Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У канцы XIX ст. у Расіі значна павялічылася роля старавераў у прадпрымальніцтве. Адной з галоўных мэт прадпрымальніцкай дзейнасці старавераў было падтрыманне абшчыны. Напрыклад, дачка купца Варвара Грачова ў 1840-х гг. перадавала на патрэбы абшчынных могілак штомесячную суму ў памеры 1000 руб.5
Распаўсюджанай практыкай была разнастайная сацыяльная падтрымка, якую аказвалі стараверскія скіты і манастыры. Так, для стараверскіх скітоў было характэрна выкананне функцый школы, прытулку для дзяцей-сірот і народжаных па-за шлюбам6, а таксама для бедных і старых, якія маглі «дажываць» у іх свой век7. У адносінах жа да скітоў матэрыяльную дапамогу аказвалі заможныя стараверы8. Такім чынам, фарміраваўся пэўны рэлігійна-сацыяльна-дабрачынны сімбіёз.
Рост колькасці прыватных ахвяраванняў на будаўніцтва храмаў адзначаны ў пачатку XX ст. Да гэтага часу адносіцца і арганізацыя стараверскіх дабра-
1 Цыт. па: Рудаков С. А. Храннтеля. Роль ннстнтута «келейных в распространеннн древлеправославня» (на матерналах ннжегородского Заволжья) // Женіцнна в старообрядчестве. С. 45.
■ Леонтьева С. Н. Обученне грамоте в старообрядческой среде Ветковско-Стародубского регнона// Старообрядчество как нсторнко-культурный феномен. -С. 151.
3 Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX стст. С. 173.
4Цыт па: Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва наБеларусі ў канцы XVII пачатку XX стст. -С. 173.
5 Керов В. В. Место женшпны в старообрядческом сообіцестве н предпрнннмательстве // Женіцнна в старообрядчестве. С. 17.
бДревлее благочестне [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.pomor-otvet. ru/?page=biago3. Дата доступу: 21.04.2015.
7 Кочергнна М. В. Старообрядческне монастырн Стародубья н Веткн в конце XVIII первой половнне XIX в. как центры духовной жнзнн н нх влнянне на местное населенне // Старообрядчество как нсторнко-культурный феномен. С. 133.
8 Древлее благочестне [Электронны рэсурс].
чынных таварыстваў. Аднак асноўная іх колькасць рэгістравалася ва ўнутраных губернях Расійскай імперыі. Напрыклад, статут Саратаўскага дабрачыннага таварыства старавераў асноўнай сваёй мэтай бачыў: «оказывать посшіьную помоіць нуждаюіцнмся старообрядцам (святеннослужнтелям, мнрянам, обіцннам н прнходам)»1. Рэалізавацца яна магла наступным чынам: шляхам матэрыяльнай дапамогі, праз стварэнне багадзельняў, асветніцкіх і іншых дабрачынных інстытутаў. Так, стараверскія багадзельні дзейнічалі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні (на працягу з сярэдзіны XIX да пачатку XX ст.) і ў Полацку пры малельні з 1882 да пачатку XX ст.2 У Маскве дзейнічала Маскоўскае стараверскае дабрачыннае таварыства. У канцы XIX ст. у Рагожскай стараверскай абшчыне было створана «женское попечнтельство о прнзреваемых»3.
Пратэстанцкая дабрачыннасць. Дабрачынныя ініцыятывы ў пратэстантызме часцей за ўсё мелі ўнутраны характар (рэалізаваліся ў абшчыне). Менавіта абшчына ўтрымлівала пастара, і яна вызначала найбольш маламаёмасныя сем’і і асоб сярод прыхаджан. Асноўныя кірункі дабрачыннай дзейнасці акрэсліваліся ў статуце 1832 г.
У адпаведнасці з тыпалогіяй, рэалізаванай В. Ліцэнбергер, агулам у Расійскай імперыі дзейнічалі наступныя віды лютэранскіх дабрачынных арганізацый: 1) арганізацыі, якія прадстаўлялі начлег і прытулак бяздомным і бедным прытулкі, начлежкі і багадзельні; 2) арганізацыі, якія садзейнічалі пошуку працы або даваўшыя працу беспрацоўным і бяздомным працоўныя дамы, дамы працалюбства, бюро па працаўладкаванні; 3) арганізацыі, якія аказвалі матэрыяльную падтрымку розным катэгорыям асоб і арганізацый саюзы дапамогі бедным і касы ўзаемадапамогі (для прыходаў Расіі, для бедных прыхаджан, для пастараў і інш.); 4) установы, што прадстаўлялі медыцынскія паслугі шпіталі, лазарэты, «родовспомогательные» дамы, санаторыі; 5) арганізацыі, ажыццяўляўшыя духоўна-маральнае і рэлігійнае выхаванне папячыцельствы, таварыствы і місіі; 6) школы, якія займаліся навучаннем і выхаваннем падрастаючага пакалення, для дзяцей бедных бацькоў, сірот4. На беларускіх землях з-за невялікай колькасці пратэстантаў згаданыя дабрачынныя інстытуты звужаліся да асобных праяў, якія рэалізоўваліся ў канкрэтным выпадку. Больш пашыранымі гэтыя ініцыятывы былі на тэрыторыі Ковенскай губерні5.
Асноўным кірункам дабрачыннай дзейнасці з’яўлялася забеспячэнне магчымасці навучання асобам, якія не мелі для гэтага ўласных сродкаў. У галіне
1 Цыт. па: Обуховнч С. А. Благотворнтельность саратовскяй старообрядцев в 1880-1917 гг. // Вестн. Волж. ун-та нм. В. Н. Татшцева. 2013. -№ 3 (13) [Электронны рэсурс].
2 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 45865. Арк. 41.
3 Керов В. В. Место женіцнны в старообрядческом сообшестве н предпрнннмательстве II Женіцпна в старообрядчестве. С. 19.
4 Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нсторнн (XVIXX вв.). -С. 154.
5 Гл.: КАА. Ф. 1-50. Bon. 1. Спр. 24346.
вышэйшай адукацыі гэта былі стыпендыі для навучання будучых пастараў. Яны былі традыцыйнымі для евангелісцка-рэфармацкай царквы. У пачатку XIX ст. існавалі стыпендыі ў замежных універсітэтах для выхадцаў з беларуска-літоўскіх губерняў. Акрамя замежных стыпендый, Літоўскім евангелісцка-рэфармацкім сінодам былі створаны спецыяльныя стыпендыі ў Дэрпцкім універсітэце для будучых пастараў'. Да 1844 г. існавалі тры стыпендыі ў Кёнігсбергскім універсітэце2.
Дабрачыннасць у сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі існавала ў двух формах. Першай формай было ўтрыманне школ пры прыходах, што з’яўлялася абавязкам абшчыны; другой стыпендыі на навучанне. Стыпендыі прызначаліся для аплаты працы і ўтрымання настаўніка, а таксама для аплаты месца ў пансіёнах пры гімназіях (Слуцкай і Кейданскай). Пры наяўнасці сродкаў у Літоўскага евангелісцка-рэфармацкага сінода навучэнцам выдзяляліся аднаразовыя грашовыя выплаты. Стыпендыі прызначаліся для дзяцей усіх саслоўяў. Дзеці лютэранскага веравызнання атрымлівалі адукацыю ў Віленскай школе, якая фінанасавалася лютэранскай царквой. Для бедных дзяцей лютэранскага веравызнання ў ен таксама існавалі спецыяльныя стыпендыі .
У статуце 1832 г., які замацаваў адміністрацыйна-прававое становішча евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій у Расійскай імперыі, адзначалася што «Проповедннкн должны н ученнем н прнмером внушать прнхожанам свонм, сколь важны н угодны пред Богом дела Хрнстнанской любвіі, к чнслу конх пренмуіцественно прннадлежнт попеченне о больных»4. Калі прадстаўнікі іншых канфесій дадзены кірунак дзейнасці рэалізоўвалі праз стварэнне і ўтрыманне шпіталяў рознага тыпу, то з-за малой колькасці пратэстанцкага насельніцтва ў беларуска-літоўскіх губернях дадзеныя ініцыятывы не атрымалі значнага распаўсюджання. Па звестках В. Яноўскай, у 1895 г. на тэрыторыі ўсёй Курляндскай кансістарыяльнай акругі дзейнічала 157 багадзельняў. У справаздачы лютэранскай царквы за той жа год адзначалася, што «папячыцельства аб бедных і хворых развіта ў нязначнай ступені»3. Вядома аб існаванні ў Ізабеліне аднаго з аддзяленняў Мітаўскай установы дыяканіс, якія клапаціліся пра непаўнаспраўных асоб: глуханямых, разумова адсталых і г. д.6 Даныя беларускіх архіваў не даюць магчымасці не толькі вызначыць лакалізацыю прытулкаў-багадзельняў пры лютэранскіх прыходах на нашых землях, але і ўвогуле казаць аб іх наяўнасці.
1 Prasmantaite A. Die Evangelischen Kirchen in Litauen 1795-1918. Ein historischer Abriss//Die reformatorischen Kirchen Litauens. Erlangen, 1998. S. 154.
2Грыгор‘ева B. B., Завальнюк У. M., Навіцкі У. I., Філатава A. M. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 48.
3 Prasmantaite A. Die Evangelischen Kirchen in Litauen 1795-1918. Ein historischer Abriss // Die reformatorischen Kirchen Litauens. S. 166.
4Устав евангелнческо-лютеранской церквн (1832) (Выдержка нз княгн «Уставы духовных дел нностранных нсповеданнй в Росснйской Нмпернн») [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://peterpaul.ru/ustav-1832.
5 Цыт. па: Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 173.
6Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг. -С. 173.
Пратэстанцкая царква ўключалася ў медыцынскую дабрачыннасць апасрэдавана: праз удзел членаў евангелісцка-лютэранскіх і евангелісцка-рэфармацкіх абшчын у дзяржаўных дабрачынных таварыствах. Напрыклад, прыхаджанін Мінскай лютэранскай абшчыны доктар В. Гіндэнбург быў адным з членаў Мінскага губернскага папячыцельнага аб турмах камітэта. Крэда дзейнасці гэтай арганізацыі заключалася ва ўсебаковай духоўнай і фізічнай дапамозе зняволеным. Сярод іншага, члены арганізацыі займаліся доглядам за арыштантамі, іх рэлігійна-маральным настаўленнем і інш.1
Статут 1832 г. прадпісваў таксама стварэнне пастарскіх удовіных і сіроцкіх кас для аказання дапамогі акрэсленым групам насельніцтва. У іх павінны былі паступаць як дабраахвотныя ахвяраванні, так і прадпісаныя сумы, якія атрымліваліся ў шэрагу выпадкаў з вакантных пробстваў2. Дадзеныя дакументаў не даюць магчымасці гаварыць пра сур’ёзнае пашырэнне гэтых ініцыятыў на тэрыторыі Беларусі.
Яшчэ адным кірункам сацыяльнай дабрачыннасці з’яўляўся клопат аб бедных (маламаёмасных). У статуце евангелісцка-лютэранскай царквы 1832 г. адзначалася: «Проповедннк обязан в особенностн попеченнем о бедных своего прнхода. Он должен по возможностн прнзнрать нх н доставлять нм помоіць, впрочем поступая с надлежагцею осторожностню прн выдаче свндетельств о бедностн»3. Рэалізацыя гэтага палажэння ажыццяўлялася ў маштабах прыхода. Да міжпрыходскай дабрачыннасці можна аднесці дапамогу аднаго прыхода другому ў вырашэнні канкрэтнай справы. Напрыклад, у 1878 г. у в. Чола Пружанскага павета Гродзенскай губерні быў пабудаваны новы лютэранскі малітоўны дом замест згарэўшага. Гродзенскі прыход ахвяраваў ім алтарную карціну, арган і камплект кніг гімнаў для набажэнстваў4.
Персанальная дабрачыннасць была распаўсюджана ў нязначнай ступені. Патлумачыць гэтую з’яву можна невялікай колькасцю дваран-лютэран (а менавіта дваране ў першую чаргу ўключаліся ў дабрачынную дзейнасць) і іх незаможнасцю5. Аднак і яна мела месца. Адной з форм персанальнай дабрачыннасці было фінанасаванне (поўнае або частковае) будаўніцтва новых будынкаў храмаў або малітоўных дамоў. Напрыклад, статскі саветнік К. Врагель у сярэдзіне XIX ст. часткова фінансаваў адбудову Віцебскай лютэранскай царквы (былога касцёла піяраў), Ю. Шэдэ ў 1848 г. фінансаваў будаўніцтва