Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Снапкоўскі Ю. Доктар Пндэнбург і лёс евангелічна-лютаранскай супольнасці губернскага Мінска ў XIX ст. II Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 600-годдзя Евангельскай царквы ў Беларусі). Мінск, 2014. С. 96.
2Устав евангелнческо-лютеранской церквн (1832) (Выдержка нз кннгн «Уставы духовных дел нностранных нсповеданнй в Росснйской РІмпернн») [Электронны рэсурс].
3 Тамсама.
4 Князева Е. Е. Лютеранскне церквн н прнходы в Белоруссмн, Молдавнн, Закаваказье н Средней Азнн XVIII-XX вв. Ч. 3. С. 46.
5 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. 1., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 45.
капліцы на лютэранскіх могілках у Гродне1. У шэрагу выпадкаў персанальная дабрачыннасць мела шматвектарны ў канфесійным плане кірунак. Напрыклад, член Мінскай лютэранскай абшчыны доктар В. Гіндэнбург аказваў медыцынскую дапамогу ўсім людзям, незалежна ад канфесійнай і саслоўнай прыналежнасці. Бедным дапамога аказвалася бясплатна2.
Да праяўлення «знешняй» дабрачыннасці можна залічыць арганізацыю і збор ахвяраванняў у евангелісцка-лютэранскіх і евангелісцка-рэфармацкіх прыходах на розныя патрэбы. Так, падчас руска-турэцкай вайны былі арганізаваны зборы дапамогі для яе ўдзельнікаў. Збіраліся ахвяраванні на розныя ініцыятывы: на Чырвоны Крыж, сем’ям салдат. Жанчыны шылі вопратку і бялізну для салдат, якія ваявалі і арганізоўвалі яе перасылку. У Пецярбургу ў 1877 г. па ініцыятыве пастара Далтана быў заснаваны евангелісцкі паходны лазарэт, які ўтрымліваўся за кошт нямецкіх лютэран і менанітаў. Паходныя лазарэты ствараліся ў многіх мясцовасцях, дзе існавалі калоніі немцаў. Падобныя ініцыятывы з’яўляліся і падчас руска-японскай вайны3.
Традыцыі іўдзейскай дабрачыннасці. Яўрэйская рэлігійная дабрачыннасць мела шэраг асаблівасцей, якія былі абумоўлены рэлігійнымі пастулатамі, традыцыямі і становішчам яўрэйскай этнаканфесійнай супольнасці ў Расійскай імперыі. У іўдаізме асноўныя прынцыпы і напрамкі дабрачыннасці (міласэрнасці) змяшчаліся ў свяшчэнных тэкстах (Талмуд і Тора). Жыццё ў адпаведнасці з законамі Цдакі (справядлівасці, праведнасці) не зводзілася да грашовых дапамог, а ўключала гасціннасць, забеспячэнне бедных вопраткай і абуткам, наведванне і догляд хворых, пахаванне памерлых і прысутнасць на пахаванні, суцяшэнне сваякоў памерлых, выкуп палонных, выдачу замуж бедных дзяўчын4.
У адрозненне ад іншых веравызнанняў рэлігійная дабрачыннасць іўдзеяў не была індывідуальным актам выратавання душы, а насіла калектыўны характар, пераўтваралася з права ў абавязак3. У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі іўдзейскай дабрачыннасці ў яўрэйскай абшчыне складаліся асобныя таварыствы (брацтвы), у якія ўваходзілі практычна ўсе члены абшчыны. Існавалі наступныя брацтвы: пахавальныя (хеўра-кадзіш), на хлеб для бедных (лехем эвіонім), наведванне хворых (бікур-холім), утрыманне дамоў для іўдзейскіх дзяцей-сірот (талмуд-торы), дапамога бедным нявестам, забеспячэнне
1 Князева Е. Е. Лютеранскне церквн н прнходы в Белорусснн, Молдавнн, Закаваказье н Средней Азнн XVIII-XX вв. Ч. 3. С. 47, 53.
2Снапкоўскі Ю. Доктар Гіндэнбург і лёс евангелічна-лютаранскай супольнасці губернскага Мінска ў XIX ст. // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 600-годдзя Евангельскай царквы ў Беларусі). С. 87-111.
3 Штах Я. Очеркн нз нсторнн н современной жнзнн южнорусскнх колоннстов. М., 1916. С. 87-90.
4Функ Ю. В. Еврейская благотворнтельность в Беларусн в XIXначале XX в. н нсточннкн ее нсследовання: днс.... канд. нст. наук.Мннск, 1999. -С. 16; Сабалеўская В. Феномен беднасці беларускіх яўрэяў у другой палове XIX стагоддзя // Беларускі гістарычны часопіс. 2010. №12.-С. 15.
5 Сабалеўская В. Феномен беднасці беларускіх яўрэяў у другой палове XIX стагоддзя // Беларускі гістарычны часопіс. С. 17.
бедных іўдзеяў вопраткай, Мішны або Талмуда (набывалі рэлігійную яўрэйскую літаратуру для яўрэйскіх школ), бяспрацэнтнай пазыкі. У веданні брацтваў знаходзіліся могілкі, абшчынная бальніца, хедар, прытулак для сірот і старых, «страннопрннмный» дом1. Асаблівасцю іўдзейскай дабрачыннасці ў параўнанні з хрысціянскімі канфесіямі было тое, што яна, абапіраючыся ў сваіх псіха-рэлігійных матывах на веру, не была так моцна, як хрысціянскія канфесіі, звязана з месцамі рэлігійнага культу. Пры сінагогах у адрозненне ад цэркваў было няшмат дабрачынных арганізацый2.
Такая асаблівасць паспрыяла працэсу трансфармацыі іўдзейскай дабрачыннасці, якая пачалася ў 1835 г. з першага значнага ўмяшання ўрада Расійскай імперыі ў сферу апекі над састарэлымі і хворымі яўрэямі. «Высочайше утвержденное положенне о евреях»3 ад 13 красавіка 1835 г. на дзяржаўным узроўні ставіла ў абавязак яўрэйскім абшчынам апекаванне хворымі і састарэлымі супляменнікамі. У выніку гэты напрамак дабрачыннасці перастаў быць выключна рэлігійным. Бальніцы і багадзельні, як і падобныя сацыяльныя ўстановы іншых веравызнанняў, у пэўнай ступені патрапілі ў сферу кампетэнцыі губернскай адміністрацыі і прыказаў грамадскай апекі.
Пачатак кардынальным зменам у сферы яўрэйскай дабрачыннасці паклала «Положенне о подчнненнн евреев в городах н уездах обіцему управленню, с уннчтоженнем еврейскнх кагалов» ад 19 снежня 1844 г.4 У пастанове ўтрымлівалася распараджэнне сабраць статыстычныя звесткі пра яўрэйскія бальніцы, багадзельні і школы. А Міністэрству ўнутраных спраў было даручана выпрацаваць аднастайныя правілы для іўдзейскай дабрачыннасці. Адначасова, 19 снежня 1844 г., у «Положеннн о коробочном сборе» было адзначана, што частка скрынкавага збору прызначаецца «на учрежденне н содержанне еврейскнх учнлніц <...> н на предметы обшеств прнзрення н благотворнтельностн»5. Такім чынам, пастановы ад 19 снежня 1844 г. прывялі не толькі да таго, што традыцыйныя яўрэйскія абшчыны згубілі свой юрыдычны статус, але і яўрэйская дабрачыннасць пачала рабіцца аб’ектам дзяржаўнага рэгулявання6.
Аднак на працягу 1840-1860-х гадоў распараджэнне выпрацаваць аднастайныя правілы ў сферы іўдзейскай дабрачыннасці не былі выкананы. Спробы падпарадкаваць яўрэйскія брацтвы праўленням сінагог і малітоўных дамоў
1 Тяхонов A. К. Католнкн, мусульмане я нудея Россяйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 125-126; Савнцкяй Э. Еврейская благотворятельность в Беларуся ХІХ-ХХ вв. Н Еврея Беларуся. Мннск, 1998. Вып. 3. С. 9-10; Функ Ю. В. Еврейская благотворятельность в Беларуся в XIX начале XX в. н ясточннкн ее нсследовання. С. 49.
2 Функ Ю. В. Еврейская благотворятельность в Беларуся в XIX начале XX в. н нсточннкн ее ясследованяя. С. 25.
3 ПСЗРН2. Т. 10. № 8054. С. 308-323.
4 Тамсама. Т. 19. № 18546. С. 887-890; Шямуковяч С. Ф. Благотворятельность в Беларусн в конце XIX нач. XX века. С. 23.
5 Тамсама. № 18545. С. 889.
6 Функ Ю. В. Еврейская благотворятельность в Беларусн в XIX начале XX в. я ясточнякн ее нсследованяя. С. 25.
(па аналогіі з хрысціянскімі канфесіямі) не далі адпаведнага эфекту1. У выніку да сярэдзіны 1860-х гадоў члены Камітэта па ўладкаванні яўрэяў пры МУС прапанавалі падпарадкаваць яўрэйскую дабрачыннасць агульным законам2.
3 1840-х гадоў формы іўдзейскай дабрачыннасці (гасціннасць і кармленне галодных; забеспячэнне бедных вопраткай і абуткам; наведванне хворых і клопат пра іх; выдача замуж бедных дзяўчат) паступова трансфармаваліся. Брацтвы, якія іх увасаблялі, пераўтварыліся ў грамадскія дабрачынныя таварыствы і ўстановы (бальніцы і багадзельні, начлежкі і сталовыя для бедных, таварыствы дапамогі бедным, таварыствы раздачы вопраткі, таварыствы дапамогі бедным дзяўчынам і г. д.). Рэгістрацыя статутаў яўрэйскіх брацтваў як грамадскіх таварыстваў на працягу 1863-1868 гг., а таксама распрацоўка дабрачыннага заканадаўства ўсеагульнага характару з 1868 г.3 прывялі да істотнага павелічэння колькасці гэтых арганізацый. Па падліках Вышэйшай камісіі, якая працавала над пераглядам заканадаўства аб яўрэях з 1883 па 1888 г., у 200 гарадах і 1000 мястэчках 15 губерняў рысы яўрэйскай аселасці існавала 201 дабрачынная яўрэйская арганізацыя4. Трэцяя частка гэтых устаноў дзейнічала на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў5.
Далейшыя крокі расійскага ўрада па ўпарадкаванні і развіцці сферы агульнаімперскага заканадаўства таксама ўносілі змены ў працэс развіцця яўрэйскай грамадскай дабрачыннасці. Дзякуючы прыняццю «Положення об учрежденнях мелкого креднта» ад 1 чэрвеня 1895 г.6 была рэгламентавана дзейнасць і павялічылася колькасць яўрэйскіх таварыстваў па выдачы бедным яўрэям нізкапрацэнтных ці беспрацэнтных пазык7. Значным для развіцця сферы сацыяльнай апекі і дабрачыннасці ў Расійскай імперыі стаў цыркуляр Дэпартамента гаспадарчага МУС губернатарам ад 16 чэрвеня 1897 г. Ён змяшчаў «Прнмерный устав обіцеств пособня бедным», які спрасціў рэгістрацыю дабрачынных таварыстваў, а пералік дазволеных напрамкаў і форм сацыяльнай апекі адпавядаў шырокаму спектру яўрэйскай грамадскай дабрачыннасці (забеспячэнне харчаваннем, вопраткай і прытулкам немаёмасных; дапамога ў пошуку працы, набыцці інструментаў, продаж прадукцыі; аказанне медыцынскай дапамогі; уладкаванне састарэлых і малалетніх у багадзельні і прытулкі;
1 Функ Ю. В. Еврейская благотворнтельность в Беларусн в XIX начале XX в. н нсточннкн ее нсследовання. С. 25-26; Шнмуковпч С. Ф. Благотворнтельность в Беларусн в конце XIX начале XX века. С. 23.
Шнмуковнч С. Ф. Благотворнтельность в Беларуся в конце XIX начале XX века. С. 23.
3 Функ Ю. В. Еврейская благотворнтельность в Беларусн в XIX начале XX в. н ясточнйкн ее нсследовання. С. 50-51.
4 Функ Ю. В. Еврен Беларусн в конце XIX начале XX в. С. 83. (У гэтага ж аўтара на с. 52 дысертацыі «Еврейская благотворнтельность в Беларусн в XIX начале XX в. н нсточніікя ее нсследовання» падаеццалічба-321 арганізацыя.)
5 Функ Ю. В. Еврейская благотворнтельность в Беларусн в XIX начале XX в. н нсточннкн ее нсследовання. С. 52.
бПСЗРНЗ.-Т. 15.-№ 11756.-С. 354-358.
7 Савнцкнй Э. Еврейская благотворптельность в Беларусн ХІХ-ХХ вв. Н Еврен Беларусн. Вып. 3. С. 14.
адкрыццё танных сталовых, чайных, кватэр, інтэрнатаў, дамоў працалюбства, бальніц і г. д.)1.
Па даных «Еврейского колоннзацнонного обіцества» на 1898 г. у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губернях дзейнічала 718 яўрэйскіх дабрачынных таварыстваў і ўстаноў, сярод якіх найбольш распаўсюджанымі былі «ссудные кассы», таварыствы дапамогі хворым, а таксама дабрачынныя таварыствы агульнага характару2. У 1903 г. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў дзейнічала ўжо 759 разнастайных яўрэйскіх дабрачынных таварыстваў і ўстаноў3.