Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У другой палове XIX ст. пачалі дзейнічаць друкарні старавераў у Аўстрыі, прадукцыя якіх трапляла і ў Расійскую імперыю. У Львове была арганізавана стараверская друкарня Гучкоўскага. У 1873 г. быў надрукаваны зборнік, у які ўвайшлі «Собранне нз разных кннг святоотеческого пнсання о сложеннн
1 Волков В. Сведення о начале, распространеннн н разделеннн раскола н о расколе в Внтебской губерннн. СПб., 1865. С. 71.
2 Та.мсама. С. 72-75.
3 Та.мсама. С. 78.
перстов на крестное знаменне», «Краткое обозренне сушествовання церквн еднноверческой», «Ответы на вопросы, нзданные братством Московского Ннкольского еднноверческого монастыря». Таксама была выдадзена «Церковнославянская азбука для старообрядческнх учнлнш» .
У канцы 50-х гадоў XIX ст. тэма расколу і старавераў пачынае з’яўляцца ў перыядычным друку. Адным з першых выданняў, якое звярнулася да гэтай праблематыкі, быў часопіс для праваслаўнага духавенства «Душеполезное чтенне», які з 1859-1860 гг. пачаў друкавацца ў Маскве. Інфармацыя пра старавераў змяшчалася ў рубрыцы «Новые данные о расколе»2.
У 1859 г. пачала дзейнічаць «Славянская тнпографня» ў стараверскім манастыры ў Вайнове (Усходняя Прусія). 3 1863 г. у ёй рэгулярна выходзіў часопіс «йстнна» (у 1867 г. быў зменены фармат). Разам з унутрыстараверскай дыскусіяй у ім з’явіліся матэрыялы, якія палемізавалі з артыкуламі А. Герцэна і М. Агарова ў «Колоколе»3.
3 пачатку 60-х гадоў XIX ст. у стараверскіх асяродках Расійскай імперыі пачала афармляцца ідэя пра неабходнасць свайго перыядычнага выдання. Ідэя была агучана ў 1863 г. рыжскімі купцамі, раскольнікамі паморскага сагласа. Разумеючы, што ў межах Расійскай імперыі стварэнне такой газеты немагчыма, яны планавалі яе выданне за мяжой. Аднак іх планы не знайшлі рэалізацыі4.
У 1878 г. на Букавіне (Аўстрыя) пачала выходзіць першая стараверская газета «Старообрядец» «русская газета церковно-научно-нравственная н экономнческая». Адказным рэдактарам быў Леў Стаднічэнка, а выдаўцом і фактычным рэдактарам «ннок Ннкола Чернышев». Газета выходзіла 2 разы ў месяц. Кошт гадавой падпіскі з перасылкай у Аўстрыю быў па 4 гульдэны, а ў Расійскую імперыю 5 руб. Газета ставіла на мэце служыць рускім стараверам, а рэдакцыя імкнулася «заіцшцать правоту своей релнгнн» пры дапамозе гістарычных доказаў і «ратовать о том, что несколько мнллнонов старообрядцев не нмеют свободы нсповедать свою релнгню в нх отечестве». Адной з ключавых ідэй, якую даводзіла рэдакцыя да чытачоў, была ідэя аб’яднання ўсіх разнастайных адгалінаванняў. Сцвярджалася, што лёгка аб’яднацца, «нмея однн кннгн, однн обряды, однн прнчнны, разделяюіцне нас от господствуютей в Росспн Церквн»5.
Адукаваная частка расійскіх старавераў, нягледзячы на прыналежнасць да розных плыняў, са спачуваннем сустрэла газету, і нават збіраліся грошы на яе падтрымку. Паказальна, што такія расійскія перыядычныя выданні, як «Церковно-обіцественный вестннк», «Русскне ведомостн», «Русскнй курьер»
1 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918 гг.). С. 33, 36.
2 Гарбацкі A. А. Перыядычны друк у старавераў // Брэсцкай царкоўнай уніі 400. С. 71.
3 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918 гг.). С. 37-38.
4 Пругавнн A. С. Старообрядчество во второй половнне XIX века. С. 145.
5 Тамсама. С. 146-147.
у станоўчым плане адзначылі з’яўленне «Старообрядца»1. Выданне спынілася ў 1886 г. У 1892 г. М. Чарнышоў зрабіў спробу аднавіць яго пад назвай «Древняя Русь»2.
Закон ад 17 красавіка 1905 г. дазволіў пашырыць легальную дзейнасць старавераў, у тым ліку ў друку, і ў распаўсюджванні перыядычных выданняў і літаратуры. 3 1905 г. пачаў выходзіць часопіс «Староверскнй вестнлк» (выдаваўся на Букавіне), які ставіў на мэце дасягнуць аб’яднання старавераў. У 1906 г. пачаў выходзіць часопіс «Староверец», які змяшчаў матэрыялы веранавучальнага і маральнага зместу. Распавядаў пра прычыны расколу і асвятляў гісторыю стараверскай царквы. 15 студзеня 1906 г. выйшла стараверскае перыядычнае выданне «Народная газета», у якой змяшчаліся матэрыялы пра царкву і веру, а таксама асвятляліся праблемы рабочага і сялянскага побыту. Пры газеце выдаваўся дадатак «Голос староверца» і ілюстраваны часопіс, якія распаўсюджваліся бясплатна. У 1910 г. пачаў выходзіць штомесячны грамадскі часопіс «Староверская мысль», які выдаваўся ў Кіеве. На працягу 1908— 1914 гг. выходзіў часопіс «Церковь»3.
На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у пачатку XX ст. не выдавалася мясцовых стараверскіх перыядычных выданняў. Аднак некаторыя нумары выдання «Старообрядец» за 1906 г. змяшчалі артыкулы пра веткаўскую стараверскую царкву. Да веткаўскіх старавераў у сваіх матэрыялах у 1910 г. звяртаўся і часопіс «Старообрядческая мысль»4.
Выдавецкая дзейнасць каталіцкай царквы. Выдавецкая дзейнасць з’яўлялася важным кірункам дзейнасці рымска-каталіцкага касцёла. Друк дапамагаў захоўваць уплыў на вернікаў, дбаць пра іх рэлігійнае аблічча, фарміраваць адпаведныя погляды, знаёміць з пазіцыяй каталіцкага касцёла па актуальных пытаннях. Выданні малітоўнікаў, спеўнікаў, абразкоў садзейнічалі паглыбленню індывідуальнай рэлігійнасці вернікаў, падтрымлівалі іх сувязь з касцёлам. Такую ж ролю адыгрывалі і выданні біскупскіх (пастырскіх) лістоў, якія зачытваліся ў касцёлах. Усё гэта фарміравала ў веруючых пачуццё адзінства і іерархічнасці рымска-каталіцкай царквы. Такую ж ролю адыгрывалі і выданні для духавенства календары, рубрыцэлі і г. д.
Для ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці ствараліся як дыяцэзіяльныя друкарні, так і друкарні, што належалі каталіцкім манаскім ордэнам. Найбольшая іх колькасць існавала ў XVIII ст. У той час друкарні мелі віленскія, гродзенскія, нясвіжскія, пінскія і полацкія езуітьг, слонімскія дамініканцы6,
1 Пругавнн A. С. Старообрядчество во второй половнне XIX века. С. 149-150.
2 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918 гг.). С. 36.
3Гарбацкі A. А. Перыядычны друку старавераў//Брэсцкай царкоўнайуніі-400. -С. 71,73-74.
4 Горбацкнй A. А. Старообрядчество на белорусскнх землях. С. 201.
5 Самайлюк Т. Выдавецкая дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў у Беларусі ў XVIII ст. // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі. Гісторыя і сучаснасць. Мінск, 1997. С. 15-16.
6 Рошчына Т. I. Слонім у кніжнай культуры Вялікага княства Літоўскага XVIII ст.: кнігавыданне і кнігазборы Н Здабыткі. Мінск, 2002. Вып. 5. С. 40-47.
віленскія францысканцы і піяры1. Утрыманне ўласнай друкарні маглі сабе дазволіць найбуйнейшыя ордэны або тыя, якія ўтрымлівалі значныя навучальныя ўстановы (напрыклад, полацкія езуіты, бердзічаўскія бернардзінцы, віленскія місіянеры). Наяўнасць уласнай друкарні была вельмі важнай для ордэнаў, у сувязі з чым многія з іх стараліся мець яе для сваіх патрэб. Так, забельскія дамініканцы ў 1820 г., калі вырашалася пытанне аб лёсе Полацкай езуіцкай акадэміі, мелі намер стварыць уласную акадэмію ў Забялах, у сувязі з чым настойліва дамагаліся ад улад прывілеі на заснаванне пры будучай акадэміі друкарні. Аднак рэалізацыя ініцыятывы аб стварэнні як акадэміі, так і друкарні пры ёй не была падтрымана ні кіраўніцтвам Віленскага ўніверсітэта, ні дзяржаўнымі ўладамі2. У другой палове XVIII ст. колькасць каталіцкіх друкарняў зменшылася, і на працягу амаль паловы стагоддзя (канец XVIII першая трэць XIX ст.) была практычна нязменнай. Акрамя рэлігійнай літаратуры (малітоўнікаў, літургічных кніг, агіяграфічнай літаратуры, пастырскіх лістоў біскупаў і г. д.) друкарні выдавалі школьныя падручнікі, паэзію, прозу, календары і г. д?
Кожная дыяцэзія намагалася мець уласную друкарню. У канцы XVIII першай трэці XIX ст. іх мелі Віленская і Магілёўская дыяцэзіі. Мінская для рэалізацыі выдавецкіх замоў для дыяцэзіі звярталася ў прыватныя друкарні, найчасцей мінскія (напрыклад, у друкарню Ю. Стэфановіча)4. Задачай дыяцэзіяльнай друкарні было выдавецтва штогадовых календароў (Directorium, Ordo Divini officii), біскупскіх лістоў, богаслужбовай літаратуры і ўрадавых распараджэнняў, якія тычыліся каталіцкага касцёла. Часам функцыі дыяцэзіяльных бралі на сябе друкарні, якія дзейнічалі пры кляштарах (напрыклад, віленская друкарня місіянераў выконвала ролю дыяцэзіяльнай).
Магілёўская прыдворная друкарня арцыбіскупа С. Богуш-Сестранцэвіча дзейнічала з 1774 г. да канца XVIII ст. Першапачаткова яна знаходзілася ў прыбудове да магілёўскай катэдры, пазней С. Сестранцэвіч перанёс яе ў свой Пячэрскі палац3. На працягу дзейнасці друкарні з яе выйшла каля 50 кніг розных літаратурных жанраў і кірункаў6. Пасля на месцы гэтай друкарні ўзнікла друкарня Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі, якая выконвала функцыі дыяцэзіяльнай для Магілёўскай архідыяцэзіі, і друкавала календары і біскупскія распараджэнні7. Гэтая друкарня дзейнічала да 1844 г.
1 Самайлюк Т. Выдавецкая дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў у Беларусі ў XVIII ст. II Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі. Гісторыя і сучаснасць. С. 15-16.
2 РДГА. Ф. 733. Воп. 62. Спр. 516; Ф. 737. Bon. 1. Спр. 55.
3 Wanat В. J. Drukarnia Karmelu Fortecy Najswietszej Maryi Panny w Berdyczowie: dzialalnosc wydawnicza i poligraficzna Karmelitow Bosych w Berdyczowie na Ukrainie. Krakow, 2002.
4 Directorium divini officii ac missarum in Annum Domini bissextilem MDCCCXXVIII pro Dioecesi Minscensi. Minsci, 1827; Directorium divini officii ac missarum pro Dioecesi Minscensi in Annum Domini MDCCCXLVI. Minsci, 1846.
5 Мальдзіс A. Кнігадрукаванне ў Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бнблнотечное дело в бнблнографня в Белорусснн. Мннск, 1974. С. 133.
6Тамсама.
7 Valancius М. Namu uzrasai. S. 276.
Decreta Convenes Provincial Congregations Missions in Done Kilnensi Montis Salvator is Anno it >8 in Mens' Ma jo habili.
tmo. Vnoniam A. R. D. Blasius Fabinowicz : ab A. R. D. Visitatore Andrea Puhi vice Visicator, cum fntura sui in officio Visitatoris successione assigns* tus & a praeterito Conventu Provincial! т8т4*ппо habito agnittn; munui vice VPitatori* sponte dimiserit ; ideu A. K. D. Visitator pro tempore existens, sequendo morem qnem olim Stiperiores nostri Generates tenuerant, scheduiam faratam & bene obdgiUatam semper habebit, in qua prius nomen & cognomen describee illius ex nostris Sacerdotibus, quem ipse post mortem su•m in Vicarium huj $ Provinciae designaverit, quam tamen schedulam quo* )ibtt anno perautis Recollectionibus iinmutare poterit, priori Jacerata, n< vam descriptam relinquendo.