• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У параўнанні з іншымі яўрэйскімі дабрачыннымі таварыствамі пахавальныя былі даволі шматлікія. Напрыклад, на рахунак «Обіцества похоронных процесснй н пособня оснротевшнм семьям умершчх бедных евреев» у 1912 г. зрабілі ўнёскі каля 2000 чалавек6. А ў наступным 1913 г. унёскі паступілі ўжо ад 2046 чалавек7. Значную колькасць удзельнікаў акрамя рэлігійнага складніка прыцягвала ў таварыства не толькі дэклараваная, але і фактычная дапамога сем’ям памерлых. Па даных Мінскага таварыства, у 1913 г. праўленнем таварыства была аказана дапамога 194 асірацелым сем’ям, якія складалі 914 душ8.
    1 Отчет Обшества похоронных процесснй н пособня оснротевшнм семьям умершнх бедных евреев гор. Мннска с 1 января 1912 г. no 1 января 1913 г. Мннск, 1913. С. 3.
    ■ Отчет Обіцества похоронных процесспй н пособня оснротевшнм семьям умершнх бедных евреев гор. Мннска с 1 января 1913 г. no 1 января 1914 г. Мінск, 1914. С. 3.
    3 Устав еврейского погребального обіцества г. Полоцка. Полоцк, 1907. С. 3; Устав еврейского погребального сообіцества г. Велнжа. Велнж, 1911. С. 5.
    4Устав еврейского погребального обшества г. Полоцка. -С. 3.
    5 Устав еврейского погребального сообіцества г. Велнжа. С. 6.
    6 Падлічана па: Отчет Обшества похоронных процесснй н пособня осмротевшнм семьям умершнх бедных евреев гор. Мннска-с 1 января 1912 г. no 1 января 1913 г.
    7 Падлічана па: Отчет Обіцества похоронных процесснй н пособня оснротевшнм семьям умершнх бедных евреев гор. Мннскас 1 января 1913 г. no 1 января 1914 г.
    8Тамсама.-С. 3.
    Мусульманская дабрачыннасць. Матывы дабрачыннасці атаясамліваліся з рэлігійнымі ўстаноўкамі ўсіх сусветных рэлігій. Мусульмане Расійскай імперыі не былі выключэннем. Асаблівасцю мусульманскага насельніцтва Расійскай імперыі было тое, што іх дабрачынныя традыцыі маглі адрознівацца ў сваіх праяўленнях, мець розныя назвы. А таксама тое, што развіццё і трансфармацыя мусульманскай дабрачыннасці ў розных частках імперыі праходзіла па-рознаму. Найбольш выразна развіццё мусульманскай дабрачыннасці (і трансфармацыі яе рэлігійных форм у мусульманскія грамадскія таварыствы) у XIX пачатку XX ст. праявілася ў Паволжы (рэгіёне найбольш масавага пражывання татарскага насельніцтва)1.
    У этнаграфічных даследаваннях XIX ст. адзначалася, што згодна з Каранам, татары-мусульмане ахвотна дапамагалі бліжняму, кіруючыся словамі: «Блажен тот, кто обмоет н накормнт снроту». Адзначалася, што яны «весьма гостепрннмны, н всегда прнютят н накормят путешественннка нлн чужестранца, всегда позаботятся о больном, а прн слове Аллах-учун (Бога радн) не устонт даже отьявленный скупец. Старшне рассказывают детям, что сам Бог прнннмает образ человека н ходнт по дворам, прося мнлостыню, чтобы нспытать сердце нсповедуюіцнх Коран»2. Лічылася, што аб’ём і якасць дапамогі бедным, абяздоленым на зямлі забяспечвае тоеснае гэтай дапамозе жыццё пасля смерці. У адпаведнасці з Каранам мусульмане павінны былі выконваць пяць абавязковых прадпісанняў ісламу: вера, малітва, пост, паломніцтва ў Мекку (пры магчымасці), а таксама міласэрнасць да беднякоў закят (ачышчэнне, духоўны рост)3.
    У адпаведнасці з ісламам існавала некалькі відаў ахвяраванняў. Пра важнасць закяту сведчыць тое, што ён, як і намаз, згадваўся ў Каране 27 разоў4. Памер закята вызначаўся індывідуальна, але звычайна складаў 2,5 % штогадовага прыбытку. Акрамя закяту (абавязковай формы дабрачыннасці) існавала садага (неабмежаванае добраахвотнае ахвяраванне). Мусульманін мог
    1 Мнннуллнн 3. С. О мотнвацнн благотворнтельной деятельностн у татар (XIX нач. XX в.) Н Благотворптельность в Росснн 2003/2004: Нсторнческне н соцнально-экономнческне нсследовання. СПб., 2004. С. 160-165; Мнннуллнн 3. С. Этапы развптпя н колнчественная характернстнка мусульманскнх благотворнтельных органнзацпй Росснн (XIX начало XX в.) II Благотворнтельность в Россніі 2005/2006: йсторнческне н соцнально-экономнческне нсследовання. СПб., 2007. С. 105-126; Баязнтов II. Вакфы н нсторня благотворнтельностн у мусульманскнх народов [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.info-islam.ru/publ/statji/vakfy_i_ istorija_blagotvoritelnosti_u_musulmanskikh_narodov/5-l-0-25726; Салпхов Р. Татарская буржуазня н развнтне мусульманской благотворнтельноста во второй половпне XIX начале XX веков [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://dakazan.ru/2010-04-07/tatarskaya-burzhuaziya-irazvitie-musulmanskojj-blagotvoritelnosti-vo-vtorojj-polovine-xix-%E2%80%93-nachale-xx-vekov.
    2 Мнннуллнн 3. С. О мотнвацпн благотворнтельной деятельностн у татар (XIX нач. XX в.) // Благотворнтельность в Росснн 2003/2004. С. 162.
    3 Канапацкі I. Б., Смолік A. I. Гісторыя і культура беларускіх татар. С. 151.
    4 Баязнтов Н. Вакфы u нсторня благотворптельностн у мусульманскнх народов [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http.7/www.info-islam.ru/publ/statji/vakfy_i_istorija_blagotvoritelnosti_ u_musulmanskikh_narodov/5-l-0-25726.
    без абмежаванняў раздаваць міласціну ў якасці садагі, аднак рэкамендавалася такую міласціну рабіць тайна і ананімна'. Асаблівае месца ў мусульманскай дабрачыннасці займаў вакуф (маёмасць, перададзеная прыватнымі асобамі або дзяржавай на рэлігійныя і дабрачынныя мэты). Вакуфам магла быць як рухомая, так і нерухомая маёмасць, якая прыносіла прыбытак, які, у сваю чаргу, ішоў на патрэбы мусульманскіх абшчын, устаноў (мячэці, медрэсэ, бальніцы, прытулкі). Маёмасць, што стала вакуфам, нельга было прадаць, падарыць, перадаць у спадчыну2.
    У крымскіх татар таксама існавалі такія віды дабрачыннасці, як «курбан» і «пітыр» (кадыр). У першым выпадку ахвяраванне здзяйснялася на свята Курбан-Байрам і абавязкова раздавалася бедным. У другім грашовае ахвяраванне прыносілася на 26-ы дзень месяца Рамазан. Кожны мусульманін павінен быў унесці пэўную суму не толькі за сябе, але і за памерлых. Памер сумы залежаў ад дабрабыту ахвярадаўцы і вызначаўся прадстаўніком духавенства для кожнай праслойкі насельніцтва. Грошы паступалі на ўтрыманне прадстаўнікоў духавенства, мячэцяў, медрэсэ, беднякоў3. Сярод крымскіх татар існавала і так званыя агульнапрынятая дабрачыннасць. Кожны татарын павінен быў прыняць (па магчымасці) удзел у будоўлі мячэці, медрэсэ і пакінуць у тастаменце частку сваёй маёмасці (звычайна 1/3) на іх утрыманне. Абавязкам лічылася гасціннасць і клопат пра хворых (у некаторых вёсках крымскіх татар існавалі спецыяльныя дамы, дзе на сродкі ўсёй вёскі ўтрымліваліся хворыя)4. Таксама мусульманін павінен быў арганізаваць пахаванне немаёмаснага. Пры гэтым ў адрозненне ад іўдзейскай традыцыі ўсе памерлыя карысталіся аднолькавай пашанай, бо багацце і беднасць адрознівае людзей толькі пры жыцці, і невядома, хто варты болыпай пашаны ў іншым свеце. Лічылася, што нават надмагіллі не павінны быць рознымі ў бедных і багатых5.
    На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў дабрачыннасць літоўскіх татар (невялікая спецыфічная мусульманская група) выяўлялася дастаткова нязначна. Гэта было абумоўлена не толькі невялікай іх колькасцю, але і асаблівым, гістарычна склаўшымся становішчам, якое яны займалі ў грамадстве Рэчы Паспалітай, а потым Расійскай імперыі. Значная колькасць татар належала да вышэйшага саслоўя і пасля далучэння беларуска-літоўскіх зямель да Расійскай імперыі яны інтэграваліся ў дваранскае саслоўе, атрымалі адпаведныя правы і прывілеі. На іх распаўсюджвалася ўнутрысаслоўная сацыяльная апека і дабрачыннасць. Напрыклад, татары беларуска-літоўскіх губерняў маглі атрымаць адукацыю ў любой навучальнай установе імперыі6. У выпадку беднасці
    1 Канапацкі I. Б., С.молік A. I. Гісторыя і культура беларускіх татар. С. 155.
    2 Баязнтов Н. Вакфы н нсторня благотворнтельностн у мусульманскнх народов [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.info-islarn.ru/publ/statji/vakfy_i_istorija_blagotvoritelnosti_ u_musulmanskikh_narodov/5-l-0-25726.
    3 Рославцева Л. й. Крымскне татары: мсторнко-этнограф. нсследованне. М., 2008. С. 274.
    4 Тамсама.
    5 Тамсама. С. 274-275.
    6 Мухлннскпй А. Нсследовання о пронсхожденіш н состояннн лнтовскнх татар. Мйнск, 1993.-С. 80.
    бацькоў і немагчымасці аплаціць навучанне дзеці прымаліся ў дваранскія навучальныя ўстановы (напрыклад, у Полацкі і Брэсцкі кадэцкі корпус) за казённы рахунак на агульных умовах1.
    Рэлігійнае становішча татар беларуска-літоўскіх губерняў у XIX ст. у Расійскай імперыі было значна лепшым, чым іншых мусульманскіх народаў. Яны самі выбіралі сваё духавенства (падпарадкаванне Таўрычаскаму магаметанскаму духоўнаму праўленню было фармальным), без вялікіх цяжкасцей атрымлівалі дазвол на будоўлю мячэцяў2. Мячэці будаваліся на землях (вакуфах), падараваных заможнымі прыхаджанамі, а грошы для будаўніцтва збіраліся з мусульманскіх сем’яў. У некаторых выпадках зямлю пад мячэць ахвяравалі не толькі мусульмане. Напрыклад, у 1809 г. татары, якія жылі ў Міры, звярнуліся да князя Дамініка Радзівілаз просьбай выдзяліць зямлю і дазволіць будаваць мячэць. Князь выдзяліў ім зямлю ў Міры «на прадмесці Мінскай і Татарскай вуліцы». Мячэць жа была пабудавана ў 1809 г. на сродкі абшчыны<
    У адпаведнасці з мусульманскай дабрачыннай традыцыяй беларуска-літоўскія татары ў тастаментах адпісвалі частку маёмасці на карысць мячэцяў і духавенства. Вядомымі фундатарамі былі: Аляксандр Асановіч, Якуб Якубоўскі, Аза Юзэфовіч, Ян і Самюэль Крачкоўскія, Францішак Пуслоўскі, Радзівілы, Эльжбэта Замойская, Паўліна і Эрнэсціна Манюшкі4. Акрамя гэтага, утрыманне мячэцяў здзяйснялася з прыбыткаў ад бліжэйшых татарскіх маёнткаў, на ахвяраванні прыхаджан, а таксама за кошт спадчынных дараванняў5. У буйных прыходах фундатарамі выступалі так званыя калятары, татары-земляробы, якія выдаткоўвалі сродкі на ўтрыманне мячэцяў і мул6.
    Калі такія віды мусульманскай дабрачыннасці, як вакуфы, тастаменты і фундушы на карысць мячэцяў, мелі значнасць і дакументальнае пацвярджэнне, то іншыя віды традыцыйнай мусульманскай дабрачыннасці заставаліся справамі нешматлікіх мусульманскіх абшчын. Напрыклад, добраахвотная міласціна (садака) не была важнай крыніцай дапамогі бедным, а стала элементам/традыцыяй мусульманскага набажэнства. Садагу «дзялілі»/раздавалі ў мячэці, на мізары, а таксама разносілі па дварах суседзяў і сваякоў. Садагай найчасцей былі булкі, ласункі і рытуальная ежа ў памяць памерлых7.