• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    перакладам на польскую мову. У татар-мусульман Беларусі кітабамі пазначаліся зборнікі пэўнага зместу, у якіх змяшчаліся паданні пра прарока Мухамеда, апісанне абрадаў, рытуалаў, маральна-павучальныя апавяданні і палемічныя творы. Паўкітабамі называлі рукапісы, якія адрозніваліся ад кітабаў меншым памерам, таксама меліся і адрозненні ў змесце. Хамаіламі называліся зборнікі невялікага фармату, якія змяшчалі малітвы, асобныя суры, айаты Карана, тлумачэнне рэлігійных абрадаў, парады пры лячэнні захворванняў, календары шчаслівых дзён і г. д. Тэджвідамі называліся дапаможныя кнігі, якія навучалі правільнаму чытанню Карана. Такія кнігі былі распаўсюджаны між мусульманамі, якія не валодалі арабскай мовай. Беларускія і польскія тэксты сустракаюцца ў кітабах, паўкітабах, хамаілах, тэджвідах. Пераклад Карана ў тэфсірах зроблены на польскую мову.
    Асаблівасцю гэтых рэлігійных кніг у беларуска-літоўскіх губернях у канцы XVIII пачатку XX ст. было тое, што фактычна яны ўсе былі рукапісныя. Перапісвалі кнігі мулы, муэдзіны знахары, пажылыя вернікі. Былі татары, якія прафесійна займаліся перапісваннем Карана і іншых рэлігійных кніг. Пры гэтым лічылася, што свяшчэнная кніга не павінна была ўзнаўляцца на паперы механічна, яна павінна перапісвацца вернікам з добрай рэпутацыяй. Перапісчыкі лічылі сваю справу богаўгоднай, прыгожым каліграфічным почыркам перапісвалі Караны, тэфсіры і кітабы, менш старанна паўсядзённыя хамаілы. Гэта займала шмат часу. Хаця былі выпадкі паскоранай перапіскі2.
    Перапіскай кніг, як правіла, займаліся людзі, якія не мелі свецкай адукацыі. У выніку змест рукапісаў стагоддзямі заставаўся нязменным, пры гэтым перапісчыкі паўтаралі памылкі папярэднікаў. Месца жыхарства перапісчыкаў кніг супадала з месцамі лакальнага пражывання татар: Арда, Беласток, Бутрыманцы, Гданьск, Кашалі каля Студзянкі, Крушыняны, Лоўчыцы, Малюшыцы/Малюшычы, Мінск, Мыш, Навагрудак, Немеж, Саколка, Сандыкаўшчына, Слонім, Сорак Татар/Сорак Татары, Ясінаўка4.
    Выдавецкіх цэнтраў мусульманскай кнігі ў беларуска-літоўскіх губернях не было. Друкаваныя мусульманскія рэлігійныя кнігі патраплялі з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. 3 канца XVIII ст. у Расійскай імперыі Каран неаднаразова выдаваўся. I з пачатку XIX ст. у беларуска-літоўскія губерні друкаваныя Караны прывозіліся з Казані і Бахчысарая4. У мясцовых татар яны карысталіся папулярнасцю5. 3 улікам польскамоўнасці татар беларуска-літоўскіх
    1 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 73; Яе ж. Рукапісныя кнігі беларускіх татараў: сінтэз кніжных культур усходу і захаду // Здабыткі. С. 147-153.
    2 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 64-65.
    3 Тамсама. С. 67.
    4 Tyszkiewicz J. Z historii tatarow polskich. 1794-1944. Pultusk, 1998. S. 61; Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 62.
    5 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 62.
    губерняў у 1803 г. у Вільні на польскай мове выйшла кніга Юсуфа Сабалеўскага «Ізлажэнне веры Мухамеда, альбо іслама. Узята з Карана і ўказанняў Прарока хадзісаў»1. А ў 1828-1829 гг. віленскімі філаматамі Д. Хлявінскім і I. Дамейка быў зроблены першы пераклад Карана на польскую мову (за аснову быў узяты французскі пераклад 1782 г.). Аднак у друкаваным выглядзе гэты твор з’явіўся па-за межамі беларуска-літоўскіх губерняў. Так, частка перакладу была выдадзена ў 1848 г. у Познані, а цалкам Каран быў надрукаваны ў 1858 г. у Варшаве2. У 1878 г. у Расійскай імперыі быў выдадзены Каран з паралельнымі арабскімі і рускімі тэкстамі, які, верагодна, патрапляў да беларускіх татар, хаця яны працягвалі аддаваць перавагу перакладам на польскую мову3. У 1897 г. па просьбе мусульман заходніх губерняў, якія не ведалі арабскай і татарскай моў, у Пецярбургу была надрукавана на рускай мове кніга «Шаратуль-нман. Заповедн нслама». У 1907 г. Каран, падрыхтаваны Г. Саблуковым, які вытрымаў некалькі выданняў4.
    Такім чынам, рэлігійная літаратура была важным элементам падтрымання канфесійнай ідэнтычнасці вернікаў усіх канфесій. Але ў арганізацыі, змесце друкаванай прадукцыі, сферы яе распаўсюджвання меліся даволі значныя канфесійныя адрозненні, абумоўленыя ступенню ўмяшання расійскага ўрада ў дадзеную сферу дзейнасці і канфесійнымі традыцыямі: а) рымска-каталіцкая і ўніяцкая канфесіі ўключаліся ў выдавецкую дзейнасць непасрэдна, ствараючы ўласныя друкарні; б) евангелісцка-рэфармацкая і евангелісцка-лютэранская канфесіі апасрэдавана, выкарыстоўваючы для сваіх патрэб дзяржаўныя і прыватныя друкарні; в) стараверы выкарыстоўвалі галоўным чынам нелегальную друкаваную прадукцыю (у тым ліку замежную), а таксама выданні падкантрольнай Св. Сіноду аднаверскай друкарні; г) іўдзеі далучаліся да друкаванай прадукцыі праз прыватныя друкарні, якія трымалі галоўным чынам яўрэі-іўдзеі; д) татары-мусульмане беларуска-літоўскіх губерняў працягвалі традыцыю стварэння рукапісных арабаграфічных кніг на польскай і беларускай мовах. Развіццё выдавецкай справы праваслаўнай царквы было цалкам падпарадкавана рашэнням Св. Сінода і ўрада Расійскай імперыі. Толькі з сярэдзіны XIX ст. назіраецца актывізацыя выдавецкай дзейнасці праваслаўнай царквы ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, у тым ліку і ў беларуска-літоўскіх губернях.
    1 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.).-С. 152.
    2 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 51; Tyszkiewicz J. Z historii tatarow polskich. 1794-1944.-S. 61.
    3 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 51.
    4Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII XX ст.). С. 152-153.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Вырашэнне пастаўленых навуковых задач дазволіла аўтарскаму калектыву зрабіць шэраг навукова абгрунтаваных высноў, якія ў сукупнасці яскрава дэманструюць канцэпцыю бачання дадзенай навуковай праблемы. Адпаведна структуры манаграфічнага даследавання высновы ўтрымліваюць тры ўзаемадапаўняльныя блокі, якія і дапамаглі стварыць цэласную карціну разглядаемай праблемы.
    1.	Даследаванне механізма адаптацыі хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій беларускіх зямель у агульнаімперскую прававую прастору дазволіла вызначыць стратэгічны кірунак канфесійнай палітыкі ўрада Расійскай імперыі з канца XVIII да канца XIX ст. упарадкаванне іх структур і стварэнне механізма кіравання па ўзоры праваслаўнай царквы. Рэалізацыя гэтага стратэгічнага курса ішла: а) часта насуперак кананічным нормам неправаслаўных хрысціянскіх канфесій, выходзячы за межы ўнутранай палітыкі і правакуючы канфліктныя сітуацыі; б) непаслядоўна (у дачыненні да нехрысціянскіх рэлігій ісламу і іўдаізму). Асобна ішла распрацоўка палітыкі адносна ўніяцкай царквы.
    Сутыкненне расійскага заканадаўства і кананічных норм найбольш выразна праявілася ва ўзаемаадносінах паміж рымска-каталіцкай царквой і дзяржавай. Імкненне да паслаблення ўплыву Рыма і павелічэння ўплыву свецкай улады на ўнутрыцаркоўнае жыццё выклікала выданне законапалажэнняў, што супярэчылі царкоўным канонам (аб стварэнні і скасаванні царкоўных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак, па працэсе выбараў іерархаў, захаванні ордэна езуітаў на тэрыторыі Расійскай імперыі, ліквідацыі манастыроў і касцёлаў, увядзенні рускай мовы ў казанні і дадатковыя набажэнствы і г. д.).
    Непаслядоўнасць палітыкі ў дачыненні да нехрысціянскіх рэлігій праявілася ў змене курса з палітыкі неўмяшання ва ўнутрыцаркоўныя справы веравызнанняў (што было ўласціва да сярэдзіны 1820-х гадоў) на ўладкаванне структур кіравання гэтымі веравызнаннямі па ўзоры праваслаўнай царквы (што пачалося ў перыяд праўлення Мікалая I, калі была праведзена кадыфікацыя заканадаўства і адбылася змена палітыкі ў кірунку больш жорсткай уніфікацыі і русіфікацыі далучаных зямель). Да пачатку XX ст. працэс быў завершаны, і ўсё духавенства беларуска-літоўскіх губерняў увайшло ў духоўнае саслоўе Расійскай імперыі.
    Імперская палітыка ў дачыненні да ўніяцкай царквы Беларусі эвалюцыянавала ў напрамку: выпрацоўка механізмаў звужэння сферы яе ўплыву спробы рэфармавання і, нарэшце, ліквідацыя ўніяцкай царквы з перадачай усіх яе структур у праваслаўнае ведамства.
    Пачатак XX cm. характарызуецйа спробамі кардынальна змяніць стратэгічны кірунак канфесійнай палітыкі. Менавіта ў гэты час былі зроблены першыя крокі ў напрамку перагляду заканадаўчых актаў, што рэгулявалі адносіны паміж дзяржавай і канфесіямі. У сукупнасці з заканадаўчымі пераўтварэннямі ў сацыяльна-палітычнай сферы яны маглі б стаць добрай асновай для мадэрнізацыі веравызнаўчай палітыкі і дэмакратызацыі прававога статусу ўсіх рэлігійных арганізацый Расійскай імперыі. Аднак адсутнасць выразнага механізма рэалізацыі абвешчаных свабод, супраціў пануючай праваслаўнай царквы і часткі палітычнай эліты не дазволілі прывесці іх у адпаведнасць з існуючым заканадаўствам і падмацаваць неабходнымі мерапрыемствамі. У выніку заканадаўчыя акты пачатку XX ст. у галіне веравызнаўчай палітыкі не дасягнулі абвешчанай мэты і не прынеслі чаканага спакою ў рэлігійнае жыццё беларуска-літоўскіх губерняў Пераходы насельніцтва з праваслаўя ў іншыя веравызнанні, галоўным чынам рымска-каталіцкае, абвастралі ўзаемаадносіны паміж праваслаўным і рымска-каталіцкім духавенствам. А тыя, у сваю чаргу, сеялі нецярпімасць сярод вернікаў. Абвешчаная свабода сумлення, не забяспечаная заканадаўча, так і не змагла выйсці за рамкі верацярпімасці. А прававыя акты 1905 г. засталіся самымі значнымі ў галіне веравызнаўчай палітыкі Расійскай імперыі ў канцы XVIII пачатку XX ст.
    Першая сусветная вайна не толькі канчаткова перапыніла спробы лібералізацыі заканадаўства ў адносінах да розных канфесій Расігіскай імперыі, але і паклала пачатак новаму курсу канфесійнай палітыкі. Асаблівасцю гэтага курса стала не толькі рэзкае размежаванне дзяржаўнага заканадаўства, але і фарміраванне грамадскай свядомасці ўспрыняцця розных канфесій. Заканадаўчы сектар развіваўся ў кірунку: а) стварэнне найбольш спрыяльных умоў для дзейнасці праваслаўнай царквы; б) увядзенне жорсткіх абмежаванняў дзейнасці пратэстанцкіх канфесій (што тычылася галоўным чынам евангелісцка-лютэранскай царквы); в) захаванне лаяльнага заканадаўчага рэжыму дзейнасці рымска-каталіцкай царквы і нехрысціянскіх веравызнанняў. Фарміраванне грамадскай свядомасці таксама адрознівалася шматвектарнасцю. 3 nepmbix дзён вайны праваслаўнай царкве ў палітыцы ўлад адводзілася роля не проста пануючай сярод іншых канфесій, а галоўнага ідэйнага натхняльніка воінаў падчас ваенных дзеянняў (ваеннае духавенства) і крыніцы фарміравання маральнага духу і веры ў сілу рускай зброі грамадзянскага насельніцтва на месцах (прыходскае духавенства). У дачыненні да рымска-каталіцкай царквы, насуперак таму, што на працягу ўсяго складанага ваеннага перыяду яна заставалася вернай свайму абавязку, заклікаючы вернікаў аказваць дапамогу пацярпелым ад вайны, выказваўся недавер з боку мясцовых улад, што адбівалася і на адносінах да яе грамадства. У сувязі з тым, што большая частка