Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У сярэдзіне XIX ст. на актывізацыю выдавецкай дзейнасці праваслаўнай царквы ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, у тым ліку і ў беларуска-літоўскіх
1 Шавельскнй Г. й. Последнее возсоеднненне с православною церковню уннатов Белорусской епархнн (1833-1839). С. 197, 208-209.
Котовнч А. Духовная цензура в Роскн (1799-1855). С. 296.
3 Тамсама. С. 299-300.
губернях, паўплывала распараджэнне Св. Сінода аб складанні царкоўна-гістарычнага апісання епархій. Духоўнае ведамства даручыла епіскапам паклапаціцца пра складанне гістарычнага і статыстычнага апісання ўзначаленых імі епархій, сабраўшы для гэтага неабходныя звесткі з дакументаў, што захоўваліся ў архівах і бібліятэках. Гэтыя апісанні разглядаліся як матэрыял, неабходны для складання поўнага і спецыяльнага курса па гісторыі праваслаўнай царквы Расійскайі імперыі. Аднак праз некаторы час указам ад 12 снежня 1868 г. Св. Сінод перастаў патрабаваць прадастаўлення звестак пра ход работ у епархіях і пра распараджэнні начальства ў сувязі са складаннем епархіяльных апісанняў'.
Тым не менш у Мінскай епархіі было завершана такое даследаванне. Архімандрыт Мікалай у 1864 г. выдаў «йсторнко-статнстнческое опнсанне Мннской епархнн»2. У кнізе рэктар Мінскай духоўнай семінарыі прывёў даныя аб іерархах, цудатворных іконах, манастырах, прыходскіх цэрквах і набожных звычаях праваслаўнага насельніцтва Мінскай епархіі. У тым жа годзе архімандрыт Мікалай выдаў асобнай кнігай аб’яднаныя дзве часткі «Оішсання», прысвечаныя цудадзенным аоразам і наоожным звычаям вернікаў .
Збор гісторыка-статыстычнага матэрыялу працягваўся ў Мінскай епархіі і ў наступны час. Праца завяршылася выданнем пры епіскапе Мінскім і Тураўскім Яўгеніі ў 1879 г. «Опнсання церквей н прнходов Мннской епархнн, составленного по офнцнальным затребованням от прнчтов сведенням». Кожны прыход быў апісаны па наступных раздзелах: 1) мясцовасць; 2) царква; 3) прыход; 4) прычт; 5) валоданні царквы і кліра; 6) царкоўныя і прыходскія ўстановы. Выдавецкі прыклад Мінскай епархіі пераняла Полацкая. Але ў адрозненне ад Мінскай епархіі Полацкая духоўная кансісторыя выдала ў 1884 г. толькі статыстычныя звесткі аб цэрквах і прычтах Полацкай епархіі, не раскрыўшы гісторыю самой епархіі. Прыведзеныя звесткі паказвалі колькасць вернікаў, памеры царкоўнай зямлі і штатнага жалавання членаў прычтаў, працэнты, што атрымлівалі кліры з капіталаў, якія належалі цэрквам4.
У іншых беларуска-літоўскіх епархіях спроба складання царкоўна-гістарычнага апісання была прадпрынята зноў у другой палове 80-х гадоў XIX ст. На гэты раз ініцыятыва зыходзіла ад мясцовага кіраўніцтва. У Літоўскай епархіі ініцыятарам складання такога апісання з’яўляўся протаіерэй Віленскага Прачысценскага сабору Іаан Катовіч, у Магілёўскай епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сергій. У Літоўскай епархіі дадзеная праца так і не была завершана. Сабраныя духавенствам матэрыялы захоўваліся неапрацаванымі
1 НГАБ.-Ф. 2531.-Воп l.-Спр. 23.-Арк. 124 адв.
2 Ннколай архнмандрнт. Нсторнко-статнстнческое опнсанне Мннской епархнн. СПб., 1864.
3 Ннколай архм.мандрнт. йсторнко-статпстнческае сведення о чудотворных нконах н благочестнвых обычаях в Мннской епархнн.
4 Статнстнческне сведення о церквах н прнчтах Полоцкой епархнн, с алфавнтнымн сгшскамн оных, с обозначеннем чнсла прнхожан, колнчества церковной землн, штатного оклада жалованья, процентов от капнталов н вознагражденнй за отошедшмх в казну крестьян, составленные в Полоцкой духовной конспсторнн. Внтебск, 1884.
ў Літоўскай духоўнай кансісторыі. Толькі ў сярэдзіне 90-х гадоў XIX ст. М. Ізвекаў склаў гісторыка-статыстычнае апісанне Літоўскай епархіі, у якім аўтар акцэнтаваў увагу на негатыўных баках дзейнасці праваслаўнага духавенства1.
У Магілёўскай епархіі вывучэннем царкоўнай гісторыі Магілёўскай губерні займаўся епархіяльны гісторыка-статыстычны камітэт, які быў утвораны 2 кастрычніка 1888 г. Гісторыка-статыстычны камітэт выдаў некалькі выпускаў працы «Могнлёвская епархня: нсторнко-статнстнческое опнсанне». У Полацкай епархіі для складання царкоўна-гістарычнага апісання 4 кастрычніка 1897 г. быў створаны спейыяльны камітэт пры Віцебскім Свята-Уладзімірскім епархіяльным брацтве. Аднак ён не здолеў выканаць пастаўленую перад ім задачу. Толькі ў 1899 г. Д. Даўгяла склаў і выдаў «Спнсок церквей Внтебской губерннн с адресамн», а пазней даведачную кнігу «Полоцкая епархня до 1903 г.». У апошняй кнізе звесткі былі запазычаны з матэрыялаў, сабраных камітэтам па апісанні прыходаў Полацкай епархіі, і з кліравых ведамасцей.
У пачатку XX ст. аднавіліся царкоўна-гістарычныя даследаванні і ў Мінскай епархіі. У 1903 г. А. Тавараў выдаў «Нсторнко-статнстнческую справочную кннгу Мннской епархнн». У ёй аўтар даў кароткае гістарычнае апісанне цэркваў, паказаў стан прычтавых пабудоў, прывёў даныя аб колькасці вернікаў і царкоўнай зямлі, паказаў паштовы адрас кліра. У тым жа годзе Я. Арлоўскі выдаў манаграфію, у якой падрабязна даследаваў гісторыю праваслаўнай царквы на тэрыторыі Гродзенскай епархіі2.
Пачатак XX ст. азнаменаваўся стварэннем новага тыпу навукова-даследчых таварыстваў на тэрыторыі Беларусі. У Гродзенскай і Мінскай губернях з’явіліся царкоўна-археалагічныя камітэты. Асобныя іх члены займаліся выдавецкай працай. Напрыклад, протаіерэй I. Карчынскі ў 1909 г. выдаў кнігу «Древняя Коложская церковь во нмя святых князей Борнса н Глеба в городе Гродне», а Я. Арлоўскі ў 1910 г. манаграфію «Гроденская старнна». Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт на працягу 1909-1913 гг. апублікаваў 4 выпускі «Мннская старнна».
Характэрнай асаблівасцю выдавецкай справы праваслаўнай царквы другой паловы XIX ст. стала выданне ў кожнай епархіі газеты «Епархнальные ведомостн». Першыя газеты з’явіліся на тэрыторыі Цэнтральнай Расіі. Праграму выдання епархіяльных ведамасцей распрацаваў у 1853 г. архіепіскап Херсонскі Інакенцій. Ён жа першым і атрымаў дазвол на выпуск новага друкаванага выдання. Аднак яго апярэдзіў архіепіскап Яраслаўскі Ніл, па ініцыятыве якога 8 сакавіка 1860 г. выйшаў у свет першы нумар «Ярославскнх епархнальных ведомостей». Епархіяльныя ведамасці беларуска-літоўскіх губерняў пачалі выпускацца пазней: «Ллтовскне епархнальные ведомостн» з 1863 г., «Мннскне епархнальные ведомостн» з 1868 г., «Полоцкне епархнальные
1 Нзвеков Н. Д. Нсторнческнй очерк состояння Православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889 г.
Орловскнй Е. Судьбы православня в связн с нсторней латннства н уннн в Гродненской губернші в XIX столетнн (1794-1900). Гродно, 1903.
ведомостн» з 1874 г., «Могчлевскйе епархйальные ведомостй» з 1883 г., «Гродненскйе епархпальные ведомостч» з 1901 г.
Кожны выпуск «Епархйальных ведомостей» складаўся з дзвюх частак — афіцыйнай і неафіцыйнай. Афіцыйная прызначалася для друкавання найвышэйшых маніфестаў і загадаў, якія датычыліся праваслаўнай царквы, указаў і распараджэнняў Св. Сінода, распараджэнняў епархіяльнага начальства, паведамленняў аб перамяшчэннях, вакансіях, вытрымак з гадавых справаздач кансісторыі, семінарыі, іншых епархіяльных устаноў. У неафіцыйнай частцы друкаваліся матэрыялы, якія па-сутнасці павінны былі фарміраваць і падтрымліваць канфесійную ідэнтычнасць праваслаўных вернікаў: пропаведзі, павучальныя творы, а таксама гістарычныя, біяграфічныя, краязнаўчыя і бібліяграфічныя матэрыялы, якія павінны былі адлюстроўваць традыцыйнасць праваслаўя на гэтай тэрыторыі. Напрыклад, «Лйтовскйс епархйальные ведомостй» акрамя выканання чыста царкоўных задач ставілі на мэце знаёміць чытачоў (у тым ліку і ў цэнтральных губернях Расіі) з гістарычным мінулым жыхароў «Заходняга краю»1. Прытрымліваючыся названых задач, «Лйтовскйе епархнальные ведомостй» публікавалі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Віленскай губерні, Літоўскай праваслаўнай епархіі, падзвіжніцкаму жыццю найбольш вядомых царкоўных дзеячаў і гістарычных асоб.
Надавалі вялікае значэнне публікацыі краязнаўчых, гістарычных, этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў і іншыя епархіяльныя ведамасці. Так, на старонках газеты «Мйнскче епархнальные ведомостн» ў 1878-1879 гг. выйшла «Опйсанйе церквей й прнходов Мйнской епархйй», у 1893 г. «Краткнй йсторйческйй очерк 100-летая Мйнской епархйй (1793 13.06.1893)» С. Г. Рункевіча, у 1899-1907 гг. «Спйскй лйц, служаіцйх в духовно-учебных заведенйях Мйнской епархнн», у 1908-1909 гг. «йз жйзнй й деятельностй Мйнского церковного йсторйко-археологйческого комйтета». У названых перыядычных выданнях публікаваліся гістарычныя апісанні храмаў, манастыроў, цудатворных абразоў, архіўныя дакументы, аналітычныя артыкулы па гісторыі Мінскай епархіі, Мінскай духоўнай семінарыі. На старонках Полацкіх і Магілёўскіх «епархчальных ведомостей» пастаянна прысутнічала тэма гістарычнага мінулага Полацка і Магілёва, іх духоўных і культурных традыцый.
У другой палове XIX пачатку XX ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх епархій выдавалася вялікая колькасць брацкай літаратуры. Да канца XIX ст. праваслаўныя брацтвы рэгулярна публікавалі штогадовыя справаздачы аб сваёй дзейнасці. Брацтвы друкавалі свае статуты, аб’явы аб маючых адбыцца рэлігійна-маральных чытаннях і гутарках, запрашэнні на агульныя гадавыя сходы, бланкі для розных дакументаў. Акрамя дзелавой і справаздачнай дакументацыі названыя царкоўна-грамадскія саюзы займаліся выпускам кніг, брашур і лісткоў рэлігійна-маральнага і царкоўна-гістарычнага зместу. Але, як правіла, кнігі друкаваліся толькі да важнейшых царкоўна-гістарычных
1 От редакцнн Лнтовскнх епархнальных ведомостей: [об нзд. «Лнтов. епарх. Ведомостей»] П Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1863. № 1. С. 2-4.
урачыстасцей і свят, і далёка не ўсімі епархіяльнымі брацтвамі. Толькі Віленскае Свята-Духаўскае і Віцебскае Свята-Уладзімірскае брацтвы змаглі выпусціць да сярэдзіны 1890-х гг. звыш дзесяці кніг і брашур. Такая слабая выдавецкая дзейнасць праваслаўных царкоўна-грамадскіх арганізацый у Беларусі была звязана з тым, што яны не мелі ні ўласных друкарняў, ні дастатковай колькасці сродкаў, неабходных для аплаты заказаў.
У сярэдзіне 1890-х гадоў і Віцебскае, і Віленскае брацтвы вырашылі пашырыць выпуск літаратуры. Аднак, Свята-Уладзімірскае аб’яднанне так і не змагло выканаць у належнай меры пастановы свайго агульнага сходу ад 15 сакавіка 1895 г. Да 1905 г. яно толькі эпізадычна публікавала асобныя кнігі і брашуры навукова-папулярнага і літаратурнага зместу. Магчыма, на адсутнасць кардынальных змен у выдавецкай дзейнасці Віцебскага брацтва негатыўна паўплываў перавод архімандрыта Клімента (ініцыятара прыняцця дадзенага рашэння) на новае месца службы. Што датычыць Віленскага брацтва, то яго справы ішлі значна лепш. Па ініцыятыве епіскапа Літоўскага і Віленскага Ераніма 20 студзеня 1895 г. Віленскае Свята-Духаўскае брацтва адкрыла ўласную друкарню. Гэта была першая і адзіная ў той час прыватная хрысціянская і руская друкарня ў г. Вільні1. У снежні 1895 г. па ініцыятыве кіруючага архірэя Літоўскай епархіі пры савеце Свята-Духаўскага брацтва быў заснаваны спецыяльны камітэт па выданні і распаўсюджванні народных кніг і брашур. A 15 студзеня 1896 г. епіскап Літоўскі і Віленскі Еранім зацвердзіў правілы дзейнасці названага камітэта.