Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Імператарскі ўказ ад 4 сакавіка 1906 г. «О временных правнлах об обшествах н союзах»4 зафіксаваў правілы, у адпаведнасці з якімі маглі быць зарэгістраваны любыя некамерцыйныя таварыствы і саюзы. Дадзены ўказ не ўнёс істотных змен у формы і спектр яўрэйскіх таварыстваў, аднак спрыяў тэндэнцыі развіцця ўзаемасувязей паміж імі. Напрыклад, у адпаведных пуктах статутаў агаворвалася, што пры ліквідацыі ці спыненні дзейнасці таварыства, яго маёмасць і сродкі павінны быць перададзены іншаму дабрачыннаму таварыству5. Пачалі з’яўляцца таварыствы, якія аказвалі дапамогу не асобным індывідам, а фінансава падтрымлівалі дзейнасці іншых дабрачынных арганізацый і часовых камітэтаў. Такое таварыства было заснавана ў Мінску ў 1908 г. і мела назву «Цэнтральнае дабрачыннае таварыства»6.
Такім чынам, большасць абшчынных брацтваў з 40-х гадоў XIX ст. трансфарміравалася ў грамадскія дабрачынныя арганізацыі і вялі сваю дзейнасць у рамках агульнаімперскага заканадаўства. Рэлігійная яўрэйская дабрачыннасць з разбурэннем яўрэйскай абшчыны значна звузілася і прыдбала спецыфічныя рысы. Адной з іх было тое, што ў сваёй большасці сінагогі і малітоўныя дамы не лакалізавалі вакол сябе дзейнасць дабрачынных брацтваў. Выключэннем была Харальная сінагога Мінска, пры якой «з даўніх часоў» дзейнічала пахавальная каса, а на 1888 г. функцыянавалі таварыства дапамогі бедным і танная сталовая. Знаходзячыся пад кантролем сінагогі, пахавальная
1 Яновскйй С. Еврейская благотворнтельность // Трудовая помошь. 1902. -№ 10. С. 602603; Шнмуковнч С. Ф. Благотворнтельность в Беларусй в конце XIX начале XX века. С. 24.
2 Функ Ю. В. Еврей Беларусй в конце XIX начале XX в. С. 84-85.
3 Савяцкйй Э. Еврейская благотворнтельность в Беларусй XIX XX вв. // Еврей Беларусй. Вып. 3. С. 15.
4 ПСЗРНЗ. Т. 26. № 27479. С. 201-207.
Устав мйнского обшества по содержанйю дневного првюта для еврейскйх детей. -Мннск, 1913. С. 16; Устав еврейской больнчцы, богадельнй, роднльного й пснхнатрнческого отделенйя в губернском г. Мйнске. Мйнск, 1911. С. 21; Устав второго Койдановского обіцества для выдачн беспроцентных ссуд бедны.м евреям местечка Койданово Мннской губернйй. Мйнск, 1913. С. 39; Устав мйнского обшества вспомошествовання бедным евреям временно, вследствйй военных действнй поселйвшйхся в гор. Мйнске й Мйнской губерннй. Мйнск, 1914. С. 11; Устав Мйнского еврейского благотворйтельного обшества прнзренчя старцев. Мйнск, 1913. С. 14; Устав Мйнского еврейского центрального благотворйтельного обіцества. Мйнск, 1908.-С. 10.
6 Устав Мйнского еврейского центрального благотворнтельного обшества. Мйнск, 1908. С. 1-2.
каса, таварыства дапамогі і сталовая дзейнічалі без зарэгістраваных статутаў1. Пры гэтым сінагогі працягвалі быць звязанымі з яўрэйскім «інстытутам міласціны». Перад іўдзейскімі святамі ў сінагогах праходзілі імправізаваныя арганізацыйныя сходы актыўных членаў яўрэйскай абшчыны. Ініцыятарам мог стаць любы яўрэй, які не меў патрэбы ў матэрыяльнай дапамозе. Такі часовы камітэт вызначаў месцы, дзе павінны былі знаходзіцца скрыні/кружкі для збору ахвяраванняў, падлічвалася дакладная колькасць бедных і жабракоў. Пасля свята сабраныя сродкі роўна размяркоўваліся паміж усімі беднымі, якія знаходзіліся на момант свята ў абшчыне. Ніякіх сум з гэтага святочнага збору не выплочвалася ні сінагозе, ні грамадзе. Святочная дабрачыннасць не рэгламентавалася, аднак вызначалася адна штогадовая акцыя на свята «маотхіцім», абавязковая для ахвяраванняў усіх членаў абшчыны. На гэта свята часовым камітэтам выдаваліся грошы са «скрынкавага збору»2. Дзейнасць самаарганізаваных і незарэгістраваных камітэтаў працягвалася да 1906 г., калі ўступілі ў дзеянне новыя правілы правядзення дабрачынных акцый3.
Другая спецыфічная рыса яўрэйскай рэлігійнай дабрачыннасці датычылася традыцыі пахавання памерлых. Распаўсюджаныя ў іўдаізме адносіны да смерці як да жудаснай містычнай падзеі, прывялі да ўспрыняцця цела нябожчыка як да нячыстага. Пахаванне павінна было быць праведзена ў найкарацейшы тэрмін з выкананнем адпаведнай цырымоніі4. У адпаведнасці з іўдзейскай традыцыяй сінагога і святары не займаліся могілкамі і пахаваннямі, гэтыя функцыі ў абшчыне выконвала адпаведнае пахавальнае брацтва («святое брацтва») Хеўра Кадзіш.
Члены пахавальнага брацтва падзяляліся на дзве катэгорыі братчыкаў (належалі да яўрэйскай «талмудычнай і грашовай арыстакратыі») і трунараў (шэраговых абшчыннікаў). На чале брацтва знаходзіліся 3-4 габаі (старшыні), якія выбіраліся на год і ўзначальвалі арганізацыю па месяцы па чарзе3. У выпадку смерці яўрэя, сям’я памерлага звярталася да месячнага габая з просьбай паклапаціцца пра пахаванне. Пасля нарады габай вызначаў месца для магілы і прызначаў плату. Атрымаўшы запіску ад габая, сямейства звярталася да трунароў, якія з’яўляліся на месца і пачыналі падрыхтоўку да пахавання (майстравалі труну, капалі магілу, амывалі цела вадой, апраналі ў саван). У кола брацкай дабрачыннасці ўваходзіла: забеспячэнне нябожчыкаў немаёмасных яўрэяў саванамі, цесам для труны і плата за капанне магілы6.
1 Савнцкмй Э. Еврейская благотворптельность в Беларусн ХІХ-ХХ вв. II Еврен Беларусн. Вып. З.-С. 11-12.
Функ Ю. В. Еврейская благотворнтельность в Беларусн в XIX начале XX в. н нсточннкн ее нсследовання. С. 57-59.
3 Функ Ю. Открытая («временная») форма еврейской благотворнтельностн в XIX нач. XX в. // Еврем Беларуск. Мннск, 2001. Вып. 6. С. 65-68.
4 Сабалеўская В. Сацыяльныя змены ў асяроддзі беларускіх яўрэяў (канец XVIII першая палова XIX ст.) // Еврен Беларусн. Мннск, 2000. Вып. 5. С. 44.
? Брафман Я. А. Еврейскне братства, местные н всемнрные. Внльна, 1868. С. 40-41.
6 Тамсама. С. 42, 47, 50.
Дзейнасць пахавальных брацтваў выклікала пытанні ў прадстаўнікоў расійскай адміністрацыі і ў 50—60-я гады XIX ст. Традыцыйна пахавальныя брацтвы самавольна вызначалі кошт за свае паслугі, якія павінны былі суадносіцца з узроўнем заможнасці сям’і памерлага. Аднак назіраліся злоўжыванні, якія прыводзілі сем’і памерлых да разарэння, што адзначалася прадстаўнікамі губернскай адміністрацыі1. Таксама ў чыноўнікаў выклікала пытанне прычына вызначэння пахавальных брацтваў як дабрачынных. Так, высокапастаўлены чыноўнік у Вільні заўважыў: «...еслн братство погребальнае есть учрежденне благотворнтельное, то с какой статн простнрать ему свое попеченне на богатых евреев»2. Разам з гэтым уздымалася праблема існавання пахавальных брацтваў як «афіцыйных карпарацый» талмудычнага напрамку. Для расійскай адміністрацыі было не зразумела «на какнх нменно нсключптельных основаннях должен непременно сутествовать у евреев особенный союз офнцнальных погребателей. Еслй у прочнх народов, входяіцнх в состав населення Нмпернн, такого нет, то тем менее он быть должен у евреев». У сувязі з пералічанымі праблемамі з’яўляліся прапановы «уннчтожнть этн братства н ввестн новые порядкн на кладбшце н относптельно процесса погребення»3.
Неадназначнасць стаўлення расійскай адміністрацыі да пахавальных брацтваў, якія дзякуючы развіццю агульнаімперскага заканадаўства рэгістраваліся як дабрачынныя пахавальныя таварыствы, адзначалася і ў пачатку XX ст. Так, калі яўрэі Рэчыцы на падставе загада Мікалая II «О временных правнлах об обтествах н союзах» ад 4 сакавіка 1906 г, падалі для рэгістрацыі праект статута пахавальнага таварыства Мінскаму грамадзянскаму губернатару, яны атрымалі адмоўны адказ. Прычынай адмовы было тое, што «Онн былн прнзнаны не благотворнтельнымн, а релнгнознымн органнзацнямн, которые подлежалн утвержденню не местнымн властямн, а МВД»4. У той жа час статут яўрэйскага пахавальнага таварыства Полацка быў разгледжаны «Внтебскнм губернскнм по делам об обшествах прнсутствнем». У адпаведнасці з пастановай ад 7 лістапада 1907 г. гэта таварыства было прызнана грамадскім і дабрачынным, была дазволена яго рэгістрацыя і яно было ўнесена ў рэестр таварыстваў і саюзаў на падставе часовых правіл ад 4 сакавіка 1906 г.5 Па такой жа схеме Віцебскай губернскай адміністрацыяй было зарэгістравана і ўнесена ў рэестр таварыстваў і саюзаў у 1911 г. пахавальнае таварыства Веліжа6.
Дзякуючы развіццю заканадаўства Расійскай імперыі, уніфікацыі статутаў грамадскіх таварыстваў дзейнасць яўрэйскіх пахавальных таварыстваў была ўпарадкавана, але захавала сваю рэлігійную спецыфіку. Аб чым у справаздачы
1 Сабалеўская В. Сацыяльныя змены ў асяроддзі беларускіх яўрэяў (канец XVIII першая палова XIX ст.) II Еврен Беларусн. Вып. 5. С. 44; Брафман Я. А. Еврейскне братства, местные н всемнрные. С. 43-46.
2 Брафман Я. А. Еврейскне братства, местные н всемнрные. С. 50.
3 Тамсама. С. 60.
4РДГА.-Ф. 821.-Воп. 133.-Спр. 684.
5 Устав еврейского погребального обіцества г. Полоцка. Полоцк, 1907. С. 13.
6 Устав еврейского погребального сообіцества г. Велнжа. Велнж, 1911. С. 4.
мінскага «Обшество похоронных процесснй н пособня оснротевшнм семьям умершнх бедных евреев» за 1912 г. гаварылася: «Счнтаем нужным сказать несколько слов в заіцнту первого прннцнпа, протнв которого некоторые восстают н стараются умалнть его значенне. Ежелн обряд сопровождення мертвых н отдачн нм последней данн уваження благоговейно соблюдается всемн народамн, то, тем более обряд, освяіценный векамн н возведенный у нашнх еднноверцев в релнгнозный закон, должен строго выполняться намн»1. У справаздачы за 1913 г. таксама падкрэслівалася важнасць рэлігійнага аспекту: «...сочувствне нашнх еднноверцев к данному обіцеству постоянно растет. М действнтельно: кроме добросовестного выполнення свяшенной обязанностн сопровождення похоронных процесснй, представляло еіце к тому возможность в выполненнн обязательной заупокойной молнтвы в прнсутствнн 10 человек»2.
У статутах мэты дзейнасці пахавальных таварыстваў былі сфармуляваны аднатыпна і дастаткова лаканічна: арганізацыя пахавальных працэсій, уладкаванне і нагляд за могілкамі, малельнямі і дамамі для рытуальнага амавення, забеспячэнне бедных яўрэяў саванамі, падтрымка ўдоў і сірот памерлых яўрэяў3. Месцы пахавання на могілках і плата за месцы ў адрозненне ад першай паловы XIX ст. былі зафіксаваны ў статутах. На могілках адводзіліся «разрады» для бясплатнага пахавання немаёмасных яўрэяў. У платных «разрадах» прадстаўлялася права выбару месца4. Кошты на кожны «разрад» адразу маглі быць зафіксаваны ў статутах. Напрыклад, у статуце Веліжскага таварыства пахавальных працэсій пазначаліся кошты на ўсе 20 «разрадаў» на могілках. Калі першы быў бясплатны для немаёмасных, то кошт з 2-га разраду па 20-ы складаў ад 5 да 1000 руб.5