіта для лячэння захварэўшых людзей, у другім гэта быў дом старых, бедных і бяздомных, якія не мелі сродкаў для ўтрымання. Рознымі былі памеры і забеспячэнне шпіталяў.
    На беларуска-літоўскіх землях справамі аховы здароўя займаліся прадстаўнікі манаскага духавенства. Непасрэдна медыцынскай дзейнасцю займаліся баніфратры3 і рохіты*, аднак пры шэрагу кляштараў іншых ордэнаў таксама дзейнічалі лазарэты. Баніфратры і рохіты з’яўляліся ордэнамі, асноўнай сферай дзейнасці якіх была ахова здароўя. У канцы XVIII першай палове XIX ст. баніфратрам на беларуска-літоўскіх землях належала сетка спецыялізаваных (псіхіятрычных) мужчынскіх шпіталяў4. Апеку над псіхічна хворымі жанчынамі забяспечвалі сёстры міласэрнасці св. Вінсэнта дэ Поль2. У шпіталях баніфратраў і рохітаў за хворымі наглядалі самі манахі, іншыя ордэны найчасцей наймалі адпаведную асобу. Шпіталі рохітаў і баніфратраў абслугоўвалі як тых, хто мог заплаціць за сваё лячэнне (у 1821 г. кошт складаў 7 руб. у месяц), так і тых, хто мог гэта зрабіць часткова, або зусім не меў сродкаў для аплаты6.
    У статутах кожнай з гэтых кангрэгацый дакладна апісвалася, як яны павінны паступаць з хворымі, якія трапляюць да іх у шпіталь, як іх прымаць, лячыць, даглядаць, чым карміць і г. д. 7 Усе шпіталі гэтых кангрэгацый былі заснаваны ў XVIII ст. Шпіталі баніфратраў дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Мінску, Навагрудку. Мінскі шпіталь баніфратраў (на вул. Зыбіцкай8) паўстаў у 1709 г. па фундацыі стольніка Антонія Тэадора Ваньковіча. Быў разлічаны
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 10206.
    2 Kamuntavicienie V. Szpitale і szkoly parafialne biskupstwa wilenskiego i zmudskiego w drugiej polowie XVII wieku wedlug danych aktow wizytacyjnych Kosciola katolickiego II Kwartalnik historyczny. 2003. -№ 2. S. 64.
    3 Шпітальны ордэн св. Яна Божага, лац. Ordo Hospitalarius Sancti Joannis de Deo, папулярныя назвы баніфратры, міласэрныя браты (Bracia, czyncie dobro. 400 lat Zakonu Bonifratrow w Polsce 1609-2009. Krakow, 2009; Pietrzkiewicz I. Miser Res Sacra. Bonifratrzy w dawnej Rzeczypospolitej. Krakow, 2009).
    Супольнасць Братоў Міласэрнасці св. Роха.
    4 Bednarz J. Stan opieki lekarskiej nad psychicznie chorymi w Polsce. Warszawa, 1927. S. 3-4.
    5 Ibid; Грыцкевіч B. 3 мінулага нашае медыцыны //Полы.мя. 1969. -№ 5. С. 200.
    6 Dzieje dobroczynnosci. 1821. № 2. S. 905.
    7 O szpitalach bonifraterow i rochitow w Miiisku // Dzieje dobroczynnosci. 1821. № 2. S. 260.
    8НГАБ.-Ф. 1781.-Bon. 27.-Cnp. 267.
    на 18 ложкаў1. Нягледзячы на невялікі фундуш, у 1818 г. тут апякалі 228 хворых, з якіх паправіліся — 205, 25 памерлі. 3 іх арыштантаў 146, вольных бедных 82. У 1819 г. шпіталь апекаваўся 268 хворымі, з якіх памерлі 22, паправіліся 240. 3 іх арыштантаў 189, вольных бедных 732.
    Гродзенскі шпіталь баніфратраў быў невялікі, што было звязана з нязначнай колькасцю фундушавых сум. Медычная ўстанова была разлічана на 10 стацыянарных хворых, аднак іх колькасць звычайна была амаль удвая большай. На працягу года шпіталь аказваў дапамогу прыкладна 120 асобам рознай сацыяльнай і канфесійнай прыналежнасці. Так, у 1820 г. у шпіталі знаходзіліся 44-гадовы Барталамей Блажэеўскі, каталік, хворы на каўтун, і «incurabilis»; 34-гадовы Ігнацы Крэўніцкі, шляхціц, «праз звар’яценне прысланы ў шпіталь паліцыяй», а таксама Юзаф Альшэўскі з Беластоцкай вобласці, хворы на «фістулу пад правай рукой»3. Лекі і неабходныя рэчы баніфратры набывалі ў горадзе. Для адпраўлення імшы ў капліцу пры шпіталі запрашаліся гродзенскія ксяндзы, найчасцей бернардзінцы. У 1830 г. баніфратры збудавалі новы будынак для шпіталя. Спецыяльных медыцынскіх інструментаў шпіталь не меў.
    Супольнасць рохітаў была заснавана ў 1713 г. у Вільні пры касцёле св. Роха, і сваю дзейнасць ажыццяўляла менавіта на беларуска-літоўскіх землях. Першапачатковай мэтай рохітаў была апека над захварэўшымі падчас эпідэмій і пахаванне памерлых. Шпіталі рохітаў дзейнічалі ў Вільні (з 1705 г.), у Мінску (на вул. Койданаўскай)4. Шпіталь рохітаў у Мінску быў невялікі, у жніўні 1818 г. у лазарэце знаходзіліся 17 чалавек: 1 мужчына і 16 жанчын. У той жа час для дапамогі ў працы ў шпіталі рохіты наймалі цырульніка яўрэя Мордуха3. У красавіку 1825 г. у шпіталі знаходзіліся 10 хворых жанчын ва ўзросце ад 15 да 90 гадоў6. Забеспячэнне шпіталя было вельмі нязначным, аб чым сведчыць, напрыклад, колькасць бялізны ў шпіталі: простыняў 7, навалачак 12, коўдраў 87. Відавочна, што рохіты не вельмі акуратна спаўнялі свае абавязкі ў шпіталі, аб чым сведчыць запіс візітатара кляштара, які ў заўвагах для настаяцеля адзначыў наступнае: а) каб капіталы, на шпіталь прызначаныя, расходаваліся выключна для гэтай мэты; б) імя, прозвішча, узрост кожнага хворага, які паступаў у шпіталь, запісваць у асобную кнігу, з пазначэннем хваробы, калі паступіў, калі выпісаўся або памёр8.
    Акрамя ордэнаў, якія асаблівым чынам займаліся хворымі людзьмі, іншыя прадстаўнікі манаскага духавенства таксама ўключаліся ў справу аховы здароўя. Напрыклад, пры Бярозаўскім картэзіянскім кляштары манахі ўтрым-
    1 Opisy parafii diecezji Wilenskiej z 1784 roku. B. m., b. r. T. 2: Dekanat Minsk. S. 17.
    2 O szpitalach bonifraterow i rochitow w Mirisku // Dzieje dobroczynnosci. 1821. № 2. S. 269.
    3 Пятшкевіч 1. Гродзенскія баніфратры//ARCHE. 2010. № 1-2.-C. 116.
    4 НГАБ. Ф. 1781. Bon. 27. Cnp. 268.
    5 Тамсама. Cnp. 365. Арк. 10 адв.
    6 Тамсама. Cnp. 396. Арк. 18.
    7 Тамсама. Арк. 9 адв.
    8 Тамсама. Арк. 10 адв.
    лівалі лазарэт для хворых сялян. Для медыцынскай апекі наймалі доктара, які адначасова выконваў абавязкі аптэкара. У 1830 г. гэтыя функцыі спаўняў Францішак Габінак, які за сваю працу атрымліваў 1000 злотых у год. Для дапамогі яму былі нанятыя 2 памочнікі («аптекарёнка»), з гадавой заработнай платай у памеры 130 злотых1.