Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Post mortem A. R. D. Visitatoris R. D. Superior Vilnensis Montis Sal* vatoris pro tempore existens» aut in ejus defretn ipdus Assi-tens, praesenti* bus provinciae Consultoribus, qui tunc Vilnae aderint, atqtte Procurators Provinciae, ultimam schedulam ab A . R. D. Vieitatore felictam aperiet, Vicarium Provinciae designation denuntJabit, qui regimen Provinciae nostrae tenebit , Conventum Provincialem pro eligendo nevo V vita tore indilate convocabit, eiqi» pre writ quoad usque novus Visitator electus fuerit.
ado Cum aliqni ex designates in praeterito ConVentu Provincial! Coneuitoribns Provinciae pariter & Monitore A. R. D. Visitatoris e vivis dec ssernut, vilelicet: R. D. Kitlkiewicz & Czerechowski . ideo praesens Conventua rovinciali* in eonun locum Con-ultores Provinciae constituit, R. L. Micha* em Szelicki Rialostocensem, et R. D. Stanjslaum Chehnowski Jllukstanen* Mi”* uper’ores » Monitorem veto A. R. D. Visitatoris RD. Jesephum Stanko* SeCreta suHragia designavit, caeterie Provinciae Consultoribus in ya't r3tP Conventu designatis, in suo officio remanentibus videlicet: R.Dnis
* n,o^3C2 » Kubeszowski, Rudnicki, Szatkowski * Lawdanski, Stankono2 bus additur R. D. Josephus Bohdanowicz.
ti P etiam A. R.D. Visitator urgente n egot io maxim e, cum designa»
dotes^ав ^r,*n^1:Gres ?bfuerint, et interrogari non po»sint, alios Sacer* »i aliuin ^508 in consiiiUm advocare, praecipne Officii sui Secretarium. dictum ’ .Cutatore ₽rovincia • sibj elegerit, et tunc illi Sa cer cotes ut mox tentnm^ ІП CO:iFiHum ab A. B. D. Visitatcre advocati et adsciti, pro ilia debunt^ РаГІ CUin caeteris Provinciae Consultoribus praerogativa gau.
tyopoHu°’ ConfoPm*ter ad statute ec praescripta Collegia Ecclesiastic! Petnr« sive" ' kujus Provinciae domus nostrae qtiolibet anno visitabun-
D. Visit at orem, sive per substirutnm qu«m ipse pro Qnar UH ead?®n*e necessitate designaverit atqtie corstituerit.
• * in notsi in praeterito Con ven u Provincial! .tatutum fuerit, ut nunc enun A. R. D. ViUcator semper gerat Officium Superior!» Man-
Пастановы правінцыяльнага канвента Кангрэгацыі Місіі. 1818 г. (AMS)
Пачатак гісторыі друкарні місіянераў у Вільні адносіцца да XVIII ст., калі яна яшчэ знаходзілася ў Гродне і з’яўлялася ўласнасцю езуітаў. Апошнія ў другой палове XVIII ст. прадалі яе А. Тызенгаўзу. У 1800 г. друкарня была перададзена Віленскаму біскупу Я. Касакоўскаму, а той, у сваю чаргу, перадаў яе віленскім місіянерам. Перадача друкарні місіянерам адбылася пры ўмове, што яна будзе мець статус дыяцэзіяльнай. У поўную ўласнасць друкарня перайшла да місіянераў у 1805 г. Дыяцэзіяльны статус вымагаў ад місіянераў друкавання іх уласным коштам урадавых распараджэнняў, перакладзеных на польскую мову, пастырскіх лістоў і г. д. 3 друкарні выходзілі падручнікі, свецкая літаратура, канспекты, урадавыя распараджэнні і біскупскія лісты1.
1 Smora. Z przeszlosci obydwoch zgromadzeri w zaborze rosyjskim. XX Misjonarze w Wilnie II Roczniki obydwoch zgromadzeri sw. Wincentego a Paulo. 1915. Rok XXI. S. 258-259.
Полацкая езуіцкая друкарня была заснавана ў адпаведнасці з прывілеем Кацярыны II у 1787 г.1 У сваёй дзейнасці друкарня арыентавалася на ўсе слаі грамадства. Канфесійная літаратура ў агульнай масе выдадзенай літаратуры складала толькі трэцюю частку. Рэшта выдавецкай прадукцыі складалася з перыядычных выданняў, падручнікаў і навуковых прац2. Мовамі выдання былі польская, лацінская, французская, нямецкая, італьянская, літоўская, латышская, руская3. Пасля перадачы друкарні піярам у 1822 г. яе актыўнасць знізілася. 3 1822 па 1830 г. з яе выйшлі ўсяго 32 кнігі. Піяры, як і езуіты, працягвалі традыцыю шматпрофільнай выдавецкай дзейнасці. 3 друкарні выходзілі падручнікі, класічная літаратура і інш. Пасля закрыцця Полацкага вышэйшага піярскага вучылішча ў 1830 г. частка друкарні была перададзена Кіеўскаму ўніверсітэту4, а частка шрыфтоў друкарні Магілёўскай кансісторыі.
Віленская піярская друкарня існавала з 1754 па 1840 г. Сваю дзейнасць друкарня распачала як адзін з элементаў піярскага калегіума ў Вільні. Ідэя заснавання друкарні належала піяру Мацею Догелю, які і быў першым яе фундатарам. Літаратура, якую друкавалі віленскія піяры, была разнастайнай: першай выдадзенай кнігай быў зборнік «Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага (1758-1786 гг.)». Друкарня цалкам забяспечвала падручнікамі піярскія навучальныя ўстановы. Рэлігійная літаратура складала 1/4 ад усёй кніжнай прадукацыі піярскай друкарні, прычым частка з іх з’яўлялася падручнікамі для клерыкаў. У XVIII ст. з друкарні выйшла каля 320 кніг. У 1816 г. піяры здалі сваю друкарню ў арэнду А. Жулкоўскаму. Пад яго кіраўніцтвам друкарня дзейнічала да 1840 г.5
Значнасць каталіцкіх друкарняў у агульнай справе выдавецкай дзейнасці ў першай трэці XIX ст. цяжка аспрэчыць. У гэты час у двух каталіцкіх друкарнях (полацкай езуіцкай (з 1820 г. піярскай) і магілёўскай друкарні рымскакаталіцкай кансісторыі) было выдадзена 486 найменняў разнастайнай кніжнай прадукцыі што складала больш за палову ўсіх кніг, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі6. 3 іх у полацкай езуіцкай друкарні 342 пазіцыі7.
Акрамя ўтрымання друкарняў, асобныя прадстаўнікі каталіцкага духавенства прадпрымалі спробы займацца выдавецкай дзейнасцю ў індывідуальным парадку. Так, напрыклад, у 1861 і 1862 гг. настаяцель Лянцкорнскага касцёла
1 Мальдзіс А. Кнігадрукаванне ў Беларусі ўXVIII ст. // Кннга, бнблнотечное дело н бнблнографня в Белорусснн. С. 134.
2 Бярозкіна Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (XVI пач. XX ст.). Мінск, 2000.-С. 82.
3 Kaczorowski W., S^kowski R. Drukarnia Polocka w latach 1787-1820. Problemy badawcze i proba odtworzenia produkcji wydawniczej // Jezuicka ars historica. — S. 242.
4 Бярозкіна H. Ю. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (XVI пач. XX ст.). С. 83.
5 Самайлюк Т. А. Выдавецкая дзейнасць ордэна піяраў у Вільні (1754-1840) // Матэрыялы Другіх кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Рэчы Паспалітай». Мінск, 2002. С. 222-224.
6 Бярозкіна Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (XVI пач. XX ст.). С. 82.
7 Kaczorowski W., S^kowski R. Drukarnia Polocka w latach 1787-1820. Problemy badawcze i proba odtworzenia produkcji wydawniczej // Jezuicka ars historica. S. 234.
ксёндз Казімір Сарачынскі звярнуўся да Віцебскага губернатара з просьбай аб атрыманні дазволу на заснаванне і выдавецтва газеты «Сельскнй гость» («Солу Гостсь»). Сваю просьбу святар матываваў тым, што латышы не мелі спецыяльных выданняў, прысвечаных сельскай гаспадарцы. У сувязі з гэтым яны не маглі рэфармаваць сістэму гаспадарання, што, у сваю чаргу, уплывала на нізкую вытворчасць. «Я, поннмая все отраслн Латышского наречня н хорошо умея язык Ннфляндскнх латышей, пісаў ксёндз Сарачынскі, с охотою для обіцественной пользы народа н Правнтельства прннял бы на себя редакцню вестннка»1. Друкарняй, якая, на думку святара, магла б выдаваць дадзеную газету, магла быць Дынабургская альбо Рыжская з прызначаным урадам цэнзарам. У газеце планаваліся наступныя раздзелы: першы з афіцыйнымі навінамі, маніфестамі, распараджэннямі губернскага камітэта па сялянскім пытанні; другі з навінамі па маральных, гаспадарчых, земляробчых пытаннях, коштах як айчынных, так і замежных і г. д.2 Газету было дазволена друкаваць. Аднак дадзенае прадпрыемства не мела поспеху, паколькі ксёндз Сарачынскі ў 1862 г. быў пераведзены на новае месца службы у Маскву3.
Сярод агульнай масы прадукцыі, надрукаванай у каталіцкіх друкарнях, можна выдзеліць некалькі прыярытэтных кірункаў.
Афіцыйныя (урадавыя) выданні. Дыяцэзіяльныя і ордэнскія друкарні выдавалі найважнейшыя ўрадавыя распараджэнні і дакументы, як унутрыкасцёльнага, так і агульнаімперскага маштабу. Так, у канцы XVIII ст. такога роду дакументы выдаваліся ў Магілёўскай прыдворнай друкарні, якая належала С. Богуш-Сестранцэвічу («Трактат вечного мнра н дружбы», Магілёў, 17924, «Екатернны II Учреждення для управлення губерннй» (1774)5). Віленская друкарня місіянераў у XIX ст. друкавала распараджэнні, загады і прывілеі імператара6; распараджэнні і загады Віленскіх біскупаў7, магілёўскіх арцыбіскупаў і мітрапалітаў8. Для дадзеных выданняў характэрны полілінгвізм выкарыстоўвалася лацінская, польская і руская мовы. Урадавыя распараджэнні друкаваліся на рускай і польскай мовах, касцёльныя польскай ці лацінскай (або на дзвюх мовах адначасова).
Малітоўнікі і спеўнікі прызначаліся для свецкіх людзей. Так, у полацкай езуіцкай друкарні выдаваліся кніжкі (малітоўнікі) для брацтваў, рэлігійныя разважанні, літаніі, спеўнікі. Дбаючы аб рэлігійным выхаванні народа, духавенства старалася выдаваць малітоўнікі для розных узроставых і сацыяльных
1 НГАБ.-Ф. 1430. Воп. l.-Спр. 311О9.-Арк. 1.
2 Тамсама. Арк. 1-2.
3 Тамсама. Арк. 8.
4 Самайлюк Т. Выдавецкая дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў у Беларусі ў XVIII ст. // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі. Гісторыя і сучаснасць. С. 15-16.
5 Мальдзіс А. Кнігадру каванне ў Беларусі ў XVIII ст. II Кннга, бнбляотечное дело я бнблнографня в Белоруссяя. С. 142.
6 ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 422. Арк. 11-11 адв., 37-37 адв.
7Тамсама. Арк. 19; Спр. 835. Арк. 1-1 адв., 3, 6-7, 10 і інш.
8 Тамсама. Спр. 422. Арк. 14.
груп, а таксама для членаў розных рэлігійных аб’яднанняў і таварыстваў. Сярод іх можна адзначыць малітоўнік для брацтва Найсвяцейшага сэрца Езуса, выдадзены ў 1795 г.1 Гэтыя выданні з’яўляліся найбольш таннымі, з тым, каб быць даступнымі практычна кожнай адукаванай асобе. Аднак, улічваючы патрэбы і прэтэнзіі розных сацыяльных груп да кніг, езуітамі былі выдадзены малітоўнікі пад назвай «Залаты алтарык» у трох цэнавых версіях: таннай, сярэдняй і дарагой. Малітоўнікі адрозніваў не толькі кошт, але і афармленне (змест быў аднолькавым). Друкаваліся яны на рознай паперы шэрай, блакітнай і белай люблінскай. Найбольшым попытам карыстаўся сярэдні па кошце варыянт, у сувязі з чым езуіты выпусцілі некалькі накладаў такіх кніжак . У выданнях выкарыстоўвалася польская, лацінская, французская, латышская і нямецкая мовы3. У місіянерскай друкарні ў Вільні ўжо ў сярэдзіне 1800 г. біскуп Касакоўскі загадаў двум ксяндзам-місіянерам (Мараўскаму і Енджэёўскаму) састаўленне новых малітоўнікаў і падрыхтоўку іх да друку. У выніку з друкарні выйшлі малітоўнікі: «Штодзённае для вернікаў Хрыстовых набажэнства» («Codzienne dla wiernych Chrystusowych nabozenstwo») i «Дзённік, альбо спосаб малітваў для дзяцей» («Dziennik, czyli sposob modlenia si? dla dzieci») i інш.