• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Жаночыя манаскія ордэны таксама ўключаліся ў справу дабрачыннай асветы. У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. лідарам сярод манаскіх ордэнаў у сферы жаночай адукацыі стаў ордэн сясцёр марыявітак. Адукацыя дзяўчат і дабрачыннасць былі асноўнымі кірункамі дзейнасці ордэна. У пераважнай боль-
    1ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 642. Арк. 288 адв.
    2НГАБ.-Ф. 1781. -Воп. 27.-Спр. 592.-Арк. 105.
    3 Тамсама. Воп. 26. Спр. 1387. Арк. 119.
    4Тамсама.-Спр. 1396.-Арк. 24.
    5 Тамсама.
    6 Тамсама. Воп. 27. Спр. 259.
    7 Тамсама. Спр. 307.
    8 Тамсама. Воп. 26. Спр. 1399; Zasztowt L. Kresy 1832-1864. Szkolnictwo na ziemiach Litewskich i Ruskich dawnej Rzeczypospolitej.Warszawa, 1997.-S. 403; ДГАЛ.-Ф. 694.Bon. 1. Cnp. 642; Elenchus scholarum parochialium et monasticarum in archidioecesi mohyloviensi 1808 anno. S. 14.
    9 Zasztowt L. Kresy 1832-1864. Szkolnictwo na ziemiach Litewskich i Ruskich dawnej Rzeczy­pospolitej. -S. 404; НГАБ. -Ф. 1781,-Bon. 26.-Cnp. 1387, 1425.
    10 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Cnp. 244. Арк. 50-60; Klasztory bernardynskie w Polsce w jej granicach historycznych. Kalwaria Zebrzydowska, 1985. S. 33.
    11 НГАБ. Ф. 1781. Bon. 26. Cnp. 1392. Арк. 7.
    12 Тамсама. Bon. 27. Cnp. 246.
    13 Тамсама. Bon. 26. Cnp. 1436, 1466.
    14 Hedemann O. Szkoly walerjanowskie xx. Pijarow Euezckich Wilno, 1937. S. 2.
    шасці выпадкаў адукацыю марыявіткі давалі бясплатную, або вельмі танную. Па адзначэнні саміх марыявітак, іх «Ордэн <„.> мае гонар данесці да шаноўнай грамадскасці, што ад часу свайго стварэння (1737 г.) займаецца адукацыяй бедных паненак <.„> адкрылі ва ўсіх кляштарах публічныя школы для паненак, у якія будуць прымаць без аплаты і без розніцы стану, рэлігіі і ўзросту і вучыць чытанню і пісанню, арыфметыцы і ўсялякім дамскім працам»1. Ордэн марыявітак супрацоўнічаў у сферы адукацыі і з дабрачыннымі таварыствамі. У 1820 г. была заключана дамова з Віленскім таварыствам дабрачыннасці, паводле якой дзве сястры ордэна павінны былі жыць у доме таварыства разам з беднымі дзяўчынкамі-сіротамі. Да іх абавязкаў належаў догляд за дзяўчынкамі, навучанне іх асновам рэлігіі і жаночым працам, а таксама пачатковая адукацыя2.
    Дабрачыннасцю ў галіне адукацыі займаліся таксама і прадстаўніцы іншых ордэнаў. Так, мінскія бернардзінкі, па распараджэнні біскупа, утрымлівалі ў сваім кляштары 10 дзяўчат, якім давалі бясплатную пачатковую адукацыю3. Мінскія манахіні-бенедыкцінкі штогод утрымлівалі ў сваім манастыры 10-12 дзяўчат-сірот4, навагрудскія дамініканкі 45. Гродзенскія бернардзінкі6 забяспечвалі бясплатную адукацыю для 10-12 дзяўчат-сірот. Гродзенскія брыгідкі пры сваім кляштары ў першай палове XIX ст. давалі прытулак некалькім асобам з дзецьмі7. Шчучынскія сёстры міласэрнасці ўтрымлівалі канвікт для 8 дзяўчат8.
    Акрамя адукацыі і выхавання каталіцкія манахіні займаліся медыцынскай апекай нованароджаных дзяцей, пакінутых бацькамі, і дзяцей-сірот. Так, шарыткі (сёстры міласэрнасці) мелі шпіталі ў Вільні пры касцёле св. Якуба, у доме таварыства дабрачыннасці на вул. Субач, і ў доме для падкідышаў пад назвай «Дзіцятка Езус»; а таксама ў Краславе, Віцебску, Асвеі, Жытоміры, Луцку, Грудку, Тэпліку, Беластоку. Марыявіткі у Вільні, Полацку, Віцебску, Магілёве і Ма9 зыры .
    Віленскі дом «Дзіцятка Езус» быў створаны спецыяльна для нованароджаных дзяцей-падкідышаў. У першай палове XIX ст. гэты шпіталь з’яўляўся адным з найбольшых сярод інстытутаў падобнага тыпу ў заходніх губернях Расійскай імперыі. У шпіталі працавалі сёстры міласэрнасці. Шарыткі з’яўляліся рэалізатарамі і распараджальніцамі фундуша троцкай кашталяншы Ядвігі
    1 Цыт. па: Анофранка Н. В. Жанчыны дваранскага саслоўя Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст.: сацыяльна-прававы статус і ўдзел у грамадскім жыцці. С. 62-63.
    2 Анофранка Н. В. Жанчыны дваранскага саслоўя Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст.: сацыяльна-прававы статус і ўдзел у грамадскім жыцці. С. 63.
    3 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 256. Арк. 30.
    4 Тамсама. Арк. 66.
    5 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Спр. 244. Арк. 44.
    6 ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 642. Арк. 93 адв.
    7 Тамсама. Арк. 90.
    8 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Спр. 244. Арк. 44.
    9 Valancius М. Namq uzrasai. S. 210.
    м. в. д.
    
    rvpav
    ДВЛОПРОНЗВОДСТВО
    ГУВЕІ’ПСКЛП'
    ію дЬламь (14 сйіцествахь
    ПРНСУТСТЫЯ.
    /Р Ыая 1D1
    Г. Ковна.
    Оогласно реаолюція препровождаю прж 'семь вь Канцелярію Губернатора на распорякеніе два прошенія.сь двумя экаеммяраUH уставовь прн каждомь.о разрішеній учре днть Лктовское благотворнтельное обцество подь названіемь^омь „ладенца Інсуса" ж Новоалександровское рямско-католйческое благотворятельное обцество",преслідувдія релягіозныя цілй н подлежація поэтому утверндвнію властью Г.іімястра внутренняхі дЬль /ст.4 я 5,0тд.1,закона 4/Ш І90о г. о союзахь я обідествахь / •
    ЗавЬдываючій дЬлопройзводством
    Суправаджальны ліст у канцылярыю Ковенскага губернатара. 1913 г. (КАА)
    Агінскай, якая ў 1787-1791 гг. ахвяравала на дадзеную ініцыятыву пляц у горадзе і 150 тыс. польскіх злотых. На працягу дзейнасці прытулка яго фінансава падтрымлівалі розныя людзі: як рымска-каталіцкае і ўніяцкае духавенства, так і свецкія асобы1. На гэты шпіталь ахвяравалі грошы і расійскія імператары Павел I і Аляксандр I. У год установа прымала да 200 дзяцей2.
    У створаным у 1811 г. па ініцыятыве Мінскага біскупа Я. Дэдэркі таварыстве дабрачыннасці ў Мінску таксама дзейнічаў шпіталь і прытулак для дзяцей. Па задумцы біскупа задача прытулка павінна была заключацца ў наступным: «1) В оказаннн помошн ненмуіднм больным, 2) прнзреннн детей рожденных в грехе разврата нлн вне брака, 3) прнзоре н нравственном воспнтаннн бедных снрот н обученнн нх закону Божню н рукоделню, 4) восгштаннн дочерей бедных роднтелей в духе добродетелн н любвн к труду»3. Будынак таварыства і яго ўстаноў знаходзіўся каля Траецкай гары ў Мінску. Дзяцей у прытулак пачалі прымаць у 1822 г. Канфесійная прыналежнасць пры прыёме і навучанні практычна не ўлічвалася.
    1	AU KUL. Salwa Т. Litewska prowincja ksi^zy misjonarzy (1794-1842): praca doktorska. S. 225.
    2	Ibid.-S. 226.
    3	Мннское благотворнтельное обйцество, 1881-1911. -Мчнск, 1911.-С. 5.
    Дзяцей вучылі рознай працы: дзяўчат гатаваць, праць, шыць; хлопцаў мужчынскім работам. Некалькі хлопцаў прызначаліся да дапамогі ў аптэцы і ў шпіталі. У выніку штогод двое з іх здавалі фельчарскі экзамен, што дапамагала ім у далейшым знайсці сабе працу. У прытулак таварыства дабрачыннасці дзеці траплялі рознымі шляхамі. Частка з іх страціла бацькоў, частка была нованароджанымі падкідышамі. Для таго, каб іх выгадаваць, наймаліся спецыяльныя «мамкі» (жанчыны-карміцелькі)1. Прытулак для дзяцей заўсёды быў перапоўнены, манахіням часта даводзілася шукаць для немаўлят іншыя месцы2. У выпадку, калі падкідыш меў пры сабе нейкія дакументы, або пазначанае імя, таварыства праз паліцыю старалася знайсці бацькоў дзіцяці3. Шарыткі і святары, якія працавалі ў таварыстве дабрачыннасці, дбалі і аб духоўнай дапамозе сваім падапечным. Таварыства мела сваю капліцу, дзе адбываліся набажэнствы.
    Галоўная праца па доглядзе за хворымі і дзецьмі ўскладалася на сясцёр міласэрнасці (шарытак). Характарызуючы іх дзейнасць, вучоны і падарожнік М. Севяргін адзначаў, што нельга заставацца абыякавым «прн внде забот н попеченнй, которые онн прііемлют о бедных больных, за которымн ходят, подают лекарство, смотрят за чнстотою н нсправностню всего, предупреждают нх нужды, варят нм пніцу, подают оную, зашшцают от всего, что может быть нм вредно, н поспешают делать то, что нм полезно»4. Духоўнай падтрымкай асоб, якія знаходзіліся ў шпіталі і прытулку займаўся спецыяльна прызначаны капелан. Дадзеная ініцыятыва падтрымлівалася шырокімі слаямі насельніцтва: як духавенствам, якое ахвяравала на яго свае сродкі, так і свецкімі асобамі, якія дапамагалі фінансава, арганізоўвалі дабрачынныя акцыі, балі, канцэрты і г. д. Падобныя таварыствы ствараліся ў многіх губернскіх (Вільні, Гродне) і ў некаторых павятовых (Навагрудак, Брэст) гарадах. Каталіцкае духавенства імкнулася фінансава падтрымліваць таварыствы.
    Падобным па мэтах, задачах і дзейнасці быў «Слуцкі дом міласэрнасці», які займаўся рэалізацыяй і падтрымкай шэрагу дабрачынных ініцыятыў Установа была заснавана і ўтрымлівалася прэлатам С. Шантырам. Дом міласэрнасці займаўся зборам і выдачай сродкаў на адукацыю бедных клерыкаў, вучняў, утрыманнем парафіяльных школ у Слуцку, Капылі, Урэччы, на навучанне двух дзяўчат у школе марыявітак. 3 грошай дадзенай установы ўтрымліваліся хлопцы, якія навучаліся музыцы, 1 сірата ў кляштары, раздаваліся абеды бедным5.
    Дабрачыннасць рымска-каталіцкага касцёла ў дзіцячым асяродку фінансава падтрымлівалі як асобныя прадстаўнікі духавенства, так і інстытуты.
    1 Offenberg J. Z dziejow Minskiego Towarzystwa Dobroczynnosci (z powodu otwarcia nowego szpitala). Wilno, 1906. S. 13.
    2 НГАБ. Ф. 159. Bon. 1. Cnp. 950, 985.
    3 Тамсама. Cnp. 950.
    4 Цыт. па: Кульпановпч O. A. Благотворнтельность в медпцпне Беларусн XVI-XXI вв. -С. 42.
    5 Dzieje dobroczynnosci. 1821. № 2. S. 691-694.
    Напрыклад, пры Беразвецкай школе Глыбоцкі кляштар кармелітаў утрымліваў канвікт1 для 6-10 чалавек. Ксёндз Ян Гейн забяспечваў аплату хатніх дазорцаў для бедных вучняў у Гродне2. У Слоніме, дзякуючы фундушу біскупа Я. Гарбацкага, 10 вучняў маглі навучацца бясплатна ў павятовай школе. Арганізаваны ксяндзом прэлатам С. Шантырам Дом міласэрнасці ў Слуцку фінансаваў навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак у кляштарных школах, маламаёмасных клерыкаў у семінарыях; утрымліваў парафіяльныя школы ў мястэчках рэгіёна. Са сродкаў Дома міласэрнасці некалькіх хлопцаў навучалі музыцы. Штогод гэты інстытут выдзяляў 270 руб. серабром для парафіяльных школ, 210 руб. серабром для жаночай школы сясцёр-марыявітак3.
    У параўнанні з дзейнасцю праваслаўных брацтваў, асабліва тых, якія існавалі ў XVI-XVII стст., па-за рэлігійная дзейнасць каталіцкіх брацтваў характарызавалася нізкай актыўнасцю. Адзінкавымі былі выпадкі навучання братчыкамі дзяцей грамаце (напрыклад, такая з’ява мела месца ў м. Мсцібаве Ваўкавыскага павета, дзе братчыца тэрцыярка Маргарыта Галасевіч у сваім доме навучала дзяцей польскай грамаце бясплатна4). Аднак дадзеныя ініцыятывы рэалізаваліся выключна канкрэтным членам брацтва, і не з’яўляліся справай, якой брацтва займалася згодна са статутам.